Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
— Калі б вы не былі хворы, я выкінуў бы вас у акно,— сказаў я.
— Хворы? Хворы? — як папугай, запаўтараў ён.— Я здаровы, амаль здаровы! Вось чаму я і прыйшоў! Цудоўны выпадак нечаканага зажыўлення. Ці не анекдот?
— Радуйцеся,— сказаў я.— Варта вам толькі выбрацца адсюль, як вы таксама забудзецеся пра ўсе вашы нягоды.
— Вось як,— адказаў ён.— Вы так думаеце? Якая ж у вас разумная галоўка, вы — прагматык. Няхай бог беражэ вашу сыценькую душу!
Ён пайшоў, хістаючыся, але вярнуўся.
— Хадзем, пабудзем разам, вып’ем. Я заплачу. He магу быць адзін.
— Няма часу,— сказаў я.— Пашукайце сабе іншага.
Я падняўся да Пат. Яна ляжала, цяжка дыхаючы, падклаўшы пад плечы падушкі.
— Ты не хочаш пакатацца на лыжах? — спытала яна.
— Снег дрэнны. Паўсюды тае.
— Дык, можа, пагуляеш з Антоніа ў шахматы?
— He,— сказаў я.— Хачу пабыць тут, з табой.
— Бедны Робі! — Яна паспрабавала варухнуць рукой.— Прынясі хоць выпіць сабе.
— Гэта я магу.
Я пайіііоў у свой пакой і прынёс каньяку і чарку. Крыху вып’еш? Табе можна, ты ж ведаеш.
Яна зрабіла маленькі глыток, неўзабаве — яшчэ адзін. Потым яна аддала чарку мне. Я даліў яе і выпіў.
— Табе нельга піць з адной чаркі са мной,— сказала Пат.
— Вось яшчэ! — Я наліў яшчэ адну і кульнуў яе.
— He рабі так, Робі. I табе нельга больш цалаваць мяне. Табе нельга быць са мной. Ты не павінен захварэць.
— Я буду цалаваць цябе, і мне ўсё — абы-што,— адказаў я.
— He, табе нельга. Табе нельга таксама больш спаць у маёй пасцелі.
— Добра, тады ты спі ў маёй.
— Кінь гэта, Робі. Табе трэба доўга жыць яшчэ. Я хачу, каб ты быў здаровы, каб у цябе была жонка і дзеці.
Нейкі час яна ляжала ціха.
— Мне хацелася б мець ад цябе дзіця, Робі,— сказала яна і прыхілілася тварам да майго пляча.— Раней мне гэтага ніколі не хацелася. He магла сабе нават уявіць. А цяпер я часта думаю пра гэта. Добра было б, каб ад мяне штосьці засталося. Тады дзіця часам пазірала б на цябе і ты прыпамінаў бы мяне. Тады я зноў была б з табой.
— У нас яшчэ будзе дзіця,— сказаў я.— Калі ты паправішся. Мне хочацца мець з табой дзіця, Пат. Але няхай гэта будзе дзяўчынка, мы назавём яе Пат.
Яна ўзяла ў мяне з рукі чарку і зрабіла глыток.
— Магчыма, так лепей, што ў нас няма дзяцей, каханы. He трэба цябе абцяжарваць. Ты павінен забыць мяне. А калі ты будзеш думаць пра мяне, няхай табе думаецца, як нам было добра,— і болып нічога. Мы ўжо ніколі не зразумеем, што ўсё мінулася. I не журыся.
— Мне робіцца журботна, калі ты так гаворыш.
Яна нейкі час глядзела на мяне.
— Калі вось так ляжыш, то прыходзяць розныя думкі. I шмат што здаецца дзіўным, на што раней не звяртаў увагі. Ведаеш, што я цяпер не магу зразумець? Што з дваіх закаханых, такіх, як мы, адзін можа памерці.
— Супакойся,— сказаў я.— Адзін заўсёды памірае першы, заўсёды ў жыцці. Але да гэтага мы яшчэ не дажылі. 360
— Няхай бы людзі паміралі толькі ў адзіноце, Ці тады, калі адзін аднаго ненавідзіць. Але не тады, калі любяць...
Я прымусіў сябе ўсміхнуцца.
— Сапраўды, Пат,— сказаў я і ўзяў яе гарачыя рукі ў свае.— Калі б мы з табой стваралі свет, ён выглядаў бы куды лепш.
— Так, каханы. Мы такога не дапусцілі б. Калі б толькі ведалі, што за ўсім гэтым. Ты верыш, што і там нешта ёсць, потым?
— Веру,— адказаў я.— Жыццё наладжана так дрэнна, што не можа канчацца проста так.
