• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    Прыгож край заморскі, — дзівы там страшэнны!
    Народ, кажуцьлюдзі. разумны, пісьменны: Мужычок багаты — у чобатах ходзіць.
    А божая ніўка беленькі хлеб родзіць:
    Усяк сабе панам — шчасліў быт дамовы!
    5 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 302—303.
    100
    Ды не шукай сэрца — то ж народ тарговы! Ой, нямаш зямелькі, як Беларусь радзона! На лугах дыванам сцелецца зялёна Травіца па пояс, кветкамі мігае!
    А лес, вось тычынка, неба падпірае!
    Мужык хоць убогі,— як вол працавіты!
    Гаруючы цяжка, рэдка калі сыты.6
    ДунінМарцінкевіч. як і Сыракомля, не прамінуў сказаць, што яго зямлю насяляе бедны, але працавіты люд. Праўда, ракурс паказу роднага краю ў вясковага лірніка стрыманасціплы, і не таму толькі, што гэта ўласцівасць яго беларускай ментальнасці, а найперш дзеля таго, каб звярнуць увагу на ўнутраную, не паказную змястоўнасць радзімы і яе насельнікаў. У Сыракомлевай гутарцыпаэме «Дабрародны Ян Дэмбарог» краявід і чалавек суадпаведныя ў сваёй непрэтэнцыёзнасці. У «Быліцы» ДунінаМарцінкевіча, які блізкі да Міцкевіча адкрытым захапленнем прыгажосцю роднага ўлоння, яны знаходзяцца ў пейзажнасацыяльным кантрасце — селянінпакутнік на фоне квітнеючай прыроды. Міцкевіч жа, узнёсла паэтызуючы прынаваградскія краявіды і адкрываючы тым самым эстэтычныя магчымасці іх бачання, імкнуўся да гармоніі пры ўзнаўленні вобразаў роднага краю. Пазначыўшы ў вершы «Картофля» элементарныя нязручнасці чалавечага быцця ў замежжы, паэт заўважае:
    Ты ж не такая, Русь, — адкрыта воку: Hi прорваў, ні вяршынь — прастор шырокі.
    6 ДунінМарцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. С. 346.
    101
    Раздолле, пекната і хараство, Смарагд вясною, золата ў жніво, I нездарма ў такім прыгожым краі Жывуць спрадвеку добрыя звычаі.7 (Пераклад Хв. Жычкі)
    «Запрашэнне глянуць на звыклы як быццам краявід, але ўжо і нязвыклы, бо ён непазнавальна змяніўся пад поглядам паэта, — слушна падкрэслівае В. А. Каваленка, — было па сутнасці запрашэннем глянуць у сваю душу, адкрыць яе для роднага краю. Свае «дамашнія», правінцыяльныя, нічым як быццам не знакамітыя лес і возера заслугоўвалі, аказваецца, самай натхнёнай паэтычнай увагі...»8 He проста ўспрынятае, а запомненае і душой адчутае хараство радзімы лучаць паэта з астатнім светам. Менавіта радзіма адкрывае шлях у вышэйшыя сферы. Менавіта радзіма як спазнаная і любая частка сусвету дае магчымасць улавіць адзінства ўсеагульнасці і вышэйшасць злітнасці зямлі з небам. Да гэтага рамантычная творчасць падвяла Міцкевіча задоўга да «Пана Тадэвуша» і нават да выгнання ў глыбіню Расіі — у часе стварэння балад, прымеркаваных да возера Свіцязь.
    Калі пад’язджаеш начною парою I станеш да возера тварам, — Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою, Мігцяць там і месяцаў пара.
    7 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 303.
    8 Каваленка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранаснь. Мн., 1975. С. 69.
    102
    He знаеш, — зпад ног, можа, гэта шкляная Ідзе аж да неба дарога
    Ці неба шкляное скляпенне схіляе Табе аж пад самыя ногі!
    I той, другі, бераг убачыць не ў сілах —
    3 вышынямі возера зліта.
    Нібыта вісіш ты на птахавых крылах
    У нейкім бяздонні блакіту.9
    (Пераклад А Бялевіча)
    Прыведзеныя радкі — гэта не толькі візуальнае ўспрыманне возера Свіцязь і рамантычнае ўяўленне яго лучнасці з нябеснаю сферай (зрэшты, дастаткова рэальнага), а адчуванне паэтам сябе ў нябеснаазёрназямным зліцці, у пераходнасці сфераў, у адначасовасці і аднапрасторавасці двух светаў. Яўленае Міцкевічу бачанне Свіцязі пазначыла магчымасць адкрыцця вышэйшасці гармоніі сусвету менавіта ў сувязі з родным краем і найперш праз любасць да яго.
    Будучы ў часе выгнання на поўдні і звяртаючыся ў санеце «Акерманскія стэпы» да далёкай радзімы, паэт не атрымлівае адказу, бо гэтая гармонія была парушана. Невыпадкова Міцкевіч у адэскі цыкл увёў, дапрацаваўшы, санет «Да Нёмна», напісаны яшчэ ў Шчорсах у 1821 г. як прадчуванне расстання з радзімаю, гіпертрафіраванае стратаю надзеі на перспектыву свайго кахання да Марылі Верашчакі. Матывы і рэмінісцэнцыі гэтага санета вельмі
    9 Міцкевіч А. Свінязянка. С. 338—339.
    103
    часта гучаць у творчасці паслядоўнікаўземлякоў Міцкевіча, напрыклад у вершах «Да Нёмна» Юліяна Корсака і «Да Адама Міцкевіча» Габрыэлі Пузыны.
    Апынуўшыся ў эміграцыі, Міцкевіч імкнуўся запаўняць свой быт такімі атрыбутамі, якія нагадвалі б яму край маленства і маладосці. Старэйшая дачка паэта Марыя пісала ва ўспамінах: «У нашым садзіку было і дрэўка рабіны, якое сам бацька пасадзіў, і дзе б мы калі не мелі сад, ён заўсёды клапаціўся, каб у ім было дрэва, якое яму напамінала б Літву і горкія ягады якога дзеля памяці ён таксама любіў»10. У адным з лістоў яна адзначала, што дзяцінства яе ўбірала ў сябе не толькі дом, дзе яны жылі, «але і далёкую айчыну», якую «вучылі больш за ўсё любіць, адрываючы думкі і пачуцці ад прыёмнай зямлі, заўсёды ўспрыманай за часовае жытло»11.
    Уносячы ліцвінскі стыль у сваё эмігранцкае жыццё і напаўняючы яго прыкметамі і дэталямі родных мясцін, Міцкевіч спрабаваў прыглушыць сум па мінулым, але не мог перанесці ў эміграцыю пакінутую радзіму. Міцкевіч няўхільна набліжаўся да таго, каб скарыстаць самы надзейны і даступны для яго — мастацкі спосаб вяртання дамоў. Зварот
    10 Gorecka М. Wspomnienia о Adamie Mickiewiczu. 3 wyd. Krakow, 1897. S. 39.
    11 Maslanka J. Nieznany r^kopis corki Adama Mickiewicza // Pamiftnik Literacki. 1956. R XLXII. Zeszyt specjalny. S. 419.
    104
    «Літва! Мая айчына!..», пастаўлены ў пачатак «Пана Тадэвуша», мае для паэта амаль рытуальнае значэнне. Гэта канкрэтны накірунак і канкрэтная сфера яго ўяўнага вяртання. Яны неадменныя і незаменныя.
    Вось чаму, калі Ю.У. Нямцэвіч прапанаваў А. Міцкевічу замяніць у першым радку «Пана Тадэвуша» слова «Літва» на «Польшча», то ён абурыўся гэтай прапановаю12. Ускоснае непрыняцце пазіцыі вялікага наваградчаніна ў дачыненні да родных мясцін і гістарычнай Літвы выявілася нават у стылізаваным працягу яго паэмы, напісаным Ю. Славацкім таксама пад назваю «Пан Тадэвуш». Як зазначае 3. Стэфаноўская, «для Міцкевіча Літва, як Сапліцова, ёсць сфера свойскасці. У той час як Славацкі свядома і настойліва экспануе чужасць Літвы і ліцвінскасці»13. У выніку польскія літаратуразнаўцы вымушаны канстатаваць, што «цяпер не хапае нам гістарычнага ўяўлення, каб зразумець штось такое, як ліцвінскі партыкулярызм Міцкевіча»14.
    Між тым міцкевічазнаўства незалежна ад шматбаковасці і рознаўзроўневасці даследавання спадчыны паэта не звярнула ўвагі на тое, што творчасць яго рэалізоўвалася не толькі ў лучнасці з радзімаю, Наваградчынаю,
    12 Pelczynski S. Proroctwo Mickiewicza. Warszawa, 1930. S. 224.
    13 Stefanowska Z. Pan Tadeusz — i co dalej? // Teksty Drugie. 1997. N 1/2. S. 11.
    14 Stefanowska Z. Geniusz poety, geniusz narodu // Teksty Drugie. 1995. N 6. S. 26.
    105
    праз фальклор беларусаў, іх вераванні і мову, але і ў разрыве з родным краем дзеля польскай мовы. Менавіта ва ўзаемадзеянні гэтых двух пачаткаў — лучнасці і разрыву з бацькаўшчынай — узнікла асабліва высокая напружанасць светаадчування паэта. 3 часам лучнасць яго з радзімаю ўскладнілася, перайшла, так бы мовіць, у якасна іншую фазу. Эміграцыя паглыбіла разрыў фізічнапрасторавы, але ўзмацніла, абвастрыла сувязь духоўнага парадку, прытым на фоне ўяўляльнай палітычнай радзімы, радзімы страчанай дзяржаўнасці.
    У стане душэўнага дыскамфорту скіроўваў Міцкевіч сваю думку ў бок радзімы, і толькі засяроджанасць на ўзнаўленні вобразаў роднага краю прыносіла нейкі лад у яго светаадчуванне. Удзячны за вернутае ў дзяцінстве жыццё, паэт у надзеі на новы цуд звяртаўся да Святой Дзевы Марыі са стрыманым маленнем:
    Ты вернеш нас дзівосна ў край каханы.
    Тым часам перанось мой дух засумаваны У лес зялёны, на пагоркі і паляны, Што над блакітным Нёмнам скрозь парассціланы, Да маляваных ніў, дзе жыта серабрыцца I залачоная калышацца пшанійа.
    Дзе грэчка, быццам снег, свірэпа. як бурштыны, I дзяцельнік гарыць румянцамі дзяўчыны.15
    (Пераклад П. Бітэля)
    Матывы тугі па радзіме і вяртання на родную зямлю становяцца бадай ці не вядучымі ў творчасці многіх землякоў Міцкевіча, якія ад
    15 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 475.
    106
    носяцца да наступнага за ім пакалення. 3 асаблівым замілаваннем узнаўляў малюнкі роднага ўлоння Геранім Марцінкевіч, калі знаходзіўся ўдалечыні ад яго. Краявіды радзімы, закліканыя ў вершы настальгічнай памяццю паэта, ажывалі ў яго творах без аніякага супастаўлення з чужынаю, бо яны, так бы мовіць, паза канкурэнцыяй. У вершы «Пілігрым», напісаным у Разані, Г. Марцінкевіч канстатаваў, што ён апынуўся далёка ў чужым краі і не ведае, калі вернецца дахаты, калі надыдзе яго спатканне з любай у тым краі, дзе дрэвы ўпіраюцца ў неба, дзе свята прыроды, дзе «спявае надзея», дзе «пеніцца Дзвіна ад лебядзіных крылаў». Вяртанню загадкавага героя ў родны горад над Дзвіною прысвечана таксама і ненадрукаваная драма Г. Марцінкевіча «Падарожны».
    Вяртаннем апавядальніка ў мясціны маладосці, у прынёманскі край пачынаецца паэма “Таміла” Вінцэся Каратынскага, ураджэнца Наваградчыны, які прысвяціў вялікаму земляку некалькі змястоўных біяграфічных матэрыялаў і праз усё жыццё пранёс паважлівую, неаднойчы зафіксаваную ў друку ўвагу да творчасці аўтара “Пана Тадэвуша”.
    Каратынскі знайшоў і апублікаваў метрыку хрышчэння Адама Бярнарда Міцкевіча, выявіў шмат ускосных сведчанняў да яго біяграфіі, зыходзячы з якіх даводзіў (і ў гэтым яго падтрымлівалі Ігнат Дамейка і Адам Плуг). што паэт нарадзіўся не на хутары Завоссе, а менавіта ў Наваградку. Да краязнаўчых росшукаў
    107
    Каратынскага на Наваградчыне дадаваліся яго грунтоўная дасведчанасць у гісторыі філамацкага руху і разуменне грамадзянскага подзвігу колішніх студэнтаў Віленскага універсітэта, уменне цаніць гэта і здольнасць эмацыянальна ўсведамляць пераемнасць пакаленняў. Сакратар вясковага лірніка Сыракомлі падзяляў Міцкевічаву тугу па сакраментальнай гармоніі свету і ўспрымаў яго арыентацыю на лучнасць веры і асветы як традыцыю, вартую наследавання, аднак на практыцы здзяйсняў гэта не так праз мастацкія вобразы, як на аснове дэкларацыі (“Да святла набліжае крок новы...”).
    Аўтарскае вяртанне на радзіму ў паэме “Таміла” адрозніваецца ад Міцкевічавага відавочнай рэальнасцю, хоць па настрою вельмі блізкае да тых эмоцый, якімі суправаджаюцца ўспаміны аўтара “Пана Тадэвуша”: