Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
Я практыкаваўся рабіць паварот «Крысціянія» і кожны раз, калі з’язджаў з гары і рыхтаваўся да скачка і расслабляўся, то думаў: калі ўдасца і я не ўпаду, Пат паправіцца. Вецер свістаў мне ў твар, снег быў цяжкі і вязкі, але я зноў і зноў адштурхоўваўся, я шукаў усё больш крутыя адхоны, усё больш цяжкую мясцовасць, і калі мне зноў і зноў шанцавала, я думаў: «Выратавана!», хоць і ведаў, што гэта глупства, і ўсё ж радаваўся, як ужо даўно не радаваўся.
У суботу быў вялікі тайны выхад. Антоніа падрыхтаваў сані, якія чакалі ўнізе ў баку ад санаторыя. Сам ён з вясёлай песняй з’язджаў з пагорка на лакіраваных туфлях, у расхрыстаным паліто, з-пад якога свяціла белая манішка.
— Ён звар’яцеў,— сказаў я.
— Ён так часта робіць,— адказала Пат.— Ён бязмежна легкадумны. Толькі гэтым ён трымаецца. Інакш ён не быў бы ўвесь час у добрым настроі.
— Затое мы цябе добра спаўём.
Я ўхутаў яе ва ўсе коўдры і шалі, якія ў нас былі. Потым сані паехалі ўніз. Калона была доўгая. Усе, хто мог, уцяклі. Можна было падумаць, што ў даліну з’язджае вяселле — так святочна матляліся ў месячным святле стракатыя султаны на конскіх галовах, так шмат было смеху і воклічаў.
Медзала была ўбрана шыкоўна. Тут ужо танцавалі. Для санаторцаў быў пакінуты куток, куды не траплялі скразнякі з вокнаў. Было цёпла, пахла кветкамі, парфумай і віном. За нашым сталом сядзела шмат людзей: рускі, Рыта, скрыпач, нейкая бабуля, дама з тварам размаляванага шкілета, з ёй яшчэ нейкі тып, Антоніа і хтосьці яшчэ.
— Хадзем, Робі,— сказала Пат.— Патанцуем.
Пляцоўка паволі круцілася вакол нас. Скрыпка і віяланчэль выводзілі пяшчотную плаўную мелодыю, якая плыла над аркестрам. Ногі танцораў шоргалі па падлозе.
— Дзіва, мой адзіны каханы, раптам выяўляецца, што ты цудоўна танцуеш,— здзіўлена сказала Пат.
— Ну, цудоўна...
— Канечне. Дзе ты навучыўся?
— Мяне яшчэ Готфрыд навучыў,— сказаў я.
— У вашай майстэрні?
— Там... і ў кафэ «Інтэрнацыяналь». Нам жа і дамы патрабаваліся для гэтага. Апошні бляск наводзілі Роза, Марыён і Валі. Я толькі баюся, што вынік не вельмі элегантны.
— Што ты! — Яе вочы блішчалі.— Мы ўпершыню танцуем з табой, Робі!
Побач з намі танцавалі рускі з іспанкай. Ён з усмешкай кіўнуў нам. Іспанка выглядала вельмі бледнай. Чорныя бліскучыя валасы, як вароняе крыло, спадалі ёй на лоб. Яна танцавала з нерухомай сур’ёзнай мінай. На запясці ў яе быў надзеты бранзалет з вялікіх чатырохкантовых смарагдаў. Ёй было васемнаццаць гадоў. Ад стала прагнымі вачыма за ёй сачыў скрыпач. Мы вярнуліся на месца.
— Хачу цыгарэту,— сказала Пат.
— Вось гэтага не варта было б,— асцярожна параіў я.
— Толькі пару зацяжак, Робі. Я так даўно не курыла.
Яна ўзяла цыгарэту, але зноў адклала.
— He смачна, Робі. Проста ўжо не смачна.
— Так заўсёды бывае, калі доўга жывеш без нечага.
— А ты ж доўга жыў без мяне, і як? — спытала яна.
— Гэта датычыць толькі ядаў,— адказаў я.— Толькі алкаголю і табакі.
— Людзі — куды горшы яд, чым алкаголь і табака, каханы.
Я засмяяўся.
— Ты — разумнае дзіця, Пат.
Яна аблакацілася на стол і паглядзела на мяне.
— Ты, шчыра кажучы, ніколі не прымаў мяне сур’ёзна?
— Я сам сябе ніколі не ўспрымаў усур’ёз,— адказаў я.
— Але ж і мяне. Скажы праўду.
— He ведаю. Але нас дваіх я заўсёды ўспрымаў страшэнна ўсур’ёз, гэта я ведаю.
Яна ўсміхнулася. Антоніа запрасіў яе на танец. Яны пайшлі ў кола. Я назіраў, як яна танцавала. Кожны раз, набліжаючыся да мяне, яна ўсміхалася. Яе срэбныя туфелькі амаль не датыкаліся да падлогі. Яна рухалася, як лань.
