Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
Правілы паводзін за сталом у беларусаў патрабавалі есці павольна, не спяшаючыся, старанна перажоўваючы ежу. 3 аднаго боку, гэта пазбаўляла ад небяспекі «падавіцца» ёю, з другога — вядома, што насычэнне наступае праз 20 — 30 хвілін пасля яды. А таму пры хуткай ядзе трэба было гатаваць больш яе, што цяжка было б мець шматлікай сялянскай сям’і. Да гэтага трэба дадаць, што, як правіла, у вялікай сям’і не было праблем з апетытам дзяцей. Адна старая жанчына з Магілёўшчыны, якая расла ў сям’і адна, успамінала, што ёй часта не хацелася дома есці. Затое з асалодай яна ела разам з іншымі дзецьмі ў суседзяў, дзе пяцёра дзяцей навыперадкі з’ядалі цэлы гаршчок кашы і яна, хоць і нііпчымная без масла і сала, здавалася ёй больш смачнай, чым дома.
Важнае значэнне сяляне надавалі выхаванню беражлівых адносін да хлеба, які лічыўся асноўным, галоўным прадуктам харчавання («Хлеб усяму галава»). Першае, аб чым даведваецца дзіця, падрастаючы, гэта тое, што хлеб нельга кідаць ці ляпіць з яго «катэлкі». Вучылі збіраць нават самыя маленькія крошкі і з’ядаць. Рэзаў хлеб за сталом звычайна гаспадар — бацька, але старэйшых дзяцей таксама вучылі, як правільна гэта рабіць: прыкласці бохан хлеба да левага боку грудзей рабром, выпуклым бокам да правай рукі і нажом, які трымаецца ў правай руцэ, зрэзаць спачатку «пакромку» («гарбушку», «гарбыль») звяршыні
і рэзаць далей на «лусты» («скібкі») раўнамернай таўшчыні. Калі рэзалі не ўвесь бохан, а частку яго, то «акрайчык» клалі на стол і накрывалі ручніком (Ннкнфоровскнй. Очеркн... 1895. С. 43). Бацькі вучылі: «Не кідай хлеба, бо Бог будзе гневацца і хлеб нас кіне, то кепска без хлеба» (Шейн. 1887. Т. I. Ч. 1. С. 242). У гэтых словах адчуваюцца не проста беражлівыя адносіны да хлеба, а нават параўнанне яго з Богам, бо без хлеба няма і жыцця. У час храмавых свят (акрамя Вялікадня) хлеб асвячалі ў царкве, і гэты хлеб («абедня») лічыўся асабліва каштоўным.
У.Сыракомля (Сыракомля. Добрыя... 1993. С. 130) у вершы «Акраец хлеба» пісаў:
Бярэ чалавек яго ў вусны з пашанай. У хлебе зялёным сіла ёсць немалая, У хлебе жыццё людзям Бог прысылае. Мы з хлебам бяром у любос імгненне Збавенне для цела, для духа збавенне.
Беражліва ў сялянскай сям’і адносіліся не толькі да хлеба. Ашчаднасць была рысай характару беларусаў. 3 ранняга дзяцінства навучалі берагчы і цаніць усё, што здабыта рукамі чалавека, на што патрачаны сілы і час. Таму кожнае зярнятка на таку, у свірне ці іншым месцы падымалі і кідалі ў кучу ці ў мяшок. Падбіралі кожны ўпаўшы крышталік солі, кавалачак сала і г.д.
Такім чынам, дзеці на прыкладзе бацькоў засвойвалі беражлівыя адносіны да ўсяго, што здабыта працай. Больш таго, усё гэта яны лічылі дарамі Божымі і верылі, што ён няспынна сочыць за паводзінамі кожнага і здольны пакараць за непавагу да хлеба і іншых прадуктаў, за пустыя ці зняважлівыя размовы, лаянку і стараліся не парушаць гэтыя няпісаныя правілы.
Дзіцячыя рэчы, «інвентар», прадметы бьггу, адзенне, абутак. Важную ролю ў першапачатковай сацыялізацыі дзяцей, іх духоўным развіцці адыгрывалі ўмовы жыцця, а таксама рэчы і прадметы, якія іх акружалі і якімі яны карысталіся (дзіцячая мэбля, сродкі перамяшчэння, адзенне, абутак, цацкі). Для немаўлят звычайна рыхтавалі асобныя пасцельныя прыналежнасці: падушачкі, навалачкі, матрацы і г.д. Іх колькасць і якасць матэрыялу ў многім залежалі ад сацыяльнага, а значыць і матэрыяльнага становішча сям’і. Але нават і ў бедных сем’ях стараліся ўпрыгожыць карункамі або вышыўкамі навалачкі, «пакрышкі» з простага палатна (у больш заможных — з міткалю, каленкору, маркізету), асабліватую частку, якая пакрывала галаву немаўляці. Няпрэдка да «пакрышкі» спецыяльна прышывалі прыгожыя «нагалоўнікі» з карункамі.
Першыя месяцы жыцця немаўляты большую частку знаходзіліся ў люльках, сценкі якіх упрыгожвалі разьбой ці роспісам.
Спецыяльнага посуду для маленькіх дзяцей большасць сялян не магла сабе дазволіць, і таму карысталіся агульным посудам, які часова выкарыстоўвалі толькі для самых маленькіх (грудного ўзросту).
Адзенне дзяцей, як і дарослых, падзялялася на сезоннае, святочнае і паўсядзённае. У немаўлят былі 1—2 рубашачкі, чэпчык, пялюшкі з саматканага палатна, «спавівач», коўдра. Так званы дзіцячы «мятлік» рабіўся з куска старога тонкага палатна, які складвалі папалам, праразалі дзірку для галавы (Курыловіч. 1990. С. 80). На зіму дзецям валілі «катанкі» (валёнкі).
На працягу першага года жыцця дзіця любога полу спавівалі ў пялюшкі («полкі») з старога льнянога палатна, якое добра ўбірала вільгаць, не выклікала раздражнення скуры. Завязвалі і зверху «спавівачом» (вузкі даматканы пояс у два вяршкі шырынёй і 2,5 аршына даўжынёй), бо лічылі, што тады ногі ў дзіцяці будуць роўныя (Шейн. 1902. С. 77). Але некалькі разоў на дзень іх разгортвалі і давалі паварушыцца, мянялі пялюшкі. Спавівалі да таго часу, пакуль дзіця не ўставала на ногі. Такое дзіця апраналі ў кашулю і ставілі ў стойку (дзве дошкі, злучаныя калочкамі, у верхняй акруглая адтуліна, у якую ставілі дзіця).
Спала дзіця ў драўлянай люльцы («калыска», «зыбка»), якую летам у час жніва бралі з сабой у поле, вешалі на дрэва ці ставілі ў цянёк пад «бабку» (3 — 4 снапы, звязаныя разам камлём кверху) (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 83, л. 12). А каб не турбавалі мухі, камары, абварочвалі люльку тканінай. Вядомы на Беларусі саламяныя і палатняныя калыскі. «Саламяная калыска немаўляці так зроблена, — пісаў Уладзіслаў Сыракомля, каб маці магла лёгка ўскінуць яе на плечы і панесці ў поле, дзе працуе, а калі дзіця ў гэтай калысцы, пастаўленай у цень жытняга снапа, плача ад гарачыні ці голаду, малы апякун ці апякунка спявае яму песню пра катка, які прынясе малому шаўковы пасак ці смачны піражок, пра курак, што радзяцца, чым бы яго пачаставаць... манатонны спеў закалыхвае яго да сну» (Сыракомля. Вандроўкі... 1992. С. 312).
У Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, напрыклад, палатняныя калыскі (палатно, нацягнутае на драўляную раму) у полі сялянкі падвешвалі на трыногу ці проста на дрэва яшчэ ў нашым стагоддзі. У 20 —30-я гады ў дзіцячы побыт увайшлі “ложкі-качалкі”, у якіх спалі немаўляткі (в. Крынкі Ліёз-
ненскага раёна Віцебскай вобласці, в. Язвіна Шумілінскага раёна) (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 83, л. 14, 16).
Існавала цікавае павер’е, што калыску для першага дзіцяці абавязкова павінен быў зрабіць сам бацька. Тады, на народны погляд, дзеці будуць больш шанаваць бацькоў. Затым калыска пераходзіла да наступных дзяцей у такім выпадку дзеці будуць больш дружныя і згуртаваныя (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 69, л. 13).
Некаторыя сялянкі клалі немаўля на рассцеленую “сярмягу”, а каб яно не плакала, давалі ў рот “сусолку”. У калыску ў асобных раёнах Беларусі клалі нажніцы (ад сурокаў), а пад яе венік (каб нячыстая сіла не забрала дзіця) (Улашчык. 1989. С. 130).
Калі немаўляты спалі ў калысках, то больш старэйшыя дзеці на печы, на палку, на лавах або драўляных ложках. Для спання рабілі “сеннікі”, напханыя саломай або сенам. Спалі і проста на старызне. Былі і коўдры, шытыя сваімі рукамі, дзе верх быў з сукна або шарака, а ніз палатняны (Мінская губерня). Пракладкай нярэдка служыла кудзеля (Улашчык. 1989. С. 130). Падушкі рабілі самі з курынага, гусінага пер’я. Доўгімі зімнімі вечарамі маці разам з дзецьмі “скубла” пер’е, выкідваючы жорсткую сарцавіну.
Так, дзеці да 10 — 12 гадоў спалі ўсе разам на палку (“палацях”, “палу") каля печы або на печы і накрываліся чым прыдзецца: кажухом, посцілкай і г.д. У старэйшым узросце спалі брат з братам, а сястра з сястрой, што дыктавалася неабходнасцю раз’яднання, звязанага з перыядам палавога выспявання і адпаведнымі праблемамі гэтага ўзросту. У некаторых сем'ях гэта правіла не выконвалася (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 83, л. 12).
Як і ў ежы, у адзенні дзяцей у XIX стагоддзі існавалі адрозненні. Перш за ўсё яны былі абумоўлены полаўзроставымі асаблівасцямі дзяцей, а таксама нацыянальнымі традыцыямі і сацыяльным статусам бацькоў. У першыя гады жыцця ў немаўляці адрозненняў гэтых не існавала.
Кашуля была першым адзеннем, што надзявалі яшчэ ў перыяд ранняга дзяцінства хлопчыку і дзяўчынцы, якія ўжо добра трымаліся на ножках. Доўгая кашуля з тоўстага хатняга палатна служыла адзіным адзеннем хлопчыкаў і дзяўчынак да 5, а часта да 6 —8 гадоў і нават болей. Яе падпярэзвалі даматканым поясам. У цёплую пару года дзеці хадзілі ў такой кашулі босыя. I адрозніць хлопчыка ад дзяўчынкі можна было толькі па даўжыні валасоў (у хлопчыкаў кароткія, пастрыжаныя паўкругам, у дзяўчынак доў-
гія, заплеценыя ў коскі), а таксама па шнурку караляў, якія ўпрыгожвалі шыю дзяўчынак.
У параўнанні з простым даматканым адзеннем сялянскіх дзяцей адзенне дваранскіх дзяцей, пачынаючы з узросту немаўляці, выдзялялася сваёй прыгажосцю. Коўдра ў хлопчыка была блакітнай, у дзяўчынкі ружовай. У XIX стагоддзі дваранскія сем’і, а таксама сем’і кугіцоў і нават духавенства мелі магчымасць набыць дарагія матэрыі, часцей замежныя, з якіх шылася адзенне дзецям і дарослым. Пры гэтым улічваліся асаблівасці тагачаснай моды. Дзяўчынак, напрыклад, апраналі ў прыгожыя сукенкі з фартушкамі. 3 трох гадоў ім адпускалі доўгія валасы, якія зачэсваліся па модзе. Хлопчыкі ў сваім адзенні нагадвалі бацьку ў мініяцюры. Трэба адзначыць, што ў прычосках дзяцей, як і ў адзенні, таксама прасочвалася іх прыналежнасць да пэўнага сацыяльнага слоя.
Пачынаючы з вясны вельмі любілі дзяўчынкі плесці вяночкі з кветак, спачатку з дзьмухаўца, потым з розных лугавых і палявых кветак (рамонкаў, валошак і ініп.).
Улетку сялянскія дзяўчынкі рабілі сабе ўпрыгожанні: “каралі” з чырвоных ягад рабіны, з гарлачыкаў, якія ў час квецені рвалі на рэчцы або сажалцы. Доўгую сцябліну гарлачыка раздвойвалі на дзве, надломваючы потым невялічкімі кавалачкамі. Атрымлівалася ўпрыгожанне накшталт ланцужка з медальёнам, якім служыла расцвіўшая кветка з белых лілеяў і жоўтых гарлачыкаў.
У XIX стагоддзі хлопчыкам надзявалі штаны (порткі) у 6 — 8 гадоў. Да гэтага часу яны насілі толькі доўгую кашулю. У 20 — 30-я гады XX стагоддзя ўзрост хлопчыкаў, якія не мелі порткаў, знізіўся да 3 — 4 гадоў. 3 гэтай пары яны насілі тканыя “штонікі”, якія фарбавалі фарбай з раслін, у тым ліку талакнянкай (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 52) (в. Старыя Максімавічы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці). У асноўным абновы дзецям шылі толькі да свята Вялікадня, і гэта ўздымала настрой дзяцей — яны адно перад адным паказвалі іх. У халады адзеннем сялянскіх дзяцей былі кажушкі або світкі з чужога пляча (старэйшых дзяцей або бацькоў), доўгія спадніцы і порткі з даматканага палатна, суконная хустка і лапці з анучкамі, перавязаныя аборамі. Верхняе адзенне для дзяцей шылі толькі ў заможных сем’ях (Курыловіч. 1990. С. 81). Зімой дарослыя і дзеці на ногі надзявалі валёнкі, якія выратоўвалі ад вялікіх маразоў. Больш заможныя маглі дазволіць сабе і галёшы, якія, надзетыя зверху валёнкаў, не дазвалялі ім прамокнуць у час адлігі або доўгага хаджэння па снезе. Трэба сказаць, што валёнкі, або “катанкі”, лапці, а таксама боты (часта маці ці бацькі) былі адзіным