• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    У фінансавае ўпраўленне Кёстэр паехаў у сваім старым касцюме. Ён Т7	хацеў паспрабаваць знізіць нашыя па-
    V	даткі. Мы з Ленцам засталіся ў май-
    стэрні ўдвух.
    — За справу, Готфрыд,— сказаў я.— Бярэмся за тоўсты «кадзілак»!
    Напярэдадні вечарам з’явілася наша аб’ява. Сёння мы ўжо маглі чакаць кліентаў — калі ўвогуле хтосьці прыйдзе. Трэба было падрыхтаваць машыну.
    Спачатку мы пакрылі лак палітурай. Дзякуючы гэтаму машына адмыслова заблішчала і, здавалася, падаражэла на сотню марак. Потым заправілі машыну самым лепшым маслам, якое мелі. Поршні былі не лепшай якасці і крыху стукалі. Мы знялі гэты шум, густа змазалі іх маслам, і машына запрацавала зусім ціха. Мы густа змазалі яшчэ механізм перадачы і ў дыферэнцыял, каб цалкам зняць шум.
    Потым выехалі. Непадалёк пачаўся ўчастак вельмі пабітай дарогі. Яго мы праехалі з хуткасцю 50 кіламетраў. Верх барабаніў. Мы спусцілі з кіхаў чвэрць атмасферы і паспрабавалі яшчэ раз. Цяпер было лепей. Выпусцілі яшчэ чвэрць. Цяпер нічога не варухнулася.
    Вярнуліся, змазалі скрыпучы капот, зрабілі гумавыя пракладкі, залілі ў радыятар гарачай вады, каб матор адразу схапіўся, абмылі машыну з распырсквальніка знізу, каб яна блішчала і там. Потым Готфрыд падняў рукі да неба.
    — Прыходзь жа, блаславёны пакупнік. Прыходзь, дарагі ўладальнік кашалька! Мы палка чакаем цябе, як жаніх чакае маладую!
    Маладая затрымлівалася. Таму мы загналі пекаравага каня на яму і пачалі здымаць пярэднюю вось. Гадзіны дзве мы працавалі моўчкі. Потым я пачуў, як каля калонкі Юп засвістаў мелодыю песні: «Слухай, што ідзе знадворку...»
    Я вылез з ямы і зірнуў у акно. Маленькі прысадзісты чалавек хадзіў вакол «кадзілака». Ён здаваўся дабрадзейным і салідным буржуа.
    — Зірні, Готфрыд,— шапнуў я.— Ці не маладая прыйшла?
    — А хто ж,— вызначыў Ленц з першага погляду.— Глянь на твар. Ён ужо недаверлівы, пакуль няма нікога. Давай! Я застануся тут у рэзерве. Прыйду на дапамогу, калі адзін не справішся. Помні мае прыёмы!
    — Добра!
    Я вылез.
    Чалавек сустрэў мяне позіркам разумных чорных вачэй.
    Я прадставіўся:
    — Локамп.
    — Блюменталь.
    Гэта быў першы прыём: прадставіцца. Ленц сцвярджаў, што гэта стварае адразу больш інтымную атмасферу. Другі прыём: пачынаць вельмі стрымана і выслухаць кліента, каб ударыць у адпаведны час.
    — Вы наконт «кадзілака», пан Блюменталь? — спытаў я. Блюменталь кіўнуў.
    — Вось ён,— сказаў я і паказаў на машыну.
    — Я бачу,— адказаў Блюменталь.
    Я хутка зірнуў на яго. «Увага,— падумаў я.— Хітрун».
    Мы пайшлі праз двор. Я адкрыў дзверцы машыны і завёў матор. Потым памаўчаў, каб даць Блюменталю час на агледзіны. Ён, пэўна, знойдзе, што пакрытыкаваць. Тады і я пачну.
    Але Блюменталь не аглядаў машыны. Ен не крытыкаваў. Ён увесь час маўчаў, стоячы як ідал. Мне нічога не заставалася, як самому пачынаць наўгад.
    Я пачаў паволі і сістэматычна расказваць пра «кадзілак», як маці пра роднае дзіця, стараючыся заўважыць, ці цяміць той што-небудзь. Калі ён спецыяліст, тады трэба было б больш падрабязна спыніцца на маторы і шасі. Калі ён не разбіраецца ў машыне — на камфорце і розных дробязях.
    Але ён і цяпер не выдаў сябе. Ён даваў мне выгаварыцца, пакуль я сам сабе не здаўся надзьмутым шарыкам.
    — Навошта вам машына? Для язды ў горадзе ці для
    дальніх вандровак? — спытаў я нарэшце, каб знайсці нейкі пункт апоры.
    — Для самых розных патрэб,— адказаў Блюменталь.
    — Зразумела! А вы самі будзеце вадзіць ці шафёр?
    — Як калі.
    Як калі... Чалавек выдаваў адказы, як папугай. Здавалася, што ён належаў да нейкага Ордэна маўчальнікаў.
    Каб узбадзёрыць яго, я прапанаваў яму праверыць тоесёе ў машыне. Звычайна гэта аблягчала кантакт з кліентам. Я баяўся, што ён засне.
    — Верх адкрываецца і падымаецца надзвычай лёгка ддя такой аграмадзіны,— сказаў я.— Паспрабуйце самі. Вы справіцеся адной рукой.
    Але Блюменталь адмовіўся спрабаваць. Ён бачыць і так. Я з шумам ляпнуў дзверцамі і пацягаў за ручкі...
    — Вось бачыце, усё як мае быць. Жалезна. Паспрабуйце самі.
    Блюменталь не захацеў. Ён лічыў, што так і павінна быць. Надзвычай цвёрды арэшак!
    Я паказаў яму шыбы.
    — Вельмі лёгка падымаюцца і апускаюцца. На любым узроўні сядзяць мёртва.
    Ён брывом не варухнуў.
    — Да таго ж шкло не б’ецца,— працягваў я, ужо ў лёгкім адчаі.— Перавага, якую нельга пераацаніць. У нашай майстэрні стаіць «форд»...— Я расказаў пра няпічасны выпадак з жонкай пекара, крыху прыўкрасіўшы яго, дадаўшы туды яшчэ адно дзіця.
    Думкі і пачуцці Блюменталя былі замкнёныя ў сталёвы сейф.
    — Шкло, якое не б’ецца, стаіць ва ўсіх машынах,— перабіў ён мяне.— Тут нічога незвычайнага.
    — Такое шкло не з’яўляецца серыйным абсталяваннем ніводнай машыны,— запярэчыў я мякка, але настойліва.— У некаторых марак толькі пярэдняе шкло такое. Але толькі не вялікія бакавыя.
    Я пасігналіў і перайшоў да апісання ўнутраных выгод — скрынак, сядзенняў, кішэняў, шчытка кіравання,— я закрануў самыя дробныя дэталі, я нават працягнуў Блюменталю запальнічку і выкарыстаў магчымасць прапанаваць яму цыгарэту, каб неяк перамяніць яго настрой. Але ён адмовіўся.
    — He куру, дзякуй,— сказаў ён і паглядзеў на мяне з такім сумам, што ў мяне раптам закралася жудаснае падазрэнне: магчыма, ён ішоў зусім не да нас, магчыма, ён
    памыліўся — хацеў купіць нешта іншае, машыну, каб абстрочваць петлі, ці радыёпрыёмнік, а цяпер нерашуча стаяў тут, перш чым пайсці.
    — Давайце пракоцімся на пробу, пан Блюменталь,— нарэшце прапанаваў я, ужо зняможаны.
    — Пракоцімся? — здзівіўся ён, быццам я сказаў нейкую лухту.
    — Праедземся. Вам жа трэба паглядзець, на што здольная гэтая машына. Яна проста сцелецца па дарозе, ідзе, як па рэйках. А матор цягне, быццам гэты цяжкі кузаў лягчэй пушынкі.
    — Што ездзіць,— ён махнуў рукой, адмаўляючыся,— Едучы, нічога не ўбачыш. Недахопы машыны заўсёды заўважаеш толькі потым.
    «А няўжо ж, д’ябал ты чыгунны,— падумаў я са злосцю.— Ці ты думаў, што я цябе буду носам тыцкаць у іх?»
    — Ну, добра, не дык не,— сказаў я, страціўшы надзею. Чалавек не думаў купляць, усё было зразумела.
    Але раптам ён павярнуўся, паглядзеў мне адкрыта ў вочы і сказаў ціха і рэзка і вельмі хутка:
    — Колькі машына каштуе?
    — Сем тысяч марак,— адказаў я не міргнуўшы, як выстраліў з пісталета. Ён не павінен быў заўважыць, што я хоць на момант задумаўся. Кожная секунда няўпэўненасці магла каштаваць тысячу марак, якія ён вытаргаваў бы.— Сем тысяч чыстымі,— паўтарыў я цвёрда і падумаў: «Калі дасі пяць, то і забірай!»
    Але Блюменталь не даваў нічога.
    Ён коратка засоп.
    — Задорага!
    — Вядома! — сказаў я, канчаткова здаючыся.
    — Як гэта — вядома? — спытаў Блюменталь раптам даволі па-людску.
    — Пан Блюменталь,— адказаў я,— вы сёння сустракалі хоць аднаго дзівака, каб, пачуўшы цану, сказаў нешта іншае?
    Ён уважліва прыгледзеўся да мяне.
    Потым на яго твары прамільгнула нешта падобнае да ўсмешкі.
    •— Так. Але машына сапраўды занадта дарагая.
    Я не паверыў сваім вушам. Нарэшце з’явіўся доўгачаканы нармальны тон. Тон зацікаўленага чалавека. Ці нейкі новы закляты падвох?
    У гэты момант у двары з’явіўся элегантны франт. Ён
    дастаў з кішэні газету, яшчэ раз праверыў нумар дома і накіраваўся да мяне.
    — Тут прадаецца «кадзілак»?
    Я кіўнуў і моўчкі глянуў на жоўтую бамбукавую палачку і скураныя пальчаткі.
    — Можна паглядзець? — зноў спытаў ён без аніякага выразу на твары.
    — Вось ён,— сказаў я.— Але, можа, вы пачакаеце хвілінку, пакуль што я заняты. Пасядзіце там, калі ласка.
    Франт на хвілінку прыслухаўся да шуму матора, твар яго спачатку выявіў крытыку, а потым адабрэнне, і мы зайшлі з ім у майстэрню.
    — Ідыёт,— буркнуў я яму і хутка вярнуўся да Блюменталя.
    — Калі вы паездзіце на машыне, дык зменіце сваю думку пра цану,— сказаў я.— Вы можаце абкатваць яе столькі, колькі вам захочацца. Можа, мне вечарам заехаць па вас, каб зрабіць пробную ездку, калі гэта вам лепш падыходзіць.
    Але часовы парыў ужо знік. Блюменталь зноў стаяў як гранітны прэзідэнт харавога таварыства.
    — He варта,— сказаў ён.— Мне трэба ісці. Калі я захачу зрабіць пробную ездку, то магу пазваніць вам.
    Я ўбачыў, што ўжо цяпер нічога не зробіш. Гэтага чалавека не пераканаеш.
    — Ну добра,— пагадзіўся я.— Але, магчыма, вы далі б мне свой нумар тэлефона, каб я паведаміў вам пра з’яўленне яшчэ якой зацікаўленай асобы?
    Блюменталь неяк дзіўна глянуў на мяне.
    — Зацікаўленая асоба — яшчэ не пакупнік.
    Ён дастаў цыгары і прапанаваў мне. Ён закурыў. «Карона»! Відаць, грошай у яго было як вошай. Але мне ўжо было ўсё роўна. Я ўзяў цыгару.
    Ён зычліва падаў мне руку і пайшоў. Я глядзеў яму ўслед і ціха, але грунтоўна праклінаў яго. Потым вярнуўся ў майстэрню.
    — Ну? — павітаў мяне франт Готфрыд Ленц.— Здорава я прыдумаў? Убачыў, як ты пакутуеш, і вырашыў дапамагчы. Пашанцавала, што Ота, ад’язджаючы, пераапрануўся. Я, як убачыў, што вісіць добры касцюм, галопам памчаўся, залез праз акно туды і назад і з’явіўся пад выглядам сур’ёзнага пакупніка! Выдатна, ці не праўда?
    — Па-ідыёцку,— адказаў я.— Чалавек той хітрэйшы за нас абодвух, разам узятых. Паглядзі на цыгару! Марка пяцвдзесят за штуку. Ты мне адпудзіў міліярдэра.
    Готфрыд забраў з рук у мяне цыгару, панюхаў яе і прыпаліў.
    — Я спудзіў жуліка. Міліярдэры такіх цыгар не кураць. Яны кураць танныя, грош — штука.
    — Глупства,— адказаў я.— Жулікі Блюменталямі сябе не называюць. Яны называюць сябе граф Блюменаў ці неяк падобна.
    — Ён яшчэ вернецца,— прадказаў Ленц, самаўпэўнены, як заўсёды, і выпусціў цыгарны дым мне ў твар.
    — Гэты не прыйдзе,— сказаў я пераканана.— Але адкуль у цябе бамбукавая палка і пальчаткі?
    — Пазычыў. У магазіне Бэн і К°. У мяне там знаёмая прадаўшчыца. Магчыма, што я нават пакіну сабе гэтую палку. Яна мне падабаецца.
    Ён самазадаволена пакруціў у паветры тоўстай палкай.
    — Готфрыд,— сказаў я,— тут марна гіне твой талент. Ведаеш што? Ідзі ў вар’етэ. Там тваё месца.
    — Вам званілі,— сказала Фрыда, касавокая служанка фраў Залеўскі, калі я аполудні на хвілінку заскочыў дадому.
    Я павярнуўся.
    — Калі? '
    — Паўгадзіны назад. Жанчына.
    — Што яна сказала?
    — Яна пазвоніць увечары яшчэ раз. Але я ёй адразу сказала, што не мае сэнсу. Вас увечары ніколі дома не бывае.
    Я ўтаропіўся на яе.
    — Што? Вы так сказалі? Божа мілы, калі ўжо вас хто навучыць размаўляць па тэлефоне?