• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    Хоць я ведаў, што гэта хмель, але, гледзячы на яго такога, я адчуваў нейкі ціхі, незразумелы жах. Ён рэдка прыходзіў да нас і піў амаль заўсёды адзін у сваёй майстэрні. Гэтак чалавек хутка ламаўся.
    Усмешка мільганула на яго твары. Ён усунуў мне ў руку чарку.
    — Выпі, Робі. I ратуйся. Памятай, пра што я табе гаварыў.
    — Добра, Фердынанд.
    Ленц завёў грамафон. У яго была процьма пласцінак з негрыцянскімі песнямі. Некалькі з іх прагучала цяпер — пра Місіпісі, пра збор бавоўны і пра душныя ночы на сініх трапічных рэках.
    Патрыцыя Хольман жыла ў вялікім жоўтым шматпавярховым доме, які TfT	быў адгароджаны ад вуліцы вузкай
    V 1	палоскай газона. Перад уваходам ста-
    яў ліхтар. Свой «кадзілак» я прыпаркаваў пад ім. У рухомым святле ён быў падобны да магутнага слана, які пераліваўся чорным бляскам.
    Я дапоўніў свой гардэроб. Да гальштука прыкупіў новы капялюш і пальчаткі. Акрамя таго, я апрануў паліто Ленца, выдатную шэрую апратку з шатландскай шэрсці. Такім чынам я хацеў цалкам сцерці тое першае забулдыжнае ўражанне, якое я пакінуў.
    Я пасігналіў. Адразу ж успыхнула, як ракета, лесвічнае асвятленне ў пяці вокнах па вертыкалі. Загудзеў ліфт. Я ўбачыў, як ён апускаўся, нібы касмічная шахтная клетка. Патрыцыя Хольман адчыніла дзверцы і хуценька сышла ўніз па лесвіцы. Яна была ў кароткай карычневай футравай куртачцы і ў вузкай карычневай спадніцы.
    — Прывітанне! — Яна падала мне руку.— Я рада, што магу выйсці. Увесь дзень праседзела дома.
    Мне спадабалася, як яна падала руку, паціскаючы мацней, чым можна было чакаць. Я ненавідзеў людзей, якія падавалі руку вяла, нібы здохлую рыбіну.
    — Чаму ж вы мне раней не сказалі? — адказаў я.— Я заехаў бы да вас аполудні.
    — У вас так шмат часу?
    — Ды не. Але неяк збег бы.
    Яна глыбока ўздыхнула.
    — Цудоўнае паветра! Пахне вясной.
    — Калі ў вас ёсць жаданне, можам пакатацца, колькі вам захочацца,— сказаў я.— Можам выехаць за горад, у лес — я на машыне.— Я абыякава паказаў на «кадзілак», як быццам гэта быў стары «форд».
    — «Кадзілак»? — Яна ў недаўменні глянула на мяне.— Гэта ваш?
    — Сёння на вечар мой. А ўвогуле — уласнасць нашай майстэрні. Мы яго адрамантавалі і хочам пачаць з яго бізнес нашага жыцця.— Я адчыніў дзверцы.— Можа, спачатку паедзем у «Лазу» і павячэраем? Як вы?
    — Павячэраць можна, але чаму менавіта ў «Лазе»?
    Я разгубіўся. «Лаза» была адзіным прыстойным рэстаранам, які я ведаў.
    — Шчыра кажучы,— прызнаўся я,— я больш нічога не ведаю. Мне здаецца, што «кадзілак» нас да нечага абавязвае.
    Яна засмяялася.
    — У «Лазе», напэўна, занадта важная і сумная публіка. Давайце паедзем у іншае месца.
    Я быў бездапаможны. Mae сур’ёзныя намеры рассейваліся, як дым.
    — Тады прапануйце вы,— сказаў я.— Месцы, якія вядомы мне, занадта прасцяцкія. Яны, здаецца, не для вас.
    — Чаму вы думаеце так?
    — Ну, так мне здаецца...
    Яна хутка зірнула на мяне.
    — Можна паспрабаваць.
    — Добра.— Я рашуча перакрэсліў усю праграму.— Тады я ведаю, што рабіць. Калі вы не баязлівая. Мы пойдзем да Альфонса.
    — Альфонс... гучыць выдатна,— адказала яна.— Сёння вечарам я не баязлівая.
    — Альфонс — шынкар,— сказаў я.— Лепшы сябра Ленца.
    Яна засмяялася.
    — У Ленца, відаць, усюды сябры.
    Я кіўнуў.
    — Ён лёгка збліжаецца. Вы ж бачылі гэта на прыкладзе Біндзінга.
    — Так, бог сведка,— адказала яна.— Гэта здарылася маланкава.
    Мы паехалі.
    Альфонс быў мажны, спакойны чалавек. Пашчэнкі выпіралі. Маленькія вочкі. Закасаныя рукавы. Рукі доўгія, як у гарылы. Усякага, хто быў непажаданы ў яго шынку, ён выкідваў сам. Нават членаў спартыўнага таварыства «Адданасць радзіме». Для вельмі дужых кліентаў у яго пад стойкай ляжаў молат. Шынок быў размешчаны ўдала: побач з бальніцай. Альфонс эканоміў на транспартных выдатках.
    Валасатай рукой ён выцер светлы яловы стол.
    — Піва? — спытаў ён.
    — Гарэлкі і закусіць.
    — А даме?
    — Дама таксама хоча гарэлкі,— сказала Патрыцыя Хольман.
    — He слаба, не слаба,— сказаў Альфонс.— Ёсць свіныя скабкі з квашанай капустай.
    — Сам закалоў свінню? — спытаў я.
    — Вядома.
    — Але дама, напэўна, з’ела б нешта лягчэйшае, Альфонс.
    — Вы, відаць, жартуеце... Спачатку гляньце на скабкі.
    Ён паклікаў кельнера, каб той паказаў порцыю.
    — Была шыкоўная свіння,— сказаў ён.— Лаўрэатка. Дзве першыя прэміі.
    — Ну, гэтага ніхто не зразумее,— адказала яму Патрыцыя Хольман, на маё здзіўленне, з такой упэўненасцю, быццам яна ўжо гадамі наведвае гэты шынок.
    Альфонс падміргнуў.
    — Дык дзве порцыі?
    Яна кіўнула.
    — Выдатна! Сам выберу.
    Ён пайшоў на кухню.
    — Бяру назад свае сумненні, ці туды мы трапілі,— сказаў я.— Вы Альфонса паланілі імгненна. Ён сам выбірае толькі заўсёдным кліентам.
    Альфонс вярнуўся.
    — Дадаў вам яшчэ свежай каўбаскі.
    — Нядрэнная ідэя,— сказаў я.
    Альфонс паглядзеў на нас зычліва. Прынеслі гарэлку. Тры чаркі. Трэцюю — Альфонсу.
    — Што ж, на здароўе,— сказаў ён.— За тое, каб у нашых дзяцей былі багатыя бацькі.
    Мы выпілі. Дзяўчына таксама выпіла да дна.
    — He слаба, не слаба,— сказаў Альфонс і вярнуўся за стойку.
    — Смачная гарэлка? — спытаў я.
    Яна здрыганулася.
    — Моцная. Але ж я не магла зняславіцца перад Альфонсам.
    Свіныя скабкі былі на славу. Я з’еў дзве вялікія порцыі, ды і Патрыцыя Хольман ела больш, чым можна было чакаць. На маю думку, яна цудоўна стасавалася з маім настроем і не вылучалася ў гэтым шынку. Яна без крыўляння выпіла з Альфонсам яшчэ адну чарку.
    Ён неўпрыкмет падміргнуў мне: усё нармальна. А Альфонс ведаў толк. Магчыма, не ў тым, што датычыла прыгажосці і культуры, але ў тым, што да сутнасці і зместу.
    — Калі вам пашанцуе, вы ўбачыце і чалавечыя слабасці Альфонса,— сказаў я.
    — Цікава,— адказала яна.— Мне здалося, што ў яго іх няма.
    — Ёсць.— Я паказаў на стол побач са стойкай.— Вунь...
    — Што? Грамафон?
    — He грамафон. Харавыя спевы. У Альфонса слабасць да харавых спеваў. He танцы, не класічная музыка, толькі хоры: мужчынскія, змешаныя хоры, на ўсіх пласцінках, якія вы бачыце,— толькі хоры. Вось гляньце, ён ідзе.
    — Смачна? — спытаў Альфонс.
    — Як у роднай маці,— адказаў я.
    — А даме?
    — Лепшых свіных скабак з роду не каштавала,— адважна заявіла дама.
    Альфонс задаволена кіўнуў галавой.
    — Зараз пастаўлю новую пласцінку. Вам на здзіўленне.
    Ён падышоў да грамафона. Зашыпела іголка, потым магутна загучаў мужчынскі хор, які моцнымі галасамі спяваў «Маўчанне ў лесе». Гэта было надзвычай гучнае маўчанне.
    3 першых тактаў у шынку зрабілася ціха. Альфонс рабіўся небяспечным, калі хто непачціва паводзіў сябе. Ён стаяў за стойкай, абапёршыся на яе валасатымі рукамі. Яго твар мяняўся пад уздзеяннем музыкі. Ён задумаўся — так, як можа задумацца гарыла. Харавы спеў меў над ім незвычайную ўладу. Ён рабіўся пяшчотны, як маладзенькая лань. Ён мог улезці ў крывавую бойку, але як толькі харавы спеў кранаў яго слых, ён нібы зачараваны кідаў усё, прыслухоўваўся і быў гатовы памірыцца. Раней, калі ён быў больш запальчывы, пад рукой жонкі заўсёды напагатове ляжалі яго любімыя пласцінкі. Калі рабілася небяспечна і ён з молатам у руках выходзіў з-за стойкі, яна хуценька апускала іголку, і Альфонс апускаў молат, слухаў і супакойваўся. 3 часам такой патрэбы не стала: жонка памерла, яе партрэт, падарунак Фердынанда Граў, якому ў знак удзячнасці заўсёды быў вольны столік, вісеў над стойкай, ды і Альфонс пастарэў і астыў.
    Пласцінка закончылася. Альфонс падышоў да нас.
    — Чароўна,— сказаў я.
    — Асабліва першы тэнар,— дадала Патрыцыя Хольман.
    — Правільна,— пацвердзіў Альфонс і ўпершыню ажывіўся.— Вы разбіраецеся! Першы тэнар — высокі клас!
    Мы развіталіся з ім.
    — Прывітанне Готфрыду,— сказаў ён.— Няхай заходзіць.
    Мы стаялі на вуліцы. Ліхтары перад дамамі адкідвалі неспакойныя водбліскі і цені ўверх, у галлё старога дрэва. На галінках ужо быў лёгкі зялёны бляск, і дзякуючы мігатліваму невыразнаму святлу знізу дрэва здавалася больш магутным і высокім. Здавалася, што крона губляецца ў змроку, як вялізная рука з растапыранымі пальцамі, якая з надзвычайнай жалобай учапілася ў неба.
    Патрыцыя Хольман зябка ўздыхнула.
    —Вам холадна?
    Яна ўзняла плечы і схавала рукі ў рукавы курткі.
    — Толькі спачатку. Там было даволі цёпла.
    — Вы занадта лёгка апрануліся,— сказаў я.— Вечарам холадна.
    Яна адмоўна пахітала галавой.
    — Я не люблю цяжкай вопраткі. Дый хочацца, каб нарэшце пацяплела. He выношу халадоў. Асабліва ў горадзе.
    — У «кадзілаку» цёпла,— сказаў я.— На ўсякі выпадак я ўзяў плед.
    Я дапамог ёй сесці ў машыну і накрыў калені пледам. Яна падцягнула яго вышэй.
    — Цудоўна! Вось так — выдатна! Холад наводзіць сум.
    — He толькі холад.— Я сеў за руль.— Пакатаемся крыху?
    Яна кіўнула.
    — Ахвотна.
    — Куды?
    — Проста паедзем паволі па вуліцах. Усё роўна куды.
    — Добра.
    Я завёў машыну, і мы паволі і без мэты паехалі па горадзе. Быў час пік. Мы несліся амаль бязгучна, так ціха працаваў матор. Здавалася, што машына — карабель, які нячутна імчыцца па стракатых каналах жыцця. Вуліцы праносіліся міма, светлыя парталы, агні, рады ліхтароў, салодкая, мяккая, вячэрняя мітусня быцця, мяккая ліхаманка асветленай ночы, а над усім, паміж краямі дахаў — жалезна-шэрае, вялікае неба, якое адкідвае сваё святло на горад.
    Дзяўчына моўчкі сядзела побач са мной; святло і цені
    прабягалі з акна па яе твары. Я час ад часу пазіраў на яе. Яна зноў напомніла мне пра вечар, калі я ўбачыў яе ўпершыню. Яе твар пасур’ёзнеў, ён здаваўся больш адчужаным, чым раней, але вельмі прыгожым. Гэта быў твар, які паланіў мяне тады і не адпусціў. Мне здавалася, што ў ім было нешта ад таямнічасці цішыні, характэрнай для рэчаў, блізкіх да прыроды — дрэў, воблакаў, жывёлін, а часам — для жанчын.
    Мы выехалі на ціхія прыгарадныя вуліцы. Вецер памацнеў. Здавалася, ён гнаў ноч перад сабой. На вялікай плошчы, вакол якой спалі маленькія домікі, акружаныя садамі, я спыніў машыну.
    Патрыцыя Хольман страпянулася, быццам спала.
    — Прыгожа,— сказала яна праз хвіліну.— Калі б у мяне была машына, я вось так ціха каталася б кожны вечар. У гэтым ёсць нешта казачнае — вось так бясшумна ехаць, дзе хочаш. Быццам і не спіш, але ў той самы час сніш штосьці. Мне здаецца, тады і людзі не патрэбны табе вечарам.
    Я дастаў з кішэні пачак з цыгарэтамі.
    — А ўвогуле хочацца, каб вечарам нехта быў побач... Яна кіўнула.