• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    — Ды так.
    Я падышоў да тэлефона і пазваніў Пат. Мне было ўсё роўна, што я думаў перад гэтым. Яна зняла трубку.
    — Праз пятнаццаць мінут я буду каля дзвярэй дома,— крыкнуў я і хуценька павесіў трубку. Я баяўся, што яна, змораная, не захоча нічога слухаць. Я хацеў бачыць яе.
    Яна падышла да дзвярэй. Калі адчыняла, я пацалаваў шкло насупроць яе галавы. Яна хацела нешта сказаць, але я не даў ёй. Я пацалаваў яе, і мы пайшлі па вуліцы, пакуль не злавілі таксі. Грымеў гром, і бліскала маланка.
    — Хутка, зараз пойдзе дождж,— крыкнуў я.
    Селі ў машыну. Першыя кроплі забарабанілі па даху легкавіка. Машына скакала на выбоінах. I гэта было цудоўна, бо пры кожным скачку я адчуваў Пат. Усё было цудоўна — дождж, горад, выпіўка, усё было велічна і захапляльна. У мяне быў бадзёры светлы настрой, які бывае, калі працверазееш пасля выпіўкі. Затарможанасць знікла, ноч была напоўнена энергіяй і бляскам, нічога дрэннага не магло ўжо здарыцца, усё было правільна.
    Дождж пачаўся, калі мы выйшлі. Пакуль я плаціў, асфальт быў яшчэ ў цёмных плямах ад кропляў, як пантэра, але не паспелі мы дабегчы да дзвярэй, як ён стаў увесь чорны і срабрыста-бліскучы. Пачаўся лівень. Я не ўключаў святла. Маланкі асвятлялі пакой. Над горадам грымела навальніца. Грамы накочваліся адзін на адзін.
    — Цяпер можна крычаць,— гучна сказаў я Пат,— не баючыся, што нас пачуюць.
    Акно ўспыхнула. На секунду чорныя сілуэты дрэў на могілках абазначыліся на бела-блакітным небе і адразу ж з ляскатам зніклі ў змроку ночы, толькі на секунду ў разрыве змроку перад шыбай мільгнула гнуткая фігура Пат, якая засвяцілася фосфарам... Я абняў яе за плечы, яна прытулілася да мяне, я адчуў яе вусны, яе дыханне і больш ні пра што не думаў...
    Наша майстэрня ўсё яшчэ стаяла пустая, як ток перад жнівом. 3 гэтай X/" Т Т	прычыны мы вырашылі не перапра-
    У /	даваць таксі, а пакуль што выкары-
    стоўваць яго па прызначэнні. Ездзіць будзем па чарзе я і Ленц. Кёстэр з Юпам спакойна справяцца ў майстэрні адны, пакуль няма заказаў.
    Мы з Ленцам кінулі жэрабя, каму першаму ехаць. Выпала мне, я набраў кішэню дробязі і паволі паехаў па вуліцах, каб спачатку выбраць добрую стаянку. Упершыню было неяк нязвыкла. Любы дурань мог спыніць мяне і загадаць, куды ехаць. Гэта было не вельмі прыемнае пачуццё.
    Я адшукаў месца, дзе можна спыніцца,— там стаяла толькі пяць машын. Стаянка была насупраць гатэля «Вальдэкер Хоф» у гандлёвай частцы горада. Можна было спадзявацца, што праца будзе. Я выключыў запальванне і выйшаў з машыны. Ад адной з першых машын да мяне падышоў высокі хлопец у скураным паліто.
    — Зматвайся адсюль,— прашыпеў ён.
    Я спакойна паглядзеў на яго і разважыў сабе, што, калі на тое пойдзе, лепш за ўсё пакласці яго аперкотам знізу. Паліто не дасць яму хутка падняць рукі.
    — He дайшло? — пацікавіўся тып у скуранцы і выплюнуў цыгарэту мне пад ногі.— Матай хутчэй! Хапае без цябе! Больш не трэба!
    Ён злаваўся на з’яўленне яшчэ аднаго канкурэнта, гэта было ясна. Але ж я меў права стаць тут.
    — Я стаўлю потым, за знаёмства, з прычэпам,— сказаў я.
    На гэтым справа павінна была ўладзіцца. 3 новенькага належала. Падышоў малады шафёр.
    — Добра, калега. Адчапіся ад яго, Густаў...
    Але Густаву я нечым не спадабаўся. Я ведаў чым. Ён адчуваў, што я навічок.
    — Лічу да трох... — заявіў ён. Ён быў на галаву вышэйшы за мяне і на гэта разлічваў. Я зразумеў, што словам тут не дапаможаш. Трэба было ці пакінуць стаянку, ці ўдарыць. Выбару не было.
    — Раз... — сказаў Густаў і расшпіліў паліто.
    — Кіньце глупства,— сказаў я, робячы яшчэ адну спробу.— Лепш прапусцім па чарцы.
    — Два... — гыркнуў Густаў.
    Відаць было, што ён вырашыў аддубасіць мяне як след.
    — I апошні раз... — Ён ссунуў шапку на патыліцу.
    — Заткніся, ідыёт! — раптам рэзка крыкнуў я.
    Густаў ад нечаканасці разявіў рот і зрабіў крок наперад. Якраз так, як я хацеў. Тады я і ўдарыў. Удар атрымаўся моцны, з усёй сілы. Так біць навучыў мяне Кёстэр. Я не вельмі ўмеў біцца — не лічыў патрэбным. Найчасцей усё вырашалася першым ударам. У мяне ён атрымаўся. Густаў асунуўся.
    — Так яму і трэба,— сказаў малады шафёр.— Стары бандыт.
    Мы зацягнулі яго на сядзенне ў машыну.
    — Ачухаецца.
    Я крыху ўстрывожыўся. Б’ючы, я незнарок выбіў вялікі палец. Калі Густаў прыйдзе да памяці, ён зробіць са мной, што захоча. Я расказаў пра гэта маладому шафёру і спытаў яго, ці не лепш мне даць драла.
    — Глупства,— сказаў ён.— Справа зроблена. Пайшлі ў шынок — стаў, што абяцаў. Ты не прафесійны шафёр?
    — He.
    — I я — не. Я — акцёр.
    — Ну і як?
    — Жывём...— сказаў ён.— Тэатра і тут хапае.
    Нас сабралася пяцёра — два пажылыя і два маладыя. Праз нейкі час у рэстаране з’явіўся і Густаў. Ён тупа ўтаропіўся на наш стол, а потым падышоў. Я заціснуў у левай руцэ звязку ключоў, трымаючы яе ў кішэні, і намерыўся абараняцца да апошняга.
    Але да бойкі не дайшло. Густаў нагой падсунуў крэсла і плюхнуўся на яго. Гаспадар паставіў перад ім чарку. Налілі. Густаў выліў гарэлку ў сябе. Налілі яшчэ раз. Густаў скоса зірнуў на мяне. Ён падняў чарку.
    — Будзь здароў,— сказаў ён мне, але твар у яго быў кіслы.
    — На здароўе,— адказаў я і выпіў.
    Густаў дастаў пачак цыгарэт. Ён працягнуў яго, не гледзячы на мяне. Я ўзяў цыгарэту і даў яму прыпаліць. Потым я заказаў на ўсіх па падвойнай порцыі гарэлкі. Мы выпілі. Густаў зноў збоку глянуў на мяне.
    — Дурніла,— сказаў ён, але ўжо нармальным тонам.
    — Неданосак,— адказаў я гэтаксама.
    Ён павярнуўся да мяне.
    — Удар быў удалы...
    — Выпадкова... — Я паказаў яму вывіхнуты палец.
    — He пашанцавала,— хмыкнуў ён.— Між іншым, мяне завуць Густаў.
    — Мяне — Роберт.
    — Добра. Значыць, парадак, Роберт? Мне здалося, што ты — хлопчык ад мамінай спадніцы.
    • — Парадак, Густаў.
    3 гэтага часу мы пасябравалі.
    Наша чарга павольна рухалася. Акцёру, якога звалі Томі, жудасна пашанцавала: натрапіўся пасажыр да вакзала. Густаў за трыццаць пфенігаў павёз некага да рэстарана. Ён як не лопнуў ад злосці — за дзесяць пфенігаў «навару» зноў станавіцца ў хвост. Мне трапілася нешта незвычайнае — старая англічанка, якая захацела агледзець горад. Я вазіў яе ледзь не гадзіну. Па дарозе назад я падвёз яшчэ некалькі чалавек. Калі мы ў полудзень сядзелі ў шынку, перакусваючы бутэрбродамі, я ўжо ўяўляў сябе вопытным шафёрам. Кампанія напамінала мне пра салдацкае брацтва. Тут сабраліся прадстаўнікі самых розных прафесій. Шафёраў было не больш паловы. Астатнія выпадкова селі за руль.
    Даволі замораны, я пад вечар вяртаўся ў двор нашай майстэрні. Ленц і Кёстэр ужо чакалі мяне.
    — Браткі, колькі вы зарабілі? — спытаў я.
    — Семдзесят літраў бензіну,— адрапартаваў Юп.
    — I ўсё?
    Ленц раз’юшана глянуў на неба.
    — Дожджык патрэбны! А потым невялічкая аварыя на слізкім асфальце перад самым домам! Без ахвяр. Толькі каб быў рамонт!
    — Гляньце! — я растуліў далоню і паказаў трыццаць пяць марак.
    — Шыкоўна! — сказаў Кёстэр.— Дваццаць марак прыбытку. Сёння мы ім знойдзем месца! Трэба ж замачыць першы выезд!
    — Сёння п’ем лёгкае віно,— заявіў Ленц.
    — Віно? — здзівіўся я,— 3 якой нагоды?
    — 3 намі будзе Пат.
    — Пат?
    — He разявай так шырока рот,— сказаў апошні рамантык.— Мы даўно пра ўсё дамовіліся. У сем мы заедзем па яе. Яна ўжо ведае. Калі сам не думаеш, трэба нам паклапаціцца. Урэшце, ты пазнаёміўся з ёю праз нас.
    — Ота,— сказаў я,— ты бачыў большага нахабніка, чым гэты навабранец?
    Кёстэр засмяяўся.
    — Што ў цябе з рукой, Робі? Ты яе трымаеш неяк бокам.
    — Відаць, вывіхнуў.
    Я расказаў пра Густава.
    Ленц паглядзеў руку.
    — Вядома! Як хрысціянін і адстаўны студэнт медыцыны я папраўлю яе, хоць ты і хам. Пайшлі, чэмпіён-баксёр.
    Мы пайшлі ў майстэрню, і Готфрыд, змазаўшы руку вазелінам, узяўся за яе.
    — Ты сказаў Пат, што мы будзем адзначаць наш таксісцкі аднадзённы юбілей? — спытаў я.
    Ен свіснуў праз зубы.
    — Ты саромеешся гэтага, хлапец?
    — Заткніся,— адказаў я, бо ён адгадаў.— Ты сказаў?
    — Каханне,— растлумачыў Готфрыд спакойна,— пачуццё цудоўнае. Але яно псуе характар.
    — Затое адзінота робіць нетактоўным, ты — змрочны саліст.
    — Такт — гэта маўклівая згода не заўважаць сумесных
    памылак, замест таго каб выяўляць іх. Гэта вартыя жалю кампрамісы. На гэта нямецкі ветэран не пойдзе, дзіця.
    — Што б ты зрабіў на маім месцы,— сказаў я,— калі б нехта выклікаў таксі і ты ўбачыў, што гэта Пат?
    Ён усміхнуўся.
    — Я нізашто не ўзяў бы з яе платы, сын мой.
    Я даў яму таўхаля, так што ён зваліўся з трыножніка.
    — Ах ты, кузурка! Ведаеш, што я зраблю! Сёння я проста паеду па яе на таксі.
    — Правільна! — Готфрыд падняў руку, бласлаўляючы.— Толькі не траціць волі! Яна даражэйшая за каханне. Але гэта пачынаеш разумець толькі потым. А на таксі ты ўсё роўна не паедзеш. На ім мы прывязём Фердынанда Граў і Валянціна. Гэта будзе салідны вялікі вечар!
    Мы сядзелі ў садку невялічкай прыгараднай карчмы. Падобны да чырвонай паходні вільготны месяц плыў над лесам. Мігцелі цьмяныя кандэлябры цвітучых каштанаў, пах бэзу хмяліў, а вялікая шкляная чаша з пахучым «вальдмайстрам» перад намі на стале ў вечаровым змярканні была падобная да светлага апалу, у які акамулявалася блакітна-перламутравае святло вечара. Чаша напоўнілася ўжо чацвёрты раз. Тамадой быў Фердынанд Граў. Пат сядзела каля яго. На грудзях у яе была прышпілена бледна-ружовая архідэя — падарунак Фердынанда.
    Фердынанд вывудзіў з віна камара і асцярожна паклаў на край стала.
    — Паглядзіце,— сказаўён.— Якія крылы! У параўнанні з імі любая парча — ануча! I такі цуд жыве толькі адзін дзень — і ўсё! — Ён глянуў на кожнага з нас.— Ці ведаеце, браткі, што самае жудаснае на свеце?
    — Пустая чарка,— адказаў Ленц.
    Фердынанд адмахнуўся ад яго.
    — Самае ганебнае, Готфрыд, мужчыне — быць блазнам. Потым ён зноў звярнуўся да нас.
    — Самае жудаснае, браткі,— гэта час. Час. Імгненне, у якое мы жывём і якім, аднак, ніколі не валодаем.
    Ён дастаў з кішэні гадзіннік і паднёс яго да вачэй Ленца.
    — Вось глядзі, папяровы рамантык! Пякельная машына, якая цікае і цікае, і, нібы рэха, у адказ ёй нястрымна цікае небыццё. Ты можаш стрымаць лавіну, горны абвал — гэтага не стрымаеш.
    — I жадання такога ў мяне няма,— заявіў Ленц.—
    Я хачу мірна пастарэць. Акрамя таго, люблю разнастайнасць.