• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    Я зразумеў, што перада мной майстар высокага класа
    ў лаянцы. Трэба было, нягледзячы на дрэнны настрой, зберагчы гонар.
    — Каціся сваёй сцежкай, псіхічны неданосак,— сказаў я і ўзняў руку для благаславення.
    Ён не звярнуў увагі на маю прапанову.
    — Каб табе мазгі залілі бетонам, засохлая малпа! — брахаў ён.
    Я адказаў яму «плоскаступнёвым вылюдкам». Ён мяне абазваў папугаем, а я яго беспрацоўным мыйшчыкам нябожчыкаў. Тады ён, ужо паважліва, ахарактарызаваў мяне як каравячую галаву, што хворая на рак. А я, ужо жадаючы скончыць лаянку, назваў яго бадзяжнымі могілкамі біфштэксаў. Яго твар раптам праясніўся.
    — Могілкі біфштэксаў — гэта добра,— сказаў ён.— Яшчэ не чуў. Бяру ў свой рэпертуар. Бывай! — Ён прыўзняў капялюш, і мы з узаемнай павагай разышліся.
    Лаянка мяне ўзбадзёрыла. Але злосць засталася. Калі я стаў цверазець, яна нават узмацнілася. Я здаваўся сабе выкручаным мокрым ручніком. Але паступова злосць пераходзіла і на дзяўчыну. Яна была прычынай, што я напіўся. Я наставіў каўнер. Няхай яна думае пра мяне, што хоча, мне цяпер усё роўна. Ва ўсякім разе адразу зразумела, з кім мае справу. А як па мне — няхай усё ідзе да д’ябла: што было, тое было. Нічога не зменіш. Магчыма, нават і лепш.
    Я вярнуўся ў бар і набраўся да чорцікаў...
    Надвор’е стала цёплае і вільготнае, некалькі дзён запар ішоў дождж. ПоГТТ"	тым праяснілася, пачало прыпякаць
    L V	сонца, і калі я ў пятніцу раніцай прый-
    шоў у майстэрню, я ўбачыў у двары Мацільду Штос, якая стаяла з венікам пад пахай. Твар у яе быў як у расчуленага кракадзіла.
    — Ну, паглядзіце, пан Локамп, якое хараство! Гэта ж проста цуд!
    Я спыніўся як зачараваны. Старая сліўка каля заправачнай калонкі за ноч расцвіла.
    Яна ўсю зіму стаяла голая, скрыўленая, мы вешалі на яе старыя пакрышкі і надзявалі на голле слоікі з-пад алею на прасушку. Яна была для нас проста прыдатнай вешалкай на ўсё — ад анучы да капота. Яшчэ некалькі дзён назад на ёй матляліся вымытыя сінія камбінезоны. Учора яшчэ на ёй нічога не было бачна — і вось раптам за ноч яна чароўна ператварылася ў мігатлівае ружова-белае воблака, у вобла-
    ка белых кветак, быццам у наш забруджаны двор заляцеў рой матылькоў.
    — А пах,— летуценна прамовіла Мацільда і закаціла вочы,— цудоўны, зусім як той ром.
    Я не адчуваў ніякага паху. Але адразу ж здагадаўся.
    — Больш пахне каньяком для кліентаў,— запэўніў я.
    Яна энергічна запратэставала.
    — Пан Локамп, вы, мусіць, прастудзіліся. Магчыма, у вас у носе паліпы. Сёння паліпы амаль у кожнага. He, у старой Штос нос як у ганчака, паверце мне, гэта ром... вытрыманы ром...
    — Ну добра, Мацільда.
    Я наліў ёй чарку рому і пайшоў да калонкі. Юп ужо сядзеў там. У ржавай бляшанцы з-пад кансерваў перад ім стаяла некалькі галінак.
    — Што гэта такое? — спытаў я здзіўлена.
    — Для дам,— растлумачыў Юп.— Калі яны прыязджаюць на запраўку, то атрымліваюць бясплатна кветку. Дзякуючы гэтаму я прадаў ужо на дзевяноста літраў больш. Залатое дрэва, пан Локамп. Каб яго не было, трэба было б зрабіць штучнае.
    — Ты дзелавы хлопец.
    Ён усміхнуўся. Сонца прасвечвала яго вушы, і яны былі падобныя да рубінавых царкоўных акон.
    — Мяне ўжо два разы фатаграфавалі,— паведаміў ён.— На фоне дрэва.
    — Глядзі, ты яшчэ станеш кіназоркай,— сказаў я і пайшоў да ямы, дзе Ленц ужо корпаўся пад «фордам».
    — Робі,— сказаў ён,— у мяне ідэя. Нам трэба было б падумаць пра дзяўчыну Біндзінга.
    Я ўтаропіўся на яго.
    — Што ты маеш на ўвазе?
    — Менавіта тое, што сказаў. Але чаго ты так утаропіўся?
    — Я не ўтаропіўся.
    — Нават набычыўся. Між іншым — а як завуць дзяўчыну. Пат... а далей?
    — He ведаю,— адгукнуўся я.
    Ён выпрастаўся.
    — Ты не ведаеш? Ты ж запісваў яе адрас! Я сам бачыў.
    — Згубіў паперку.
    — Згубіў! — Ён дзвюма рукамі схапіўся за сваю жоўтую чупрыну.— I дзеля гэтага я трымаў Біндзінга цэлую гадзіну ў садзе? Згубіў! Дык, можа, Ота ведае?
    — Ота таксама не ведае.
    Ён зірнуў на мяне.
    — Варты жалю дылетант! Тым горш! Ці ты не ведаеш, якая казачная дзяўчына гэта была? Божа! — Ён узняў вочы небу.— Толькі раз сустрэнецца нешта людскае, а гэты жалобны пень губляе адрас.
    — Я не ўбачыў у ёй нічога асаблівага.
    — Таму што — асёл,— адпарыраваў Ленц.— Дурань, які нічога не бачыў, што ўзвышалася б над узроўнем прастытутак з кафэ «Інтэрнацыяналь». Ты — тапёр! Я яшчэ раз паўтараю: нам пашэнціла, вельмі пашэнціла з гэтай дзяўчынай! Проста ты нічога не разумееш! Ты бачыў яе вочы! Вядома ж, не. Ты бачыў толькі сваю шклянку...
    — Заткніся,— перабіў я яго, бо, гаворачы пра шклянку, ён закрануў маю больку.
    — А рукі,— гаварыў ён, не звяртаючы ўвагі на мяне.— Тонкія, доўгія рукі, як у мулаткі, у гэтым Готфрыд знае толк, можаш мне паверыць! Святы Майсей! Нарэшце з’явілася сапраўдная дзяўчына — прыгожая, натуральная і, што найважней, з атмасферай...— Ён прымоўк.— Ты ўвогуле ведаеш, што гэта такое — атмасфера?
    — Паветра, што запампоўваецца ў кіхі,— прабурчаў я.
    — Вядома,— сказаў ён з жалем і пагардай.— Паветра, канечне. Атмасфера, аўра, выпраменьванне, цеплыня, таямнічасць — тое, што адушаўляе і ажыўляе прыгажосць. Але што я кажу... твая атмасфера — водар рому...
    — Перастань, a то ляпну чым-небудзь па кумпале.
    Але Готфрыд гаварыў і гаварыў, і я нічога не зрабіў яму. Ён жа не сніў не ведаў пра тое, што адбылося, і кожнае ягонае слова балюча раніла мяне. Асабліва — пра выпіўку. Я ўжо амаль забыў усё і сумеў суцешыць сябе. А ён цяпер зноў раскалупаў. Ён бясконца хваліў дзяўчыну, і мне хутка ўявілася, што я і праўда страціў нешта незвычайнае і незваротнае.
    Расстроены, я ўвечары пайшоў у кафэ «Інтэрнацыяналь». Тут было маё прыстанішча. I Ленц пацвердзіў гэта. Калі я ўвайшоў, тут, на маё здзіўленне, было поўна. На стойцы былі выстаўлены тарты і пірожныя, а пласкаступы Алоіс бег з падносам, які звінеў кафейным посудам, у задні пакой. Я спыніўся. Кава, у збаночках? Тут, мусіць, нейкая кампанія цалкам валяецца п’яная пад сталамі.
    Але гаспадар растлумачыў мне. Сёння ў заднім пакоі развітальны вечар сяброўкі Розы — Лілі. Я стукнуў сябе па
    лбе. Вядома ж, мяне запрашалі! Нават як адзінага мужчыну — так са значэннем падкрэсліла Роза... Бо підэр Кікі, які таксама прысутнічаў, не лічыўся за мужчыну. Я хуценька выйшаў, купіў букет, ананас, бразготку і плітку шакаладу. Роза сустрэла мяне з усмешкай велікасвецкай дамы. На ёй была чорная сукенка з глыбокім выразам, а сама яна сядзела на ганаровым месцы за сталом. Яе залатыя зубы блішчалі. Я пацікавіўся, як пажывае яе дзіцятка, і перадаў дзяўчынцы цацку і шакалад. Роза цвіла.
    Кветкі і ананас я ўручыў Лілі.
    — Самыя сардэчныя пажаданні!
    — Ён, як заўжды, сапраўдны кавалер! — сказала Роза.— Хадзем, Робі, сядай паміж намі.
    Лілі была лепшая сяброўка Розы. Яна зрабіла бліскучую кар’еру. Яна дамаглася таго, пра што дарэмна палка марыць кожная простая прастытутка: яна працавала пакаёўкай у гатэлі. Пакаёўка з гатэля не выходзіць на вуліцу на паляванне — яна жыве ў гатэлі і там заводзіць знаёмствы. Большасці прастытутак гэта недасягальна — у іх не хапае гардэробу ды і грошай, каб дазволіць сабе выбіраць кавалера. Лілі, праўда, жыла ў правінцыйных гатэлях. I ўсё ж за гэтыя гады яна сабрала каля чатырох тысяч марак. Цяпер яна думала выйсці замуж. У яе жаніха быў магазін газаабсталявання і радыёапаратуры. Ён усё ведаў пра яе, але адносіўся да гэтага спакойна. За будучыню ён мог не турбавацца. Гэтыя дзяўчаты рабіліся надзейнымі жонкамі. Яны паспыталі, пачым фунт ліха, таму былі верныя.
    Лілі выходзіла замуж у панядзелак. Сёння Роза ў яе гонар давала развітальную вячэру. Усе прыйшлі, каб апошні раз пасядзець з Лілі. Пасля замужжа яна ўжо не прыйдзе сюды.
    Роза наліла мне кубачак кавы. Алоіс падбег з вялізным пірагом, пасыпаным міндалём, разынкамі і зялёнымі цукатамі. Роза паклала мне вялікі кус. Я ведаў, як мне паводзіць сябе. 3 выглядам знаўцы я адкусіў і паказаў усім сваім выглядам вялізнае захапленне.
    ■— Праваліцца мне ў пекла, упэўнены, што пірог не з крамы!
    — Сама спякла,— сказала Роза, свецячыся ад шчасця. Яна вельмі смачна гатавала, і ёй падабалася, калі гэта заўважалі. Асабліва добра атрымліваліся ў яе гуляшы і пірагі. Нездарма яна паходзіла з Чэхіі.
    Я азірнуўся па баках. Вось яны сядзяць за сталом, працаўніцы з вінаграднікаў пана Бога, непадманныя знаўйы
    людзей, салдаты кахання — Валі, прыгажуня, у якой нядаўна пад час начной прагулкі на машыне ўкралі гаржэтку з белага пясца; Ліна на драўляным пратэзе, якая ўсё яшчэ знаходзіла кавалераў; Фрыцы, падла, якая любіць пласкаступага Алоіса, хоць даўно ўжо магла мець уласную кватэру і добрага палюбоўніка, які ўтрымліваў бы яе; Чырванашчокая Маргіт, якая заўсёды ходзіць у сукенцы, якую носяць пакаёўкі, і на гэта ловіць элегантных кавалераў; Марыён, самая маладая, усмешлівая і бестурботная; Кікі, якога не лічаць за мужчыну, бо ён носіць жаночае адзенне і фарбуе вусны; саракапяцігадовая Мімі, бедалага з хворымі венамі, якой усё цяжэй выходзіць на панель. Было яшчэ некалькі наведніц бараў і рэстаранаў, незнаёмых мне, і, нарэшце, другі ганаровы госць — маленькая, сівая, зморшчаная, як печаны яблык, «мамка», суцяшальніца і апора ўсіх начных бадзяжніц, «мамка», што прадае гарачыя сасіскі на рагу Нікалайштрасэ — начны буфет і разменная каса. Акрамя франкфурцкіх сасісак падпольна прадае яшчэ цыгарэты і прэзерватывы. У яе можна пазычыць і грошай.
    Я ведаў, як трэба паводзіць сябе. Ніводнага слова пра справы, ніводнага грубага напаміну — забыць выдатныя здольнасці Розы, за якія яна атрымала мянушку Жалезны Конь, забыць размовы Фрыцы з ганддяром жывёлай Штэфанам Грыгаляйтам пра любоў, забыць танцы Кікі вакол каша з салёнымі бублікамі на досвітку. Размовам за гэтым столікам магла б пазайздросціць любая кампанія аматарак кавы.
    — Усё ўжо падрыхтавана, Лілі?
    Тая сцвярджальна кіўнула.
    — Пасаг у мяне ўжо даўно гатовы.
    — Цудоўны пасаг,— сказала Роза.— Нават сурвэткі з карункамі не забыла.
    — Навошта тыя сурвэткі? — спытаў я.
    — Ты што, Робі? — Роза зірнула на мяне з такім папрокам, што я хуценька заявіў, што прыпомніў. Ну пэўна ж, сурвэткі з карункамі... Яны былі сімвалам мяшчанскай утульнасці, свяшчэнным сімвалам сям’і, страчанага раю. Ніводная з дзяўчат не была прастытуткай па тэмпераменце. Яны былі ахвярамі буржуазнага быцця. Яны тайна марылі пра сямейны ложак, а не пра грэх. Але ў гэтым яны ніколі не прызнаваліся.