Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
абуткам дзяцей. Пакупны абутак быў амаль недасягальным для селяніна і куплялі яго часцей толькі юнакам і дзяўчатам. У канцы XIX пачатку XX стагоддзя у гардэробе дзяўчат у вёсцы пачалі з’яўляцца набытыя ў горадзе капелюшы і модныя чаравікі, у хлопцаў боты (з кірзы, хрому) або чаравікі. Разам з тым, як адзначаюць старажылы, нават у перадваенны час (30-я гады) многія дзеці хадзілі ў школу ў лапцях (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 54) (Клімавіцкі раён, в. Старыя Максімавічы). Як расказвала жыхарка вёскі Баркі Бярэзінскага раёна, яна мусіла насіць бацькоўскую світу і лапці ў школу. Саромячыся аднагодкаў, яна здымала світку, калі падыходзіла да школы (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 87).
Галаўным уборам дзяцей у халады была шапка ў хлопчыкаў і хустка у дзяўчынак, улетку саламяныя капелюшы, якія дзяўчынкі любілі ўпрыгожваць кветкамі.
Святочнае адзенне дзяцей мала адрознівалася ад штодзённага. Яно толькі было чыстым, свежым ці новым. Больш выдзяляліся сярод іншых у гэтыя дні юнакі і дзяўчаты, прыгажосць адзення якіх дыктавалася неабходнасцю “іпукаць сабе пару”.
У святы дзяўчаты апраналі андаракі, вышытыя або затканыя сарочкі, якія ў розных мясцовасцях Беларусі адрозніваліся і каляровай гамай, і арнаментыкай, і пакроем, і якасцю палатна. У халодную пару зверху апраналі белую світку. Абавязковай прыналежнасцю ўбору дзяўчыны былі розныя ўпрыгожанні каралі, завушніцы, а таксама стракатыя прыгожыя хусткі, абвязаныя вакол шыі, са спушчаным канцом. Хлопцы паважна хадзілі ў высокіх “чабоцях”, у камзолах чорнага ці сіняга колеру са стракатымі шклянымі ці металічнымі гузікамі. Паверх камзола пояс, які некалькі разоў абвіваў талію, зверху світка і белая валяная шапка на галаве. У XIX ст. у вясковую моду з горада прыйшлі фуражкі з казырком, якія сталі прыналежнасцю ўбору хлопцаў.
У 20-я гады XX стагоддзя дзяўчаты часцяком апраналі спадніцу і кафтан, хустку, купленую ў краме. У халодны час кажухі і саматканыя світы. Абутак быў раскошай. Таму хадзілі босыя да глыбокай восені, часта хварэлі.
Да пачатку 30-х гадоў у побыт сялян уваходзілі нікеляваныя ложкі, прымусы, плюшавыя коўдры (Бараноўскі. 1928. № 8 — 9. С. 61), хоць карысталіся і шырокімі драўлянымі ложкамі, спалі па 2 —3 чалавекі і коўдрай была дзяруга (в. Крынкі Ліёзненскага раёна Віцебскай вобл.). У дамах калгаснікаў замест ікон на сценах вывешвалі партрэты правадыроў, сямейныя фотаздымкі ў рамках. З’явіліся ў вёсцы першыя яслі для маленькіх дзетак.
Ha I Усерасійскім з’ездзе работніц у 1922 г. была прынята рэзалюцыя аб выхаванні дзяцей, асноўная ідэя якой увядзенне грамадскага выхавання, якое павінны былі забяспечыць дзіцячыя сады, яслі, дамы. Інакш кажучы, каб яно было “свядомым і арганізаваным”, выхаванне трэба было даверыць перш за ўсё дзяржаве, адмяніўшы “патранат” (аддачу дзяцей на выхаванне ў вёску) (Владнмнров. 1919. № 3. С. 113 — 114) і адсоўваючы сямейнае выхаванне дзяцей на другі план.
У 20-я гады XX ст. нярэдка дзеці сялян дзеля матэрыяльнай дапамогі бацькам вымушаны былі наймацца ў батракі. Звычайна яны працавалі пастухамі, конюхамі і г.д. у больш заможных сялян хутароў і аколіц. Нярэдка бацькі адпраўлялі іх у заробкі аж да “піліпаўскіх загавін”. Многія з гэтых дзяцей не маглі наведваць школу да снежня ці ўвогуле адмовіцца ад навучання.
Падлеткі ў сялянскай працы з’яўляюцца значнай падсобнай сілай, і ў 8 — 10 гадоў хлапчукі і дзяўчаты ідуць на працу як дапаможная сіла ў гаспадарцы. 3 усходу да захаду яны на нагах і, паклаўшы ў торбачку кавалак хлеба, бутэльку малака, цэлы дзень снуюць са статкам па балотах і лясах. Хранічна недаядалі і недасыпалі, а ад хадзьбы па балотах хварэлі рэўматызмам 10 —15-гадовыя дзеці.