— Што ж, пераканаўча. Але няўжо ты лічыш, што гэта таксама кепска? — Яна паказала на букет жоўтых ружаў каля свайго ложка.
— У тым і справа,— адказаў я.— Дэталі — цудоўныя, а ўсё цэлае не мае сэнсу. Як быццам усё стваралася некім, каму, гледзячы на цудоўную разнастайнасць жыцця, нічога іншага не прыйшло ў галаву, як знішчыць зноў.
— I зноў стварыць,— сказала Пат.
— I тут я не бачу сэнсу,— адказаў я.— Ад гэтага і па сённяшні дзень жыццё не палепшылася.
— He скажы, каханы,— сказала Пат.— Што датычыць нас, то зроблена вельмі добра. Лепш не бывае. Толькі нядоўга, занадта нядоўта.
Праз некалькі дзён у мяне закалола ў грудзях, і я пачаў кашляць. Галоўны ўрач пачуў кашаль, ідучы па калідоры, і зазірнуў у мой пакой.
— Зайдзіце да мяне ў кабінет.
— Нічога страшнага,— сказаў я.
— Усё роўна,— адказаў ён.— Кашляючы, вам нельга сядзець у фройляйн Хольман. Хадзем зараз са мной.
У яго кабінеце я з нейкім асаблівым задавальненнем здымаў з сябе сарочку. Тут, наверсе, здароўе здавалася нейкай незаконнай прывілеяй. Сам сябе чалавек адчуваў жулікам ці дэзерцірам.
Галоўны ўрач глянуў на мяне.
— Здаецца, вы яшчэ і рады,— сказаў ён, моршчачы лоб.
Потым ён мяне старанна абследаваў. Я разглядаў бліскучыя прадметы на сценах, дыхаў глыбока і паволі, хутка і коратка — так, як ён патрабаваў. Пры гэтым я зноў адчуў паколванне і быў задаволены, што нечым набліжаўся да Пат.
— Прастуда,— сказаў урач.— Ляжце на дзень-два ў пасцель ці ў крайнім выпадку не выходзьце са свайго пакоя. Да фройляйн Хольман заходзіць забараняецца. He з-за вас... з-за фройляйн Хольман.
— Можна размаўляць з ёй праз дзверы? — спытаў я.— Альбо праз балкон?
— Праз балкон можна, але толькі некалькі мінут. I праз дзверы таксама, калі будзеце як след паласкаць горла. Акрамя прастуды ў вас яшчэ катар курыльшчыка.
— А лёгкія? — Чамусьці я спадзяваўся, што хоць нейкая дробязь у іх будзе не ў парадку. Тады мне было б не так няёмка перад Пат.
— 3 вашага аднаго лёгкага можна тры зрабіць,— заявіў урач.— Такіх здаравякоў я ўжо даўно не бачыў. У вас толькі цвердаватая печань. Магчыма, зашмат выпіваеце.
Ён нешта выпісаў мне, і я пайшоў.
— Робі,— спытала Пат з пакоя,— што ён сказаў?
— Пакуль што мне нельга да цябе,— адказаў я за дзвярыма.— Строга забаронена. Небяспека заражэння.
— Вось бачыш,— спуджана сказала яна.— Я ж увесь час гаварыла, што нельга.
— Небяспека заразіць цябе, Пат. He мяне.
— Кінь глупства,— сказала яна.— Раскажы мне дакладна, што здарылася.
— Так і ёсць. Сястра! — я паклікаў медсястру, якая якраз разносіла лякарствы.— Скажыце фройляйн Хольман, хто з нас дваіх больш небяспечны.
— Пан Локамп, яму нельга выходзіць.
Пат з недаверам пераводзіла позірк з сястры на мяне. Я паказаў ёй праз дзверы лякарствы. Яна зразумела, што мы гаворым праўду, і пачала смяяцца, і смяялася ўсё MapHeft, пакуль не з’явіліся слёзы і не пачаўся пакутлівы кашаль, так што сястры давялося бегчы, каб падтрымаць яе.
—■ Божа мой, каханы,— шаптала яна.— Гэта ж смешна. А які горды выгляд у цябе!
Увесь вечар яна была ў вясёлым настроі. Я, вядома, не пакідаў яе адну, а сядзеў да поўначы на балконе ў цёплым паліто, закруціўшы шалікам шыю. У адной руцэ я трымаў цыгару, у другой — чарку, каля ног стаяла бутэлька з каньяком. Я расказваў ёй эпізоды свайго жыцця. Мяне ўвесь час перарываў і падбадзёрваў яе птушыны смех. Я хлусіў, як толькі мог, каб толькі бачыць на яе твары водсветы смеху, я радаваўся свайму кашлю, які быў падобны да брэху. Я выпіў бутэльку да дна і раніцай быў здаровы.
