Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
— Слухай, Фердынанд,— сказаў я,— няхай партрэт спакойна павісіць тут. Чалавек жа плаціць.
— Няхай сабе...
Булачнік з палёгкай дастаў з кішэні чэкавую кніжку. Яны пайшлі да стала.
— Чатырыста марак? — спытаў булачнік.
— Чатырыста дваццаць,— сказаў Фердынанд.— Гэта са скідкай. Выпісаць квіток?
— Так,— адказаў булачнік.— Дзеля парадку.
Абодва моўчкі пачалі выпісваць — адзін чэк, другі — квіток. Я застаўся стаяць каля акна, разглядаючы пакой. У вечаровым паўзмроку з усіх сцен пазіралі твары незапатрабаваных і неаплачаных партрэтаў у залатых рамах. Яны здаваліся зборам прывідаў з таго свету. Стваралася ўражанне, што ўсе іх мёртвыя позіркі былі скіраваны на карціну каля акна, якая зараз павінна далучыцца да іх, а пакуль што змярканне наводзіла на яе апошні бляск жыцця. Гэта было незвычайнае відовішча: дзве фігуры, якія схіліліся над сталом, пішучы, цені і мноства маўклівых партрэтаў.
Булачнік вярнуўся да акна. Яго вочы з чырвонымі пражылкамі здаваліся шклянымі шарамі, рот быў паўадкрыты, ніжняя губа адвісла, так што былі бачны няроўныя зубы — яго пастава была камічная і вартая жалю. На верхнім паверсе нехта пачаў іграць на піяніна, хтось выконваў практыкаванне, паўтараючы адно і тое. Гук быў высокі, пакутлівы. Фердынанд Граў усё яшчэ стаяў каля стала. Ён закурыў цыгару. Агеньчык ад запалкі асвятліў яго твар. Змрочнае памяшканне здалося надзвычай вялікім і, асветленае маленькім ружовым святлом, вельмі сінім.
— Ці можна сёе-тое змяніць у партрэце? — спытаў булачнік.
— Што менавіта?
Фердынанд падышоў бліжэй. Булачнік паказаў на ўпрыгожанне:
— Ці можна ўбраць гэта?
Ён меў на ўвазе вялізную залатую брошку, якую заказчык абавязкова патрабаваў намаляваць.
— Вядома,— сказаў Фердынанд,— яна нават не пасуе да твару. Без яе партрэт толькі выйграе.
— I я так думаю.— Ён хвілінку памуляўся.— Колькі гэта будзе каштаваць?
Мы з Фердынандам пераглянуліся.
— Нічога не будзе каштаваць,— зычліва сказаў Фердынанд.— Наадварот, вам трэба было б яшчэ вярнуць нейкую суму. Намалявана ж будзе менш.
Булачнік ашаломлена ўзняў галаву. На імгненне здалося, што і ён так думае. Але потым, пераадолеўшы сябе, ён сказаў:
— Ды што вы, не трэба, вам жа давялося маляваць.
— I то праўда...
Мы пайшлі, на лесвіцы, гледзячы на прыгнутую спіну перад сабой, я быў крануты і выглядам булачніка, і тым фактам, што фальшывая брошка усё-такі разбудзіла яго сумленне. Цяпер, калі чалавек у такім настроі, мне няёмка было напамінаць яму пра «кадзілак». Аднак потым я падумаў, што часткова прычына яго шчырай жалобы па нябожчыцы жонцы — чарнявая сужыцелька, якая аказалася сапраўднай падлай... I да мяне вярнулася ўпэўненасць.
-— Мы можам абмеркаваць нашу справу ў мяне дома,— сказаў булачнік, калі мы выйшлі.
Я згодна кіўнуў. Мне гэта падыходзіла. Булачнік верыў, што дома сцены дапамагаюць, я ж разлічваў на падтрымку чарнявай.
Яна ўжо чакала нас каля дзвярэй.
— Сардэчна віншую,— пачаў я, не даўшы булачніку разявіць рот.
— 3 чым? — спытала яна хутка, страляючы вачыма. '
— 3 вашым «кадзілакам»,— адказаў я, не міргнуўшы вокам.
— Любы! — у адно імгненне яна павісла на шыі ў булачніка.
— Але ж гэта яшчэ не...— Ён спрабаваў вызваліцца і даць тлумачэнне. Але яна ўчапілася моцна і кружылася разам з ім, дурэючы. Ён не мог вымавіць слова. На мяне пазіралі то з-за яго пляча — хітрая падміргваючая мордачка, то з-за яе пляча — поўны дакору, дарма пратэстуючы твар мучнога чарвяка.
Нарэшце ён з цяжкасцю вызваліўся.
— Мы ж яшчэ ні пра што не дамовіліся,— адфыркнуўся ён.
— Чаму ж,— сказаў я надзвычай сардэчна,— дамовіліся. Бяруся збіць цану яшчэ на пяцьсот марак. Вы плаціце за «кадзілак» сем тысяч — і ні пфеніга больш. Згода?
— Вядома,— хутка адазвалася чарнявая.— Гэта ж сапраўды дзёшава, любы...
— Чакайце! — Булачнік падняў руку.
— Ды што ты зноў прыдумаў? — накінулася яна на яго.— Спачатку ты абяцаеш купіць машыну, а цяпер стаіш і адмаўляешся.
— Ён не адмаўляецца,— умяшаўся я.— Мы ўсё ўжо абмеркавалі.
— Ну, што... мілы... навошта тады...— Яна прытулілася да яго. Ён зноў паспрабаваў вызваліцца, але яна прыціснулася да яго сваімі вялікімі грудзьмі. Ён паспрабаваў злавацца, але супраціўленне аслабла.
— «Форд»...— сказаў ён.
— Бярэцца, вядома, у кошт аплаты...
— Чатыры тысячы марак...
— Калісьці каштаваў столькі, праўда? — спытаў я зычліва.
— Вы яго возьмеце за чатыры тысячы марак,— цвёрда заявіў булачнік. Ён знайшоў, за што ўчапіцца, каб перайсці ў контратаку, ачомаўся.— Машына ж, лічы, новая.
— Новая,— сказаў я,— пасля вялізнага рамонту...
— Сёння раніцай вы самі сцвярджалі...
— Раніцай была іншая справа. Новая... і новая — гэта розныя рэчы ў залежнасці ад таго, купляеш ці прадаеш. На чатыры тысячы марак вашаму «форду» трэба было б мець залатыя поршні...
— Чатыры тысячы марак, інакш і гаварыць не варта...— упарта сказаў булачнік. Ён зноў зрабіўся такім самым, як быў,— старым, які вырашыў канчаткова пазбавіцца сентыментальнасці, якой ён толькі што паддаўся.
— Тады да пабачэння! — заявіў я і павярнуўся да чарнавокай.— Шкада, шаноўная пані, але цярпець страты не магу. На «кадзілаку» мы і так нічога не зарабляем, як жа нам браць яшчэ «форд» за такую высокую цану... Бывайце...
Яна затрымала мяне. Вочы яе гарэлі, яна накінулася на булачніка, так што той не ведаў, куды падзецца.
— Ты сам сто разоў паўтарыў, што гэты «форд» ужо нічога не варты,— зашыпела яна нарэшце са слязьмі на вачах.
— Дзве тысячы марак,— сказаў я.— Дзве тысячы, хоць і гэта — самагубства.
Булачнік маўчаў.
— Ты што маўчыш, скажы што-небудзь! Што ты стаіш як язык праглынуў? — бушавала чарнявая.
— Панове,— сказаў я,— я зараз прыганю «кадзілак». Вам лепей абмеркаваць гэтую справу без сведкаў.
Я адчуваў, што будзе найлепш, калі я знікну. Чарнявая сама давядзе маю справу да канца.
Праз гадзіну я вярнуўся на «кадзілаку». Я адразу ўбачыў, што спрэчка закончылася самым мірным чынам. У бу-
лачніка быў пакамячаны выгляд, на яго касцюме вісела пер’е. Чарнявая ж, наадварот, палала, трэсла цыцкамі і ўсміхалася здрадліва-сыта. Яна пераадзелася і была цяпер у тонкай шаўковай сукенцы, якая шчыльна аблягала яе цела. Непрыкметна для булачніка яна падміргнула мне і дала зразумець, што ўсё ў парадку. Мы зрабілі пробны выезд. Чарнявая ўтульна ўладкавалася на шырокім сядзенні, увесь час шчабечучы. Мне хацелася выкінуць яе, але пакуль што яна была мне патрэбная. Булачнік даволі меланхалічна сядзеў побач са мной. Ён ужо насіў жалобу па сваіх грошах, а такая жалоба — самая шчырая.
Мы пад’ехалі да дома булачніка і зноў вярнуліся ў памяшканне. Булачнік выйшаў з пакоя, каб прынесці грошы. Гэта быў зусім стары чалавек, цяпер я заўважыў, што валасы ў яго фарбаваныя.
Чарнявая абцягнула сукенку.
— Выдатна правярнулі справу, праўда?
— Так,— сказаў я нехаця.
— Сто марак павінна перапасці мне...
— Вось як...— сказаў я.
— Стары скнара,— даверліва зашаптала яна, падыходзячы бліжэй,— у яго грошай як вошай. Але паспрабуй вырваць! Нават завяшчання не хоча пісаць. Потым усё захапаюць дзеткі, а ты рабі што хочаш. He вялікае шчасце гэты кілун.
Яна падышла бліжэй, пагойдваючы грудзьмі.
— Дамовіліся: я заўтра прыйду па сто марак? Калі вы бываеце на месцы? Ці вы заскочыце сюды? — Яна хіхікнула.— Заўтра паполудні я тут адна...
— Я перашлю вам грошы...— сказаў я.
Яна зноў захіхікала.
— Прынясіце лепш самі. Ці вы баіцеся?
Відаць, я здаваўся ёй баязліўцам, і яна хацела падбадзёрыць мяне.
— Чаго баяцца,— сказаў я.— Але часу няма. Якраз заўтра іду да доктара. Застарэлы сіфіліс, каб вы ведалі! Тут не разгуляешся...
Яна так паспешліва адступіла, што ледзь не ўпала, спатыкнуўшыся аб крэсла. У гэты момант вярнуўся булачнік. Ён кінуў падазроны позірк на чарнявую. Потым падышоў да стала і адлічыў мне грошы. Ён лічыў іх павольна, нібы вагаючыся. Яго цень хістаўся на ружовых шпалерах, паўтараючы яго рухі. Калі я пісаў распіску, то падумаў, што сёння падобная сцэна ўжо была, толькі на маім месцы
быў Фердынанд Граў. Хоць у гэтым не было нічога асаблівага, мне такое здалося дзіўным.
Я ўзрадаваўся, аказаўшыся на вуліцы. Паветра было палетняму мяккае. «Кадзілак» пабліскваў каля тратуара.
— Ну, стары, вялікі дзякуй табе,— сказаў я і пагладзіў яго.— Рыхтуйся да новых подзвігаў!
Над лугамі стаяў светлы іскрысты ранак. Мы з Пат сядзелі на лясной ХЛТЛ паляне і снедалі. Я ўзяў два тыдні
р адпачынку. Мы вандравалі да мора.
На дарозе стаяў невялічкі стары «сітраэн». Мы ўзялі яго ў кошт платы за стары «форд» булачніка, і Кёстэр даў мне яго на час водпуску. Ён напамінаў старога ішака — так быў абвешаны чамаданамі.
— Будзем спадзявацца, што за дарогу ён не зваліцца з ног,— сказаў я.
— Вытрымае,— адказала Пат.
— Адкуль ты ведаеш?
— Інакш не можа быць, бо гэта ж наш водпуск, Робі.
— Магчыма,— сказаў я.— Але, акрамя ўсяго, я ведаю, якая ў яго задняя вось. Яна не вельмі надзейная. Асабліва пад нагрузкай.
— Гэты аўтамабіль — брат «Карла». Ён не падвядзе.
— Жахліва рахітычны брат.
— Кінь ганьбіць, Робі. На сёння лепшай машыны я не ведаю.
Мы яшчэ крыху паляжалі на лузе. Ад лесу дзьмуў цёплы, мяккі вецер. Пахла смалой і травамі.
— Скажы мне, Робі,— спытала Пат неўзабаве,— што гэта за кветкі там, каля ручая.
— Анемоны,— адказаў я, не гледзячы.
— Ну што ты, дарагі! Гэта не анемоны. Анемоны маленькія, акрамя таго, яны цвітуць толькі вясной.
— Правільна,— сказаў я.— Гэта буйміна лугавая.
Яна пахітала галавой.
— Буйміну я ведаю. Яна выглядае зусім інакш.
— Тады гэта цыкута.
— Што ты, Робі? Цыкута ж белая, а не чырвоная.
— Тады я не ведаю. Да гэтага часу, калі ў мяне пыталіся, я абыходзіўся гэтымі трыма назвамі. I заўсёды адной з іх верылі.
Яна засмяялася.
— Шкада. Каб ведала, задаволілася б анемонай.
— Трэба было спыніцца на буйміне,— сказаў я.— 3 ёй у мяне часцей за ўсё бываў поспех.
Яна села.
— Вось гэта здорава! I часта ў цябе пыталіся?
— He вельмі. I пры розных акалічнасцях.
Яна ўперлася далонямі ў зямлю.
— Шчыра кажучы, гэта ганьба, што мы ходзім па зямлі, амаль нічога не ведаючы пра яе. He ведаем нават назваў, якіх не так шмат.
— He перажывай,— сказаў я.— Яшчэ большая ганьба, што мы не ведаем, чаго ходзім па зямлі. Таму ведаць на некалькі назваў больш ці менш нічога не значыць.