• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    За ідэйную аснову балады «Рыбка» таксама ўзята народная думка аб немінучым пакаранні
    17 Лойка А. Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959. С. 50.
    26
    таго, хто сее няшчасці, хто крыўдзіць безабаронных і даверлівых. Такім крыўдзіцелем у баладзе выступае пан.
    Абманутая ім дзяўчына кінулася ў хвалі і толькі тады выплывала з вады рыбкаю, калі да берага прыходзіў верны слуга з дзіцём на руках і клікаў яе пакарміць немаўля. Але аднойчы слуга не змог зрабіць гэтага, бо якраз «пан выйшаў з жонкай прыгожай над рэчкаю прагуляцца». Слуга доўга чакаў, калі вернецца пан, ды чаканне яго было дарэмным.
    Счакаў і заход трывожна.
    Як ноч запаліла зоры, Падаўся к вадзе асцярожна I сочыць вачыма у моры.
    Забілася сэрца гулка.
    Ці сіла пекла, ui нуды? Там, дзе цякла рачулка, Равы, жаўтапесу груды.
    Убранне параскідана На беразе між густалоззя. Hi пані няма, ні пана — I следу не засталося.
    Адно выдаецца з затокі
    Кавалак каменю белы
    1 ў цемры халоднадалёкі Нагадвае дзіўна два целы.18 (Пераклад Р. Барадуліна)
    Зло тут пакарана цудадзейным чынам — так, як гэта рабілася ў казках. Хоць пан быў ператвораны ў камень звышнатуральнымі сіла
    18 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 351.
    27
    мі, гэта ніякім чынам не прыглушыла сацыяльны падтэкст балады — наадварот, надало яму празрыстасці, паспрыяўшы выяўленню тых злачынстваў, якія тварыліся многімі прыгоннікамі над сваімі падданымі.
    Балады «Свіцязь», «Свіцязянка» і «Рыбка» аб’ядноўваюцца беларускімі паданнямі, так ці інакш прымеркаванымі да возера Свіцязь. Больш складаная сувязь з вуснапаэтычнымі крыніцамі ў баладзе «Лілеі». Задуманая і распачатая на аснове шырока распаўсюджанай польскай народнай песні пра забойства жонкаю свайго мужа, балада разраслася ў выніку развіцця «іншых народных матываў, што паходзілі... з мясцовага беларускага фальклору»19. Ст. Станкевіч прыводзіць адзін з трох варыянтаў песні пра лілеі, вядомых на тэрыторыі Наваградчыны і Усходняй Беларусі, на якім ляжыць адбітак беларускамоўнай асіміляцыі польскамоўнага тэксту, і звяртае ўвагу на тое, што з беларускіх казак запазычаны вобраз пустэльніка, надзеленага, паводле народных вераванняў, звышнатуральнай здольнасцю выклікаць нябожчыка з магілы. «У «Лілеях», як і ў некаторых іншых баладах Міцкевіча, — робіць выснову Ст. Станкевіч, — выступае цікавае спалучэнне некалькіх народных матываў. Засноўваючы галоўную канцэпцыю твора на польскай народнай песні, паэт з мэтаю пашырэння і дапаўнення фабулы, якую адна
    19 Stankiewicz St. Pierwiastki bialoniskie w polskiej poezji romantycznej. S. 127.
    28
    песня не магла поўнасцю запоўніць, звяртаўся да іншых народных матываў, галоўным чынам беларускіх. Злучаючы іх у адно мастацкае цэлае і ўзбагачаючы ўласнымі задумамі пры адначасным захаванні народнага характару і стылю, ён напісаў сапраўдны твор мастацтва»20. Характар і стыль беларускіх народных пахавальных плачаў не толькі захаваны, a стылізаваны папольску ці бадай літаральна перанесены ў раманс «Курганок Марылі». Асабліва гэта заўважна ў плачы Маці:
    А былі ж мы заўсёды пры хлебе, А жылі ж мы з табой як у небе. У нас і вечарынкі.
    Збіраліся хлопцы, дзеўкі, Спраўлялі дажынкі, Гулялі дасеўкі.
    Без цябе пакрывіліся сенцы, Павуцінай затканы акенцы, Двор травой зарастае, Хто ні йдзе, той мінае.
    Пакінула доля нас, людзі забылі.
    Ах, мой Божа, няма Марылі!21
    (Пераклад Ю. Гаўрука)
    Узнаўляючы стаўленне да страты любай істоты — дачкі, каханай, сяброўкі, Міцкевіч выявіў у «Курганку Марылі» выключную здольнасць услухоўвацца ў людскую скаргу і знаходзіць адэкватныя сродкі для паўторнага, ужо мастацкага «рэканструявання» жалобнай інтэрпрэтацыі сваіх герояў, тым больш што зрабіць
    20 Stankiewicz St. Pierwiastki bialoruskie w polskiej poezji romantycznej. S. 132—133.
    21 Міцкевіч A. Свіцязянка. C. 355.
    29
    гэта, як сведчыць А.Рыпінскі, вельмі няпроста. «Маці па дачцы або сыне — дачка па бацьку або матцы, жонка па мужу, каханка па каханым і г. д., — заўважыў ён, — de jure павінны галасіць ці плакаць. Наіўнасць іх нараканняў, якія ўжываюцца ў гэтым спеве, немагчыма апісаць! Гэта доўгая размова з памерлым у форме нараканняў, запытанняў, перапросін і г. д.»22
    Жыццяздольнасць беларускіх вуснапаэтычных традыцый у сваёй мастацкай практыцы Адам Міцкевіч пацвердзіў апошняй баладай — «Уцёкі», напісанай у трыццатыя гады не без арыентацыі на літаратурныя ўзоры балады, знаёмыя яму не толькі ў англійскіх, французскіх і нямецкіх арыгіналах, але і паводле перакладаў Юліяна Урсына Нямцэвіча з англійскай мовы, а таксама знакамітай «Леноры» Г.А. Бюргера і русіфікацыйнага наследавання ёй — «Людмілы» Жукоўскага.
    Еўрапейскія ўзоры літаратурных балад, заснаваных на нацыянальным фальклоры, разам з іх рускімі адаптацыямі Жукоўскага пакідалі такое маральнаэтычнае ўражанне, якое схіляла паэтаў філамацкага кола да напісання ліраэпічных твораў, арыентаваных пераважна на ўласны вуснапаэтычны матэрыял. Міцкевічава балада «Уцёкі» надзвычай паказальная ў гэтым сэнсе.
    Прадбачачы здольнасць чытачоў правесці паралель між «Уцёкамі» і «Ленорай» Бюргера, Міцкевіч дадаў да публікацыі свае балады тлу
    22 Rypinski A. Bialonis. Paryz, 1840. S. 61—62.
    30
    мачэнне наступнага зместу: «Сюжэт гэты знаёмы народам усіх хрысціянскіх краін. Паэты парознаму выкарыстоўвалі яго. Бюргер заснаваў на ім сваю «Ленору». He ведаючы нямецкай народнай песні, нельга вызначыць, наколькі Бюргер змяніў змест і стыль. Гэтую баладу я склаў паводле песні, пачутай калісьці на польскай мове ў Літве. Я захаваў змест і кампазіцыю, але з усяе гэтае народнай песні ў памяці засталося некалькі радкоў, якія паслужылі за ўзор стылю»23.
    Яшчэ раней, але пасля публікацыі Міцкевічавай «Свіцязянкі», часопіс «Dziennik Wilenski» змясціў адну за адной балады Бюргера «Дзікі паляўнічы» і «Ленора», перакладзеныя на польскую мову Антонам Эдвардам Адынцом адпаведна пад назвамі «Егер» і «Адэля» і рэкамендаваныя чытачу ва ўступным слове, якое, паводле меркаванняў даследчыкаў, перакладчык напісаў у сааўтарстве з Адамам Міцкевічам24. Ва ўступным слове праводзілася блізкае да «Леноры» рыфмаванае чатырохрадкоўе гутаркі духа з каханаю, запазычанае з казкі, вядомай у беларускім краі. Менавіта яго Міцкевіч запомніў і з нязначнымі зменамі перанёс у сваю баладу «Уцёкі».
    Актуалізацыя папулярнай «Леноры» ў літаратурным коле філаматаў абмежавалася адным варыянтам перакладу і не пацягнула за сабою
    23 Mickiewicz A. Dziela. Т. 1 Warszawa. 1955. S. 515.
    24 Ksiega pami^tkowa kola polanistow U S B. Wilno. 1932. S. 81.
    31
    іншых форм асваення Бюргеравай балады, не прывяла да ўзнікнення ні наследавання, ні інтэрпрэтацыі, ні адаптацыі гэтага твора. «Адэля», такім чынам, увідочніла сабою дастатковасць мастацкага пазнання «Леноры» і тым самым як быццам вычарпала праблему знаёмства з таленавітым творам, узгадаваным на глебе нямецкай дэманалогіі. Разам з тым «Ленора» — «Адэля» выклікала ў паэтаўфіламатаў асацыяцыі, якія абвастрылі і зацікаўлена паглыбілі іх увагу да сваіх, выяўленых у мясцовай вуснай традыцыі «ленораўскіх» сюжэтаў і матываў, а іх, як засведчылі пазней фалькларысты25, было значна болей, чым адзначалася Адынцом і Міцкевічам у каментарыях да публікацый.
    Аднак Міцкевічава балада «Уцёкі» — гэта не альтэрнатыва «Леноры», а твор, які ўзнік з улікам прынятай да ведама Бюргеравай балады, але быў напісаны ў сілавым полі беларускай ментальнасці.
    I не таму, што твор разгорнуты на рэмінісцэнцыях з беларускага меласу і з прымхлівых уяўленняў беларусаў ці складзены паводле беларускіх вуснапаэтычных матываў і рытуальных заклінанняў, а таму, што страх тут не пераведзены ў жах і што ўцёкі ў баладзе — гэта імкненне гераіні не так ухіліцца ад шлюбу з нялюбым, як пазбегнуць нявернасці каханаму,
    25 Шейн П. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. Т. 1. СПб.. 1887. С. 217; 1893. Т. 2. С. 405.
    32
    амаральнасці — нават праз чары і паступовае ахвяраванне хрысціянскімі сімваламі, праз страту жыцця зрэшты.
    Едзе шумнае вяселле.
    «Маці, лепш не да алтара.
    А вязіце да йвінтара.
    Будзе мне труна пасцеллю. Калі мёртвы ён — памру я, Жаль заб’е цябе, старую».26 (Пераклад М. Аўрамчыка)
    Па дзяўчыну вяртаецца з таго свету яе каханы, і яна без ваганняў, даверліва і аддана кіруецца з ім у імклівы шлях да пазаканцавога замка яго вечнасці і, па сутнасці, пераступае мяжу жыцця, але дзеля таго, каб не пераступіць мяжу вернасці.
    Каментарый Міцкевіча да балады «Уцёкі» і сама балада лучацца з уступам да Адынцовай публікацыі польскамоўных перастварэнняў балад Бюргера не толькі падобнасцю аўтарскай пазіцыі, але і тым, што прыведзены ва ўступе фальклорны ўрывак гутаркі духа з каханаю займае ў баладзе «Уцёкі» не апошняе месца, праўда, у перапрацаваным выглядзе.
    Гэта быў водгалас колішняга супольнага творчага жыцця філаматаў, якое спрыяла адкрытасці індывідуальных намаганняў і спроб кожнага аўтара, рабіла іх творы адкрытымі для дапрацоўкі, змен, дапаўненняў і, акрамя таго, стымулявала такую з’яву, як сааўтарства. Першая частка верша «Паніч і дзяўчына», на
    26 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 390.
    33
    прыклад, была напісана Адынцом, а другая і трэцяя — Міцкевічам. 3 чатырох жа частак балады «Тукай» Міцкевіч напісаў толькі дзве першыя, а астатнія, паводле яго задумы, дапісаў Адынец. Два трыялеты Тамаша Зана ўключыў Міцкевіч у раманс «Дудар», твор, які быў блізкі да жанру балады, адрозніваючыся ад яе менш развітой сюжэтнай лініяй.
    Аднак самым, бадай, выніковым у мастацкіх адносінах было шматварыянтнае асваенне ў баладнай форме рознымі аўтарамі адной тэмы, аднолькавых матываў і блізкіх сюжэтаў. Увага да Свіцязі, зароджаная ў коле філаматаў і затым засяроджаная філамацкімі паэтамі на паданнях аб возеры, выклікала да жыцця нямала балад, якія незалежна ад зместу і аўтарства нясуць у сабе рысы аднаго радаводу ці з прыналежнасці да аднаго радаводу выводзяць сюжэтную рознаварыянтнасць яго выяўлення.
    Балады «Свіцязьвозера» Тамаша Зана і «Свіцязь» Адама Міцкевіча з’явіліся пазней за Чачотаву «Свіцязь» і былі, як даводзяць даследчыкі, у значнай ступені вынікам яе ўплыву. Праўда, Зан, ідучы за Чачотам, даў сваю інтэрпрэтацыю беларускага падання, больш сціслую і дынамічную, але менш насычаную бытавымі дэталямі. Міцкевіч жа, які пачынаючы з 4 кастрычніка 1819 г. некалькі разоў нагадваў Чачоту пра яго абяцанне прыслаць баладу «Свіцязь», пасля знаёмства з ёю ўзнавіў іншую народную версію ўзнікнення возера Свіцязь, а засвоены Чачотам фальклорны сюжэт пра багатага купца і рабаўніка ці рабаўнікоў пераасэнсаваў у бала