• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    Падсумоўваючы аналіз народнага светапогляду адносна ўзроставых ступеней дзяцінства, трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з кожнай з іх мяняліся адносіны да дзяцей у сям’і і грамадстве, мянялася і выхаваўчая практыка. Маленства з яго школай пеставання і адноснай бестурботнасцю змяняў перыяд уласна дзяцінства, затым падлеткавы, а потым і юнацкі ўзрост, у якім праца паступова запаўпяла жыццё дзяцей. Абрады, наданне імя, пастрыг, пераапрананне і інш. падкрэслівалі пераход ад адной узроставай ступені да другой.
    ПРАЬЭС ВЫХАВАННЯ Ў НАРОАНАЙ ПЕДАГОГійЫ
    Народная педагогіка беларусаў была педагогікай жыцця. Выхаваўчая практыка на працягу многіх стагоддзяў пачыналася з калыскі і была цесна звязана з жыццём і побытам, гаспадарчай дзейнасцю народа, абапіралася на яго жыццёвыя традыцыі. Найболып цікавыя і карысныя звесткі па народнай педагогіцы беларусаў мы знаходзім у вуснай народнай творчасці, звычаях, дзіцячых гульнях, аналіз якіх дае магчымасць уяўляць асноўныя праблемы народнай педагогікі. Выхаванне ў розных саслоўях і групах мела адметныя рысы. Далей мы павядзём размову аб сялянскай традыцыі выхавання, якая абапіралася на агульначалавечыя канггоўнасці і мела багатыя набыткі.
    Можна гаварыць аб народнай педагогіцы як пэўнай галіне ведаў, якія з’яўляюцца вынікам абагульненага погляду беларусаў на выхаванне. Кожны селянін усведамляў ролю выхавання, якое ўплывала на развіццё розуму, волі і характару, стан маралі і неабходнасць навучаць дзяцей з маленства: «Хто дзяцей мае, няхай навучае», «Вучы дзіця, пакуль яно ўпоперак ложка, а не ўздоўж», «Замаладу прывучаць трэба».
    Аналізуючы шматлікія фальклорныя творы, можна ўбачыць, што ідэалам беларуса з’ яўляецца ў першую чаргу працавіты, сумленны, добры, гасцінны, фізічна загартаваны і гуманны чалавек'. «Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож», «Добра працуеш — павагу маеш», «Хлуснёй багаты не будзеш», «Лгарствам недалёка зойдзеш», «Нічога, што рукі чорныя, абы душа была чыстая», «Здароўе даражэй за ўсё», «Як здаровы, то і багаты». Такія ж погляды прасочваюцца ў народных казках і песнях, іншых фальклорных творах, дзе добрыя якасці чалавека адзначаюцца як узор для выхавання.
    Ідэалам чалавека лічыўся таксама той, хто імкнецца да ведаў, чалавек разумны і мудры, бо мудрасць, па народнььч уяўленні, выійэй за багацце і наватп за фізічную сілу: «Розум і сілу перамагае», «Не сілай дзяруцца, а розумам». Таму даць дзецям адукацыю ў народзе лічылася вельмі важнай і неабходнай справай: «Хто вучыцца, той пад старасць не будзе мучыцца», «Не кручаны — не рамень, не вучаны — не чалавек» і інш.
    Школьнае навучанне дзяцей у Беларусі да XIX стагоддзя амаль што не праводзілася, за выключэннем дзяцей дваран і багатых гараджан. Што датычыцца навучання вясковых дзяцей, то пачатковыя школы з’явіліся ў вёсцы і атрымалі масавае распаўсюджванне ў другой палове XIX стагоддзя. Праўда, больш заможныя сяляне маглі адправіць сваіх дзяцей для навучання грамаце ў мястэчка або горад. Але і са з’яўленнем школ далёка не кожны сялянскі хлопчык ці дзяўчынка маглі наведваць іх. Частка дзяцей перарывала навучанне ў час палявых работ, калі патрабаваліся рабочыя рукі ў гаспадарцы або трэба было даглядаць малодшых братоў і сясцёр, якіх звычайна нямала было ў сям’і. Большасць сялянскіх дзяцей, што хадзілі ў школу, вучыліся толькі з позняй восені да вясны. Як сведчаць нашы апытанні вясковага насельніцтва Беларусі, нават у пачатку XX стагоддзя хлопчыкі наведвалі школу не болей трох гадоў, а дзяўчынкі — і таго меней.
    Цяжкае жыццё беларуса выпрацавала свой погляд на навуку дзяцей. Добра разумеючы каштоўнасць ведаў і вельмі высока ацэньваючы вучонасць, як сведчыць народная творчасць («Вучыцца заўсёды прыгадзіцца», «Чалавеку з вучонасцю ўсюды дарога», «Хто без навукі, той як бязрукі» і г.д ), народ не заўсёды меў магчымасць даць дзецям адукацыю. Умовы сялянскага жыцця XIX — пачатку XX стагоддзя, недахоп школ і іншыя прычыны не дазвалялі вучыць усіх дзяцей у сям’і. Часта навука спынялася, як толькі дзеці навучаліся пачаткам граматы. Але часта з сям’і стараліся вывучыць хоць аднаго, для гэтага патрабавалася шмат сродкаў.
    У беларусаў існавала традыцыя запрашаць да сябе хатняга настаўніка — «дарэктара». Гэта быў звычайна хлопчыкпадлетак ці юнак, які сам няшмат ведаў і вучыў дзяцей грамацс, як умеў. За «навуку» яго кармілі і адзявалі, зрэдку ён атрымліваў крыху грошай.
    У пачатку XX стагоддзя меркаванне, што праца на зямлі адзіны занятак селяніна, завагалася і дзяцей часцей сталі пасылаць вучыцца, «аддавалі ў навуку» розным рамёствам у мястэчка, бліжэйшы горад або да майстра ў суседнюю вёску, a таксама на «настаўніка», тэлеграфіста ці іншым спецыяльнас-
    2	. Зак. 5013.
    17
    цям. Атрымаўшы іх, лягчэй было пракарміць сям’ю. Багатыя ж сяляне мелі магчымасць адпраўляць дзяцей у гімназіі, рэалыіыя вучылішчы і іншыя навучальныя ўстановы.
    У XIX стагоддзі ідэалам беларусаў быў чалавек, які змагаўся за сацыяльную справядлівасць. У ім увасабляліся лепшыя рысы народа, ён з’яўляўся героем народных казак, паданняў. Спачатку такім чалавекам выступаў багатыр, потым — казак, пазней — рэвалюцыянер. У савецкі час ідэалам становіцца змагар за новае грамадства. Прыклад для пераймання — «ленінец», «чапаевец», «будзёнавец», «карчагінец», «салдат». Але пастаянным народным ідэалам застаецца чалавек працы. Просты народ заўсёды імкнуўся выхаваць сваіх дзяцей працавітымі, сумленнымі, з добрым сэрцам і маральнымі якасцямі. Такі чалавек, на думку народа, мог моцна трымацца ў жыцці і быць апорай бацькам у старасці.
    Трэба адзначыць, што ў мінулым дзеці добра ведалі аз~ буку жыцця. На іх долю выпадала шмат недзіцячай працы, а нярэдка — і гора. He з расказаў ці кніжак, а з асабістага вопыту яны спасцігалі і светлыя, і цёмныя бакі жыцця. Рана набывалі дзеці пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, усведамленне неабходнасці працы, павагі да бацькоў і старэйшых і клопатаў аб малодшых. Гэта значыць, што працэс сталення адбываўся раней, чым зараз.
    Вельмі развітай была ў дзяцей любоў да прыроды. Яна выпрацоўвалася практычна тады, калі сялянскае дзіця непасрэдна клапацілася аб раслінах і жывёлах, штодзённа назірала за прыродай і яе з’явамі, разумела яе і жыва цікавілася ўсім, што было звязана з навакольным светам. Менавіта непасрэдная блізкасць да прыроды, калі можна пагладзіць і пакарміць жарабя, цялятка, кураня, пасадзіць і даглядаць расліны, паволі ўцягвала дзяцей у жыццё прыроды, рабіла іх неад’емнай яе часткай. Ужо з дзяцінства звычкі, паводзіны жывёл і птушак добра знаёмы дзецям. Сам уклад жыцця робіць гэтую сувязь з жывёльным і раслінным светам цеснай і непарыўнай.
    П.Баброўскі адзначаў у беларусаў цікавую акалічнасць у выхаванні маленькіх дзяцей. Гэта рана набытая імі асцярожнасць, чаму, на наш погляд, спрыяла вялікая самастойнасць дзяцей, да якой прывучала занятая працай маці. Так, дзіця, пасаджанае на лаўцы ці прыпечку, спакойна сядзіць і рухаецца такім чынам, каб не зваліцца. Сялянскія дзеці не баяліся хатняй жывёлы: яны ўмелі запрагаць каня, падаіць карову, накарміць іншую жыўнасць (Бобровскпй. 1863. Ч. 1. С. 822).
    Любоў да зямлі, да роднага краю фарміравалася з ранняга дзяцінства, якое праходзіла на ўлонні прыроды, дзе быў вядо-
    мы кожны кусцік у лесе, кожная купіна ў полі. Чалавек з дзяцінства прырастаў да гэтай зямлі, да людзей, якія жылі побач. У кожнай вёсцы ў дзяцей былі свае любімыя мясціны, дзе наладжваліся гульні, дзе яны ганяліся за матылямі, збіралі кветкі, вадзілі карагоды.
    Асноватворным у народнай педагогіцы беларусаў было выхаванне ў адпаведнасці з прыродай, неад’емнай часткай якой лічыўся чалавек. У залежнасці ад узросту дзіцяці выкарыстоўвалася і выхаваўчая практыка. Рост і развіццё яго разглядаліся пры гэтым па аналогіі з прыродай. Як расце дрэўца, так расце і чалавек. Прынцып прыродаадпаведнасці прасочваецца ў творах народнай творчасці: у казках, песнях, прыказках, прымаўках: «Гні дрэўца, пакуль гнецца», «Гні галінку, пакуль маладзенька», «Расце, на лес гледзячы» і інш.
    Век чалавека ў народнай творчасці мае перыядызацыю ў адпаведнасці з порамі года: дзяцінства — вясна, маладосць — лета, сталасць — восень, старасць — зіма або з гадзінамі дня адпаведна: ранак, дзень, падвячорак, вечар. Таму і выхаванне трэба пачынаць змалку, калі дзіця, як маладзенькае дрэўца, мае пластычную псіхіку, хутка засвойвае ўсё, чаму яго вучаць, і ў гэтым узросце дзякуючы бацькоўскай мудрасці і добрым традыцыям выхавання можна паўплываць на характар дзіцяці, інакш дрэнныя паводзіны ці якасці характару трывала ўкараняюцца і паправіць іх бывае цяжка альбо немагчыма: «Прырода і навуку адалее».
    Народная педагогіка з упэўненасцю сцвярджае, шзодзеці павінны выхоўвацца і расці ў сям’і, бо толькі ў сям’і найлепшыя для гэтага ўмовы: «Без маткі і сонца не грэе», «Без маці, без айца блукаецца, як аўца». Уклад сям’і адпавядае прыродзе чалавека, як і прыродзе ўвогуле. Птушка вырошчвае птушанят, звер — зверанят, расліна дае жыццё парасткам і гэтак усё ў прыродзе знаходзіцца ў згодзе і гармоніі.
    Цяжэйшым быў лёс дзяцей, у якіх памерла маці і іх выхоўвала мачаха. Пра сваё жыццё з мачахай, адносіны да падчаркі і пасынка так расказвала адна рэспандэнтка: «Яна была сапраўднай мачахай і з першых дзён узненавідзела мяне з братам. Застаўляла рабіць самую цяжкую работу, увесь час сварылася і скардзілася на нас бацьку. Сваі.м дзецям яна давала цэльнае малако, а нам напалову разбаўляла вадой. Таму ўвесь час хацелася есці» (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 29). Аналагічны лёс мелі дзеці ў іншых сем’ях. Часта мачасе здавалася, што пасынак або падчарка шмат ядуць. I калі не было бацькі, яна адбірала лыжку са словамі: «Мае дзеці яшчэ па адной з’елі, а ты ўжо пяць...» I пры гэтым яна старалася спачат-
    ку пакарміць сваіх дзяцей, а потым падчарку. Тая ўвесь час была галоднай. Мачаха сваім дзеодм клала ў торбачку кавалак хлеба і сала, калі яны ішлі ў школу, а падчарка мусіла без абеду ісці сем кіламетраў да школы (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 30). Дзеці, якія выхоўваліся без маці або без бацькі, часцей за ўсё мелі хібы ў выхаванні. У беларускім фальклоры шырока прадстаўлена карціна цяжкага становішча дзяцей, якія жывуць з няроднымі маці або бацькам: «Як у полі асіна — так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б’е», «Хто сіратою не бываў, той і ліха не знаваў» і г.д. Няроднае дзіця, як правіла, адчувала няўтульна сябе ў такой сям’і. Нават калі мачаха і айчым адносіліся да пасынкаў у цэлым добра, заўвагі іх і пакаранні здаваліся дзецям несправядлівымі. Ды і самім бацькам даводзілася помніць аб тым, што ў выпадках, калі для ўласнага дзіцяці можна ставіцца больш строга, для пасынка і падчарыцы такі стыль не прыдатны. Гэта адлюстравана і ў прымаўках: «Сваё дзіця бі — шкадуй, на чужое крычы — думай».