...Зноў падзьмуў вільготны вецер. Ён стукаў у вокны, воблакі плылі нізка, снег пачаў спаўзаць з гор, і ноччу грымелі абвалы. Хворыя ляжалі ўзбуджаныя, не спалі і прыслухоўваліся. На цёплых схілах пачалі цвісці крокусы, і на вуліцы побач з санямі з’явіліся першыя брычкі на высокіх колах.
Пат усё больш слабела. Яна ўжо не магла ўставаць. Начамі ў яе часта бывалі прыпадкі ўдушша. Тады яна чарнела ад смяротнага страху. Я трымаў яе вільготныя, аслаблыя рукі.
— Вытрымаць толькі гэтую гадзіну,— хрыпела яна.— Толькі гэтую гадзіну. Якраз цяпер уміраюць...
Яна баялася апошняй гадзіны паміж ноччу і раніцай. Ёй здавалася, што з канцом ночы слабее і амаль канчаецца агульная плынь жыцця,— і толькі гэтай гадзіны яна баялася і не хацела заставацца адна. А звычайна яна была такая мужная, што я толькі заціскаў зубы.
Я папрасіў дазволу перанесці свой ложак у яе пакой, і калі яна прачыналася і калі ў яе вачах з’яўлялася мальба адчаю, я садзіўся каля яе. Я часта думаў пра ампулы морфію ў маім чамадане, і я не задумваючыся зрабіў бы гэта, калі б яна не была такая ўдзячная за кожны новы дзень.
Я сядзеў каля ложка і расказваў ёй, што толькі прыходзіла ў галаву. Ёй нельга было шмат размаўляць, і яна любіла слухаць мае расказы пра ўсякія здарэнні. Найбольш яна любіла слухаць гісторыі з пары майго вучнёўства, a часам, калі ў яе толькі што праходзіў прыступ і яна, бледная і разбітая, сядзела ў падушках, яна зноў прасіла, каб я перадражніў каго-небудзь з маіх настаўнікаў. Размахваючы рукамі, сапучы і гладзячы ўяўную рыжую бараду, я тады хадзіў па пакоі і рыпучым голасам выдаваў педагагічныя шэдэўры. Кожны дзень я прыдумваў новыя, і Пат паціху пачала выдатна разбірацца ў справах класа і ведала ўжо ўсіх звадыяшаў і гарэзнікаў, якія кожны дзень выдумлялі новыя штучкі, каб дапячы настаўнікам. Аднойчы начная дзяжурная сястра прыбегла да нас на грымучы бас дырэктара школы, і запатрабаваўся даволі працяглы час, пакуль я, на радасць Пат, змог давесці ёй, што я не звар’яцеў: я скакаў сярод ночы па пакоі ў палярыне Пат і ў яе капелюшы, жорстка адчытваючы нейкага Карла Асэгэ за тое, што той каварна падпілаваў настаўніцкую кафедру.
Паволі ў акно сачылася дзённае святло. Вяршыні гор ператварыліся ў вострыя чорныя сілуэты. Неба за імі — халоднае і бледнае — пачало ўсё далей адступаць. Лямпач-
ка на начным століку рабілася жоўтай плямай, Пат паклала свой вільготны твар мне на далоні.
— Вось і прайшло, Робі. Цяпер у мяне дабаўляецца яшчэ адзін дзень.
Антоніа прынёс мне свой радыёпрыёмнік. Я падключыў яго да электрасеткі і зазямліў на батарэю ацяплення. Вечарам у Пат я ўключыў яго. Ён хрыпёў і квакаў, потым раптам з шуму паплыла пяшчотная чыстая мелодыя.
— Што гэта, каханы? — спытала Пат.
Антоніа з прыёмнікам даў мне і радыёчасопіс. Я пагартаў яго.
— Здаецца, Рым.
А тут пачуўся нізкі, металёвы голас дыктаркі:
— Гаворыць Рым, Неапаль, Фларэнцыя...
Я пакруціў яшчэ. Сола на раялі.
— Гэта мне і правяраць не трэба,— сказаў я.— Вальдштэйнаўская саната Бетховена. Я сам умеў яе выконваць у часы, калі яшчэ верыў, што стану некалі педагогам, прафесарам ці кампазітарам. Цяпер я ўжо даўно забыўся. Давай пераключым. He вельмі прыемныя ўспаміны.
Цёплы альт вельмі ціха і лісліва спяваў: «Скажы мне пра каханне...» Потым — лекцыя пра спосабы барацьбы супроць вінаграднай тлі. Я пакруціў зноў. Рэкламныя аб’явы. Квартэт.