• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    — Пат...— прамовіў я, разгубіўшыся.— Пат, што ты тут робіш?
    Яна варухнулася.
    — Мне здаецца, я задрамала...
    — Але як ты трапіла сюды?
    — У мяне ж ёсць твой ключ.
    — Я не пра гэта. Я пра...— Хмель адступіў, я ўбачыў збітыя прыступкі лесвіцы, аблезлую сцяну і срабрыстую сукенку, маленькія бліскучыя туфелькі.— Я пра тое, як ты ўвогуле аказалася тут...
    — Вось пра гэта я пытаюся ў сябе ўвесь час...
    Яна ўстала і пацягнулася, быццам гэта была самая натуральная справа ў свеце — сядзець усю ноч на лесвіцы. Потым яна прынюхалася.
    — Ленц сказаў бы: каньяк, ром, вішнёўка, абсент.
    — Нават «Фернет-бранка»,— прызнаўся я і толькі цяпер усё як след зразумеў.
    — Д’ябал усё забяры, ты выдатная дзяўчына, Пат, а я — агідны ідыёт!
    Я падхапіў яе на рукі, адчыніў дзверы і панёс праз калідор. Яна ляжала на маіх грудзях, серабрыстая чапля, змораны птах, я адвярнуў галаву ўбок, каб не дыхаць на яе перагарам, і адчуў, што яна дрыжыць, хоць на твары блукае ўсмешка.
    Я пасадзіў яе ў крэсла, запаліў святло і прынёс коўдру.
    — Каб я толькі здагадаўся, Пат... замест таго каб бадзяцца, сядзець у шынках, мне трэба было... варты жалю баран... я пазваніў табе ад Альфонса, я свістаў перад тваім домам... Я падумаў, што ты не хочаш адклікацца...
    — А чаму ты не вярнуўся, калі мяне завезлі дадому?
    — Вось гэта я хацеў бы ведаць сам...
    — Будзе лепш, калі ты дасі мне ключ і да кватэры,— сказала яна.— Тады мне не трэба будзе сядзець на лесвіцы.
    Яна засмяялася, але вусны яе дрыжалі, і я раптам зразумеў, чаго ёй каштавала — вярнуцца, чакаць тут і гаварыць цяпер адважным бадзёрым голасам...
    — Пат,— сказаў я хутка, цалкам заблытаны,— Пат, табе, напэўна, холадна, табе трэба выпіць, я бачыў знадворку, што ў Арлова гарыць святло, я схаджу да яго, у гэтых рускіх заўсёды ёсць чай, я ў імгненне вярнуся...— Я адчуў, што ўва мне ўздымаецца гарачая хваля.— Гэтага я да смерці не забуду,— сказаў я ад дзвярэй і хутка пайшоў па калідоры.
    Арлоў яшчэ не спаў. Ён сядзеў перад абразом багамацеры ў кутку пакоя. Перад абразом гарэла лампадка. Вочы яго пачырванелі. На стале кіпеў маленькі самавар.
    — Прабачце, калі ласка,— сказаў я.— Непрадугледжанае здарэнне... ці не далі б вы мне кроплю гарачага чаю?
    Рускія прывыклі да непрадугледжаных здарэнняў. Ён даў мне дзве шклянкі, цукру, а на талерку паклаў піражкоў.
    — Вельмі рады быць вам карысным,— сказаў ён.— Дазвольце прапанаваць вам... сам бываў у падобных... некалькі зерняў кавы... пажаваць...
    — Дзякую,— сказаў я.— Шчыра дзякую. Я ахвотна вазьму...
    — Калі будзеце мець яшчэ якую патрэбу,— сказаў ён, і ў гэты момант я ўбачыў у ім сапраўды высакароднага чалавека,— я яшчэ не кладуся спаць. Буду рады...
    Я яшчэ ў калідоры разжаваў кафейныя зярняты. Яны адбівалі пах спіртнога. Пат сядзела каля святла і пудрылася. Я на хвілінку спыніўся каля дзвярэй. Мяне вельмі кранула: вось яна сядзіць, уважліва глядзіцца ў маленькае люстэрка і водзіць пушком па скронях.
    — Выпі чаю,— сказаў я.— Гарачы.
    Яна ўзяла кубачак. Я глядзеў, як яна п’е.
    — Чорт ведае, што сёння здарылася, Пат.
    — I я ведаю,— адказала яна.
    — Праўда? А я — не.
    — I не трэба, Робі. Ты і так ведаеш зашмат. Таму і не можаш быць як след шчаслівым.
    — Магчыма,— сказаў я.— Але ж гэта нядобра, што з таго часу, як мы знаёмыя, я ўсё больш дурнею.
    — Добра! Было б яшчэ горш, калі б ты ўвесь час ра-
    зумнеў.
    157
    — Мудра,— сказаў я.— Ты па-майстэрску дапамагаеш выбрацца з тупіка. Але мне здаецца, што тут накапілася шмат усяго...
    Яна паставіла кубачак на стол. Я адлёгся на ложку. У мяне было адчуванне, быццам я вярнуўся дадому з далёкай цяжкай дарогі.
    Заспявалі птушкі. Грукнулі нечыя дзверы, пайшла на працу фраў Бэндэр, сястра з дома дзіцяці. Я глянуў на гадзіннік. Праз паўгадзіны на кухні з’явіцца Фрыда, тады нам непрыкметна не выбрацца адсюль. Пат яшчэ спала. Яна дыхала глыбока і роўна. Грэх было будзіць яе. Але трэба.
    — Пат...
    Яна, сонная, штось прамармытала.
    —Пат...— я праклінаў усе мэбляваныя пакоі свету.— Пат, пара. Табе трэба апранацца, я дапамагу.
    Яна расплюшчыла вочы і засмяялася, яшчэ сонная, як дзіця.
    Я, прачнуўшыся, ніколі не бываў вясёлы.
    — Пат... фраў Залеўскі ўжо чысціць зубы.
    — Я сёння застануся ў цябе...
    — Тут?
    — Тут.
    Я ўстаў.
    — Бліскучая ідэя... але твае рэчы... вячэрняя сукенка і туфлі...
    — Вось я і застануся да вечара.
    — А дома?
    — Што ж, пазвонім, што я дзе-небудзь заначавала.
    — Так і зробім. Есці хочаш?
    — Пакуль што не.
    — На ўсякі выпадак я сцібру некалькі свежых булачак. Падносчык падвесіў кошык каля дзвярэй. Пайду, пакуль не позна.
    Калі я вярнуўся, Пат стаяла каля акна. Яна была абута ў серабрыстыя туфелькі. Мяккае ранішняе святло, як фата, накрывала ёй плечы.
    — Забудзем, што было ўчора, добра, Пат?
    Яна згодна кіўнула, не паварочваючы галавы.
    — Мы проста больш не пойдзем у кампанію. Сапраўднае каханне не трывае сведак. Тады ў нас не будзе сварак і прыпадкаў рэўнасці. Няхай іх ліха забярэ — Броера і ўсіх астатніх разам з ім. Праўда?
    — Праўда,— сказала яна.— I тую Маркавіц таксама.
    — Маркавіц? Пра каго ты гаворыш?
    — А пра тую, з якой ты сядзеў у «Каскадзе» ў бары.
    — А-а,— сказаў я, раптам чамусьці ўзрадаваны,— ты пра гэну...
    Я пакорпаўся ў кішэнях.
    — Зірні на гэта. Хоць якая ды карысць ёсць ад учарашняга. Я выйграў у покер кучу грошай. Можна вечарам пайсці куды-небудзь, га? Толькі без кампаніі. Мы пра іх забыліся, праўда?
    Яна кіўнула.
    Сонца выходзіла з-за даху Дома прафсаюзаў. Шыбы загарэліся. Валасы Пат напоўніліся святлом, сонца пазалаціла ёй плечы.
    — Я забыўся, чым займаецца гэты Броер? Хто ён па прафесіі?
    — Архітэктар.
    — Архітэктар,— сказаў я, крыху збянтэжаны. Куды прыемней было б пачуць, што ён ніхто...— Архітэктар — невялікая шышка, праўда, Пат?
    — Праўда, дарагі.
    — Нічога асаблівага, праўда?
    — Абсалютна нічога,— пераканана сказала яна і павярнулася да мяне і засмяялася.— Архітэктар — гэта нішто, нуль. Дрэнь!
    — А гэта каморка... яна не вельмі ўбогая, га, Пат? У іншых, вядома, лепшыя...
    — Яна шыкоўная, гэтая каморка,— перабіла мяне Пат.— Гэта цудоўная каморка, дальбог, я не бачыла лепшай, дарагі!
    — А я, Пат, у мяне ёсць недахопы, я ўсяго толькі таксіст, але...
    — Ты — мой каханы, аматар булачак і рому, ты мой дарагі.
    Яна абхапіла мяне за шыю.
    — Ах, дурненькі! Як цудоўна жыць на свеце!
    — Толькі з табой, Пат! Шчыра!
    Быў цудоўны праменны ранак. Унізе над магільнымі плітамі плаваў празрысты туман. Кароны дрэваў ужо былі цалкам асветлены. Над комінамі дамоў віўся дым„ Чуліся воклічы першых разносчыкаў газет. Мы прылеглі падрамаць, гэта быў не сон і не ява, становішча на мяжы лету-
    цення. Мы абняліся і плылі, дыханне наша злілося ў адно. Потым, у дзевяць гадзін я спачатку пазваніў ад імя тайнага саветніка Буркгарда падпалкоўніку Эгберту фон Хакэ асабіста, а потым Ленцу, каб ён выехаў раніцай замест мяне.
    Ён адразу перабіў мяне:
    — He трэба, дзіцятка, твой Готфрыд недарма знаўца варыяцый людскога сэрца. Я сам здагадаўся. Поспехаў, золатка.
    — Заткніся! — радасна сказаў я і аб’явіў на кухні, што я хворы і да полудня буду ў пасцелі. Тройчы мне давялося адбіваць клапатлівыя атакі фраў Залеўскі, якая прапанавала рамонкавы настой, аспірын і кампрэсы. Потым мне ўдалося кантрабандай правесці Пат у ванну. Нарэшце нам быў дараваны спакой.
    Праз тыдзень у нашым двары нечакана з’явіўся булачнік на сваім «фор-
    ХЛ ТЛЛ	Дзе».
    X F	— Выйдзі, Робі,— сказаў Ленц,
    з’едліва гледзячы ў акно,— кухонны Казанова, відаць, з’явіўся з рэкламацыяй.
    Булачнік выглядаў крыху зморана.
    — Нешта не ў парадку з машынай? — спытаў я.
    Ён пахітаў галавой.
    — Наадварот. Бегае выдатна. Амаль як новая.
    — Дык яна новая і ёсць,— пацвердзіў я і з цікаўнасцю паглядзеў на яго.
    — Справа ў тым...— сказаў ён.— Як вам сказаць... Я хачу купіць іншую машыну... большую.— Ён азірнуўся па баках.— У вас, здаецца, быў «кадзілак».
    Я адразу ўцяміў, у чым справа. Чарнявая, з якой ён жыў, даканала яго.
    — Так, быў «кадзілак»,— летуценна сказаў я,— трэба было хутчэй браць яго тады! Цацачка! Сплыў за сем тысяч марак. Як задарма!
    — Гм, задарма...
    — Задарма! — паўтарыў я настойліва, а сам думаў, што можна зрабіць.
    — Я даведаюся,— сказаў я.— Магчыма, чалавеку, які купіў яго, спатрэбіліся грошы. Сёння такое — звычайная справа! Пачакайце хвілінку.— Я пайшоў у майстэрню і хутка расказаў пра ўсё. Готфрыд аж падскочыў.
    — Хлопцы, дзе ж нам тэрмінова дастаць стары «кадзілак»?
    — Пакінь гэта мне,— сказаў я.— Лепш прыгледзь, каб тым часам булачнік не ўцёк.
    — Згода! — Готфрыд знік.
    Я пазваніў Блюменталю. Я не вельмі спадзяваўся, але ж за спрос не б’юць у нос. Ён быў у канторы.
    — Ці не хочаце вы прадаць «кадзілак»? — спытаў я без хітрыкаў.
    Блюменталь засмяяўся.
    — У мяне ёсць чалавек,— працягваў я,— плаціць наяўнымі з рук у рукі.
    — Наяўнымі...— паўтарыў Блюменталь, хвілінку падумаўшы,— сёння гэта слова гучыць як высокая паэзія.
    — I я так думаю,— сказаў я і раптам павесялеў.— Дык як, абмяркуем гэтую справу?
    — Абмеркаваць заўсёды можна,— адказаў Блюменталь.
    — Цудоўна. Калі я магу бачыць вас?
    — Сёння аполудні ў мяне будзе час. Скажам, у дзве гадзіны тут, у канторы.
    — Добра.
    Я павесіў трубку.
    — Ота,— усхвалявана звярнуўся я да Кёстэра,— ніколі не падумаў бы, але, здаецца, «кадзілак» вяртаецца да нас.
    Кёстэр адарваўся ад папер.
    — Праўда? Ён згодны прадаць?
    Я кіўнуў і глянуў праз акно туды, дзе Ленц нешта энергічна даводзіў булачніку.
    — Ён сапсуе справу,— сказаў я заклапочана.— Ён замнога гаворыць. Булачнік вельмі недаверлівы. Яго трэба пераконваць маўчаннем. Я пайду змяню Готфрыда.
    Кёстэр засмяяўся.
    — 3 богам, Робі.
    Я падміргнуў яму і выйшаў. Але я не паверыў сваім вушам: Готфрыд і не думаў загадзя ўслаўляць «кадзілак» — ён з вялікай стараннасцю тлумачыў булачніку, як індзейцы ў Паўднёвай Амерыцы пякуць кукурузны хлеб. Я пахвальна зірнуў на яго і звярнуўся да булачніка:
    — На жаль, той чалавек не хоча прадаваць.
    — Я так і думаў,— падхапіў Ленц, быццам мы згаварыліся.
    Я паціснуў плячыма.
    — Шкада... але і яго можна зразумець...
    Булачнік стаяў у нерашучасці. Я зірнуў на Ленца.
    — Можа, ты зробіш яшчэ адну спробу? — адразу спытаў ён.
    — Абавязкова! — адказаў я.— Мне ўдалося дамовіцца з ім на сустрэчу днём. Як з вамі потым звязацца? — спытаў я булачніка.