• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    
    Адам Міцкевіч
    і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
    У. I. Мархель
    “ТЫ ЯК ЗДАРОУЕ...”
    Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры
    Мінск «Беларуская навука» 1998
    УДК 882.6.09
    ББК 83.3(4Бен)
    М 29
    Навуковы рэдактар акадэмік НАН Беларусі В. А. Каваленка
    Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук Г. В. Кісялёў, кандыдат філалагічных навук A. А. Яскевіч
    Мархель У. I.
    М29 «Ты як здароўе...»: Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры / Нац. акад. навук Беларусі. Інт літаратуры імя Янкі Купалы. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 125 с.
    ISBN 9850801425.
    Разглядаюцца тыя кірункі і формы творчасці Адама Міцкевіча, якія прадвызначалі выхад беларускай літаратуры на шлях беларускамоўнага развіцця.
    Прызначана для ўсіх, каго цікавяць праблемы беларускага адраджэння.
    УДК 882.6.09
    ББК 83.3(4Бен)
    ISBN 9850801425
    © У. I. Мархель,1998
    УСТУП
    Што мы ведаем пра выдатнага паэта славяншчыны, які насіў тыпова беларускае прозвішча — Міцкевіч? Як ставімся да яго спадчыны? Чым яна блізкая нам? Гэтыя і шмат іншых пытанняў ставяцца 200мі ўгодкамі Адама Міцкевіча і нашым загадкаваўскладнёным мінулым, і намі, і ім праз нашых продкаў і папярэднікаў, праз творчасць вялікага наваградчаніна.
    Колькі гадоў таму на адным са сходаў у Доме літаратара абмяркоўвалася хрэстаматыя па літаратурах свету для беларускіх школ. Хтосьці з удзельнікаў заўважыў: «Ці не парадокс: творчасць Пушкіна ў нашай школе вывучаецца няблага, а вось Міцкевіча вучні, па сутнасці, не ведаюць». Зразумела, гаварылася гэта дзеля таго, каб залучыць «Пана Тадэвуша» ці лірыку Адама Міцкевіча ў хрэстаматыю па замежных літаратурах. Але ж гэта таксама парадокс, бо Адам Міцкевіч у дачыненні да Беларусі не можа лічыцца замежным аўтарам. Болей лагічна яго было б аднесці да беларускай літаратуры, але ў нашай свядомасці ён замацаваны як польскі класік. Разам з тым
    3
    несумненна, што наш зямляк неадлучны ад грамадскакультурнага і літаратурнага працэсаў, што адбываліся ў нашым краі ў першай чвэрці мінулага стагоддзя і нават пазней.
    Логіка творчасці і маралі, прырода натхнення генія вымагаюць ад людзей, асабліва ад яго прыхільнікаў, калі толькі яны памкнёныя ў духоўнапаўнавартаснае развіццё панад палітыкаю, такога ўспрымання спадчыны, якое іх індывідуальнасць замацоўвала б шчодрасцю. Бо шчодрасць маральная ў сваёй аснове — яна не прысвойвае, а дзеліцца, не захоплівае, a аддае. Яна і багацце, і моц у той сферы, дзе няма патрэбы затрачваць намаганні дзеля высвятлення суадносін «або — або», «ці — ці», a ёсць яснае ўсведамленне высокага «і — і», узвышанага над катэгорыяй прыналежнасці.
    Міцкевіч належыць усяму свету, чалавецтву, і нам павінна абыходзіць іншае — наша ўспрыманне постаці паэта і яго спадчыны. Аб’ектыўна яно не можа быць ва ўсім адэкватным польскаму ўспрыманню Міцкевіча. Аднак без гэтага як формы самапазнання ні палякам, ні беларусам не абысціся. Двухбаковае ўспрыманне вялікага паэта двума народамі патрэбна ім дзеля асэнсавання ўласнага шляху ў супольнай гісторыі, дзеля ўзаемаразумення і ўзаемапазнання — у Міцкевічу і праз Міцкевіча.
    Польскае міцкевічазнаўства прайшло ў сваім развіцці не адзін віток  ад падрыхтоўчадапаможнай сістэматызацыі матэрыялаў і
    4
    апісальнафактаграфічных назіранняў да прац, прафесійна засяроджаных, аналітычна заглыбленых і мэтанакіравана змястоўных — і, па сутнасці, утварыла той інтэлектуальны патэнцыял, які здольны да пранікнення ў прыроду таленту вялікага наваградчаніна, да разумення яго гістарычнадухоўнай місіі на Зямлі. '
    Толькі ў дзевяностыя гады, акрамя мноства публікацый у навуковых зборніках, з’явіліся асобныя выданні даследаванняў: «Адам Міцкевіч — Пан Тадэвуш» Е. Арнатовіча, «Далістападаўскі рамантызм Міцкевіча» Б. Допарта, «Спаведніцы» Міцкевіча і Фрэдры» Б. Закшэўскага, «Міцкевіч» Я. Лукашэвіча, «Пра лірычную ўяву Адама Міцкевіча» Д. Севярына, «Адам Міцкевіч у рускіх і савецкіх водгуках» Е. Свідзіньскага, «Міцкевіч: біяграфічная аповесць» 3. Судольскага, «Дзяды» Адама Міцкевіча» М. ЦесліКарытоўскай, «Балады і рамансы» Адама Міцкевіча» М. Цыкоўскай, «Літаратурная наменклатура ў творчасці Адама Міцкевіча» Л. Шэўчык і інш. Мы не называем працы васьмідзесятых гадоў, сярод якіх можна вылучыць кнігі В. Вайнтраўба «Паэт і прарок» і 3. Кэмпіньскага «Міцкевіч герметычны», a таксама ранейшыя даследаванні такіх аўтараў, як Л. ПадгорскіАколаў, С. Пігань, Ч. Згажэльскі, М. Яніан.
    Беларускае ж літаратуразнаўства змагло ўзбіцца толькі на адну манаграфію Алега Лойкі — «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура», якая ўбачыла свет амаль сорак гадоў таму. Нешматлікія юбілейнасвяточныя арты
    5
    кулы і працы канстатуючага апісальнага зместу, якія маюць пераважна аксіяматычны характар, могуць быць здабыткам хіба што бібліяграфічнай інфармацыі, не болей. Беларускаму міцкевічазнаўству яшчэ трэба вызначыцца і распачаць працу, каб высветліць паэта ў кантэксце гісторыі беларускай культуры і вярнуць яго ў свядомасць землякоў — нашых сучаснікаў. Пакуль жа Адам Міцкевіч — аддаленая ад нас вяршыня, да якой мы павярнуліся тварам і робім першыя крокі, каб наблізіцца. Спроба спаснігнуць паэта на даследчыцкім узроўні, думаецца, наблізіць нас да гістарычнага ўсведамлення мастацкіх страт і здабыткаў беларускапольскага сумежжа.
    Зрэшты, гэта вельмі яскрава ілюструецца зборнікам «Адам Міцкевіч і Беларусь», падрыхтаваным у Нацыянальным навуковаасветным цэнтры імя Францішка Скарыны і выдадзеным у мінулым годзе насустрач 200м угодкам вялікага паэта. Кнігу ўтвараюць тры раздзелы: навуковапапулярны, паэтьгчны і бібліяграфічны. Гэта дае чытачу магчымасць скласці амаль поўную карціну пра беларускае міцкевічазнаўства і ўбачыць, што ўвага да паэтаземляка і яго мастацкай спадчыны была ў Беларусі незатухальнай. Вобраз Міцкевіча натхняў беларускіх паэтаў розных пакаленняў на напісанне вершаваных твораў, а цікавасць да паэзіі выдатнага земляка падводзіла іх да яе беларускамоўнага ўзнаўлення, прытым, здаралася, паўторнага і ў розных варыянтах. Самым прыцягальным для беларускіх перакладчыкаў
    6
    творам Міцкевіча аказаўся санет «Да Нёмна». Яго беларускамоўныя перастварэнні — гэта адзінаццаць разоў паўторанае беларускае рэха звароту вялікага паэта да незабыўных вобразаў роднага краю. Раздзел жа навуковапапулярных артыкулаў у кнізе «Міцкевіч і Беларусь» пераконвае ў тым, што незалежна ад рознахарактарнасці, узроўню і часу напісання сабраных у ім матэрыялаў даследчыцкае спазнанне Міцкевіча ў Беларусі знаходзіцца ў зародкавым стане.
    ЧАС БАЛАДЫ  ПЯРЭДАДЗЕНЬ ГАВЭНДЫ
    Жыццё Адама Міцкевіча, ад нараджэння (24 снежня 1798 г.) да скону (26 лістапада 1855 г.), напоўнена знакамі. Адны з іх мелі сімвалічнае значэнне і з часам раскрываліся, другія абрасталі легендамі, якія больш зацямнялі, чым прасвятлялі яго біяграфію. Да сённяшняга дня няма пэўнасці наконт месца нараджэння паэта, і не таму, што біёграфы не могуць дамовіцца, схіляючыся да блізкіх свайму светаадчуванню эмацыянальных і лагічных аргументаў на карысць той ці іншай версіі яго з’яўлення на свет, а таму, што няма дакументальных сведчанняў гэтага. Запіс у метрычнай кнізе наваградскага фарнага касцёла тычыцца хрышчэння двухіменнага АдамаБярнарда, сына мінскага каморніка і наваградскага адваката Мікалая Міцкевіча і Барбары з Маеўскіх, якое адбылося 12 лютага 1799 г. 1 хоць запіс гэты мог быць, хутчэй за ўсё, вынікам нараджэння Адама Міцкевіча ў Наваградку, ён, нягледзячы на пераканаўчыя намаганні Вінцэся Каратынскага, не спыніў развіцця рамантычнай версіі пра месца і нават абставіны прыходу ў жыццё вялікага паэта. Незвычайнасць яго
    8
    прыходу, пазначанага пярэдаднем каталіцкага свята Божага нараджэння, паданне ўзмацніла незвычайнасцю абставін, у якіх гэта адбылося.
    Міцкевіч, паводле падання, якое зыходзіла ад яго старэйшага брата Францішка, нарадзіўся ў прыдарожнай карчме Выгада, дзе нібыта вымушана была спыніцца Барбара Міцкевічава з Маеўскіх, вяртаючыся з Завосся ў Наваградак. Другая ж версія, аўтарам якой трэба лічыць малодшага паэтавага брата Аляксандра, за месца нараджэння Адама падавала Завоссе, прытым з адной знакавай дэталлю: пупавіна немаўляці была адрэзана на кнізе.
    I сямейная версія, і вуснае паданне былі арыентаваныя на неардынарнасць, выключнасць лёсу паэта, а з’яўленне яго на свет у дарозе, у прыдарожнай карчме, нібыта прадвесціла яму шляхі вандроўніка, бясконцае пілігрымства. Але якая праўда ў падання, калі кожнае месца нараджэння Міцкевіча ўваходзіць у яго жыццяпіс як магчымае? 3 аднаго боку, няпэўнасць і нявызначанасць канкрэтнага пункта, кропкі, дзе адбылася таемная дзея прыходу вялікага паэта ў жыццё, а з другога — пазначанасць межаў прасторы і асобных пунктаў у ёй, дзе гэта магло адбыцца. Радзіма ёсць, а месца нараджэння як быццам і няма. Паданне пра пачатак зямнога шляху Міцкевіча, заснаванае на рэальнай памяці і рамантычнай фантазіі, спрыяла стварэнню вобраза паэта, які радзіме належыць, а сабе  не. Аднак і з радзімаю ў паэта складваліся не простыя стасункі. Пра гэта як быццам зда
    9
    гадваецца, аб гэтым папярэджвае здарэннезнак з часу маленства Адама: яшчэ немаўлём ён скінуўся з падаконніка бацькоўскага дома на вулічны брук, і яго, непрытомнага, здавалася, нежывога, маці заімчала ў касцёл і там на каленях вымольвала вяртанне да жыцця свайго дзіцяці. Пра гэта паэт згадаў пазней ва ўступе да паэмы «Пан Тадэвуш»:
    Святая дзева, Ты бароніш Чанстахову
    I ў вострай бра.ме свеціш. Ты ўзяла ў ахову Наваградак наш слаўны з верным яго людам I мне жыццё ў маленстве Ты вярнула цудам (Калі ў адчаі маці пад Тваю апеку Мяне ўручыла, я ўзняў мёртвае павека I мог ісці адразу да святынь парогу За вернутыя сілы дзячыць Пану Богу).1
    (Перакмд П.Бітэм)
    Міцкевіч удзячна памятаў пра цуд свайго вяртання да жыцця і звяртаўся да Божай Маці дзеля здзяйснення новага цуду — свайго вяртання на Бацькаўшчыну, успамінальнаўяўнага, амаль роўнага фізічнаму. Міцкевіч спадзяваўся на цуд творчы, і яго вымольванне гэтага цуду на пачатку паэмы нагадвае зачын старажытнага летапісца ці сярэднявечнага перапісчыка, якія распачыналі працу ў надзеі на Боскую падтрымку. Меў надзею на поспех і Адам Міцкевіч, тым болей што стаўка была высокая: радзіма і здароўе ўраўноўваліся («Litwo! Ojczyzna moja! ty jestes jak zdrowie» — «Літва!