Ты як здароўе...
Уладзімір Мархель
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 125с.
Мінск 1998
Усе персанажы драматычнага дзеяння расстаўлены ў другой частцы ковенскавіленскіх «Дзядоў» у адпаведнасці з іх рытуальным статусам. Тут ёсць свая іерархія стасункаў і выканання пэўных функцый.
Кіруе абрадам Дзядоў Гусляр, які, паводле назіранняў даследчыкаў, тройчы пераўвасабляецца ў паэме. «Найперш, — заўважае Р. Пшыбыльскі, — ён прадстаўляецца як маг. Пасля заканчэння таемнай часткі абраду рыхтуецца да ролі эпічнага паэта, вайдалота, але... па вельмі важнай прычыне да гэтага не дойдзе. I калі ў канцы з’явіцца Здань, прачнецца ў ім Ксёндз. Усе гэтыя тры функцыі паядноўвае Гусляр у адной асобе чараўніка»48.
47 Rymkiewicz J. М. Kilka szczegolow. Krakow, 1994. S. 117 123.
48 Przybylski R. Slowo i milczenie Bohatera Polakow: Studium o «Dziadach». Warszawa. 1993. S. 19—20.
67
Аднак для разумення постаці Гусляра і яго пераўвасабленняў не лішне прыгадаць рэлігійныя пошукі маладога Міцкевіча, на якія паказваюць цытаты незахаваных лістоў паэта, адрасаваных студэнцкаму сябру Францішку Малеўскаму. У кастрычніку 1819 г. у лісце да Малеўскага ён, паводле цытаты адрасата, пісаў: «Былі секты філасофскія і рэлігійныя, мы павінны стварыць секту маральную і прьіняць пэўныя маральнарэлігійныя ісціны» Пазней, у лютым 1821 г., калі былі ўжо фрагменты «Дзядоў», у лісце да Юзафа Яжоўскага паэт нагадваў: «Саюз Сяброў арганізаваць як студэнцкае масонства, надаць сімвалічныя рытуалы, спевы, гарбаты і знакі»50.
Ковенская самота, прадчуванне значных здзяйсненняў і схільнасць да маральнадухоўнага светаўспрымання абумовілі імкненне паэта да новых форм таварыскага збліжэння аднадумцаў на ўзроўні рэлігійнай секты. Гэтаму спрыяла яшчэ і яго супраціўленне клерыкалізму. Аднак ідэя Міцкевіча не знайшла падтрымкі ў сяброўскім коле філаматаў. Таму, не набыўшы, так бы мовіць, сацыяльнага ўвасаблення, яна павінна была нейкім чынам рэалізавацца ў творчасці.
Страта маці і амаль адначасная страта кахання надалі трагізм чалавечаму існаванню Міцкевіча, паглыбілі сур’ёзнасць стаўлення паэта да звышнатуральнага свету і да яго не
49 Korespondencja filomatdw. Т. I. Krakow, 1913. S. 237.
50 Ibidem. T. 14. S. 142.
68
вытлумачальных уплываў на людское жыццё, прадвызначыўшы задуму і напісанне паэмы «Дзяды», асабліва яе II часткі, дзе героі знаходзяцца на мяжы двух светаў і бачацца нібы ў двух ракурсах адначасна або, так бы мовіць, у рэальнаўяўным, рэчаіснаідэалістычным выпраменьванні і дзе выяўляецца шматзначнасць, шматіпастаснасць такіх постацяў, як Гусляр і Густаў. Таму рацыяналістычная інтэрпрэтацыя «Дзядоў», якая выпускае зпад увагі сумяшчэнне двух светаў у мастацкай прасторы II часткі паэмы, знаходзіць аўтарскую непаслядоўнасць у дэталях, бо як гэта, напрыклад, можна ўбачыць Здань злога пана, калі яна за межамі капліцы, вокны якой завешаны51, або сцвярджаць, што Гусляр, раскрываючы свае ўяўленні пра замагільны свет, гаворыць «сапраўдную лухту», бо некампетэнтна блытае хрысціянскія і язычніцкія традыцыі52. Што тычыцца завешвання вокнаў і замыкання дзвярэй, то гэта магла быць засцярога ад праследу язычніцкага абраду з боку ўлады і касцёла, a для зданяў, трэба думаць, тут перашкоды не было. Гусляр жа — гэта не ксёндз, які быў у першым варыянце II часткі паэмы, захаваным у копіі Яна Чачота, а дасведчаны прадаўжальнік традыцый беларусаў, які далучаны да тайны выклікання душ памерлых, да рытуалу, прыстасаванага да дня памінання продкаў —
51 Owczarski W. О bohaterach II cz?sci «Dziadbw». Gdansk. 1998. S. 20.
52 Ibidem. S. 12.
69
Дзядоў, і ў яго вусны Міцкевіч уклаў, вядома ж, не «лухту», а словы, як было ўжо даведзена53, адпаведныя беларускім вераванням:
Гэй, чысцовыя ўсе душы! У вадзе вы ці на сушы, Хай з вас кожная — ці тая, Што ў смале густой палае, Ці што, ўшчэмленая ў дровы, На агні пішчыць у печы (Ёй прысуд такі суровы), Ці што ў багне, у макрэчы — Адусюль сюды імчэце...54
(Пераюіад К. Цвіркі)
I калі Гусляр, паводле сучасных інтэрпрэтатараў, не вельмі ўсведамляе, што ён гаворыць, то што ўжо тады казаць пра Хор сялян і сялянак, якому адведзена сціплая (у знешніх, а не выніковых праявах) роля паўтараць засвоеныя і выказаныя сентэнцыі. «Неяк цяжка паверыць, — піша В. Аўчарскі, — каб гэтая грамада атупелых мужыкоў магла кагонебудзь увесці ў «касмічны вір»55. Складваецца ўражанне, што нас вяртаюць у першую чвэрць XIX ст., да класіцысцкіх уяўленняў пра мастацкую творчасць, да сітуацыі, прамадэліраванай Міцкевічам яшчэ ў «Рамантычнасці». Літаратуразнавец канца XX ст., хацеў ён таго ці не, прыпадобніўся да Старога з павелічальным шклом.
53 Stankiewicz S. Pierwiastki bialoruskie. S. 187—189.
54 Філаматы i філарэты. Мн., 1998. С. 47.
55 Owczarski W. О bohaterach II cz?sci «Dziadow». S. 8.
70
Між тым ігнараванне ўмоўнасці мастацкага твора здольна пазбавіць аналіз не толькі той змястоўнасці, на якую арыентаваўся аўтар, але і абяссэнсіць сам аналіз. Міцкевіч прапанаваў пэўныя правілы паэтычнага ўзнаўлення старажытнага беларускага абраду, які ў сваю чаргу мае ўласныя правілы здзяйснення, і з гэтым нельга не лічыцца.
Усе ўдзельнікі сцэны выклікання духаў аб’яднаны ў часе сінкрэтычных абрадавых дзеянняў адным экстатычным пачуццём зліцця з сусветам. Таму старая закінутая капліца з завешанымі вокнамі і зачыненымі дзвярыма пераўтвараецца ў замкнутую, адгароджаную ад вонкаварэальнага свету прастору, якая праз разгортванне рытуальнай драматургіі знаходзіцца на скрыжаванні двух модусаў існавання ўдзельнікаў — што ёсць і што ўяўляецца ці можа ўявіцца, і забяспечвае асаблівасці ўзаемадзеяння з космасам.
Чарговасць з’яўлення зданяў падначалена логіцы кантрасту, а не градацыі віны. На фоне зданяў двух дзяцей, якія з’явіліся пад дахам капліцы ў вобразе анёлаў і вінаватыя толькі ў тым, што не паспыталі жыццёвай горычы, Здань пана, віна якога непараўнальна большая, выглядае сапраўднай пачвараю.
Здань пана, як заўважыў Р. Пшыбыльскі, — «гэта чысцовая душа, але адначасна і вампір, існаванне якога дазваляе нам пранікнуць у самую сутнасць чысцовага чакання»56. Сап
56 Przybylski R. Slowo і milczenie... S. 27.
71
раўды, душа памерлага пана знаходзіцца з дазволу Усявышняга пад апекаю нячыстай сілы і праз гэта не можа трапіць у капліцу. He дадзена ёй быць нават у пекле. 1 нічога не зменіцца да таго часу, пакуль хтонебудзь з пакрыўджаных панам у зямным жыцці не злітуецца і не дасць яму паесці і папіць. Аднак гэта не можа быць здзейснена, бо ён не здольны выбавіцца ад праследу начных птушак — душаў памерлых сялян, колішніх яго падданых. У дружным парыве, у хоры яны сцвярджаюць:
He памогуць пэўна словы — Плачаш, пане, ты дарэмна: Пугачы, крукі і совы Над табою кружым хмарай — Тваю ежу адбярэм мы! Мы ж тваіх забаў ахвяры. Твае слугі, пане ясны, — Мы ад голаду ўсе згаслі. Гэй, крукі, сычы і совы, Налятайце на яго вы. Ежу, злосныя, ірвіце! Знойдуць ежу ў глотцы пана Нашы дзюбы, нашы кіпці I з вантробамі дастануць. Літасці не меў ты, пане! Гэй, сычы, крукі і совы! Дзе вы. нашай помсты межы? Адбірайце ўсю дазвання Ежу панаву са злосйю, А калі не хопіць ежы, — Пана мы дзяўбці гатовы, Аж пакуль засвецяць косці. 57 (Пераклад Я. Сіпакова)
57 Міцкевіч А. Свійязянка. С. 467.
72
Жорсткі пан, які заслужыў пакаранне і душа якога нідзе не знаходзіць прытулку, акрамя як у мёртвым целе, пачынае ўсведамляць у чыстцы, што «таму, не быў хто чалавекам, памагчы ніхто ўжо не можа»58.
He ў лепшым становішчы і зямныя ахвяры пана — сяляне, якія ператварыліся ў начных птушак, крыважэрных і помслівых, і таксама асуджаныя на калязямное знаходжанне ў чысцы. Іх праслед пана ніяк не стасуецца да хрысціянскай маралі, ён бліжэй да старазапаветнай справядлівасці ў помсце.
Гэтаксама і пакуты трэцяй здані — Зосі невытлумачальныя ў святле хрысціянскай маралі. Зося апынулася між небам і зямлёю ў выніку сваёй абыякавасці да заляцанняў хлопцаў. Яна вінаватая ў тым, што адвергла маральна сумніўныя прапановы і захавала цнатлівасць. Такія паводзіны, паводле хрысціянства, варты пахвалы, а не пакарання. Аднак Міцкевіч аднёс іх да ліку грахоў, і да гэтага падвёў яго не толькі горкі вопыт кахання да Марылі Верашчакі, але і адвергнутае каханне Яна Чачота да дачкі рэктара Віленскага універсітэта Зосі Малеўскай, імя якой невыпадкова было нададзена гераіні замест Карусі ў першым варыянце другой часткі ковенскавіленскіх «Дзядоў».
Ахвярай кахання без узаемнасці стаў герой IV часткі паэмы — Густаў, які ў канцы II часткі паўстаў перад Гусляром як маўклівы прывід.
58 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 469.
73
У ПІ жа частцы замест Густавапакутніка, Густавапустэльніка з'яўляецца Конрадзмагар. Усе метамарфозы ў «Дзядах» адбываюцца на мяжы двух светаў, на мяжы жыцця і смерці, і таму, магчыма, з анталагічнай невыразнасцю герояў.
I калі ковенскавіленскія «Дзяды» разам з 111, дрэздэнскай, часткаю паэмы былі вынікам жыццёвых катастроф паэта ў сябе на радзіме, то «Урывак» узнік ужо ў выніку прымусовага выезду на чужыну як працяг яго жыццёвых катастроф.
Міцкевічаў «Урывак», далучаны да III часткі «Дзядоў», цалкам прысвечаны Расіі, дакладней, яе чысцоваму стану, заўважанаму з птушынага лёту ў пейзажы і бязмежнай прасторы, у гранітным Пецярбурзе і ў самім царызме.
«У шырокай эпічнай перспектыве, — інтэрпрэтуе паэта Э. Кісьляк, — расійскі мацярык становіцца прастораю, адкрытаю для дзеяння разбуральных стыхій, якія сціраюць знакі жыцця, а таксама знакі гісторыі»59. Расійская тэрыторыя бачыцца Міцкевічу «пустой, белай і адкрытай, быццам падрыхтаванай да пісання старонкай» («Дарога ў Расію»), а гранітны, чыгунны і бронзавы Пецярбург успрымаецца як замерзлы вадаспад, які мусіць растаць пад промнямі свабоды і праліцца вольным духам. Паўночная сталіца імперыі — гэта, паводле паэта, тварэнне злых, сатанінскіх сіл гісторыі. Узняўшыся ў балоце на людской крыві і пазбавіўшыся праз гэта этычнай асновы, горад Пятра не можа вырасціць нічога сапраўды
59 Kislak Е. Cartmp і krolduch. Warszawa. 1991. S. 95.
74
вялікага, ён асуджаны на Боскі гнеў і разбурэнне. Аднак перасцярогі Міцкевіча не адмяняюць надзеі, бо паводка, якую прадракае і тлумачыць адзін з названых рэальных герояў «Урыўка» Аляшкевіч, — гэта выпрабаванне, a не Боская кара для тых, хто жыве ў царскім анклаве — чысцы народаў.