• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    83
    рымлівае сімвалічнае тлумачэнне незалежнасці асабістага лёсу ад запланаваных учынкаў.
    У адэскім цыкле санет «Да Нёмна», несумненна, ключавы для выяўлення эмпірычных стасункаў паэта з далёкай радзімай, хоць і астатнія санеты праз вобраз каханай, традыцыйна завуаляваны імем Лауры, таксама захоўваюць (можа, толькі больш апасродкаваную) сувязь з роднымі мясцінамі.
    Між тым у цыкле крымскіх санетаў трансцэндэнтная лучнасць аўтара з пакінутай не па сваёй волі Літвою—Беларуссю адбываецца пры адначасным візуальным успрыманні краявідаў Крыма.
    Блізкая, непасрэдна ўспрынятая чужына і далёкая, захаваная ў памяці радзіма суіснуюць у крымскіх санетах як дзве прасторы, адлегласць паміж якімі не скарачаецца па меры вобразна выяўленых контураў поўдня, а хутчэй наадварот — павялічваецца. Экзатычныя і яркасвяточныя фарбы Крыма абвастраюць пачуццё настальгіі Міцкевіча і абумоўліваюць яго эмацыянальную апеляцыю да роднага краю. Цішыня ў Акерманскіх стэпах такая, што, здаецца, можна пачуць нават голас з Літвы («Акерманскія стэпы»). Вышэйшым пунктам характарыстыкі цішыні нічога і не магло быць у паэта, які, прызнаючы вартасць зямлі «дастаткаў і красотаў», аддае перавагу радзіме, куды яго «імкнецца сэрца»:
    Літва! Твае лясы больш вабяйь галасамі, Чым салаўі Байдар, Сальгірыі дзяўчыны.
    84
    Там весялейшы я хадзіў дрыгвой айчыны, Чым тут цытрынавымі райскімі садамі.5
    (Пераклад I. Багдановіч)
    Гэтыя радкі з «Пілігрыма» — адзін з тых момантаў, калі ўнутраная плынь памяці паэтавыгнанніка пра недасягальную радзіму прарвалася праз яскраваўражлівыя экзатычныя малюнкі Крыма, якія нібы падводзяць паэта да краю сусвету, дзе, як на вяршыні Аюдага, прыходзіць разняволенне душы, адкрытай для спасціжэння сэнсу быцця і для самасузірання.
    У санетах крымскай тэматыкі прысутнічала прастора бачання і прастора памкнення. Таму паэт, які здзейсніў вандроўку па Крымскім паўвостраве ў кампаніі жандарскага генерала Віта і яго памочнікаў, не беспадстаўна, відаць, выбраў з «Заходнеўсходняга дывана» Гётэ словы «Хто хоча зразумець паэта, у край яго пайсці павінен» і паставіў іх эпіграфам да цыкла крымскіх санетаў, прысвечанага «таварышам» па вандроўцы. Тым самым ён даваў дадатковае тлумачэнне, што душа паэта пазнавальная толькі ў лучнасці з радзімаю і што праз бацькаўшчыну паэта ляжыць шлях да яго сэрца. Санет жа «Ястраб», напісаны на поўдні і паяднаны, без сумнення, са згаданай вандроўкай паэта, у крымскі цыкл не быў залучаны, і, відаць, таму, што меў даволі празрыстую алегарычнасць. Знясілены ястраб,
    5 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 408.
    85
    якога непагадзь і віхура адарвалі ад родных прастораў і занеслі ў чужое асяроддзе, знаходзіць панад разбушаваным морам часовы ратунак на мачце карабля, на якім няма яго, мякка кажучы, сяброў. Тым не менш ён разумее, гэтаксама як і варожыя яму людзі, што яго тут не пакрыўдзяць, бо ён госць. Пасля такога ўступу паэт звяртаецца да безыменнай жанчыны, трэба думаць, Караліны Сабанскай, ад якой зыходзіла ініцыятыва наконт падарожжа па Крымскім паўвостраве, і прапануе ёй згадаць пра падабенства іх суровых лёсаў, каб не захапляцца ілюзіяй прыемных слоў і надзей у той час, калі з яе ўдзелам расстаўляюцца сеці.
    Апошні тэрцэт у «Ястрабе» не скончаны, шматкроп’ем аўтар паказваў, што тут ёсць недагаворанасць. Аднак яна таксама красамоўная. Абкружаны кампліментарнай увагаю, Міцкевічвыгнаннік не сумняваўся ў таемных намерах царскіх выведнікаў — так званых таварышаў па вандроўцы, якім ён якраз і прысвяціў свае крымскія санеты. У гэтым учынку ўжо было штосьці ад «Конрада Валенрода», паэмы, якую Міцкевіч выдаў на пачатку 1827 г. у Пецярбурзе.
    Прысвечаная гістарычнай тэме, блізкай да «Гражыны», паэма закранала этычныя пытанні, праз якія паэт імкнуўся сцвердзіць права прыгнечанага на барацьбу, нават коштам пранікнення ў лагер ворага і часовага служэння яму дзеля будучай помсты. Апраўданне прытворства героя ў стане непрыяцеля свед
    86
    чыла, што «гістарычнай аповесцю» «Конрад Валенрод» Міцкевіч падступіўся да мастацкага асваення ўплыву на ход гісторыі. Аднак гэты напрамак гістарычнай тэмы не меў развіцця ў творчасці паэта, які ў 1829 г. выехаў з Расіі. Менавіта ў эміграцыі, у Парыжы, быў напісаны галоўны твор вялікага наваградчаніна «Пан Тадэвуш».
    Пераважная большасць герояў «Пана Тадэвуша» — тутэйшыя людзі, не перасяленцы, a мясцовыя насельнікі, не польская, а спаланізаваная беларуская шляхта, прадстаўнікі якой у паэме пачуваюць сябе, як і сам паэт, і ліцвінамі і палякамі адначасна.
    Уважлівае знаёмства са зместам «Пана Тадэвуша» адкрывае вочы на тое, што гэтыя паняцці не зусім узаемазамяняльныя, што поўнай ідэнтыфікацыі ў іх няма. Ліцвін — гэта паняцце гістарычнародавага парадку, выпрацаванае і засвоенае праз адчуванне этнагістарычнага адзінства ці лучнасці. Тэрмін жа паляк Міцкевічавы героі атаясамліваюць не так з нацыянальнай, як з дзяржаўнай прыналежнасцю і ўжываюць не толькі з гонарам, які дае надзею на аднаўленне падзеленай дзяржавы, але і з болем, які гіпертрафіруе гэтую надзею. Іншая справа, што Рэч Паспалітая атаясамліваецца ў іх свядомасці з Польшчаю. Аднак тлумачэнні ў гэтым кірунку ляжаць за межамі тэксту «Пана Тадэвуша» і вымагаюць спецыяльнага дакументаванага даследавання грамадскапалітычных пранэсаў і падмацаваных імі псіхалагічных прыёмаў настойлівай
    87
    падмены паняццяў і ўяўленняў. Таму абмяжуемся канстатацыяй таго, што ўяўленні герояў «Пана Тадэвуша» пра Рэч Паспалітую як польскую дзяржаву складваюцца не на старонках паэмы, што яны тут ужо аформленыя і, падначальваючы сабе пачуццё мясцовага, лакальнага патрыятызму, служаць сцвярджэнню культу польскай дзяржаўнасці. Зрэшты, самы прадстаўнічы ў Вялікім Княстве шляхечы клас быў носьбітам самой ідэі дзяржаўнасці, а таксама сімвалам і абаронцам дзяржавы. Таму тэма разабранай ці забранай дзяржавы не толькі праходзіць праз увесь тэкст паэмы Адама Міцкевіча, яна ў падтэксце «Пана Тадэвуша», а тым болей у такіх суправаджальных і неад’емных атрыбутах дзяржавы, як айчына, край, краіна. Яны болей частыя ў вуснах Міцкевічавых герояў, чым слова зямля. Аднак гэта, зразумела, ніякім чынам не азначае, быццам лучнасць са сваёй зямлёю ў беларускай шляхты парушана, быццам інстытут дзяржавы ў іх свядомасці выцясняў родную зямлю — тую прастору, з якой звязана іх фізічнае існаванне, першыя крокі самавызначэння і памяць традыцый. Таму змест «Пана Тадэвуша» нібы абвяргае выказванне С. Здзярскага, «што амаль немагчымай рэччу, можа, было ўвесці народны элемент у гэтую паэму, якая мелася раскрыць жыццё засцянковай шляхты з усёй адпаведнасцю»6.
    6 Zdziarski S. Pierwiastek ludowy w poezji polskiej XIX wieku. Warszawa, 1901. S. 137.
    88
    Дастаткова нагадаць, напрыклад, што астраномія Войскага грунтуецца не толькі на старазапаветных традыцыях, але і на паданнях і вераваннях беларусаў, або ўспомніць сцэну палявання на мядзведзя, «паводзіны» якога пасля стрэлу ксяндза Робака ўзноўлены ў адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, ці схільнасць герояў паэмы да ўжывання шляхецкіх і сялянскіх выслоўяў, да пазычання выразаў з пісьмовай літаратуры і вуснай традыцыі, а таксама аўтарскія рэмінісцэнцыі беларускай мовы (а іх болей за 30).
    Як зазначае С. Свірка, народнасць «Пана Тадэвуша» не выступае на першы план, як у «Баладах і рамансах» ці ў «Дзядах», і не арганізуе нават асобнага тэматычнага матыву, «але напаўняе сабою ўсю эпапею і стварае нейкую дзіўную атмасферу свойскасці, атмасферу з’яў блізкіх і добра знаёмых»7. I дасягаецца гэта праз вобразы герояў і іх стыль мыслення, аўтэнтычныя геаграфічныя назвы Наваградчыны і ўзнаўленне тутэйшага жыцця на ўлонні прыроды, простай і загадкавай адначасна, праз пейзажы, дзе ёсць месца не толькі таямнічаму лясному матачніку:
    Далей, як ямы воўчыя, на кожным кроку Цікаюцца азёры, скрытыя ў асоку, 3 такою глыбінёй, што дна іх не прамераць (Сядзяць там чэрці, калі толькі казкам верыць).
    7 Swirko S. Przystowia, wyrazenia і zwroty przyslowiowe w «Panu Tadeuszu» // Luclowosc n Mickiewicza. Warszawa, 1958. S. 395.
    89
    Вада тых студняў свеціцца іржой крывавай, Смярдзійь, дыміцца днём і ночаю плюгава. Аж дрэвы навакола чэзнуць і хварэюйь. Лісты кару губляюць, не растуць, чарвеюйь, Сукі іх пакрывае мох каўтунаваты, А кожны пень і ствол грыбамі барадаты. Лес гэты над вадою — быццам ведзь.маў купа. Што грэе рукі над гаршком, дзе вараць трупаў.
    (Перакмд П. Бітэля)
    але і звычайнаму агароду з яго расліннасцю:
    Тут сад. Уздоўж стаялі дрэвы рад ля раду I зацянялі плошчу поля. Сподам — грады. Капуста да зямлі тут лысіны зніжае, Нібы пра долю варыва ўсйяж разважае. Там боб струкі свае ўплятае моркве ў косы I тысячай вачэй за ёю сочыць скоса. А там залоціцца на сонцы кукуруза, I дзенідзе гарбуз з бацвіння выпнуў пуза, Скаціўся на галіне ўніз ён праз загоны У госці да натоўпу буракоў чырвоных. На ўзмежках гэтай рознаколернай паляны Шарэнгамі. як войска. лес стаў канапляны * (Пераклад П Бітэля)
    Любаснае ўзнаўленне знаёмых з дзяцінства малюнкаў вясковага жыцця і захопленае апісанне прынаваградскіх краявідаў у “Пане Тадэвушы” стварала ілюзію адбытай вандроўкі на радзіму, вяртала да духоўнага здароўя, лучнасці з родным улоннем і рэальна не перакрывала перспектыву будучага вяртання да мясцін маладосці і маленства. Паэма “Пан Тадэвуш”
    Пераклад прыводзіцца паводле рукапісу, які захоўваецца ў зборах аўтара. — У. М.
    90
    была задумана і творча здзейснена на вяршыні настальгічнага памкнення Міцкевіча да старон бацькаўшчыны і надзеі ў прышлую магчымасць спаткання з радзімаю, здзейснена на вяршыні паэтавага “пачуцця і веры”.
    У лазанскай лірыцы Міцкевіча, не прызначанай да друку, гэтай вяршыні ўжо не было: паэт усведамляў сваю самотнасць і сваё пілігрымства ў эміграцыі, ад чаго радзіма ўяўлялася сапраўднай Аркадыяй.
    Паліліся мае слёзы. як дождж чысты і краплісты.
    На маленства. што было анельскім, сельскім, На юнацтва час мой шумны. неразумны, А таксама на век сталы, век няўдалы:
    Паліліся мае слёзы. як дождж чысты і краплісты.8 (Пераклад М. Танка)
    Гэта слёзы вяртання ў маладосць, слёзы аплаквання лёсу, апошнія слёзы не сентыментальнай стылізацыі ў лірыцы паэта, а працяг матыву плачу, выяўленага да таго, калі можна так сказаць, “рознаіпастасійнай” слязою ў санетах “Да Нёмна”, “Бахчысарай”, “Магілы гарэма” і іншых творах. Верш «Паліліся мае слёзы» даводзіць, — дзяліўся ўражаннямі Ю. Пшыбась, — што Міцкевіч глядзеў на сябе ўжо быццам з пазажыцця, з другога берага, з адлегласці, якая ўсе справы прыводзіць да крыніцы слёз, і жальбянай таксама. Гэтымі самымі слязамі ён абмыў успамін шчаслівага