Рускі зноў танцаваў з іспанкай. Яны маўчалі. Яго буйны цёмны твар выказваў пяшчоту. Скрыпач зрабіў спробу за-
прасіць іспанку на танец. Яна толькі пахітала галавой і пайшла з рускім.
Скрыпач раструшчыў цыгарэту доўгімі кастлявымі пальцамі. Раптам мне зрабілася шкада яго. Я прапанаваў яму закурыць. Ён адмовіўся.
— Мне трэба паберагчы сябе,— сказаў ён сваім адрывістым голасам.— А гэны,— хіхікаючы, працягваў ён і паказаў на рускага,— смаліць па пяцьдзесят штук.
— Адзін так робіць, другі — гэтак,— адказаў я.
— Хоць яна зараз і не хоча танцаваць са мной, але я яе ўсё ж дамагуся...
— Каго?
— Рыты. У нас былі добрыя адносіны. Мы разам ігралі. А потым з’явіўся рускі і звёў яе ад мяне сваімі тырадамі. Але я вярну яе.
— Вам трэба будзе прыкласці намаганні,— сказаў я. Ён мне не падабаўся.
Ён зарагатаў, быццам авечка забляяла.
— Намаганні! Вы — наіўны анёл! Мне трэба толькі пачакаць.
— Тады чакайце.
— Пяцьдзесят цыгарэт,— шаптаў ён.— Кожны дзень. Я ўчора бачыў яго рэнтгенаўскі здымак. Каверна на каверне. Гатоў.— Ён зноў засмяяўся.— Спачатку ў нас было аднолькава. Нашы здымкі можна было пераблытаць. Цяпер пабачыць бы вам розніцу! Я паправіўся на два фунты. He, мой мілы, мне трэба толькі чакаць і берагчы сябе. Я ўжо з радасцю чакаю наступнага здымка. Сястра мне іх паказвае заўсёды. Калі яго не будзе, я займу яго месца.
— Вось такі метад,— сказаў я.
— Вось такі метад,— як папугай, паўтарыў ён.— Адзіны метад, дзіцятка вы маё! Калі б я паспрабаваў супернічаць з ім цяпер, я нашкодзіў бы сабе на потым. He, дарагі навічок, трэба зычліва, спакойна чакаць.
Зрабілася душна і цяжка дыхаць. Пат закашлялася. Я заўважыў, што яна са страхам зірнула на мяне, і я зрабіў выгляд, што нічога не чуў.
Бабуля, абвешаная жэмчугам, сядзела, ціха паглыбіўшыся ў сябе. Час ад часу яна рэзка рагатала. Потым зноў імгненна супакойвалася і сядзела нерухома. Шкілет сварылася з суседам. Рускі курыў цыгарэты адну за адной. Скрыпач даваў яму прыкурыць. Нейкая дзяўчына раптам сутаргава каўтнула, паднесла да рота хусцінку, глянула на яе і збялела.
Я глянуў у залу. Там стаялі сталы спартсменаў, там — здаровых грамадзян, там сядзелі французы, англічане, галандцы, у мове якіх працяглыя склады напаміналі пра лугі і мора. А паміж імі ўсімі прымасцілася за столікам маленькая калонія хваробы і смерці — ліхаманкавая, прыгожая, закінутая.
Лугі і мора... Я зірнуў на Пат... Лугі і мора... пена і пясок і курганне... ах, падумаў я, мой каханы вузкі лобік! Mae каханыя рукі! Любімае жыццё, якое можна любіць, а ўратаваць — нелыа.
Я ўстаў і выйшаў за дзверы. Мне зрабілася горача ад горычы і бяссілля. Я паволі пайшоў па дарозе. Мяне працінаў халодны вецер, што дзьмуў з-за дамоў. Я сціснуў кулакі і доўга ўзіраўся ў нерухомыя белыя горы, мяне гнялі дзікая бездапаможнасць, злосць і боль.
Па вуліцы, бомкаючы шаргункамі, праехалі сані. Я пайшоў назад. Насустрач мне выйшла Пат.
— Дзе ты быў?
— На свежым паветры.
— У цябе дрэнны настрой?
— Ды не!
— Каханы, весяліся! Весяліся сёння! Дзеля мяне. Хто ведае, калі я выберуся зноў на баль.
— Выберашся, і не адзін раз.
Яна прыхіліла галаву да майго пляча.
— Калі ты кажаш, то так і будзе. Хадзем, патанцуем. Мы ўпершыню танцуем з табой.
Мы пайшлі танцаваць. Цёплае мяккае святло было літасцівае, яно скрадвала ўсе цені, якія паклала на твары глыбокая ноч.
— Як ты адчуваеш сябе? — спытаў я.
— Добра, Робі.
— Якая ты прыгожая, Пат.
Яе вочы загарэліся.
— Цудоўна, што ты мне так гаворыш.
Я адчуў шчакой дотык яе цёплых сухіх вуснаў.
...Калі мы вярнуліся ў санаторый, было ўжо позна.
— Толькі зірніце на яго выгляд,— захіхікаў скрыпач і неўпрыкмет паказаў на рускага.
— У вас выгляд гэткі ж самы,— злосна сказаў я.
Ён разгублена глянуў на мяне.
— Ну пэўна, вы ж здаравіла! — з’едліва сказаў ён.
Я падаў рускаму руку. Ён кіўнуў мне і пяшчотна падтрымаў маладую іспанку, калі яна падымалася па лесвіцы.
У слабым святле начных лямп здавалася, што яго шырокая прыгорбленая спіна і худзенькія плечы дзяўчыны нясуць наверх цяжар усяго свету. Дама-шкілет цягнула па калідоры свайго сябра, які нешта верашчаў. Антоніа пажадаў нам добрай ночы. Было нешта прывіднае ў гэтым амаль нячутным развітанні, прамоўленым шэптам.
Пат здымала сукенку праз галаву. Яна стаяла нахіліўшыся і цягнула за плечыкі. Парча парвалася. Пат пачала разглядаць тое месца.
— Мусіць, ужо пара прыйшла,— сказаў я.
— Нічога,— сказала Пат.— Мне ўжо, пэўна, не спатрэбіцца.
Яна паволі склала сукенку і не павесіла яе ў шафу. Яна паклала яе ў чамадан. На яе твары раптам адбілася стома.
— Зірні, што ў мяне ёсць,— хутка сказаў я і з кішэні паліто выцягнуў бутэльку шампанскага.
— Цяпер мы крыху пасвяткуем адны.
Я прынёс фужэры і наліў. Яна ўсміхнулася і выпіла.
— За нас, Пат.
— Так, мой каханы, за наша цудоўнае жыццё.
Як нязвыкла было ўсё гэта: пакой, цішыня і наша журбота. Ці не жыццё панавала за дзвярыма, бясконцае, з лясамі, рэкамі і моцным дыханнем, цвітучае і неспакойнае? Ці не сакавік абуджае ўжо зямлю?
— Ты застанешся са мной, Робі?
— Tax, пойдзем у пасцель. Мы будзем так блізка, як толькі могуць быць людзі. А фужэры паставім на коўдру і будзем піць.
Віно. Залаціста-смуглявае цела. Чаканне. Бяссонне. Цішыня і ціхія хрыпы ў грудзях каханай.
Зноў стала вільготна і ветрана. Парывісты імжысты цёплы вецер шалеў у VT/ Т Т Т ДаліпеСнег размяк. Са стрэх пацякZ1. ^Za. V 11 L ло. Крывая тэмпературы пайшла ўверх. Пат мусіла ляжаць. Урач прыходзіў праз кожныя дзве гадзіны. Яго твар рабіўся ўсё больш заклапочаны.
Аднойчы я палуднаваў, калі з’явіўся Антоніа і сеў каля мяне.
— Рыта памерла,— сказаў ён.
— Рыта? Вы пра рускага?
— He, Рыта, іспанка.
— Гэта неверагодна,— сказаў я і адчуў, як кроў застыла
ў жылах. Становішча Рыты было менш пагрозлівае, чым у Пат.
— Тут не такое магчыма,— адказаў меланхалічна Антоніа.— Яна памерла сёння раніцай. Да ўсяго яшчэ дадалося запаленне лёгкіх.
— Запаленне лёгкіх... гэта іншая справа,— сказаў я з палёгкай.
— Васемнаццаць гадоў. I такая цяжкая смерць.
— А рускі?
— А, не пытайцеся. He можа паверыць, што яна мёртвая. Сцвярджае, што гэта летаргічны сон. Сядзіць каля яе ложка, і ніхто не можа вывесці яго з пакоя. •
Антоніа пайшоў. Я глядзеў у акно. Рыта памерла. А я сядзеў і думаў: «Не Пат, не Пат...»
Праз шкляную перагародку я ў калідоры ўбачыў скрыпача. He паспеў я ўстаць, як ён быў каля мяне. Выгляд у яго быў жудасны.
— Вы курыце? — сказаў я, каб толькі нешта сказаць.
— Вядома! А чаму не? Цяпер? Зараз усё роўна!
Я паціснуў плячыма.
— Вам, мусіць, смешна, дабрадзею? — пакпіў ён.
— Вы звар’яцелі,— сказаў я.
— Звар’яцеў? Ды не, я хібіў.— Ён налёгся на стол і дыхнуў мне ў твар каньяком.— Я хібіў. Яны мяне ўхандохалі. Усе свінні. I вы таксама, вы — дабрачынная свіння.