• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    8 Міцкевіч А. Свійязянка. С. 334.
    91
    дзяцінства, перажываную і яшчэ не скончаную няўдачу мужчынскага веку»9.
    Міцкевіч зноў, як і ў “Дзядах”, апынуўся на мяжы жыцця і смерці, на мяжы трагічнасці свайго існавання паза межамі радзімы — бясконцага памірання і ўваскрэсення праз памяць, перанесеную ў край маленства:
    Калі мой труп тут паміж вас сядзіць, Гамоніць з вамі, ў вочы вам глядзіць, Душа ў далі блукае, — ах, блукае I наракае ўсё — ах, наракае.
    Я маю край, радзіму дум сваіх, Мілейшы ён, чым гэтая краіна, Што зараз у вачах стаіць маіх, To майго сэрца любая айчына.
    Туды я ад турбот і ад забаў
    Люблю ўцякаць, Сяджу там пад дубамі, Там я ляжу сярод духмяных траў, Там я ганяюся за матылямі.
    У белым з ганку там яна ідзе. Да нас у гай зялёны прылятае, У збожжы тоне, быццам у вадзе, Нам свеціць з гор, нібы заранка тая.10 (Пераклад А. Зарыцкага)
    Лазанская лірыка лучылася з разняволеннем душы паэта, адчутым яшчэ на вяршыні Аюдага, аднак гэтае разняволенне адкрывалася ўжо не для перспектывы, а для вечнасці.
    9 Przybos J. Czytaj^c Mickiewicza. Warszawa, 1956. S. 222.
    10 Міцкевіч A. Свіцязянка. C. 333.
    92
    Вершы лазанскай лірыкі зафіксавалі такі стан душы паэта, да якога амаль немагчыма наблізіцца інтэрпрэтатарам. Простая алегарычнасць зразумелых слоў пераўтвараецца зместам гэтых вершаў у шматзначную сімволіку. якая адкрывае кожнаму яго глыбіні светабачання і светаадчування, але найбольш тому, хто здольны на суперажыванне і наблізіўся ў сваім душэўным стане да таго скрыжавання прасторы і часу, у якім апынуўся калісьці паэт, адарваны ад радзімы.
    МАТЫВЫ РАДЗІМЫ Ў ТВОРЧАСЦІ АДАМА МІЦКЕВІЧА I ЯГО ПАСЛЯДОЎНІКАЎ НА БЕЛАРУСІ
    Творчасць Адама Міцкевіча з часу выдання яго праграмнарамантычнага зборніка «Балады і рамансы» мела шырокую вядомасць на радзіме, асабліва ў літаратурных колах. Пільная ўвага ўраджэнцаў Беларусі да творчага набытку земляка, які з мая 1829 г. знаходзіўся ў эміграцыі, не магла не выклікаць у мясцовых польскамоўных паэтаў пэўнай арыентацыі на сферу яго мастацкіх інтарэсаў і дасягненняў. Аднак уплыў Міцкевіча на той літаратурны працэс, які працякаў на яго радзіме, больш выяўляўся не ў прыватнаверсіфікатарскіх наследаваннях, а ў адраджэнскім стымуляванні адкрыцця радзімы паэтамі наступнага пакалення.
    На шляхі вялікага наваградчаніна жыццёвы лёс вывеў Уладзіслава Сыракомлю ў 1835 г., калі пасля закрыцця царскімі ўладамі дамініканскай школы ў Нясвіжы ён пераехаў на вучобу ў Наваградак, у тую самую школу манахаўдамініканаў, якую за дваццаць гадоў да таго паспяхова скончыў Адам Міцкевіч. Творчасць жа Міцкевіча ў чытацкую свядомасць вясковага лірніка паўнапраўна ўвайшла на самым пачатку саракавых гадоў, у часе яго
    94
    службы ў нясвіжскай канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі, і назаўсёды засталася дарадчай спадарожніцай у мастацкім развіцці яго літаратурных пачынанняў. У 1843 г., яшчэ да свайго паэтычнага дэбюту ў друку, Сыракомля напісаў пародыю рамантычнай песні, наследаванай Міцкевічам з Шылера і ўкладзенай у вусны Густавапустэльніка ў IV частцы ковенскавіленскіх “Дзядоў”. Захаваўшы нязменнымі першыя два радкі Міцкевічавай песні, Сыракомля далейшы тэкст свайго верша скіраваў у бок, процілеглы зместу першаўзору, і пераарыентаваў яго, як было заведзена ў коле нясвіжскіх канцылярыстаў, захопленых вершаскладаннем, у іранічнае рэчышча. Таму вершаванае пасланне да ганарлівай адрасаткі было, акрамя парадыйнай рэакцыі на пачатковы рамантызм у краі, яшчэ і пэўнай самаіроніям Сыракомлі:
    3 палацаў, пыхлівых адвечна, Красуня. сыдзі ў маю хатку, Але прыхапі ўсё ж манаткі, — Ў мяне напаткаеш галечу.
    Святая усюды пустота.
    Ды нават не думай аб хлебе, Бо верны каханак мо лепей Кармійь цябе будзе пяшчотай.1 (Пераклад У. Мархеля)
    У канцы 1855 г., калі да Вільні дайшла чутка, што 26 лістапада памёр Адам Міцкевіч,
    1 Сыракомля У. Добрыя весці. Мн., 1993. С. 20.
    95
    памёр у Канстанцінопалі, нечакана, у часе фарміравання легіёнаў для вызвольнага паходу на радзіму, Сыракомля напісаў хвалюючы «Верш на скон Адама», у якім сягаў у пазаканцавыя далягляды, выказваючы веру, што дух вялікага паэта будзе ў небе паслом «свабоднай і роднай зямлі», а цяпер
    ...яго Літва! Літва родная
    Нават слёзы адкрыта выплакаць не можа.
    Вясковы лірнік выдатна ведаў творчасць вялікага эмігранта і сачыў за падрыхтоўкай яго збору твораў у Варшаве. He прымаючы распаўсюджаную версію пра паходжанне прозвішча аўтара «Пана Тадэвуша» ад імя Міцька і адстойваючы сваё права на абарону этымалагічнай праўды пра імя выдатнага земляка, ён у лісце ад 15 лістапада 1857 г., адрасаваным варшаўскаму сябру Яну Хэнцінскаму, недвухсэнсоўна пісаў: «Дарагі ты мой карэктар твораў Адама! Ты павінен перш за ўсё ведаць, як твой аўтар называецца. Ён ніколі не быў Міцькевічам, a — Міцкевічам. I будзьце ўжо ласкавыя, хоць раз навучыцеся добра вымаўляць нашыя прозвішчы»2.
    Найбольшае ўражанне на Сыракомлю рабілі творы Міцкевіча з матывамі памкнёнасці ў родны край. Верш «3 успамінаў гор» вясковы лірнік напісаў пад уплывам Міцкевічавага санета «Акерманскія стэпы», дзе далёкая радзіма не адгукаецца на зварот да яе спакутаванай
    2 Korotyhski Wl. R. Syrokomlao sobie Warszawa. 1896. S. 47.
    96
    душы паэтавыгнанніка. Сыракомля напісаў свой верш летам 1858 г., у час перадапошняй паездкі ў Польшчу, праўда, не так наследуючы Міцкевічаў вобраз чакання заклікальнага голасу з радзімы, як развіваючы яго ў напрамку дыялогу з родным краем, прытым у разліку на спрыянне ці падтрымку горных вяршыняў і аблокаў. Аднак сляды сувязі з крымскімі санетамі Міцкевіча, сувязі арыенціровачнага парадку, выявіліся ў паэзіі вясковага лірніка значна раней, бадай на самым пачатку творчага шляху. Яго цыкл «Успаміны Нясвіжа», які складаецца з сямі санетаў («Успамін», «Места», «Замак», «Труны Радзівілаў», «Альба», «Святы крыж, абацтва бенедыктынаў і местачковыя магілы», «Да Багародзіцы»), узнік у 1844 г. Напісаны з несумненным улікам Міцкевічавых крымскіх санетаў некропальскай тэматыкі «Пахавальня Патоцкай» і «Магілы гарэма», гэты цыкл яўна проціпастаўляўся паўднёваўсходнім мусульманскім рэаліям твораў былога выгнанніка сваім мясцовым зместам, фрагментамі мінуласці сваёй радзімы.
    Працуючы над паэмаю «Дабрародны Ян Дэмбарог», Сыракомля, як заўважылі яго сучаснікі, у прыватнасці Юзаф Ігнат Крашэўскі, арыентаваўся на Міцкевічавага «Пана Тадэвуша» перш за ўсё ў разгортванні сюжэта паводле, так бы мовіць, шэкспіраўскай мадэлі стасункаў пасвараных сем’яў і тыпова шлюбнага вырашэння зацяжнога канфлікту, а таксама ў стварэнні атмасферы даверлівага аповяду і ўзнаўленні парадыгмы ўспрымання радзімы.
    97
    Аднак за Міцкевічавым настальгічным уяўленнем родных мясцін, пазначаным у пачатковых радках «Пана Тадэвуша» паглыбленнем вобраза Яна Каханоўскага пра час усведамлення каштоўнасці здароўя, Сыракомля пайсці не мог, таму што не знаходзіўся, як Міцкевіч, у эміграцыі, і да таго ж семантыка міцкевічаўскага параўнання радзімы і здароўя была выяўлена ў паэме з мастацкай вычарпальнасцю.
    Муза вясковага лірніка, не навярэджаная настальгічным пачуццём, выбрала супастаўленне радзімы (гістарычнай Літвы) з чужынаю:
    Святая Літва мая, краю мой родны, Пустэчаў пяскоў, дзірванамі ты плодны! He кінецца ў вока глухмень твая надта. He тое ў табе, што на поўдні прынадным, Дзе, кажуць. палі нібы райскае дзіва, Дзе міртамі лес зарастае, алівай, Дзе горы — не тое, што нашы Панары, Такія навокал раскіданы чары, Такія там рэкі, азёры, мясціны — Змалёўваюць з іх італьянцы карціны, Якія пасля да нас возяць на продаж.
    Ці ж ты гэту славу, мой край, пераможаш.
    Параўнанне яўна не на карысць родных мясцін. Аднак зроблена яно не паводле ўласных назіранняў аўтара, а паводле ўяўленняў з чужых слоў, што так ці інакш закладвае долю сумнення ў адпаведнасці сказанага рэчаіснаму. Далейшы аповяд ва ўступнай частцы «Дабрароднага Яна Дэмбарога» засяроджаны на шэ
    98
    рых малюнках беларускаліцвінскіх краявідаў, падкрэслена кантрастных паўднёваму пейзажу, сціплых і непрэтэнцыёзных, асуджаных на эстэтычнаутылітарную паразу:
    Твой выгляд панурай акраскай напоўнен. Ў малюнку цябе не пакажаш на поўдні. На рэках тваіх не шумяць вадаспады, 1 шэрань паўсюды ў тваіх даляглядах.
    3 адных круглякоў твае злеплены хаты, I мох зелянее на стрэхах гарбатых, А люд пад страхою тут просты зазвычай. Што многім здаецца: да трох ён не злічыць.3 (Пераклад У. Мархеля)
    Між тым някідкая на першы погляд радзіма паэта — «святая Літва» адухоўлена яго любасцю, і ў гэтым яе перавага над прэзентабельнымі краямі. Уяўная для Сыракомлі чужына — гэта, па сутнасці, асвоеная Міцкевічам прастора, прывабнасць якой не засланіла сабою вобраз далёкай бацькаўшчыны, а хутчэй наадварот — уяскравіла яго, абвастрыўшы боль страты роднага ўлоння і ўзмацніўшы тугу па наваградскіх мясцінах. Міцкевіч, як зазначыў Ян Парандоўскі, «у самых нечаканых месцах умудраўся адшукаць пейзажы, якія нагадвалі яму Літву, і не заўважаў усіх астатніх пейзажаў і выдатнасцяў, якія натхнялі іншых паэтаў»4.
    У краявідах на чужыне аўтар «Пана Тадэвуша» імкнуўся знайсці прыкметы роднай Наваградчыны, распазнаваў яе рысы ў еўрапей
    3 Далягляды. Мн., 1983. С. 213.
    4 Парандовскнй Я. Алхнмня слова. М., 1990. С. 177.
    99
    скіх пейзажах. Зразумела, гэта адбывалася не без параўнання радзімы і чужыны, але параўнання на ўзроўні пераносу якасцей і ўласцівасцей, выяўленых у спалучэнні фарбаў. Чужына для Міцкевіча можа быць і цікавай і прывабнай, але не лепшай і прыгажэйшай за родны край. У вершы «Картофля» паэт недвухсэнсоўна сцвярджаў:
    О Навагрудскі край — мой родны дом. Праслаўлены Трамбецкага пяром. Куды б мяне не кінуў лёс жыццёвы. Забыць я не магу твае палі, дубровы. Нас вабіць невядомы край чужы, — Цікава паглядзець. Але нязручна жыць...5 (Пераклад Хв. Жычкі)
    У Сыракомлі ж параўнанне выведзена на ўзровень супрацьпастаўлення радзімы з чужынаю, у якім яскравыя іншаземныя фарбы падаюцца як фон для вылучэння стрыманасціплых фарбаў айчыны.
    Пафас любові да бацькаўшчыны праз супастаўленне свайго краю з «заморскім» праводзіць і Вінцэнт ДунінМарцінкевіч у вершаваным творы «Быліцы. Расказы Наума», толькі супастаўленне гэтае ён пераносіць у сферу сацыяльную: