• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    Дзецям была вядома забарона даваць суседцы вуголле з печы (бо з ім, па народным уяўленні, сыходзіў з дому дабрабыт, багацце), а калі гэта здаралася, то яно павінна было вярнуцца ў хату (пасылалі за вугалькамі да пазычыўшай суседкі) (Богдановнч. Пережнткн... 1895. С. 18).
    Дзеці змалку даведваліся ад дарослых, як па розных прыметах прадказаць надвор’е, будучы ўраджай і г.д. Многія народныя прыметы мелі рацыянальны сэнс і грунтаваліся на шматгадовых назіраннях, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Кожны сялянскі хлопчык ці дзяўчынка, напрыклад, з упэўненасцю скажа, што калі ластаўкі нізка лятаюць над зямлёй будзе дождж, калі вечарам камары “таўкуць мак” на вышыні будзе добрае надвор’е, калі сонейка на захадзе яснае наступны дзень будзе добры, а калі цьмянае
    вецер і г.д. Прымет было шмат, але дзеці ведалі найбольш распаўсюджаныя і нават карысталіся рознымі магічнымі дзеяннямі, якія, на іх погляд, маглі паўплываць на змены надвор’я, ураджаю, дабрабыт, здароўе і інш.
    Так, на працяглае дажджлівае надвор’е, калі дождж ідзе з дня ў дзень, стараліся паўплываць з дапамогай костачкі (з асвячонага на Вялікдзень мяса), спаліўшы яе ў печы. Каб не пабіў град пасевы і хутка спыніўся, выносілі на вуліцу ў гэты час лапату і мятлу. Забаўляльны характар набыла сёння спроба дзяцей у час дажджу спыніць яго або выклікаць з дапамогай песенькі:
    Дожджык, дожджык, перастань, Мы паедзсм на Йрдань, Богу маліцца,
    Хрысту пакланіцца.
    Або:
    Дожлжык, дожджык, лупані, Казу з поля прагані.
    Існавала прымета, што калі пастушок на Ражство ў час вячэры выйдзе ў сад босым і спутае там некалькі дрэў, то летам коні не будуць рабіць патравы. А каб коні былі здаровыя і ўкормленыя, іх купалі ў чысты чацвер да сонца і каталі па іх хрыбце яйка з намаляваным вуглем “крыжыкам” (каб былі круглыя, як яйкі).
    Згодна з народнымі павер’ямі, няньчыцца з жывёламі дзецям забаранялі, бо яны лічыліся “паганымі”. Цалаваць іх таксама не раілі, таму што сам чалавек стане “паганым”. Гэта мела і рацыянальны сэнс, бо ад жывёл дзеці маглі “запазычыць” хваробы, шкодных насякомых і г.д.
    Важнае месца ў народных вераваннях, звычаях, абрадах адводзілася паважлівым адносінам да ідэі Бога і рэлігійных атрыбутаў, якія фарміраваліся ў дзяцей змалку. У кожнай хаце на бажніцы была ўстаноўлена адна або некалькі ікон (часцей Спасіцеля, Боскай Маці, святога Мікалая, Георгія Пераможца, святой Варвары ці архангела Міхаіла), завешаных прыгожымі набожнікамі. Без патрэбы нельга было чапаць іх ці здымаць. Іконамі бласлаўлялі на шлюб дарослых дзяцей: жаніха іконай Збавіцеля ці святога Мікалая, нявесту Багародзіцы ці святой Угодніцы.
    Сярод прымет і вераванняў, якія існавалі ў адносінах да рэчаў рэлігійнага культу, недапушчальнай лічылася згуба шыйнага крыжыка, што прадвяшчала няшчасце. Дзяцей папя-
    рэджвалі і аб недапушчальнасці такога вялікага граху, як легчы нагамі да ікон, сказаць дрэннае слова перад імі і г.д. Усё святое трэба было берагчы, захоўваць, паважаць.
    У беларусаў існавала мноства прымет, звязаных з абліччам дзяцей, іх паводзінамі, звычкамі, схільнасцямі і г.д. Так, доўгія тонкія пальцы ў хлопчыка, па народнай прымеце, азначалі, што з яго выйдзе “або пан, або гультай”, у дзяўчынкі добрая праля. Калі маленькае дзіця есць зямлю, то яно, на погляд беларусаў, будзе недаўгавечным (Романов. Белорусскнй... Вып. VIII-IX. 1912. С. 304).
    Некаторыя народныя ўяўленні звязаны з тым, што маленькія дзеці могуць уплываць на прыплод і матэрыяльны дабрабыт сям’і. Так, маці першае неастыўшае яйка курыцы абносіла вакол галавы дзіцяці са словамі: “Няхай курка знясець столькі яек, колькі тут ёсць валасоў” (Шейн. 1893. Т. 2. С. 18). Валасы, па народнаму звычаю, нельга кідаць ні ў агонь (будзе жар у галаве), ні на вуліцу (бо мышы пацягнуць у нару і будзе шум у галаве). Таму, калі стрыглі маленькіх, валасы пускалі на цякучую ваду (у рэчку) або запіхвалі ў сценныя дзіркі, каб не маглі іх схапіць птушкі (будзе балець галава).
    Да нашага часу існуе вераванне, згодна з якім, пачуўшы ўпершыню зязюлю, трэба запытацца, колькі гадоў пражывеш або колькі гадоў засталося да жаніцьбы ці замужжа, і атрымаеш адказ: колькі разоў пасля гэтага яна пракукуе, столькі і жыць.
    Згодна са звычаем, моцна спужанае дзіця маці адразу ж абпырсквала вадой і рвала каўнер у рубашцы. Калі пры размове хто-небудзь чхне, значыць, па народнай прымеце, чалавек гаворыць праўду і тое, што ў гэты час задумаў, збудзецца. Дзіцяці ў такіх выпадках заўсёды казалі: “Вялікі расці, не вучыся красці!”
    У Рагачоўскім павеце, напрыклад, існавала павер’е, што калі дзіця ў сем гадоў развяжа сваю закапаную пры нараджэнні пупавіну, то будзе разумным чалавекам (Романов. Белорусскнй... Вып. VIII IX. 1912. С. 314).
    Дзіцяці забаранялася хадзіць задам наперад ці на адной абутай назе, таму што гэта, па ўяўленні беларуса, прадракала смерць каго-небудзь з бацькоў.
    Паўсямесна вядома прымета, што свіст у хаце можа выклікаць вецер. Цікава, што і сёння захавалася забарона свістаць у доме, якая зыходзіць з народнай прыметы, бо не будуць весціся грошы.
    Існавалі звычаі, звязаныя з выпечкай хлеба. Навучаючы дачку, маці папярэджвала яе, што нельга выліваць памыі ў падпечча, таму што пасаджаны ў печ хлеб не будзе падыходзіць, румяніцца і выпякацца. Больш таго, рытуал выпечкі
    хлеба павінен адбывацца ў спакойных умовах, бо хлеб “не любіць”, вучыла маці, калі моцна размаўляюць, стукаюць дзвярыма, калі ў гэты час точаць нож, сякеру, касу і г.д. (патрэскаецца) (Ннкмфоровскмй. Простонародные... 1897. С. 149).
    Выхаваўчую ролю выконваў звычай, калі незнарок упаўшы кавалачак хлеба трэба было падняць, пацалаваць яго і з’есці або кінуць у печку. Калі ўпала што-небудзь іншае, яго абавязкова трэба было аддаць хатняй жывёле: мяса, сала кошкам, сабакам, бульбу ці кашу каровам. Паважлівыя адносіны да хлеба выхоўваліся з дзяцінства і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Нават калі ўзнікала бойка паміж сялянскімі хлопчыкамі, то той, хто трымаў у гэты час у руцэ хлеб, абавязкова пакладзе яго, а пасля возьме і папросіць прабачэння ў хлеба. На жаль, гэга добрая традыцыя аджывае свой век разам са старымі людзьмі, якія ўмеюць цаніць хлеб. Грахом лічылася пакласці бохан хлеба верхам уніз. Нельга было рэзаць яго знізу, як нельга было пракалваць, каб адрэзаць. 3 дзяцінства кожны ведаў, што есці нажом грэх, а чужой лыжкай пасварышся з гаспадаром.
    Калі дзіця згубіла (забылася) якую-небудзь рэч, то трэба было, знайшоўшы, папляваць на яе са словамі: “Чорт, чорт! Аддай маё паганае, вазьмі сваё харошае!” таму што гэта лічылі хітрыкамі чорта.
    Шмат народных прымет было звязана з хваробамі дзяцей і іх лячэннем. Кожнаму даросламу чалавеку, асабліва старэйшага пакалення, даводзілася кідаць у маленстве за печку выпаўшы малочны зуб. Па народных вераваннях, зубны боль выклікаюць чарвячкі, якія заводзяцца ў іх, выгнаць якіх можна, калі падыхаць над гарачым вуголлем, на якое кідалі зерне дурману ці беляны (“тады чэрві выйдуць”).
    Дзеці былі ўдзельнікамі і “вадзяных адпраў” царкоўных службаў, што адпраўляліся над крыніцамі, звычайна пасля Узнясення. У кожнай мясцовасці былі вядомы такія крыніцы, і ў народнай свядомасці яны звязваліся з цудоўнымі магчымасцямі вады вылечваць ад розных хвароб і ўвогуле ачышчаць ад брыдоты. Так, каля вядомай на ўсю акругу Палыкавіцкай крыніцы (непадалёку ад Магілёва) тры разы ў год на “палыкавіцкія пятніцы” збіраліся дзеці і дарослыя, хлопцы і дзяўчаты з вёсак, мястэчак і гарадоў. У дзень “адправы” тут быў кірмаш, гулянні, дзе малыя маглі павесяліцца і пакаштаваць розныя “саладэсы” (прысмакі). 3 мэтай ачышчэння і лячэння яны хадзілі разам з маці па ручаі, які цёк ад крыніцы, куплялі васковыя выявы розных хатніх жывёл і прыносілі іх у ахвяру крыніцы. Ахвярамі
    ёй былі “каралі”, завушніцы, манеты. Набіралі з крыніцы “святой” вады, каб потым скарыстоўваць яе для лячэння.
    У сям’і дзяўчына знаёмілася з народнымі прыметамі, якія былі скіраваны на яе будучае замужжа. Пры выкананні розных работ маці тлумачыла ёй, што можна рабіць, а чаго нельга, зыходзячы з народных прымет. Так, дзяўчыне раілі не глядзецца вечарам доўга ў люстэрка, таму што яе будучы муж будзе бедняком ці бяздомным. Мужа горкага п’яніцу “абяцала” такая прымета, як ненаўмысна пралітая на стол страва ў час яды. Дзяўчаты стараліся не садзіцца і на драўляную калоду, бо замужжа тады адсоўвалася да таго часу, пакуль калода ад карыстання не разаб’ецца на трэскі. Згубленыя ўпрыгожанні лічылі прыметай хуткага замужжа дзяўчыны. Калі яна хацела хутчэй уступіць у шлюб, у час вяселля імкнулася хуценька сесці на месца, з якога толькі што ўстала шлюбная пара.
    Аналагічныя прыметы былі і для хлопцаў. Той, хто хацеў мець прыгожую жонку, павінен быў на працягу трох велікодных дзён насіць не адзін, а два паясы. Хлопец з мэтай “прываражыць” дзяўчыну, якую пакахаў, павінен быў узяць у царкве сплаў трох свечак і з гэтым тройчы абысці любую дзяўчыну, затым зноў занесці свечкі ў царкву (Нпкііфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 49 — 60).
    Вера ў многія з гэтых прымет і павер’яў вымушала прытрымлівацца іх. Шмат прымет існуе і сёння. Так, паўсямесна бытуе яшчэ прымета, што першым хрэснікам дзяўчыны павінен быць хлопчык, а хлопца дзяўчынка. Інакш яна не выйдзе замуж, а ён не ажэнніцца. Нярэдка дзяўчыне, якая мяла смецце праз парог хаты, маці, жартуючы, заўважала, што ў яе будзе лысы муж.
    У мінулым стагоддзі шырока карысталіся і гаданнем як магічным прыёмам, здольным, на погляд беларусаў, не толькі ўбачыць будучыню, але пэўным чынам паўплываць на яе. Гадалі перш за ўсё на Каляды, на Новы год, Хрышчэнне, а таксама ў дзень святога Андрэя і іпшыя святы.
    Адным з радасных і доўгачаканых свят у дзяцей былі Саракі (9 сакавіка па ст. ст.). Маці тлумачыла маленькім дзецям, што ў гэты дзень сарока пачынае віць сабе гняздо, для чаго ёй трэба прынесці 40 пруткоў. А з выраю прыляцяць 40 жаваранкаў вестуноў вясны. Хлопчыкі, згодна са звычаем, яшчэ да ўсходу сонца павінпы былі з зажмуранымі вачыма знайсці 40 трэсак, прынесці ў падолс сарочкі ў хату і высыпаць іх пад печ. Гэта абяцала ім, што яны знойдуць 40 птушыных гнёздаў ці яек. У Быхаўскім павеце шчэпкі ў хату не неслі, а, сабраўшы, кідалі праз пячную трубу (Рома-