Ты як здароўе...
Уладзімір Мархель
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 125с.
Мінск 1998
Дзякаваць Богу! Хоць клопат вярэдзіць, Ды я ўсё ж вярнуўся да ніў прадзядоўскіх. Вітай мяне, Нёман, стары мой суседзе! Вітай жа мяне, прынямонская вёска!
Чужынай апёкшыся, зведаўшы беды, Іду я спачыць пад страхою з саломы. Нівы дабра! Ці ж мяне вам не ведаць? Я прыяцель ваш, я ваш даўні знаёмы... I толькі у сэрцы, як з плоднага жніва Ашчадна пакінуты колас па вёсны, Застаўся ўспамін, што малюе мне жыва 1 час маладосці, і родную вёску.16
(Пераклад У. Мархеля)
16 Каратынскі В. Творы. Мн., 1994. С. 115.
108
Вяртанне Міцкевіча ў думках, ва ўяўленні на радзіму, рэалізаванае шчодрым узнаўленнем жыццяносных малюнкаў і эпізодаў у паэме “Пан Тадэвуш”, не выключала рэальнага, фізічнага вяртання ў край маленства, дадому, захоўвала надзею на сустрэчу паэта з апетымі ім мясцінамі. У лазанскай жа лірыцы паэта гэтай надзеі ўжо не стала. У вершах “Над воднай прасторай чыстай”, “Калі мой труп...”, “Паліліся мае слёзы...” Міцкевіч заглядвае ў такія глыбіні свае душы, якія адкрываюць яму сэнс страты радзімы і выпрабавання лёсу пілігрымствам.
Над воднай прасторай чыстай — Маланка, гром ціха рыкнуў, Вада глыбінёй празрыстай Адбіла святло, гук знікнуў. Вада засталася чыстай, Такой, як была, празрыстай.
Навокал вады нямала, I ў ёй я ўсё адбіваю. I гордыя ілбы скалаў I бліскавіцы мінаю.
Пагражаць — скалампачварам, Дажджы перавозіць — хмарам, Маланкам — грымець і гінуць, Мне ж — плыць і плыць безупынна.17
(Пераклад М. Аўрамчыка)
Трагічным асэнсаваннем немагчымасці вярнуцца ў край маленства блізкі да лазанскага
17 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 332—333.
109
цыкла Міцкевіча элегічны верш В. Каратынскага “Туга на чужой старане”, напісаны пабеларуску пад час паражэння паўстання 1863 г. і рэальнай пагрозы расстання з родным краем, калі пачуццё страты радзімы асабліва абвастрылася, набыло рысы жыццёвай катастрофы.
Працягваючы міцкевічаўскія традыцыі ў выказванні любасці да радзімы і пачуцця страты краіны маленства — свае Аркадыі, В. Каратынскі выйшаў праз вобразнасць беларускага меласу на высокі ўзровень натуральнага мастакоўскага самавыяўлення ў нацыянальнабеларускіх формах і тым самым засведчыў плённасць для беларускай літаратуры адраджэнскіх тэндэнцый, закладзеных у творчасці вялікага Адама Міцкевіча.
ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ
Рамантызм як мастацкі метад, несумненна, працягваў у еўрапейскіх літаратурах эпоху Адраджэння ці нават больш за тое — быў новай фазаю. Здзейснены Рэнесансам універсальны культурны пераварот распачаў у літаратуры рух да асобы і нацыі ў значнай ступені праз вяртанне да забытага антычнага ідэалу, створанага міфамі разам з міфалагізаванымі класічнымі творамі, і прадоўжыў ці, дакладней, узнавіў, а можа, паглыбіў гэты рух праз ідэалізаванае вяртанне да вуснапаэтычных здабыткаў перш за ўсё сваіх народаў.
Акрамя таго, Адраджэнне паклала пачатак пераадоленню элітарнага становішча асобных моў і паспяховаму ўраўноўванню пісьмовай — адначасна з лацінаю, напрыклад, або замест яе. Найлепшым чынам гэта пацвярджаюць выданні Бібліі ў перакладах на мовы народаў Еўропы, у тым ліку і першадрукі Францішка Скарыны. Праўда, скарынаўскі пераклад Бібліі вылучаўся тым, што беларуская гутарковая лексіка спалучалася ў ім са стараславянскай і таму складала не ўвесь моўны корпус тэксту. Здзяйсняючы рэнесансны акт у справе выдан
111
ня Святога пісання для «люду паспалітага», Скарына не быў тым не менш паслядоўным адраджэнцам, бо замест як мага паўнейшага пераключэння біблейскіх сюжэтаў у моўную стыхію свайго народа ён даволі стрымана карыстаўся беларускім гутарковым словам. Інакш кажучы, выдатны асветнікгуманіст не пайшоў да канца ў беларускамоўным асваенні галоўнай кнігі хрысціян, а схіліўся да стараславянскабеларускага моўнага кампрамісу, ці сужыцця, і, па сутнасці, стварыў беларускі варыянт Бібліівульгаты, засведчыўшы тым самым пэўную залежнасць ад сярэднявечных традыцый.
Праз трыста гадоў у творчасці Адама Міцкевіча склалася тыпалагічна падобная сітуацыя. Пераадольваючы асветніцкакласіцыстычную рэгламентаванасць паэтычнай творчасці і паблажлівае стаўленне да фальклору як да з’явы эстэтычна ніжэйшай за пісьмовую літаратуру, Адам Міцкевіч заглыбіўся ў такое асваенне беларускіх вераванняў і вуснай паэзіі, якое адкрыла перад ім сапраўднае бязмежжа мастацкага асэнсавання свету. Аднак рашучы перагляд эстэтыкі класіцызму і рамантычнае пераасэнсаванне беларускага фальклору яшчэ не гарантавалі вялікаму наваградчаніну засваенне вуснапаэтычных здабыткаў народа на пачутай мове ці, як гаварыў A. С. Пушкін, на «дзіўным прастамоўі»1, якім была на той час у Беларусі беларуская мова. Лагічным адраджэнскараман
1 Пушкнн A. С. Полн. собр. соч. Т. 11. М.; Л.. 1949. С 73.
112
тычным рухам паэта быў бы яго зварот да беларускай мовы. I тое, што ў індывідуальным пераасэнсаванні фадьклору свайго народа Міцкевіч не дайшоў да мовы носьбіта гэтага фальклору, а спыніўся на агульнапрынятай тады ў яго краі польскамоўнай форме засваення вуснапаэтычных скарбаў, толькі пацвярджае, што ў дачыненні да беларускай літаратуры аўтар «Пана Тадэвуша» ў чымсьці застаўся на класіцыстычных пазіцыях.
Тыпалагічная сувязь такіх, здавалася б, далёкіх адна ад аднае з’яў, як пераклад Бібліі і літаратурнае асваенне фальклору, заснавана на падабенстве паўмер у прамым ці апасродкавым выкарыстанні магчымасцей беларускай мовы, на суадпаведнасці недавыяўленага адраджэнскага патэнцыялу ў творчасці Францішка Скарыны і Адама Міцкевіча.
Разам з тым паэзія Міцкевіча, калі разглядаць яе ў кантэксце гісторыі беларускай культуры, — гэта з’ява, генетычна вызначаная рэнесанснымі працэсамі скарынаўскай эпохі і таксама арыентаваная на адраджэнне, але ўжо ўскладненая вынікамі працяглай паланізацыі грамадства.
Творчасць Міцкевіча была, такім чынам, наступным адраджэнскім вітком новага часу. Абапіраючыся на беларускія вераванні і фальклор, яна ў параўнанні з літаратурай эпохі Адраджэння выяўляла, з аднаго боку, новы ўзровень этнагістарычнага раскрыцця асобы, a з другога — прыхільнасць мясцовага мастацтва да творчасці на чужой мове, гэта значыць да
113
сярэднявечнай еўрапейскай традыцыі, калі ў Еўропе, як зазначае прафесар Майнцкага універсітэта В. Эльверт, «тварыць на роднай мове не было прынята ўвогуле»2.
Несумненна, што не толькі Францішак Скарына, які выданнем беларускастараславянскай Бібліі здзейсніў адраджэнскі подзвіг, не пераадолеў да канца сярэднявечных традыцый, але і Адам Міцкевіч, які рашуча пайшоў на адмаўленне класіцыстычнага негатьгўнага стаўлення да фальклору як аднаўленчай крыніцы літаратуры, не перагледзеў асветніцкай рэгламентацыі наконт ужывання беларускай мовы толькі ў нізкіх літаратурных жанрах і тым самым унёс сваю запозненую даніну сярэднявечным традыцыям.
I калі Скарына ў сваёй асветніцкавыдавецкай дзейнасці непасрэдна выходзіў з беларускага сярэднявечча, пакідаў яго і адначасна не парываў з ім, то Міцкевіч, які аддалены ад таго часу трыма стагоддзямі і новым гістарычным вопытам, ужо апасродкавана звязаны з сярэднявечнымі традыцыямі, але ўсётакі звязаны — праз моўную сітуацыю. Прырода гэтай сувязі завуалявана грамадскапалітычнымі і канкрэтна гістарычнымі абумоўленасцямі, якімі звычайна вызначаецца знешні пласт складнікаў мастацкай свядомасці. Унутраны ж пласт,
2 Elvert V. Т. L’empoli des langues etrangeres come procede linguistigue // Revue de la litterature comparee. 1960. N 3. P. 10
114
набліжаны да першапрычыны і зародкавых форм, залягае ў глыбінях псіхалогіі творчасці і замацоўваецца ці арганізуецца архетыпам.
Прырода стрымліваючых фактараў у паступальнай дзейнасці Францішка Скарыны і Адама Міцкевіча, або, так бы мовіць, наканаванасць гэтых фактараў, несумненна, лучыцца з беларускім архетыпам, сфакусаваным, паводле выяўленай у скарынаўскіх і міцкевічаўскіх працах тыпалогіі, на кансерватыўнасць раўнавагі і ашчаднасць самараскрыцця. Кансерватыўнасць раўнавагі ў Скарынавых перакладах Бібліі паслядоўна зафіксавана суіснаваннемсумоўем стараславянскай і беларускай гутарковай лексікі, а ў творах Адама Міцкевіча яна грунтуецца ў асноўным на кантамінацыі польскай мовы і беларускіх фальклорных матываў.
Усе супярэчнасці мастацкай творчасці ў беларускім літаратурным працэсе першай паловы XIX ст. так ці інакш суадносіліся з беларускапольскім узаемадзеяннем на ўзроўні польскамоўнага асваення беларускага матэрыялу аўтарамі беларускага (ліцвінскага) паходжання. 1 незалежна ад таго, ці беларускае народнаархетыпічнае мысленне, маючы свае законы, узгаднялася з законамі польскай мовы, ці законы польскай мовы прыстасоўваліся да беларускага архетыпа, у творчасці ўраджэнцаў беларускага краю, якія пісалі папольску, адбывалася спалучэнне элементаў дзвюх моўных сістэм, прытым адна з іх — польская — выкон
115
вала парадную ролю, а другая — беларуская — прысутнічала на тылавым плане, апасродкавана, праз тэматыку, фальклор і аўтарскую ментальнасць, што падпарадкоўвала сабе логіку мастацкага развіцця вобразаў твораў і час ад часу заяўляла пра сябе нечаканым лексічным «жэстам» і сінтаксічным «бунтам». Гэта выпрацоўвала індывідуальны моўны стыль аўтараў і складвалася ў своеасаблівы рэгіянальны стыль або манеру паэтычнага пісьма польскамоўнай літаратуры ўбеларускім (ліцвінскім) краі.
Дастасаванне польскай мовы да беларускага светабачання ў польскамоўнай творчасці паэтаў беларускага (ліцвінскага) паходжання не магло дасягнуць поўнай адэкватнасці: пастаянна пра сябе нагадвала несупадзенне спадчыннаархетыпічнага адчування беларускай прасодыі з пісьмова арыентаваным культуралагічным успрыняццем базавых рытмікаінтанацыйных законаў польскай мовы. Таму лексікасемантычныя і сінтаксічныя адхіленні ад нормаў польскай мовы, заўважаныя даследчыкамі ў паэзіі Адама Міцкевіча, — гэта хутчэй за ўсё не да канца ўсвядомлены кантамінацыйны спосаб развіцця варыянта польскай мовы. Ва ўсякім разе без уплыву беларускай мовы тут не абышлося. Мастацкае асваенне ў масіве польскай мовы матэрыялу, успрынятага ў беларускамоўнай стыхіі, стварала прэцэдэнт сумяшчальнага суаднясення дзвюх ментальнасцей, дзвюх традыцый і двух кодаў, на аснове чаго ўзнікалі, па сутнасці, двухсістэмныя тэксты.
116
Знакаміты пачатак паэмы «Пан Тадэвуш» прыйшоў да Міцкевіча ў Велікапольшчы, наведанне якое ў 1831 г. узмацніла сум па родных мясцінах. Задуманы там, а пазней напісаны, «Пан Тадэвуш» стаў для нашага земляка не проста мастацкім узнаўленнем знаёмых і любасных з дзяцінства малюнкаў роднай зямлі, а ў літаральным сэнсе сродкам пераадолення настальгіі па Наваградчыне. Каментар жа да свае паэмы Міцкевіч напісаў дзеля тлумачэння палітычнага становішча былога Вялікага Княства Літоўскага, а не дзеля прасвятлення так званых правінцыялізмаў, такіх, да прыкладу, як свірэпа, дзяцеліна, граблі, вушакі, склют, благі ў першай кнізе і тых беларускіх лексічных, граматычных і сінтаксічных форм, якія шчодра раскіданыя ў астатніх кнігах «Пана Тадэвуша».