• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    Паэтырамантыкі, якія пісалі папольску, але сваім паходжаннем і жыццёвым лёсам лучыліся з беларускім краем, а ў гістарычных уяўленнях — з колішнім Вялікім Княствам
    50
    Літоўскім, найперш, без сумненняў, адкрывалі вуснапаэтычную скарбніцу беларускага народа. Пры ўсёй захопленасці перакладамі навагрэчаскіх і марлацкіх песень Аляксандр Ходзька не прамінуў напісаць некалькі твораў, у якіх мясцовы фальклор займаў вядучае становішча. Так, паходжанне балады А. Ходзькі «Маліны» звязана з адным з варыянтаў тых казаклегенд, якія, паводле класіфікацыі фалькларыстаў, аб’ядноўваюцца сюжэтным тыпам «цудоўная дудачка». Цудадзейны спеўгранне ў гэтай баладзе Ходзькі, як і ў беларускіх народных казках з падобным сюжэтам, служыць выкрыццю зла, з’яўляецца носьбітам праўды і сродкам пакарання той, што, кіруючыся зайздрасцю, звяла са свету бязвінную сяструсаперніцу дзеля асабістага шчасця. Жорсткі ўчынак не застаецца без адплаты, трагічнае кола, такім чынам, замыкаецца. Цудадзейства дудкі, скручанай з вярбіны, якою прарасла падступна загубленая маладосць, — гэта, па сутнасці, адзіны фантастычны элемент у баладзе, заснаванай на апавядальным раскрыцці трагізму жыццёвых сітуацый. Другая ж балада А. Ходзькі «Васілёк», напісаная паэтам у родных Крывічах, узыходзіць да мясцовага падання, цалкам заснаванага на хрысціянскіх уяўленнях. Пазбаўленая напружаных жыццёвых калізій, яна грунтуецца на статычным драматызме, які надае аповяду расцягнутаапісальны, сентыментальны характар.
    У двадцатыя гады ў асяроддзі паэтаўфіламатаў выпрацаваліся два жыццядзейсныя pa
    51
    мантычныя жанры — балада і песня. Жанр балады грунтаваўся галоўным чынам на казачнафантастычных і паданневых сюжэтах. Узор балады, заснаванай на некалькіх песенных матывах (дзяўчынасірата чакае свайго суджанага з вайны, пахаванне каханых у адной магіле і інш.) у спалучэнні з народнай дэманалогіяй, быў створаны Тамашом Занам. Яго балада «Цыганка», змешчаная ў часопісе «Dziennik Wilenski» ў 1822 г., пашырала выяўленчыя магчымасці жанру дзякуючы творчаму выкарыстанню мастацкіх здабыткаў народнай песні. Тым не менш гэтае адкрыццё Зана не атрымала развіцця ў творчасці іншых паэтаўфіламатаў.
    Так здарылася, верагодна, таму, што сярод прыхільнікаў новага літаратурнага кірунку балада культывавалася як жанр, прыдатны найбольш для адлюстравання легендарных і гістарычных тэм. Паколькі рамантыкаў захапляла напачатку народнасць у яе гістарычна аддаленым часе і ў дахрысціянскім выяўленні, а народныя песні, якія толькі пачыналі запісваць, успрымаліся як творы, дзе амаль зніклі ці сказіліся рысы далёкай мінуласці, то, зразумела, аддавалася перавага пошукам хвалюючага сюжэта ў казках, легендах, паданнях. Гэтаму ў значнай ступені спрыялі першыя фальклорнаэтнаграфічныя публікацыі, прысвечаныя вераванням беларусаў і іх абраднасці, а таксама тое, што нейкі час у XIX ст. «баладнасць» ліраэпічных народных песень не ўсведамлялася ні паэтамі, ні збіральнікамі.
    52
    «Беларускія балады, — зазначае Л. Салавей, — як і адпаведныя творы іншых народаў, не мелі адной акрэсленай назвы. Народныя спевакі называлі іх «доўгімі песнямі», «даўнімі песнямі» або «смутнымі», «жалоснымі песнямі». Нам даводзілася чуць народнае азначэнне балады як «быль», што, аднак, адносілася толькі да характару зместу, сапраўднасці яе апавядання. Фалькларысты першай палавіны XIX ст. для азначэння балады шырока карысталіся тэрмінам «думка»33.
    З’яўленне балад А. Міцкевіча, Т. Зана, А. Ходзькі ў друку стымулявала цікавасць да фантастыкі беларусаў, да народнай дэманалогіі, якая дзівосна паўставала ў легендах, паданнях, вераваннях і несла з сабою не толькі забабонныя, прымхлівыя ўяўленні пра цёмныя, злыя духі і сілы, але і выяўляла спецыфічную форму мастацкага мыслення народа.
    Імкненне да адкрыцця народнай фантастыкі як своеасаблівай сферы вобразнага ўспрымання свету заўважна і ў тых пісьменнікаў Беларусі, якія да філамацкага кола не належалі. Паводле часу прыходу ў літаратуру яны належаць да пазнейшай генерацыі аўтараў. Тадэвуш ЛадаЗаблоцкі на пачатку сваёй творчасці напісаў некалькі рамантычных балад, у якіх паспяхова выкарыстаў мясцовыя паданні, у рознай ступені звязаныя з фантастычнымі ўяўленнямі беларусаў. Балада «Зачараваная дзяўчына» была створана ў 1833 г. у Віцебску
    33 Балады. Мн„ 1977. Кн. 1. С.6.
    53
    на аснове падання, пачутага аўтарам яшчэ ў маленстве «з вуснаў сляпога жабрака»34. Падзеі, пра якія распавядаецца ў творы, разгортваюцца не ў абстрактным месцы, а ў канкрэтнай мясціне, там, дзе Віцьба ўпадае ў Дзвіну, дзе калісьці стаяў «замак багаты», у якім спала сном непрабудным дзяўчына. Сюжэт у баладзе развіваецца ў драматычнанапружаным ключы. «Мужны сын полацкага князя» імкнецца прарвацца ў замак. На яго шляху паўстаюць цёмныя сілы і спароджаныя імі спакусы, аднак яны пераадольваюцца — праўда, не так адвагаю героя, як цудадзействам крыжа. Трагічная развязка наступае паводле волі звышнатуральных сіл, бо абуджаная дзяўчына выклікала ў княжыча не цнатлівае, а палкае пачуццё. Герой, такім чынам, гіне ў сутыкненні не з цёмнымі, дэманічнымі сіламі, а з хрысціянскай мараллю. У баладзе «Зачараваная дзяўчына» ўвага чытача скіроўвалася на тыпова рамантычны канфлікт героя і нябесных сіл.
    Больш выразную жыццёвую аснову мела балада Т. ЛадыЗаблоцкага «Ляшка», напісаная ў Віцебску ў 1835 г. і змешчаная ў перыёдыцы з наступнай аўтарскай прыпіскай: «Змест гэтай балады я ўзяў са Стрыйкоўскага. Паўтарыў яе Гільзен у сваёй гісторыі Інфлянтаў. He маючы пад рукою ніводнай з гэтых прац, не магу прывесці старонкі, дзе гэта паданне знаходзіцца»35. Кшачкоўскі ж пазней сцвярджаў,
    34 Rubon. 1846. Т. 7. S.151.
    35 Athenaeum. 1844. Ks. 3. S. 81.
    54
    што ён ведае «чатыры варыянты легенды, апрацаванай у баладзе Заблоцкага»36. Ёсць, такім чынам, падставы меркаваць, што паэт меў дачыненне да народнага апавядальналегендарнага твора, даволі рана зафіксаванага ў гістарычных працах у выніку яго шырокага вуснага бытавання ў паўночным рэгіёне Віцебшчыны.
    У баладзе ЛадыЗаблоцкага маладая ляшка, каб не застацца паланянкайналожніцай пераможцы ліцвіна, паведамляе, што яна заварожана ад мяча і перадасць яму сакрэт непаражальнасці, калі ён выпрабуе свой меч на ёй:
    «О Ліцвіне зласлівы! Калі стан мой жахлівы Цябе мучыць не дужа, Дай ад’ехаць дадому. Я сакрэт выдам тут жа, Невядомы нікому.
    Ты з яго дапамогай 3 бою выйдзеш любога I здаровы і цэлы: 3 чараў моцы прыбудзе. He кране меч, а стрэлы Адштурхнуць твае грудзі
    Што ж нахмурыў ты бровы? Паспытаць будзь гатовы Ты на мне тыя чары!37
    (Перакжід У. Мархеля)
    36 Ballada polska / Oprac. Cz. Zgorzelski, Wroclaw etc., 1962. S. 333.
    37 Paca нябёсаў на зямлі тутэйшай. Мн , 1998. С. 259.
    55
    Ліцвін, справакаваны на дзеянне, прымае прапанову ляшкі, і яна, кіруючыся высокаю прагаю асабістай свабоды, выбаўляецца ад прыніжэння цаною ўласнай смерці.
    Ствараючы паэтычны варыянт драматычнападзейнай часткі легендарнага сюжэта, запазычанага з пэўнай крыніцы, Тадэвуш ЛадаЗаблоцкі прытрымліваўся іншага прынцыпу адбору народнай фантастыкі, чым, прыгадаем. Тамаш Зан, «Цыганка» якога паўстала не на адной канкрэтнай крыніцы, а на шырокай вуснапаэтычнай аснове, прынамсі ў выніку канцэнтраванага творчага ўзнаўлення песенных матываў у баладным сюжэце.
    Псіхалагічнае саперніцтва ляшкі і ліцвіна ў баладзе прыводзіць гераіню, якая не хацела стаць наложніцай ліцвіна, бо ён пазбавіў яе свабоды і радзімы, да свядомай смерці, а праз гэта і да маральнай перамогі над даверлівым гвалтаўніком. Баладны канфлікт тут вырваўся са сферы асабістага, раскрыў духоўную магутнасць паланянкі, пачэрпнутую з любасці да свабоды і радзімы.
    Тэма свабодалюбства і радзімы, закранутая ў баладзе «Ляшка», стала адной з галоўных у творчасці Т. ЛадыЗаблоцкага, калі ён, трапіўшы ў выгнанне на Каўказ, усё часцей пачаў звяртацца да вобразаў роднага краю — элегіі «Вілія», «Да Дзвіны», «Дума», верш «Далжаньскае возера» і іншыя творы, якія не прыносілі ў яго паэзію колькінебудзь заўважных фальклорных рэмінісцэнцый.
    56
    Фальклорныя рэмінісцэнцыі, між іншым, адсутнічаюць таксама ў творчасці тых паэтаў беларускаліцвінскага краю, якія ў сваёй версіфікатарскай практыцы ўвогуле абмінулі жанр балады. Іх паэзія працягвала жыць у свеце вобразаў, сфарміраваных калі не класіцызмам, то сентыменталізмам, не адважваючыся на асвяжальнае ўзаемадзеянне з фальклорам і на збліжэнне асобы аўтара з творчасцю, амаль не дакранаючыся да блізкага і самабытнага акаляючага жыцця.
    Да асобных вобразаў гэтага жыцця, да яго адбіткаў у вуснапаэтычных сведках даўніны паспрабаваў дакрануцца на пачатку трыццатых гадоў Аляксандр ГротСпасоўскі, напісаўшы дзесяць балад і вершаваных апавяданняў («Латнік», «Апошняе паляванне», «Старое возера», «Раскаянне», «Русалкі» і інш.), вытрыманых у духу першаснага засваення беларускіх паданняў, але на ўзроўні трывіяльна рамантычнай паэтызацыі народных вераванняў.
    Баладная традыцыя ў мастацкім асэнсаванні беларускага фальклорнага матэрыялу мела выніковы працяг у творчасці Яна Баршчэўскага. Яго працы над празаічнаю кнігаю фантастычных апавяданняў «Шляхціц Завальня» папярэднічала грунтоўнае засваенне паданняў паўночнаўсходняга рэгіёна Беларусі праз вершаваныя балады («Дзве бярозы», «Курганы», «Роспач», «Партрэт», «Рыбак» і інш.). Сюжэт балады «Зарослае возера» цалкам быў перанесены ў кнігу «Шляхціц Завальня» і не толькі ў
    57
    нейкай ступені стылёва паўтораны, але і дапоўнены рэаліямі псіхалагічнага плана ў першай частцы апавядання «Рыбак Родзька». «Балады, — тлумачыў Ян Баршчэўскі, — былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры — ад песні пераходзіць да апавядання пра тое, што нас найбольш займае»38.
    Ян Баршчэўскі, які, паводле сведчанняў, «любіў часта паўтараць потым перад маладзейшымі», што Адам Міцкевіч «чытаў яго вершы, пахваліў іх і ўласнай рукой паправіў некаторыя»39, да жанру балады звярнуўся не раней, чым у трыццатыя гады, ва ўсялякім разе пасля асабістага знаёмства з вялікім наваградчанінам, прайшоўшы класіцысцкую школу версіфікатарства. I калі балада Баршчэўскага «Рыбак» — гэта прамое наследаванне Міцкевічавай «Свіцязянкі», з пэўнай, аднак, арыентацыяй на адаптацыю зместу першаўзору, на яго абмежаванне дзівосатворнымі падзеямі дзеля пацвярджэння думкі, што празмерная захопленасць таксама караецца, то балада «Зарослае возера», самастойна ўзведзеная на аснове дзівоснасцяў сутыкнення чалавека са злым духам, мае прыкметы гавэнды ў даволі разгорнутай уступнай частцы: