• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    «Урывак» і III частка «Дзядоў» былі напісаны ў эміграцыі. амаль праз дзесяць гадоў пасля выхаду кнігі «Паэзія», што складалася з ковенскавіленскіх «Дзядоў» і паэмы «Гражына» і, па сутнасці, працягвала развіццё баладнай традыцыі ў жанры паэмы. У «Дзядах» гэта адбывалася за кошт паглыблення драматургічнага пачатку, а ў «Гражыне» — на аснове пашырэння апавядальнасці, якая спрыяла перарастанню баладнага сюжэта ў вершаваную гістарычную аповесць.
    Паэма «Гражына» была напісана як з мэтай падключэння гістарычных урокаў да сучаснай паэту палітычнай сітуацыі і ўздыму незалежніцкага духу чытача, так і дзеля асэнсавання ўзроўню маральнасці гонару і славалюбства, якія ўступаюць у супярэчнасць з інтарэсамі дзяржавы і нават прыглушаюць пачуццё патрыятызму. He так прытрымліваючыся гістарычнай праўды ў складаных перыпетыях барацьбы продкаў з крыжакамі, як арыентуючыся найперш на сяброўаднадумцаў і філамацкае згуртаванне, паэт пісаў:
    Калі мы не з’яднаемся, загінем.
    Дарма штогод наладжваем паходы.
    75
    Іх вёскі палім, крышым іх цвярдыні, Пракляты ордэн верх бярэ заўсёды! Ён — змей, якому галаву ссякаюць, Замест якой дзесяткі адрастаюць. Усе адсеч! Дарма той траціць сілы. Хто хоча прымірыць нас з крыжаносйам! Зайдзі ў палац, зірні ў будан пахілы, He знойдзеш больш ні ў горадзе, ні ў вёсцы Taro, хто б іх хлусні яшчэ даў веры.
    Каб іх не абмінаў, як той халеры, Каб не сказаў, што лепш загінуць сёння, Чым іхняй дапамогі дачакацца.
    Жалеза лепш гарачае ў далоні
    Сціскаць, чым з немцам за руку вітацца!60 (Пераклад П. Бітэля)
    Гражына, жонка наваградскага князя Літавора, які прыватнакняскія інтарэсы паставіў вышэй за дзяржаўныя, здзяйсняе, пераапрануўшыся ў вопратку мужа, гераічны ўчынак дзеля ратавання радзімы і тым самым пазбаўляе яго магчымасці зрабіць амаральны крок на аб’яднанне з крыжакамі супраць вялікага князя Вітаўта. Гражына ведала, што ахвяруе сабою, але інакш яна не магла паступіць. Дзеля ратавання радзімы і абароны гонару Літавора ці, можа, дзеля адкрыцця яму вачэй на яго памылкі і нежаданне прыслухацца да разумных парад яна ў даспехах мужа павяла яго дружыну на тых, з кім ён хацеў уступіць у хаўрус, і была смяртэльна паранена...
    Трагічны фінал паэмы, калі на касцёр, на якім спальваюць загінуўшую Гражыну, узыходзіць несуцешны ў горы Літавор, Міцкевіч
    60 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 426—427.
    76
    напісаў у баладным стылі, нібы вяртаючы ў паданне звестку пра ўвекавечванне гераіні ў народнай песні.
    He знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне Ніводзін, хто не знаў бы песні аб Гражыне, Бо й дудары пяюць. і паўтараюць дзеўкі...
    А месца бітвы той цяпер завуць Літэўкі.61 (Пераклад П. Бітэля)
    I калі балады Міцкевіча былі асваеннем беларускага фальклору, а «Дзяды» — асваеннем памінальнага рытуалу беларусаў, то «Гражына» распачынала асваенне гісторыі.
    61 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 448.
    ЗА МЕЖАМІ РОДНАГА КРАЮ
    24 кастрычніка 1824 г. Адама Міцкевіча вывезлі з Вільні ў выгнанне. Прыехаўшы ў Пецярбург пасля паводкі і прабыўшы там нейкі час, віленскі выгнаннік, паводле чыноўніцкага распараджэння, у лютым 1825 г. апынуўся ў Адэсе. Адтуль у жніўні — кастрычніку ён выязджаў у Крым. У выніку паднагляднага жыцця і вандровак на поўдні з’явіліся два цыклы Міцкевічавых санетаў — адэскіх, ці, як іх яшчэ называюць, эратычных і крымскіх. «Абодва цыклы, — паведамляюць тэкстолагі, — ствараліся паступова, без папярэдняга плана, у некалькі этапаў, часткова ў Адэсе, галоўным чынам раннія версіі некаторых санетаў, а часткова — і ў большай колькасці — толькі ў Маскве. Першыя крымскія санеты маглі быць напісаны ў апошнія тыдні перад ад’ездам з Адэсы, а можа, нават у час вандроўкі па Крыме, але ўсе яны пазней больш або менш былі перапрацаваны»1.
    Абодва гэтыя цыклы склалі кнігу «Санеты», якая ў другой палове снежня 1826 г.
    1 Mickiewicz A. Dziela wszystkie. T. 1. Cz. 2. Wroclaw, 1972. S. 109.
    78
    выйшла ў свет з друкарні Маскоўскага універсітэта. Выдадзеная накладам у 1200 асобнікаў, кніга даволі хутка разышлася, засведчыўшы цікавасць чытачоў да творчасці Адама Міцкевіча на шырокай прасторы Расійскай імперыі і за яе межамі. Аднак гэтая цікавасць не азначала ўсеагульнага захаплення. Паранейшаму непрыязна ўспрымаў Міцкевіча стары апанент паэта Каятан Козьмян. Пазнаёміўшыся з «Санетамі», ён у адным са сваіх лістоў у сакавіку 1827 г. пісаў, што гэта «ўсё нізкае, подлае, бруднае, цёмнае; усё, можа, крымскае, турэцкае, татарскае, але не польскае»2.
    Тым не менш нават у асяроддзі эпігонаў класіцызму прызнавалі, што асобныя санеты Міцкевіча вартыя вялікіх паэтаў. Прыхільнікі ж творчасці Міцкевіча і рамантычнай паэзіі выказвалі і ў друку і ў прыватнай перапісцы словы пахвалы і радасці ў сувязі з мастацкімі дасягненнямі аўтара «Санетаў».
    Поспех паэта разумелі і падзялялі яго сябры, нядаўнія філаматы. Тамаш Зан у лісце да Міцкевіча, адасланым у ліпені 1827 г. з сібірскага выгнання, пісаў: «У канцы ліпеня я атрымаў прыемныя, цудоўныя, узвышаныя санеты. Гэта дакладныя вобразы прыгожых сітуацый, праўдзівая гісторыя сэрца паэта, памайстэрску апрацаваная, класічная... Знешняя форма павінна стрымліваць у межах прадметаў
    2 Mickiewicz w oczach wspolczesnych. Wroclaw. 1962.
    S. 334.
    79
    фантазію, здольную да найвышэйшага палёту, адсюль дакладнасць і незвычайнасць малюнкаў, якія ўтвараюць, калі не кранаюцца холаду, закончанае хараство. Гэтая незакончанасць абуджанага хараства — галоўная рыса «ЧайльдГарольда» Байрана. Перастварэнне ёсць больш вынік генія, прытварэнне ж — волі. Адно ў санетах дасканалае, другое невыразнае, схаванае, абыдзенае. I выражаць сябе і ўражваць паэт хай стараецца аднолькава»3.
    Тамаш Зан, вядома, улавіў эстэтычную дакладнасць малюнкаў і тонкасць псіхалагічных пераходаў у санетах Міцкевіча, тым болей што ён быў далучаны ў свой час да сардэчнай тайны паэта і суперажываў з ім, калі прасвятлілася жыццёвая безвыніковасць яго пачуцця да Марылі Верашчакі.
    Вобраз Марылі, якая стала далёкай, як і радзіма, прысутнічае ў кожным санеце эратычнага цыклу нават тады, калі змест санета сітуацыйна не звязаны з ім, але прысутнічае ўжо пад літаратурным імем петраркаўскай Лауры.
    Да Лауры
    Цябе спаткаў — і ўспыхнуў я ад захаплення, Знаёмае ў вачах лавіў у запытанні;
    Як з ружы, што выпроствае пялёсткі ўранні, Са шчок тваіх сышло на нас дваіх квітненне.
    3 Zywot і korespondencje Tomasza Zana. Krakow, 1863.
    S. 7.
    80
    Твой спеў пачуў — і ўпалі слёзы прасвятлення, Твой голас браў за сэрца і душу ў спяванні;
    Здалося, нёс яго імю анёл вітанні, Вызвоньваў у гадзіннік неба час збавення.
    Прызнаць вачыма ты не бойся, дарагая. Калі ты ўзрушана ці ўсхвалявана мною; Хай людзі супраць нас і лёс не спагадае,
    Хай без надзеі мне кахаць і без спакою I не са мною шлюб зямны цябе з’яднае, — Я знаю ўжо: мне шлюб даў Бог з тваёй душою.4 (Пераклад У. Мархеля)
    Міцкевічавы адэскія санеты набылі для аўтара выратавальную літаратурную ўмоўнасць, якая драму глыбокага пачуцця прыкрыла драматургіяй псіхалагічна разнастайнага, шчодразмястоўнага інтымнага свету ў чалавечых стасунках.
    Санеты Міцкевіча — гэта грані сутыкальнасці асобы са светам і грані высвечвання гэтай сутыкальнасці, душэўна далікатнай і духоўна высокай, незалежна ад бытавой канкрэтыкі з’яў і падзей. Судакрананне лірычнага героя Міцкевічавых санетаў з праявамі жаночай прыгажосці вызвалена ад сацыяльных намёкаў, яно пазасацыяльнае ў сваёй аснове, a таму эстэтычна к растрачанае на грамадскія кантрасты. Шматаблічнасць псіхалагічна дакладных малюнкаў выяўляецца паэтам праз спавядальнасць лірычнага героя, унутраны свет якога тонка арганізаваны. Змена яго душэўнага стану адбываецца не толькі з кожным
    4 Міцкевіч А. Свіцязянка. Мн., 1996. С. 395.
    81
    санетам, але ў асобных выпадках і на працягу аднаго санета («Дабранач»), Шчырасць перажыванняў і заглыбленасць душэўнага аналізу, багацце адценняў пачуццяў і натуральнасць іх ’ раскрыцця складваюцца ў цыкле адэскіх санетаў у біяграфію інтымных узлётаў лірычнага героя і яго натхнёнага пасталення.
    У Міцкевічавых санетах эратычнаадэскага цыклу зафіксавана ўвага да жаночага свету, сагрэтая пачуццём і аздобленая думкай. У іх няма салоннай манернасці, а ў тых выпадках, дзе яна магла б узнікнуць, з'яўлялася здаровая аўтарская іронія («Візіт», «Да візіцёраў»).
    Жыццесцвярджальны змест паэзіі Міцкевіча, заключанай у класічную форму санета, свабодна выяўляўся праз ашчаднадакладную, амаль афарыстычную будову радка, экспрэсіўнага і дынамічнага:
    Ды зноў бягу і ў выразы складаю словы, Якімі запярэчу я нахабству злому, Складу, забуду, зноў складу іх шматразова.
    Але калі цябе сустрэну, пастарому Я зноў, нібы скала, спакойны і суровы, Каб зноў палаць і зноў маўчаць самому.
    (II «Я гутару з сабой, з людзьмі няма размовы...»)
    •
    Паміж пітва, калі на спеў ішлі з ахвотай, Калі раскручвалася танцаў кола ў залі. Раптоўна сціхлі ўсе, сябе пыталі ўпотай,
    Ніхто не знаў, чаму задуманыя сталі, Але паэт сказаў: «Анёл тут пералётаў». Учэсцілі ўсе госця, ды не ўсе пазналі.
    (III. «Хай постаць простая, няхітрае і слова...»)
    82
    Але калі мы твары зрошваем слязамі, Аддаўшы ўздыхам свой жыцця астатак самі — Ці ж гэта асалодай назаву часамі?
    (V. «Святоша чыніць суд. распуснік з нас смяецца...»)
    Ёсць шчырасць у мяне — адна на сёння цнота, А ты не той агонь распальваеш у лоне.
    Я ўмею жыць адзін — навошта мне пры сконе Заблытваць лёс табой. бязвінная істота?
    (XII. Да...)
    3 табой шчаслівы я, з табой мая дарога! Я ўдзячны Богу за цябе, маю каханку, I ўдзячны я табе. бо вучыш дзячыць Богу.
    (XIII. «Нявольнік я і рады першы раз няволі...»)
    Дзень добры! He буджу, любуюся здалёку! Твой дух у рай паловаю ўзляцеў за хмары. Паловаю застаўся сн на боскім твары, Як сонца, напалову ў небе і ў аблоку.
    (XV. Дзень добры)
    (Пераклад У. Мархеля)
    У эратычнаадэскі цыкл, складзены з 22 твораў, Міцкевіч увёў санет «Да Нёмна», які ён напісаў у прынаваградскіх Шчорсах летам 1821 ці 1822 г. як рамантычнае прадчуванне расстання з радзімаю і ўжо ўсвядомленае, але яшчэ не перажытае расстанне з каханай Марыляю, прынёманскай Лаураю.
    Значна дапрацаваўшы шчорсаўскі варыянт, паэт паставіў яго на восьмую пазіцыю адэскага цыкла, перад «Стральцом», і тым самым зблізіў тэксты гэтых санетаў. Акаймаваныя двума перакладамі з Петраркі, яны нібы вылучыліся з масіву эратычнаадэскага санетарыя ў асобную субстанцыю, якая, на нашу думку, ут