Праўда, сяляне з недаверам адносіліся да першых ясляў для дзяцей, думаючы, што дзяцей будуць біць, недастаткова карміць і “драць” вялікі налог. Добры догляд дзяцей і чысціня ў яслях змянілі гэты погляд. 3 цягам часу яслі ў вёсцы сталі своеасаблівым медыцынскім кансультацыйным пунктам, куды часта звярталіся маці.
Гігіенічныя і санітпарныя ўмовы ўтрымання. Адным з важных гігіенічных правіл было мыццё рук перад ядой, мыццё цела ў лазні. Звычайна мыліся ў лазні адзін раз у месяц, а калі была магчымасць, то і часцей. Да 6 —7 гадоў дзяцей незалежна ад полу бралі з сабой мыцца і бацька і маці. Пазней стараліся мыцца бацькі з дзецьмі аднаго полу.
У некаторых месцах (заходнія раёны Беларусі) лазняў не было і мыліся проста ў начоўках. Дзяцей, асабліва маленькіх, купалі часцей, чым мыліся дарослыя. Летам дзяўчаты і хлопцы пасля працы мыліся ў рацэ або сажалцы. Бялізну мылі з дапамогай попелу, які насыпалі ў цэбар і лілі на яго вар. Прасавалі бялізну “качалкай”. У беларускай сям’і існавалі таксама гігіенічныя правілы, якім маленькіх дзяцей і дзяўчынак вучыла маці, хлопчыкаў бацька.
Жыццё дзяцей заўсёды было звязана са шматлікімі хваробамі. Асабістую небяспечнасць для іх уяўлялі інфекцый-
ныя захворванні і захворванні прастуднага характару, такія, як пнеўманія, хваробы горла, носа і інш. Адсутнасць эфектыўных сродкаў лячэння многіх хвароб, іх прафілактыкі, недахоп медыцынскіх работнікаў, дрэнныя санітарна-гігіенічныя ўмовы жыцця сялянскіх дзяцей з’яўляліся прычынай вялікай дзіцячай смяротнасці, асабліва ў вёсцы.
Малыя дзеці ў летнюю пару часта заставаліся без нагляду, асабліва калі ў час збору ўраджаю ці сенакосу іх пакідалі пад апекай старых бабуль і дзядуль. Яны нярэдка аб’ядаліся зелянінай, маглі пакалечыць адзін другога ці трапіць у бяду. У гэты час назіралася вялікая смяротнасць дзяцей ад дызентэрыі і іншых хвароб. Менавіта летам адбывалася найвялікшая колькасць пажараў, якія ўчынялі дзеці, яны ж станавіліся і іх ахвярамі. Вялікую шкоду здароўю дзяцей наносіла карыстанне паслугамі знахарак, асабліва пры цяжкіх хваробах, якія патрабавалі неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Дзеці хварэлі значна часцей, чым дарослыя. Ва ўзросце да пяці гадоў памірала трэць нарадзіўшыхся дзяцей. Асабліва вялікай была смяротнасць да года. Захворванням спрыялі і дрэнныя санітарна-гігіенічныя ўмовы жыцця як у вёсцы, так і ў горадзе, асабліва бедных слаёў насельніцтва.
У сярэдзіне XIX стагоддзя шмат сялян жыло ў курных хатах, дзе дым выходзіў не толькі ў душнікі за печчу, але і праз вокны, дзверы, таму ў дзяцей часта здараліся прастудныя захворванні: “гарлянка" (хваробы горла), гарачка, пнеўманія і інш.
3 ранняга дзяцінства дзяцей вучылі разбірацца ў лекавых якасцях траў і карэнняў, а таксама адрозніваць добрыя ягады і грыбы ад атрутных. Шырока карысталіся дзеці лісцем трыпутніку ў якасці лячэбнага сродку супраць нарываў, сокам чыстацелу змазвалі бародаўкі. Шмат траў і карэнняў былі вядомы ім як сродкі лячэння.
Запаленні слізістай абалонкі рота лячылі сумессю мёду з імбірам (змазвалі хворыя месцы).
Дыятэзныя праявы на целе дзіцяці звычайна лячылі адварам чыстацелу, які давалі піць у якасці напою, а таксама купалі ў ім. Добрым сродкам ад скурных хвароб лічылі і купанне ў адвары “ваўчкоў” (чарады).
Нават маленькія дзеці добра ведалі і пры неабходнасці карысталіся простымі сродкамі пры парэзах, апёках. Паўсямесна пры парэзах рукі або нагі першай дапамогай было прамыванне гэтага месца, на якое звычайна клалі сырую дробна сцёртую бульбу або змазвалі алеем, топленым салам і г.д.
Дызентэрыю (“крывавы панос") лячылі настоем з чарніц або чарнічным кісялём, сушанымі і сцёртымі ў парашок му-
хаморамі, настоенымі на віне, якія трымалі на сонцы. Давалі піць таксама напой з шышак вольхі. Паносы лячылі яшчэ засушаным расцёртым курыным “пупком”, парашок з якога змешвалі з вадой.
Калі дзіця захворвала, яго спачатку спрабавалі вылечыць самі, а калі не дапамагала, звярталіся да знахарак, нават з такой небяспечнай хваробай, як брушны тыф. П.В.Шэйн апісвае адзін з такіх выпадкаў: “Бабка тут жа памые дзіця ў цёплай вадзе, расціраючы мылам грудку, пераверне яго на “адліў”, злёгку ўдарыць далонню па пятах тры разы і перадае маці: “Цяпер будзе ўжо здаровы” (Шейн. 1902. Т.ІІІ. С. 78). Вядома, што пасля такога “лячэння” дзеці нярэдка паміралі.
Здаралася, што маленькае дзіця спалохалася чагосьці. У такіх выпадках бацькі шукалі “бабку”, якая паспяхова лячыла “пярэпалах”. Амаль у кожнай вёсцы была жанчына, якая валодала ўнушэннем і, магчыма, гіпнозам. Па ўспамінах старых, да яе ішлі раніцай, да ўсходу сонца. Яна выкатвала з печы чырвоныя вугалькі на “загнёт”, нешта шаптала над імі, пырскала вадой. Потым брала мякіш хлеба, рабіла шарык і зноў качала шарык па голым жываце дзіцяці са словамі загавору. Як адзначалі апытаныя (гэта ім запомнілася з дзяцінства), дзіцяці станавілася лёгка і спакойна і, прыйшоўшы дадому, яно засыпала і спала амаль суткі.
Да “бабкі” з “пярэпалахам” звярталіся ў болып цяжкіх выпадках, калі не дапамагалі свае асабістыя сродкі. Звычайна маці ці бабуля клалі немаўля ў дзяжу зверху падыходзячага цеста і чакалі, пакуль дзіця пачне крычаць. Тады давалі соску і клалі ў калыску. Гэты магічны прыём, аднак, не прыносіў поспеху.
Маленькія дзеці, якія ўвесь час плакалі, лічыліся хворымі, і гэта хвароба атрымала назву “крыксы” і “плаксы”. Прычынай яе лічылі нячыстую сілу (“д’ябла”), якая забіралася ў дзіця, калі маці забывала хоць раз, укладваючы яго спаць, перахрысціць яго, калыску і нават дзверы і вокны (Шейн. 1893. Т.ІІ.С. 536). У такіх выпадках за дапамогай звярталіся да знахароў, а таксама выкарыстоўвалі розныя загаворы.
Прымхі і забабоны Многія хваробы беларусы лічылі вынікам “урокаў”, “суроцаў” (дурнога вока) і верылі, што сурочыць дзіця можа не толькі дрэнны чалавек, але і добры, не толькі чужы, але і свой. Сурочанае дзіця вызначалі па розных прыметах: калі яно кідаецца ў сне без усялякай прычыны, крычыць без супынку, у яго падымаецца жар і г.д. Да нашага часу захаваліся некаторыя ўяўленні аб прычынах, якія вядуць да гэтага. Так, існуе перакананне, што нельга хваліць дзіця, захапляцца яго сілай, розумам, спрытам і знешнасцю, 6о дзіця можа страціць гэтыя
якасці. Калі ж хтосьці хваліў дзіця альбо здзіўляўся яго добрым якасцям, то, каб пазбегнуць “уроку”, маці ці хто іншы гаварылі: “Соль табе ў вочы, галаўня ў зубы, гаршчок між шчок, палена між калена” (Быт белорусскнх... 1854. Вып. II.С. 261). Асабліва стрымана трэба было адносіцца да немаўляці, на якога нават нельга было доўга глядзець. I калі ўпершыню падыходзілі да дзіцячай калыскі, каб зірнуць на нованароджанага, згодна з павер’ем, тры разы сплюнуўшы, казалі: “Няхай расце здаровым”. Дзіця стараліся не паказваць незнаёмым і ўвогуле абмяжоўвалі кола людзей, якія маглі бачыць яго. Нельга не адзначыць засцерагальны сэнс такога падыходу, таму што для маленькіх дзяцей кантакты з дарослымі, іх пацалункі пагражалі рознымі інфекцыямі, таму інтуітыўна імкнуліся пазбегнуць іх.