Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
маглі быць у такой блізкасці, у якой могуць быць толькі людзі... I ўсё-такі часам усё неяк загадкава зацянялася і прыносіла пакуты. Я не мог вызваліць яе з палону рэчаў, не мог вырваць з жыццёвага кола, якое было над намі і ў нас, навязваючы нам свае законы, сваё дыханне і свой тлен, сумніцельны бляск сучаснасці, якая ўвесь час абрынаецца ў нікуды, ззяючыя ілюзіі пачуцця, якое, уладарачы, зноў ператвараецца ў страту. I ніяк гэтага не стрымаць, ніколі! He разарваць бразготлівы ланцуг часу, не ператварыць няспыннасць у спакой, пошукі ў цішыню, падзенне ў раўнавагу. Я не мог вырваць яе нават з выпадковасці, з таго, што было раней, да нашага знаёмства, з тысяч думак, успамінаў, з таго, што яе сфармавала, пакуль з’явіўся я, нават з гэтай кампаніі я не мог вырваць яе.
Побач са мной ломкім голасам гаварыла жанчына. Яна шукала спадарожніка на адну ноч, кавалачак чужога жыцця, каб падсцёбнуць сябе, каб забыць сябе і занадта балючае разуменне таго, што нічога не застаецца, ні я, ні ты і ўжо ні ў якім разе — не мы. Ці не шукала яна, папраўдзе, тое самае, што і я? Спадарожніка, каб забыць адзіноту жыцця, таварыша, каб выжыць у бязмэтнасці існавання?
— Хадзем,— сказаў я.— Вернемся да ўсіх. Гэта безнадзейна... тое, чаго хочацца вам... як і тое, чаго хочацца мне...
Яна зірнула на мяне і, адкінуўшы галаву, зарагатала.
Мы наведалі яшчэ некалькі рэстаранаў. Броер распаліўся, зрабіўся гаваркі, поўны надзеі. Пат прыціхла. Яна ні пра што не пыталася ў мяне, не папракала, не спрабавала нічога высветліць. Яна толькі прысутнічала, час ад часу танцавала, а потым здавалася, што плыве між натоўпу марыянетак і карыкатур, нібы ціхі, прыгожы, невялічкі карабель... Часам усміхалася мне.
Млявасць начных рэстаранаў пафарбавала сцены і твары ў шэра-жоўты колер, быццам іх заплямілі брудныя рукі. Музыка, здавалася, гучала з-пад шклянога каўпака. Лысы піў каву. Жанчына з рукамі-яшчаркамі тупа ўзіралася ў адну кропку. Броер купіў у зморанай жанчыны ружы і падзяліў іх паміж Пат і тымі дзвюма. На пялёстках гарэлі маленькія празрыстыя кропелькі вады.
— Давай патанцуем з табой хоць адзін раз,— сказала мне Пат.
— He,— сказаў я і падумаў пра рукі, якія сёння ўжо дакраналіся да яе.— He,— і адчуў сябе даволі смешным
1 вартым жалю.
151
— Патанцуем,— сказала яна, і вочы ў яе пацямнелі.
— He,— запярэчыў я,— не, Пат.
Нарэшце мы пайшлі дадому.
— Я падвязу вас,— сказаў мне Броер.
— Добра.
У яго машыне была коўдра, якую ён накінуў Пат на ногі. Раптам я заўважыў, што яна вельмі бледная і змораная. Жанчына, з якой мы сядзелі каля стойкі бара, на развітанне сунула мне ў рукі запіску. Я, як нічога ніякага, сеў у машыну. Па дарозе я пазіраў у акно.
Пат сядзела ў кутку і не варушылася. Я нават не чуў яе дыхання. Броер павёз спачатку яе. Ён ведаў, дзе яна жыве, і не пытаўся. Яна вылезла. Броер пацалаваў ёй руку.
— Дабранач,— сказаў я, не гледзячы на яе.
— Дзе вас высадзіць? — спытаў мяне Броер.
— На наступным рагу,— сказаў я.
— Я завязу вас дадому,— адказаў ён занадта паспешліва і ветліва.
Ён баяўся, што я вярнуся. Я падумаў, ці не заехаць яму ў нюхаўку. Але ён быў мне абыякавы.
— Добра, тады падвязіце мяне да бара Фрэдзі,— сказаў я.
— Няўжо вас пусцяць у такі час? — спытаў ён.
— Дзякую, што вы хвалюецеся,— сказаў я,— але можаце быць упэўнены, мяне пусцяць усюды.
Калі я так сказаў, мне зрабілася шкода яго. Пэўна ж, увесь вечар ён здаваўся сабе шыкоўным і вопытным гулякам. He варта было разбураць гэты самападман.
3 ім я развітаўся больш зычліва, чым з Пат.
У бары яшчэ было даволі шмат людзей. Ленц і Фердынанд Граў гулялі ў покер з гаспадаром магазіна гатовага адзення Больвізам і яшчэ некалькімі мужчынамі.
— Падсаджвайся,— сказаў Готфрыд.— Сёння надвор’е покернае.
— He,— адмовіўся я.
— Зірні толькі на гэта,— сказаў ён і паказаў на кучу грошай.— Без махлярства. Масць так і прэ.
— Добра,— сказаў я.— Здавай.
Я заявіў гульню пры двух каралях і ўзяў чатыры валеты.
— Вось як! — сказаў я.— Сёння, відаць, надвор’е для блефу.
— Як закон,— адказаў Фердынанд і даў мне цыгарэту.
Я не думаў доўга заставацца тут. Але цяпер я адчуў нейкі грунт пад нагамі. Настрой у мяне быў неважнецкі, але ж тут быў звыклы родны прытулак.
— Падай мне сюды паўбутэлькі рому,— крыкнуў я ФрэДУ-
— Размяшай яго з партвейнам,— сказаў Ленц.
— Не,— адмовіўся я.— Няма часу на эксперыменты. Хачу напіцца.
— Тады пі салодкія лікёры. Пасварыліся?
— Глупства.
— He хлусі, дзіцятка. He тлумі галаву твайму старому тату Ленцу, які арыентуецца ў таямніцах сэрца, як дома. Прызнайся і пі.
— 3 жанчынай нельга сварыцца. У крайнім выпадку на яе можна раззлавацца.
— Як на тры гадзіны ночы — занадта тонкая розніца. Я, шчыра кажучы, сварыўся з кожнай. Калі не сварышся, значыць, скора канец.
— Цудоўна,— сказаў я.— Хто раздае?
— Ты,— сказаў Фердынанд Граў.— Здаецца, у цябе сусветны боль, Робі. He паддавайся. Жыццё стракатае, але не дасканалае. Між іншым, хоць у цябе і сусветны боль, блефуеш ты цудоўна. Два каралі — гэта ўжо нахабства.
— Аднойчы, калі я гуляў, супроць двух каралёў стаяла сем тысяч франкаў,— сказаў Фрэд ад стойкі.
— Швейцарскіх ці французскіх? — спытаў Ленц.
— Швейцарскіх.
— Тваё шчасце,— растлумачыў Готфрыд.— Калі б французскіх, ты не меў бы права перапыніць гульню.
Мы гулялі яшчэ з гадзіну. Я выйграў даволі шмат. Больвіз увесь час прайграваў. Я піў, але ад гэтага толькі балела галава. Хмель не прыходзіў. Усё толькі абвастрылася. У страўніку пякло агнём,
— Ну, а цяпер перастань піць і з’еж што-небудзь,— сказаў Ленц.— Фрэд, дай яму сандвіч і некалькі сардзін. Схавай грошы, Робі.
— Яшчэ адну.
— Добра. Апошнюю. Дубальтовую?
— Дубальтовую,— сказалі астатнія.
Я, зусім не думаючы, прыкупіў да крыжовай дзесяткі і караля тры карты: валета, даму і туза. 3 гэтымі картамі я выйграў у Больвіза, у якога на руках былі чатыры васьмёркі, а стаўку ён узвінціўда неба. Кленучы ўсё на свеце, ён выдаў мне кучу грошай.
— Бачыш,— сказаў Ленц.— Вось гэта надвор’е па масці.
Мы селі каля стойкі. Больвіз спытаў пра «Карла». Ён не мог забыцца, што Кёстэр перагнаў яго спартыўную машыну. Яму хацелася купіць «Карла».
— Спытай у Ота,— сказаў Ленц.— Але мне здаецца, што хутчэй ён прадасць табе руку.
— Ну, ну,— сказаў Больвіз.
— Табе гэта незразумела,— заявіў Ленц,— бо ты — дзіця дзелавога дваццатага стагоддзя.
Фердынанд Граў засмяяўся. За ім — Фрэд. Нарэшце мы смяяліся ўсе. Калі каму не было смешна пры ўпамінанні дваццатага стагоддзя, то яму варта было застрэліцца. Але і смяяцца доўга нельга было. Больш дарэчы — галасіць.
— Ты ўмееш танцаваць, Готфрыд? — спытаў я.
— Вядома. Я ж працаваў настаўнікам танцаў. Ты забыўся?
— Забыўся... дай яму забыцца,— сказаў Фердынанд Граў.— Забыццё — тайна вечнай маладосці. Чалавек старэе толькі праз памяць. Занадта мала забываецца.
— He,— сказаў Ленц.— Забываецца толькі непатрэбнае.
— Ты можаш навучыць мяне?
— Танцаваць? За адзін вечар, дзіця. I гэта ўся твая бяда?
— Няма ў мяне ніякай бяды,— сказаў я.— Галава баліць.
— Хвароба нашага часу, Робі,— сказаў Фердынанд.— Лепш за ўсё было б нараджацца без галавы.
Я зайшоў яшчэ ў кафе «Інтэрнацыяналь». Алоіс якраз хацеў зачыняць аканіцы.
— Ёсць яшчэ хто-небудзь? — спытаў я.
— Роза.
— Пайшлі, вып’ем утраіх па адной.
— Згода.
Роза сядзела каля стойкі і вязала з воўны панчошкі дачцэ.
Яна паказала ўзор і сказала, што жакецік ужо звязала.
— Як справы'? — спытаў я.
— Дрэнна. У людзей няма грошай.
— Табе пазычыць? Вось... выйграў у покер.
— Дармавыя грошы — залог шчасця,—■ сказала Роза, плюнула на іх і забрала.
Алоіс прынёс тры чаркі. Потым яшчэ адну, Фрыцы, якая прыйішіа неўзабаве.
— Канец,— сказаў ён.— Знямогся, як сабака.
Ён выключыў святло. Мы пайшлі. Роза развіталася каля дзвярэй. Фрыцы ўзяла Алоіса пад руку і пайшла побач з ім, лёгка і бадзёра. Ён шоргаў па бруку плоскімі падэшвамі. Я застаўся адзін, гледзячы ім услед. Я ўбачыў, як Фрыцы схілілася да бруднага крывога кельнера і пацалавала яго. Ён абыякава адпіхнуў яе.
I раптам — я не ведаю, як гэта атрымалася,— калі я павярнуўся і паглядзеў на пустую вуліцу, і на дамы з цёмнымі вокнамі, і на халоднае начное неба, мне ў сэрца ўдарыла такая шалёная туга па Пат, што я ледзь устаяў на нагах. Я больш нічога не разумеў — ні самога сябе, ні сваіх паводзін, ні ўсяго гэтага вечара,— нічога.
Я прыхіліўся да сцяны дома і ўтаропіўся перад сабой. Я не разумеў, навошта я ўсё гэта зрабіў. Я трапіў у нешта, што разрывала мяне на часткі, што рабіла мяне неразумным і несправядлівым, што кідала мяне туды-сюды і разбурыла мне ўсё тое, што з цяжкасцю парадкаваў. Я стаяў бездапаможна і не ведаў, што рабіць. Дадому мне не хацелася, там мне было б зусім дрэнна. Нарэшце я прыпомніў, што ў Альфонса павінна быць яшчэ адчынена. Я пайшоў туды. Я хацеў перабыць там да раніцы. Убачыўшы мяне, Альфонс нічога не сказаў. Ён толькі зірнуў і працягваў чытаць газету. Я сеў за столік і паглыбіўся ў дрымоту. Больш нікога не было. Я думаў пра Пат. Увесь час пра Пат. Я думаў пра тое, як я паводзіў сябе. Раптам мне прыпомнілася кожная дробязь. Усё было супроць мяне. Вінаваты быў я адзін. Я звар’яцеў. Я ўтаропіўся ў стол. Кроў біла мне ў скроні. Я адчайна злаваўся на самога сябе і не бачыў выйсця. Я, толькі я ўсё паламаў.
Раптам пачуўся трэск і звон. Я з усёй сілы грукнуў шклянкай, якая разляцелася.
— Таксама забава,— сказаў Альфонс і ўстаў.
Ён дастаў асколкі з рукі.
— Я вельмі шкадую,— сказаў я.— Зрабіў не падумаўшы.
Ён прынёс вату і пластыр.
-— Схадзі лепш у бардак,— сказаў ён.— Гэта дапаможа.
— Нічога,— адказаў я.— Усё прайшло. Нейкі прыпадак шаленства.
— Шаленства трэба выганяць забавамі, а не злосцю,—■ вучыў мяне Альфонс.
— I то праўда,— сказаў я.— Але ж трэба ўмець.
— Трэніруйся. Вам усім хочацца прабіць сцяну галавой. Але з гадамі гэта пройдзе.
Ён паклаў на грамафон «Злітуйся» з «Трубадура». Пачало хутка світаць.
Я пайшоў дамоў. Перад адыходам Альфонс наліў мне вялікую чарку «Фэрнет-бранка». Мне здалося, што цяпер у маім чэрапе стукаюць мяккія малаточкі. Вуліца стала няроўнай. Плечы наліліся волавам. Нарэшце я дабраў.
Я паволі падняўся па лесвіцы і пачаў шукаць у кішэні ключ. Тут я пачуў у паўзмроку нечае дыханне. Нешта шэрае, невыразнае сядзела на верхняй прыступцы. Я зрабіў два крокі.