Ты як здароўе...
Уладзімір Мархель
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 125с.
Мінск 1998
1 Міцкевіч A. Свіцязянка. Мн.. 1996. C. 475.
10
Мая айчына! Ты як здароўе»), страта бацькоўскага краю ўспрымалася, адчувалася паэтам, як страта здароўя, г.зн. боль расстання з роднымі мясцінамі станавіўся ўнутраным болем, і суняць яго можна было калі не наведаннем радзімы, то, прынамсі, ілюзіяй гэтага наведання, вяртання ў маладосць, у дзяцінства, вяртання да здароўя. Менавіта ў сувязі з вяртаннем да здароўя цудадзейным чынам прывёў Міцкевіч эпізод свайго выпадзення з акна бацькоўскага дома ў Наваградку.
Іншага значэння ці сэнсу гэтаму эпізоду ў сваім жыцці паэт не надаваў. Між тым ён у біяграфіі паэта лёсава значны ці нават сімвалічназнакавы. «Функцыя сапраўдных сімвалаў, вялікіх сімвалаў, — сцвярджаецца ў сучаснай герменеўтыцы, — ёсць уласна паўтор нашага дзяцінства, каб такім чынам унікнуць у нашу духоўную прышласць, у наш духоўны патэнцыял... Аднак жа, каб разумець крыніцу пераймання сімвала праз сімволіку канца, мы павінны вызваліцца ад астаткаў храналогіі ў яе першынстве біялагічным, першынстве ў часе. Мы павінны, да таго, адкрыць сімвалічную меру прошласці як такой, гэтаксама як, зрэшты, і прышласці»2.
У дзяцінстве Міцкевіч не проста вываліўся з акна на вуліцу, а выпаў з акна бацькоўскага дома ў іншы свет, на той момант чужы. Гэта быў знак выпадзення паэта з Бацькаўшчыны:
2 Ricoeur Р. Egzystencja і hermeneutyka. Rozprawy о metodzie. Warszawa, 1975. S. 87, 92.
11
у 1815 г. пасля сканчэння дамініканскай школы ў Наваградку ён паступіў у Віленскі універсітэт і родныя мясціны наведваў толькі ў часе канікул; з 1819 г. працаваў настаўнікам лацінскай мовы ў гімназіі ў Коўне, а ў кастрычніку 1824 г. у выніку следства па справе канспіратыўнага руху філаматаў быў назаўсёды разлучаны з радзімаю, апынуўшыся ў выгнанні ў Расіі, якое адбываў у Пецярбурзе, Маскве, Адэсе і Крыме; у сярэдзіне мая 1829 г. адплыў на караблі з Кранштата ў незваротную эміграцыю; у вандроўках па Еўропе, у Веймары, Дрэздэне, Жэневе, Рыме, а таксама ў Парыжы, дзе выпала спыніцца на пастаяннае жыхарства, Міцкевіч думкамі і памяццю, усёй сваёй істотаю быў памкнёны ў бацькоўскі край, а ў жніўні 1831 г. нелегальна прыехаў у Вялікапольшчу, наблізіўся да прускай мяжы з Расіяй, але так і не перайшоў яе, пахіснуўшы ў сабе надзею вярнуцца калінебудзь у Наваградак і не аднавіўшы яе ў адчаі, які скіраваў яго энергію і аўтарытэт на стварэнне легіёнаў для вызвольнага паходу на тэрыторыю забранай радзімы; далёка ад роднай Наваградчыны застаўся Міцкевіч і пасля скону ( нечаканую і загадкавую смерць напаткаў ён у Канстанцінопалі; у студзені 1856 г. яго прах быў перавезены і пахаваны на могілках Манмарансі ў Парыжы, а на пачатку ліпеня 1890 г. перанесены ў Кракаў на ўганараваны вечны супачын у асобнай нішы старажытнага Вавеля — побач з каралямі, але далёка ад бацькоў).
12
Адкрываць для сябе радзіму Адам Міцкевіч пачаў у дзяцінстве, як звычайна водзіцца, з бацькоўскага дома. Аднак асаблівасць яго адкрыцця ў тым, што адбывалася яно з дапамогаю пераважна двух слуг — беларуса з прыгонных сялян Блажэя, якога Мікалай Міцкевіч, бацька паэта, называў Улісам, і полькі Гансеўскай, што паходзіла з Вялікапольшчы. Дзве крыніцы захаплення — казкі і падобныя на казкі былі, апавяданыя Блажэем, і песні, спяваныя Гансеўскай, — гэта два істотныя (эпічны і лірычны) нацыянальна адметныя ўплывы на ўяўленне будучага паэта, уплывы роўнамагчымыя і, верагодна, эстэтычна вызначальныя. Ва ўсякім разе Міцкевіч быў падрыхтаваны да асэнсаванага ўспрымання шматграннасці і шматфарбнасці свету, які ляжаў за парогам бацькоўскага дома ў Наваградку і адкрываўся беларускім краявідам спачатку ў межах хутара Завоссе. Вучоба ў школе наваградскіх дамініканаў сацыяльна паглыбіла светаўспрыманне Адама дружбаю з Янам Чачотам. «Два нашыя студэнты Наваградскай школы, — прыгадваў пазней у адным з лістоў Ігнат Дамейка, — з гадоў маленства добра ведалі наш ліцвінскі люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго, напэўна, прычынілася і тое, што малое мястэчка Наваградак не нашмат адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было бадай сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, на царкоўныя ўрачыстасці, бывалі на сялянскіх
13
вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў. Ян жа да скону застаўся адданым народнай паэзіі...» Акрамя таго, Дамейка падкрэсліў, што «Адам заўсёды вызначаўся кемлівасцю і незразумелым дарам прыцягнення да сябе не толькі равеснікаў, але і значна старэйшых паводле ўзросту і навукі. Чачот адзіны, можа, каму дазволена было бурчаць на Адама, дакараць яго і рабіць яму заўвагі»3.
3 навучаннем у Віленскім універсітэце, з пасталеннем прыйшла патрэба супастаўляльнага пазнання радзімы і яе насельнікаў. У ліпені 1818 г., у часе канікулярных вандровак па родным краі, Міцкевіч у лісце да Юзафа Яжоўскага пісаў: «Не паверыш, як мяне забаўляе Наваградак. Шмат арыгіналаў з вельмі асаблівымі і ў кожным выпадку новымі характарамі даюць багаты матэрыял для філасофскіх заўваг, якія часцей за ўсё заканчваюцца смехам»4.
I нарэшне настальгічная згадка паэта ў эміграцыі, згадка, выведзеная з эмацыянальнага вяртання ў маладосць і абумоўленая адначаснай прыналежнасцю сферы рэчаіснасці і сферы ўяўлення. «Нідзе на зямлі, — зазначыў
3 Domejko I. List do Br. Zaleskiego // Przegl^d Lwowski. 1872. I lipca. S. 37—38.
4 Mickiewicz A. Dzicla. T. 4. Warszawa, 1955. S.I2.
14
Адам Міцкевіч у гутарцы з Аляксандрам Ходзькам, — няма весялейшага жыцця, чым у ліцвінскіх вёсках і засценках. Столькі там радасці, любасці, бязмежнага чалавечага шчасця. Магчыма, не дасць Бог пажыць больш гэтым жыццём, але мы павінны нешта зрабіць, каб захаваць яго каштоўны народны змест і даць зразумець усю яго вартасць. Такое жыццё я шчодра паспытаў паміж 1815 і 1820 гадамі, асабліва ў доме Верашчакаў (Туганавічы. Плужыны), дзе ў кампаніі Тамаша Зана і іншых праводзіў канікулы. Цэлыя ночы ў лясах, над азёрамі. Цудоўнейшыя характары Міхала Верашчакі, маці Марыі — пані маршалковай. Усе кЛапоцяцца пра бясконцыя забавы. Рабін, доктар, ксёндз, тыпы, каханне, рамансы. Праслухаўшы аднойчы вельмі цікавую легенду, якую расказаў рыбак, Марыя звярнулася да мяне з воклічам: «Вось паэзія! Напішы штонебудзь такое». Гэтыя словы глыбока запалі мне ў душу, і адгэтуль пачаўся мой паэтычны шлях»5.
«Заказ» каханай быў прыняты, тым болей што ён супадаў з перспектывай грамадскакультурнага развіцця і з запатрабаваннем часу: на старонках віленскай перыёдыкі, найперш «Dziennika Wilenskiego» ўжо змяшчаліся фалькларыстычныя беларусазнаўчыя працы М. Чарноўскай, К. ЛяхаШырмы і інш., а на
^ Mickiewicz Wl. Zywot Adama Mickiewicza. T. 1. Poznan, 1890. S. 4546.
15
лекцыях Л. Бароўскага звярталася ўвага на тое, што вусная народная творчасць — адна з багацейшых крыніц, якая павінна даць літаратуры новае жыццё. Віленскі прафесар сцвярджаў, што праз фальклор «мы не толькі глыбей здолелі б увайсці ва ўласцівы спосаб паэтычнага мыслення нашых продкаў, але можа і адкрылі б старажытныя аповесці, рэлігійныя думы і гістарычныя паданні, вартыя параўнання з цудоўнымі баладамі Англіі і паэзіяй трубадураў. Датуль, пакуль мы гэтага не зрабілі, мы будзем заставацца нядбайнікамі ў дачыненні да нашага стагоддзя, у якім знешні бляск разваг пазбавіў паэзію шчаслівай чароўнасці, і на ўзор іншых народаў намагацца спяваць для голай разважлівасці»6.
Разам з тым у прафесарскавыкладчыцкім асяроддзі Віленскага універсітэта пераважала рацыяналістычнаасветніцкая ацэнка фальклору, што выяўлялася ў высмейванні адсталай свядомасці ў грамадстве. Ян Снядэцкі, напрыклад, дакараў прыхільнікаў рамантычнай плыні ў тым, што «яны выводзяць цяпер на сцэну спатканні знахарак, іх варожбаў і прароцтваў, зданяў і ваўкалакаў, гутаркі д’яблаў і анёлаў і г.д.» «Што ж у гэтым новага і разумнага? — ставіў пытанне Снядэцкі і даваў свой адказ: — Усе бабы даўно ведаюць пра гэтыя прыгоствы і гавораць пра іх са смехам пагарды. Гэтыя няўдальствы і глупствы, выкліканыя
6 Borowski L. Uwagi nad poezjq і wymowq. Wilno, 1820. S. 83.
16
з вякоў грубіянства, легкавернасці і забабону, здольны забаўляць у васемнаццатым і дзевятнаццатым стагоддзях не толькі добра выхаваных людзей, але нават неачэсанае прастанароддзе... Чары, варожбы і ваўкалакі не існуюць у прыродзе, а з’яўляюцца плёнам спаганенага няведаннем і забабонам розуму, гэта не ўласцівасць нямецкай нацыі, а растлумачаныя чыстай рэлігіяй глупствы амаль ці не ўсіх народаў, агорнутых варварствам. Іх прыгадванне прыніжае чалавека»7.
Выступленне ўплывовага ў віленскіх культурных колах Яна Снядэцкага не пакінула Адама Міцкевіча абыякавым. Ён адгукнуўся на паблажлівадэкларацыйныя сентэнцыі вучонага баладаю «Рамантычнасць». I хоць у версіфікатарскай практыцы паэта яна была не першаю па часе напісання баладаю, тым не менш саступала яго папярэднім вопытам у гэтым жанры нераспрацаванасцю сюжэта. Аднак недастатковасць падзейнасці ў баладзе кампенсавалася псіхалагізмам суадносін апантанай гераіні з рэальным светам, з прадстаўнікамі, так бы мовіць, рознага ўзроўню светабачання. Каруся, якую людзі ўспрымаюць як вар’ятку, бачыць свайго памерлага каханага і размаўляе з ім. Шчырае і глыбокае пачуццё зрабіла яе душу відушчай. Натоўп навакольны дапускае, што гэта можа быць, і прапануе маліцца, бо верыць у несмяротнасць душы. Так думае і
7 Dziennik Wilenski. 1819. Т. 1. S. 131.
17
аўтарапавядальнік. Адзін толькі стары, у якога ёсць павелічальнае шкло, упарта сцвярджае, што ён нічога не бачыць і што «дзяўчына глупства пляце і брэдзіць, а чэрнь неразумная верыць».
У старым, проціпастаўленым натоўпу і апавядальніку, лёгка ўгадваўся Ян Снядэцкі, нядаўні настаўнік паэтастудэнта. Аднак балада «Рамантычнасць» была напісана не так дзеля абвяржэння пазіцыі вучонага, як дзеля раскрыцця аднабаковасці і непаўнавартаснасці рацыяналістычнага светаўспрымання і вытлумачэння многіх з’яў. «Рамантычнасцю» Міцкевіч адстойваў права мастака на сваё светабачанне і адначасна праводзіў думку, што выяўленчыя магчымасці рамантызму, які імкнецца бачыць не толькі розумам, але і сэрцам, значна большыя, чым у не названага ім класіцызму.