Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
электрычная лямпачка, вісеў над дамамі. Ужо даўно пераваліла за поўнач. Непадалёк на вуліцы рабочыя паставілі палатку. Яны працавалі на трамвайнай лініі. Шыпелі зварачныя апараты, россыпы іскраў пырскалі над сагнутымі цёмнымі постацямі. Побач з імі, як палявыя кухні, дыміліся катлы з гарачым асфальтам.
Мы думалі кожны пра сваё.
— Дзіўная нядзеля, ці не праўда, Ота?
Кёстэр згодна кіўнуў.
— Шчыра кажучы, радуешся, калі яна канчаецца,— сказаў я задумліва.
Кёстэр паціснуў плячыма.
— Мусіць, так звыкаешся з працай, што крышку свабоды ўжо перашкаджае.
Я наставіў каўнер.
— Ёсць штосьці няправільнае ў нашым жыцці, Ота?
Ён глянуў на мяне і ўсміхнуўся.
— Было нешта іншае, Робі.
— Праўда,— пагадзіўся я.— Але...
Яркая ўспышка аўтагена пырснула зялёным святлом на асфальт.
Палатка рабочых, асветленая ўсярэдзіне, здавалася цёплым маленькім домам.
— Як ты думаеш — закончым «кадзілак» да аўторка? — спытаў я.
— Павінны,— сказаў Кёстэр.— А чаму?
— Ды не, проста так...
Мы ўсталі і пайшлі дадому.
— Сёння са мной нешта не так, Ота,— сказаў я.
— 3 кожным бывае... Дабранач, Робі.
— Дабранач, Ота.
У пакоі я яшчэ крыху пасядзеў. Гэта будка раптам перастала мне падабацца. Люстра была агідная, свяціла занадта ярка, крэслы — пацёртыя, лінолеум жахліва бляклы, умывальнік, ложак, над ім карціна пра бітву пад Ватэрлоо — сюды ж нельга запрасіць прыстойнага чалавека, падумалася. Жанчыну тым больш не запросіш. У лепшым разе — прастытутку з «Інтэрнацыяналя».
f f f У аўторак раніцай мы сядзелі ў двары
/ У У нашай майстэрні і снедалі. «Кадзілак»
быў гатовы. Ленц з лістком паперы ў руцэ пераможна пазіраў на нас. Ён у нас быў адказны за рэкламу і толькі што зачытаў нам з Кёстэрам аб’яву аб продажы машыны, якую толькі што напісаў. Яна пачынался са слоў: «Водпуск у паўднёвых краях на шыкоўнай машыне!» Гэта было нешта сярэдняе паміж вершам і гімнам.
Мы з Кёстэрам хвілінку памаўчалі. Нам трэба было спачатку крыху ачомацца ад гэтай бурлівай плыні шматфарбнай фантазіі. Ленц вырашыў, што пакарыў нас.
— Ёсць і паэзія, і бляск, праўда? — з гонарам спытаў ён.— У век дзелавітасці трэба быць рамантычным, у гэтым фокус. Процілегласці прыцягваюцца.
— Толькі не ў грашовых справах,— запярэчыў я.
— Аўтамабілі купляюць не на тое, каб укласці грошы, хлопчык,— заявіў Готфрыд, не пагаджаючыся.— Іх купляюць, каб пазбавіцца грошай. I вось тут пачынаецца рамантыка, ва ўсякім разе для камерсанта. У большасці з іх яна нават на тым і канчаецца. Як думаеш, Ота?
— Ты ведаеш...— асцярожна пачаў Кёстэр.
— Што тут доўга гаварыць,— перабіў я яго.— Гэта — рэклама курорта альбо эліксіру прыгажосці, але не аўтамабіля.
Ленц хацеў нешта сказаць.
— Хвілінку. Ты лічыш, што мы прыдзіраемся, Готфрыд. У мяне ёсць прапанова: давайце спытаем у Юпа. Вось дзе голас народа!
Юп быў наш адзіны падсобнік. Гэта быў падлетак пятнаццаці год — накшталт вучня. Ён абслугоўваў заправачную калонку, прыносіў нам сняданак, а ўвечары займаўся ўборкай. Ён быў малы, рабацінневы. Большых вушэй, чым у яго, я яшчэ не бачыў. Кёстэр кажа: калі б Юп упаў з самалёта, з ім нічога не здарылася б. Ён лёгка спусціўся б на зямлю на вушах, як на парашуце. Мы паклікалі яго. Ленц прачытаў яму рэкламу.
— Ты зацікавіўся б такой машынай, Юп? — спытаў Кёстэр.
— Машынай? — перапытаў Юп.
Я засмяяўся.
— Вядома, машынай,— буркнуў Готфрыд.— А ты думаў, што конікам-дзёгцікам?
— А ў ёй ёсць хуткасць, кулачковы вал верхняга кіра-
вання і гідраўлічны тормаз? — спытаўся Юп спакойна.
— Авечая галава, гэта ж наш «кадзілак»,— гыркнуў Ленц.
— He можа быць,— усумніўся Юп і вышчарыўся на ўвесь рот.
— Бачыш, Готфрыд,— сказаў Кёстэр.— Вось яна — сённяшняя рамантыка.
— Каціся зноў да сваёй калонкі, Юп, пракляты сын дваццатага стагоддзя. ,
Ленц у сапсаваным настроі знік у майстэрні, каб, не адмаўляючыся ад паэтычнай узнёсласці, надаць аб’яве крыху тэхнічнай канкрэтыкі.
Праз некалькі хвілін у дзвярах раптам з’явіўся старшы інспектар Барзіг. Мы сустрэлі яго вельмі пачціва. Ён быў інжынер і эксперт страховачнага таварыства «Фенікс», вельмі ўплывовы чалавек пры атрыманні заказаў на рамонт. У нас з ім былі выдатныя адносіны. Праўда, як інжынер ён быў сапраўдны д’ябал, які нічога не прапусціць, але як збіральнік матылькоў — хоць да раны прыкладай. У яго была вялікая калекцыя, і мы падаравалі яму аднойчы тоўстага матыля, які ноччу заляцеў у нашу майстэрню. Калі мы ўручылі яму гэтую жывёліну, Барзіг збялеў і набыў урачыстасць. Гэта быў матыль «мёртвая галава» — незвычайная рэдкасць, якой якраз не хапала яго калекцыі. Ён нам гэтага ніколі не забываў і забяспечваў нас з той пары рамонтнымі работамі пры першай жа магчымасці. А мы яму лавілі ўсялякіх матылёў.
— Чарачку вермуту, пан Барзіг? — спытаў Ленц, які зноў аказаўся каля нас.
— Днём не п’ю. Жалезны прынцып.
— Прынцыпы трэба парушаць, інакш ад іх ніякай радасці,— заявіў Готфрыд і наліў.— За шчаслівую будучыню «паўлінавага вока» і «жамчужніцы»!
Барзіг нейкі час вагаўся.
— Калі вы так просіце, не магу адмовіцца,— сказаў ён і падняў чарку.— Але тады вып’ем і за маленькія «бычыныя вочкі».
Ён сарамліва заўсміхаўся, быццам выказаў штосьці непрыстойнае пра жанчыну.
— Я, каб ведалі, адкрыў новы від. Са шчаціністымі вусікамі.
— Хто б мог падумаць! — сказаў Ленц.— Малайцом! Тады вы вынаходца і ваша імя ўвойдзе ў гісторыю прыродазнаўства.
Мы выпілі па чарцы за шчаціністыя вусікі. Барзіг выцер вусы.
— Я да вас з добрай навіной. Можаце забраць «форд». Дырэкцыя зацвердзіла — вы робіце рамонт.
— Цудоўна,— сказаў Кёстэр.— Нам гэта вельмі дарэчы. А як справы з нашым каштарысам?
— Таксама зацверджаны.
— Без скарачэнняў?
Барзіг прыплюшчыў вока.
— Паны спачатку не вельмі хацелі. Але ўрэшце...
— За страховачнае таварыства «Фенікс» — да дна! — сказаў Ленц і наліў.
Барзіг устаў і пачаў развітвацца.
— Ведаеце,— сказаў ён, адыходзячы,— жанчына, што была ў «фордзе», усё-такі памерла некалькі дзён назад. А ў яе ж былі толькі парэзы. Відаць, страціла шмат крыві.
— Колькі ёй было гадоў? — спытаў Кёстэр.
— Трыццаць чатыры,— адказаў Барзіг.— Цяжарная на чацвёртым месяцы. Застрахаваная на дваццаць тысяч марак.
Мы адразу выехалі забраць машыну. Яна стаяла ў аднаго булачніка. Гэты чалавек на падпітку ўрэзаўся ў сцяну. Траўмы атрымала толькі жонка. Ён сам не атрымаў ніводнай драпіны.
Мы сустрэліся з ім у гаражы, калі ўжо бралі машыну на буксір. Ён нейкі час глядзеў, набычыўшыся,— мешкаватая постаць з круглай спінай і кароткай шыяй. У яго быў твар нездаровага шэрага адцення, як і ва ўсіх булачнікаў. У паўзмроку ён быў падобны да вялікага сумнага мучнога чарвяка. Ён паволі наблізіўся да нас.
— Калі будзе гатова машына? — спытаў ён.
— Тыдні праз тры,— адказаў Кёстэр.
Той паказаў на кузаў.
— I гэта таксама?
— 3 якой ласкі? — спытаў Ота.— Ён жа зусім не пашкоджаны.
Булачнік нецярпліва схамянуўся.
— Вядома. Але ж можна неяк выкраіць новы. У вас жа даволі вялікі заказ. Мы паладзім, праўда?
— He,— сказаў Кёстэр.
Ён выдатна зразумеў кліента. Той хацеў бясплатна выцыганіць новы кузаў, за які страховачнае таварыства не
плаціла. Нейкі час мы спрачаліся. Булачнік пагражаў, што адмовіцца ад усяго і атрымае кампенсацыю ад больш згаворлівай майстэрні. Нарэшце Кёстэр здаўся. Ён не саступіў бы, каб у нас не было такой пільнай патрэбы ў працы.
— Ну вось, адразу б так,— заўважыў булачнік з крывой усмешкай.— Я забягу неўзабаве, знойдзем матэрыял. Хацелася б пяшчотны колер беж.
Мы паехалі. Ленц паказаў на сядзенне «форда». На ім былі вялікія чорныя плямы.
— Кроў нябожчыцы жонкі. А ён вырваў новы кузаў. Пяшчотны колер беж. Маладзец. Я ўпэўнены, што ён выб’е страхоўку за двух нябожчыкаў. Жонка ж была цяжарная.
Кёстэр паціснуў плячыма.
— Магчыма, ён запэўніў сябе, што адно з адным не звязана.
— Магчыма,— сказаў Ленц.— Кажуць, што ёсць людзі, якіх такія справы суцяшаюць у горы. А нам гэта — мінус пяцьдзесят марак з заробку.
Аполудні я адпрасіўся дадому. Я дамовіўся з Патрыцыяй Хольман на пяць гадзін, але ў майстэрні я пра гэта не сказаў. He таму, што хацеў утоіць, але мне самому яіпчэ не верылася.
Яна прызначыла сустрэчу ў кафэ, якога я не ведаў. Я ведаў толькі, што гэта маленькі ўтульны шынок. Я спакойна пайшоў туды. Але калі пераступіў парог, жахнуўся. Памяшканне было запоўнена жанчынамі. Я трапіў у тыповую дамскую кавярню.
Мне з цяжкасцю ўдалося захапіць незаняты столік. Я збянтэжана азірнуўся па баках. Акрамя мяне тут былі толькі два мужчыны, і тыя мне не спадабаліся.
— Каву, гарбату, шакалад? — спытаў кельнер і змёў сурвэткай крошкі са стала на мой касцюм.
— Вялікую порцыю каньяку,— адказаў я.
Ён прынёс. Але разам з тым ён прывёў кампанію аматарак кавы, на чале з атлеткай няпершай спеласці ў капелюшы з жалобнай стужкай. Кампанія шукала месца.
— Чатыры месцы, калі ласка! — сказаў кельнер і паказаў на мой столік.
— Хвілінку,— адказаў я.— Столік не свабодны. Я чакаю.
— Так справа не пойдзе, васпан! — сказаў кельнер.— У гэты час у нас нельга загадзя займаць месцы.
Я зірнуў на яго. Потым я перавёў погляд на атлетку. Яна стаяла каля самага стала, учапіўшыся ў спінку крэсла. Я ўбачыў яе твар і адмовіўся ад далейшага супраціўлення. Нават с.трэл з гарматы не пахіснуў бы гэтую даму ў яе рашучасці захапіць столік.
— А каньяку вы мне можаце прынесці яшчэ? — буркнуў я афіцыянту.
— Несумненна, васпан. Зноў двайную?
— Так.
— Калі ласка.— Ён пакланіўся.— Гэта ж столік на шэсць персон, васпан,— сказаў ён, нібы просячы прабачэння.
— Добра. Прынясіце толькі каньяк.
Атлетка, відаць, была членам таварыства барацьбы за цвярозасць. Яна ўтаропілася на маю чарку, як на пратухлую рыбіну. Каб пазлаваць яе, я заказаў яшчэ раз і ўтаропіўся на яе. Усё гэта мяне раптам насмяшыла. Што мне тут трэба? I што мне трэба ад дзяўчыны? Я нават не ведаў, ці пазнаю яе ўвогуле ў гэтай таўхатні і балбатні. Я са злосцю перакуліў у сябе каньяк.
— Прывітанне! — сказаў нехта за спіной.
Я ўздрыгнуў. Яна стаяла і смяялася.
— Вы пачалі без спазнення!
Я паставіў на стол чарку, якую ўсё яшчэ трымаў у руцэ. Я раптам разгубіўся. Дзяўчына выглядала зусім інакш, чым засталася ў мяне ў памяці. Сярод гэтых укормленых кабет, якія жавалі пірагі, яна была падобная да тоненькай юнай амазонкі — свежай, ззяючай, надзейнай і недатыкальнай. «У нас з ёй нічога не можа быць»,— падумаў я і сказаў: