• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    34
    дзе «Вяртанне таты». Ян Чачот у сваю чаргу ўступ да свае бадады «Свіцязь» дапісаў пазней пад уплывам Міцкевічавых балад «Пані Твардоўская» і «Тукай».
    Творчае сааўтарствасаперніцтва, спазнанае філаматамі ў іх садружнасцііндывідуалізме, непазбежна падводзіла аўтараў балад, найперш трох прызнаных паэтычных лідэраў — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота, да шматграннага і рознаўзроўневага разумення адной і той жа з’явы, адкрывала перспектыву ўспрымання цэлага комплексу значэнняў таго ці іншага мастацкага твора.
    Узнікненне жанру балады як адной з мастацкіх форм рамантычнага спазнання чалавечага быцця было натуральным, бо адпавядала літаратурнаграмадскім патрэбам, якія выцякалі з перагляду стаўлення да свету. Запраграмаваная гармонія класіцызму, які бачыў рэчаіснасць у завершаных формах і не прызнаваў ніякіх таямніц, звязаных з народнымі вераваннямі, зводзілася да эстэтыкі схем і таму абмяжоўвала творчасць схематызмам мыслення. Пераадольваючы інерцыю класіцыстычнага ігнаравання вуснай паэзіі, рамантызм якасна змяніў успрыманне фальклору. Паэтыфіламаты цікавіліся беларускімі казачнымі і паданневымі сюжэтамі як народнай матэрыялізацыяй маральнаэтычньіх каштоўнасцей у людскіх стасунках і як зыходнай матэрыяй дзеля літаратурнай баладабудовы. Стаўшы паводле сваёй паэтыкі бадай ці не самым набліжаным да народнай паэзіі жанрам, балада
    35
    дазволіла паглыбіць цікавасць да тае таямнічасці свету, якую не заўсёды можна растлумачыць, і адначасова пашырыць ахоп з’яў праз увядзенне ў творы з вострым сюжэтам вобразаў духаў, зданяў, русалак, нячысцікаў і інш.
    Несучы ірацыянальную пагрозу выпрабаванаму мастацкаму ўкладу і ўсталяванаму парадку рэчаў у літаратуры, рамантызм тым не менш выконваў у жанравай сферы не так адмаўляльную, як стваральную функцыю. Вызваленне выказвання ад рытарычных стэрэатыпаў, зварот да непасрэднасці мастацкай мовы і свабодны выбар эмацыянальнай альтэрнатывы размыкалі межы тэматычнасэнсавай напоўненасці лірычных і ліраэпічных жанраў нават без парушэння іх кананізаваных структураўтваральных форм.
    Прастата і натуральнасць у баладах Міцкевіча, дасягнутыя майстэрскім асваеннем фальклорных матываў і захаваннем асобных адзінак беларускай лексікі, былі галоўнымі прыкметамі рамантызму: яны супрацьстаўляліся фармальнай асвечанарафінаванай правільнасці класіцызму. I калі ў «Рамантычнасці» прыхільнасць паэта да натоўпу палемічна падкрэсленая, то ў баладах, паяднаных тэмаю Свіцязі, яна страчвае сваю дэманстратыўную палемічнасць, рэалізуючыся з эстэтычна натуральнай выяўленчай неабходнасцю. Супрацьстаўлення рацыянальнага і ірацыянальнага ў гэтых баладах як быццам няма, ва ўсякім разе яно не абмяжоўваецца знешнімі атрыбутамі вуснапаэтычнага паходжання.
    36
    У пошуках сапраўднага «пачуцця і веры» Міцкевіч аддаваў перавагу школе народнай паэзіі. «Аде фалькларызм паэта, — падкрэсліў рускі паланіст Б. Стахееў, — ахопліваў сферу больш шырокую, чым пошукі сюжэтнавобразнай свежасці, павінен быў даць тое, чаго не ставала паэту ў асветніцкім разуменні... Для Міцкевіча не было рмамэтаю выкарыстанне фальклорнай фантастыкі, у народным мастацкім мысленні яго захапляў перш за ўсё маральны аспект. Фантастычны свет яго балад, у якім праведзена была акрэсленая мяжа паміж дабром і злом, знаходзілі адплату здрада, нявернасць, за зняважанага заступаліся звышнатуральныя сілы, быў светам строгіх маральных патрабаванняў (як бы іх вартаўніком і выступала «дзівоснае»), светам, рамантычна супрацьпастаўленым акаляючай рэчаіснасці»27.
    Ствараючы балады як жанр, адпаведны сваім мастацкім уяўленням і ў нейкай ступені культурнаму запатрабаванню грамадства, Міцкевіч вырашаў, прынамсі для сябе, адну з самых істотных праблем эстэтыкі рамантызму — праблему асваення фальклору, найперш таго, які быў блізкі яму з дзяцінства, уведаны з першымі адкрыццямі акаляючага свету, пазнаваны і ўзнаўляльны ў стасунках з сябрамі і землякамі. Рамантычнае асваенне беларускамоўнай вуснапаэтычнай творчасці, з якой су
    27 Ясторня польской лнтературы. Т. I. М., 1968. С. 223224.
    37
    дакрананне літаратуры доўга стрымлівалася нарматыўнасцю класіцыстаў, адкрывала перад паэтам магчымасці разнастайнага літаратурнафальклорнага ўзаемадзеяння.
    «У сталай славеснасці, — сцвярджаў Пушкін, — настае час, калі розумы, стаміўшыся аднастайнасцю твораў мастацтва, абмежаваным кола^ мовы мудрагелістай, абранай, звяртаюцца да свежых выдумак народных і да дзіўнага прастамоўя, напачатку пагарджанага»28. Гэтым пагарджаным класіцыстамі прастамоўем для Адама Міцкевіча была, без сумнення, і мова беларускага народа. Праўда, хоць засваенне паэтамрамантыкам фальклору беларусаў і дапамагло яму пераадолець эстэтычную рэгламентаванасць класіцыстаў, аднак усё ж не дайшло да таго, каб увесці «свежыя выдумкі народныя» на мове стваральніка вуснапаэтычных скарбаў. Калі ж зыходзіць з таго, што рамантызм адкрыў мастацтва як з’яву нацыянальную, абапіраўся не толькі на гісторыю, але і на вуснапаэтычны набытак народа, то можна гаварыць, што балады Міцкевіча, як, зрэшты, і амаль усе яго творы, сталі польскай нацыянальнай з’явай дзякуючы польскамоўнаму засваенню ім беларускага фальклору.
    Яшчэ да паэтычнага дэбюту Адама Міцкевіча ў друку — да публікацыі балады «Свіцязянка» ў часопісе «Dziennik Wileiiski» і да выдання яго кнігі «Балады і рамансы» — Ян Чачот ужо быў аўтарам некалькіх польска
    28 Пушкнн А. Полн. собр. соч. Т. 2. М.; Л., 1949. С. 73.
    38
    моўных балад, напісаных прыкладна ў той час, як і беларускія вершаваныя вітанні, прымеркаваныя да імянін сяброўфіламатаў Ю. Яжоўскага (сакавік 1819 г.). Ф. Малеўскага (лістапад 1819 г.), да прыезду А. Міцкевіча з Коўна (снежань 1819 г.). Вобразная сістэма Чачотавых імянінных вітанняў цалкам абапіралася на паэтыку беларускіх народных песень, даволі скупых на вобразнавыяўленчыя сродкі, але змястоўных сваёй прадметнай дакладнасцю і насычаных памяншальналаскальнымі словамі, здольнымі скандэнсоўваць у сабе і прадметнае значэнне і якасць прадмета адначасова, перанесці ў падтэкст «эпітэтнасць» выказвання і тым самым перадаць глыбіню пачуццяў.
    У імянінных прысвячэннях Ян Чачот выявіў не толькі глыбокую ўласную ўвагу да беларускага меласу, але і здольнасць ствараць арыгінальныя вершы паводле народнага ўзору, ідучы ў адным выпадку за фальклорнай вобразнасцю, а ў другім — за вясковым светаўспрыняццем, не пазбягаючы таксама прамых запазычанняў з вуснапаэтычных твораў. Гэтыя фалькларыстычнамастацкія прынцыпы ў той ці іншай ступені адбіліся на яго польскамоўных баладах.
    Упершыню пра свае балады Ян Чачот упамінае ў лісце да Адама Міцкевіча ад 25 ліпеня 1819 г. Іх ён не спяшаўся паказваць нават сябрам, між тым як песні і вітальныя імянінныя вершы ён ахвотна папулярызаваў у філамацкім асяроддзі. Так сталася, відочна, таму, што Чачот не лічыў свае балады дастаткова апрацаванымі творамі.
    39
    Балада «Бекеш» была напісана ў ліпені 1819 г., як сцвярджаюць даследчыкі, пад уплывам аднайменнай балады Тамаша Зана. Праўда, Ян Чачот даў уласную інтэрпрэтацыю падання, інакш узнавіў сюжэт. Калі Зан міфалагізаваў паданне ў адпаведнасці з тагачаснай літаратурнай модай і перанёс падзеі ў час язычніцтва, надаўшы вершаванай форме апавядальнасць, то Чачот грунтаваўся выключна на гістарычнай аснове і блізкім да яе народным паданні.
    Завязка дзеяння ў баладзе «Бекеш» адбываецца ў другой страфе, якая знаёміць чытача з галоўнымі вобразамі твора — віленскім ваяводам і яго дачкою Малгосяю. Рукі Малгосі дамагаюцца шматлікія прэтэндэнты, але ганарысты ваявода не бачыў сярод іх вартых, бо мроіў пра зяцякаралевіча ці князя. I паколькі ён верыў у забабоны, а яшчэ ў дзяцінстве чуў казку пра шкляную гару, як каралі выдаюць дачок замуж, то наважыўся лёс сваёй адзінай дачкі вырашыць такім жа чынам. Аб’явіў аб рыцарскім турніры, на які з’ехаліся шматлікія канкурэнты, а сярод іх Бекеш. Ён першы ўз’язджае на шкляную гару — спачатку за здароўе бацькі, затым за здароўе маці і нарэшце за здароўе Малгосі. Але нечакана ўсходжваецца бура, і Бекеш ляціць з гары і гіне.
    Казку пра шкляную гару паэт поўнасцю ўвёў у баладу. Яна займае бадай палову твора і па сутнасці вызначае не толькі развіццё падзей, але і дыдактычнамаралізатарскую канцоўку балады. Гэта сведчыць пра яе асветніцкае, рацыяналістычнае паходжанне. Ад
    40
    нак у ёй былі ўжо заўважны і такія элементы, якія вызначалі менавіта чачотаўскае стаўленне да фальклорнага матэрыялу: дакладнае ўзнаўленне народнага падання дзеля сапраўды народнага разумення непазбежнасці кары за амаральныя ўчынкі.
    Увогуле ж балада «Бекеш» уяўляе сабой вершаваную прозу, у якой надзвычай размыты галоўныя прыкметы рамантычнай балады — яе строгая кампазіцыя і напружанае развіццё падзей.
    Да жанру балады нелыа аднесці такі вершаваны твор Чачота, як «Наваградскі замак», хоць аўтар і называе яго баладай. Як і ў «Бекешы», у аснове «Наваградскага замка» ляжыць гістарычная падзея і мясцовае паданне, у якім паэт імкнуўся адшукаць гістарычную праўду, што таксама сведчыла пра рацыяналістычны падыход да легендарнага матэрыялу. Акрамя таго, у гэтым вершы няма тых элементаў, якія якраз і ўтвараюць галоўную прыкмету рамантычнай балады — фантастычнай таямнічасці і дзівоснасці ці народнай дэманалогіі. Адзінае, што ў нейкай ступені яднае «баладу» з народнымі ўяўленнямі, — гэта захаваныя ў памяці народа звесткі пра неверагодную жорсткасць шведскіх заваёўнікаў:
    I сёння расказваюць людзі старыя.
    Як шведы людзей нашых клалі
    На воз, бы снапы. і жардзінай, ліхія.
    Як толькі маглі, прыціскалі.
    А дзетак маленькіх стаўлялі за лавы
    41
    I лавай давілі пад крык іх.
    Такія во страшныя гулізабавы Былі у тыранаў тых дзікіх.29
    (Пераклад К. Цвіркі)
    Больш цесна з народным апавяданнем звязана балада «Калдычэўскі шчупак». Паданне, на якім Чачот заснаваў сваю баладу, шырока распаўсюджана на Наваградчыне: у свой час Міхал Федароўскі запісаў яго ў Калдычэве. У баладзе ёсць цікавае этнаграфічнае апісанне лоўлі рыбы невадам і восцямі, што яшчэ раз пацвярджае імкненне Чачота не адыходзіць ад убачанай ім жыццёвай праўды, па магчымасці дакладна ўзнаўляць яе ў творах.
    I калі «Калдычэўскі шчупак» па многіх параметрах не адпавядае патрабаванням жанру балады (шматслоўе, кампазіцыйная расцягнутасць), то ён найбліжэй стаіць да жанру гавэнды (гутаркі), які яшчэ не распрацоўваўся ў тагачаснай польскамоўнай паэзіі. Несумненна, Чачот у чымсьці прадугадваў яго з'яўленне. Гэта пацвярджае і наступная яго балада — «Падземны звон на гары ў Пазяневічах», якая распачынаецца доўгім гутарковаапавядальным уступам. Змест балады Чачот заснаваў на народным паданні пра сквапнага папа і яго жонку, якія, каб памножыць свае багацці, прыдумалі і ажыццявілі «цуд»: распяцце Хрыста, якое знаходзілася ў царкве, яны прыстасавалі такім чынам, што складвалася ўражанне, быццам яно плача сапраўднымі слязьмі. Вестка пра цуд разляцелася