• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    29 Чачот Я. Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989. С. 94.
    42
    па ваколіцы, і натоўпы веруючых пачалі сцякацца да царквы з рознымі дарамі. Пападдзя, надзвычай задаволеная выдумкай, мяняе ўбранні, каштоўнасці і г. д. Дзеля павелічэння даходаў пападдзя падгаворвае мужа пабудаваць карчму насупраць царквы. Але святататцы ў рэшце рэшт пакараны. На месцы, дзе стаяла царква, утварылася горка, і адтуль толькі даносіцца гучанне званоў, у якія звоняць пакараныя non і пападдзя. Заканчваецца балада маралізаваннем.
    Так. божыя слугі жыць сціпла павінны, Быць шчырымі. роўнымі з людам.
    Пра душы. пра добрае дбаць штохвіліны
    I бынь у паводзінах цудам.
    He так, як той non з пападдзёй. Што ж, званіпе Званамі цяпер ды зубамі
    Пад гэтым во долам — вы толькі смяшыйе Людзей, ашуканых тут вамі.
    Бо той, хто наўмысна ліхое ўчыняс,
    Хто рвецца абкрасці любога,
    Хто людзям галовы тлуміпь толькі й знае. He знойдзе спагады ні ў кога!
    I ў пекле такому нясоладка будзе — Пачнуцца і з д'ябламі звады.
    3 пагардай глядзяць во на гэтакіх людзі, Жыццю будуць хціўцы не рады...30
    (Пераклад К. Цвіркі)
    Схільнасць Яна Чачота да маралізавання нават у не вельмі прыдатным для гэтага жанры зыходзіла ад унутранай патрэбы паэта ўплываць на ўдасканаленне грамадства, але і было абумоўлена асветніцкай зададзенасцю мастацтва.
    30 Чачот Я. Наваградскі замак. С. 113—114.
    43
    Дыдактычныя ўстаўкі і высновы не зусім стасаваліся да баладнага аповяду, самадастатковага ў драматычным развіцці сюжэта. Будучы паводле зместу творамі баладнага складу, Чачотавы балады («Бекеш», «Наваградскі замак», «Калдычэўскі шчупак», «Падземны звон на гары ў Пазяневічах», «Радзівіл, або Заснаванне Вільні», «Узногі», «Мышанка», «Свіцязь»), зразумела, цярпелі жанравыя страты праз павучальныя ўпляценні ў вершаваны аповяд, гэтаксама як і ад таго, што народныя паданні ўзнаўляліся ў іх максімальна дакладна праз спрошчанагутарковы стыль і перанасычэнне падзей бытавымі дэталямі. Балады Чачота, такім чынам, неслі ў сабе відавочныя рысы гавэнды — жанру, які пашырыўся ў польскай літаратуры як разнавіднасць вершаванага аповяду ў саракавыя—пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя.
    Зачаткі гавэнды былі закладзены таксама і ў баладах Адама Міцкевіча, але захаваны ў іх баланс лірычнай і эпічнай плыняў не выстаўляў напаказ тых рыс, якія сталі пазней жыццятворнымі для ўзнікнення разнастайных форм вершаваных аповядаў у беларускім краі.
    Адам Міцкевіч, калі рыхтаваў да друку «Балады і рамансы», да слова гавэнда яшчэ не звяртаўся як да назвы пэўнага літаратурнага жанру, а ўжываў яго ў агульнапрынятым тады значэнні — «бесклапотная гутарка» ці «пустая гаворка»31. Выкарыстанню гэтага слова ў
    31 Bartoszewicz A. Polska terminologia literacka // Pami^tnik Literacki. 1963. R. 54. Z. 3. S. 160.
    44
    якасці жанравай дэфініцыі ў літаратуры папярэднічала паступовае асэнсаванне яго як стылёва раскаванага і не звязанага з нейкай канкрэтнай формаю выказвання думак. Менавіта з такою семантыкай і ўвайшло слова гавэнда ў літаратуру для пазначэння бясхітрасных вершаваных аповесцяў Г. Ржавускага, В. Поля, 3. Качкоўскага і іншых з жыцця польскай шляхты. Стыль гавэнды дазваляў далучыць чытача (праз вобраз апавядальніка) да ілюзорнага саўдзелу ў распавяданых гісторыях, а праз іх — і да мінулага Рэчы Паспалітай.
    Зварот жа вясковага лірніка Уладзіслава Сыракомлі да жанру гавэнды быў абумоўлены пошукамі найбольш простай і даступнай для шырокіх колаў формы вершаванага аповяду. Адкрыўшы, як і Адам Міцкевіч, выяву высокамаральных якасцей беларускага народа ў яго фальклоры, Сыракомля на аснове казачных і паданневых сюжэтаў ствараў вершаваныя апавяданні з маралізатарскім падтэкстам — народныя гавэнды. Гэты жанр быў для вясковага лірніка спосабам спасціжэння народнага мікракосму, уваходу ў сферу этнабеларускага светаўспрыняцця і разам з тым надзейным сродкам сувязі з шырокімі грамадскімі слаямі дзякуючы ўвядзенню ў яго вобраза апавядальніка, светаразуменне якога вынікала з народных уяўленняў пра дабро і зло і падпарадкоўвала сабе ўвесь вершаваны аповяд.
    Спалучаючы ў народнай гавэндзе такія два кампазіцыйна істотныя элементы, як сюжэтны
    45
    аповяд, заснаваны на звестках вуснапаэтычнага паходжання, і маралістычнае павучанне ці настаўленне, выведзенае з хрысціянскай традыцыі або з біблейскага тэксту, Сыракомля імкнуўся наблізіць уласную творчасць да светаўспрымання сваіх адрасатаў — «братоў у капоце і братоў у сярмязе». Таму маналагічнае развіццё аповяду ў гавэндах вясковага лірніка мае на прыкмеце ці нават вымагае не так наяўнасці чытача, як прысутнасці зацікаўленага, суперажывальнага слухача. Характарызуючы Сыракомлеву гавэнду, польскі літаратуразнавец Вацлаў Кубацкі падкрэсліваў, што «гэта паэзія не напісаная, а прамоўленая, натуральная, паўімправізаваная, таму так часта яе народным сімвалам становіцца ў Сыракомлі ліра старцапесняра»32.
    Камунікатыўнасць гавэнды вясковага лірніка грунтавалася, папершае, на выключна даверлівым тоне апавядальніка, што павінна было папярэджваць сумненне ў аўтэнтычнасці расповяду, а падругое — на абуджэнні цікавасці не да нейкіх далёкіх ці чужых гісторый, a да мясцовьгх паданняў, легенд і нядаўніх здарэнняў. Так, палескае паданне пра асочніка, які падняў сякеру ў сваю абарону і забіў пана лоўчага, а пасля вымушаны быў доўгі час хавацца ў лесе, Сыракомля пачуў ад бацькі Адама Плуга і ўзнавіў у гавэндзе «Хадыка». На паданні, звязаным з Мірскім замкам, была за
    32 Kubacki W. Gawyda о Syrokomli // Syrokomla W. Wybor poezji. Warszawa, 1957. S. 43.
    46
    снавана гавэнда «Пра зачараваны скарб», a высяленне бацькі паэта з арандаванай ім Тулёнкі сталася тэмай гавэнды з наднёманскіх палёў «Кавалак хлеба».
    Распрацоўка жанру народнай гавэнды была паслядоўным набліжэннем творчасці вясковага лірніка да мастацкай свядомасці беларускага народа, перш за усё дробнай шляхты і сялянства, для якіх вуснапаэтычныя традыцыі былі бліжэй, чым літаратурнапісьмовыя. Гэта (побач з падтрымкай беларускіх пісьменнікаў і зацікаўленасцю ў развіцці ўласна беларускай літаратуры) вызначала гістарычна абумоўлены і ўнутрана лагічны рух паэта да беларускамоўнай творчасці. Разам з тым Сыракомлевы гавэнды нельга ўспрымаць як нейкі этап у гэтым руху. Яны былі ў ім з’явай, паралельнай да творчасці на беларускай мове, г.зн. не абавязкова выводзілі Сыракомлю да напісання беларускамоўных твораў менавіта ў жанры гавэнды. 3 напісаных пабеларуску вершаў вясковага лірніка, якія былі заашчаджаны ад страты, ні «Добрыя весці», ні «Ужо птушкі пяюць усюды» да гутарковаапавядальнага стылю ніякага дачынення не маюць. Гэта лірычнапубліцыстычныя вершы.
    Магчыма, ад жанру гавэнды не надта далёка адступіўся сваім беларускамоўным творам сябра Уладзіслава Сыракомлі Адам Плуг. Яго празаічны абразок «Кручаная баба», заснаваны на вясковым анекдоце, быў напісаны гутарковаразмоўным стылем, блізкім да асяроддзя апрацаванага сюжэта, асяроддзя, адкуль былі
    47
    пачэрпнуты шмат якія матэрыялы для вершаваных аповядаў, што ўвайшлі ў зборнікі «Родны загон» і «Калоссе з роднай нівы».
    Імпульс, нададзены Міцкевічавай творчасцю праз узор асваення беларускага фальклору ў «Баладах і рамансах», прадвызначыў інтэнсіўнае развіццё жанру гавэнды і з’яўленне на сумежжы двух жанраў — балады і гавэнды — пэўнай разнавіднасці баладнай формы ў беларускай літаратуры ў час, калі у баладзе не было ўжо вострай грамадскай патрэбы. Аднак гэта не значыць, што гавэнда адмяняла жанр балады.
    Выступленне Адама Міцкевіча ў друку з рамантычнай паэзіяй зрабіла моцны ўплыў не толькі на рост пісьменніцкай цікавасці да вуснапаэтычнага набытку беларусаў, але і выклікала да жыцця, найперш у асяроддзі філаматаў, значную колькасць твораў, заснаваных на беларускім фальклорным матэрыяле.
    Настойваючы на новым разуменні літаратурнай дзейнасці і сцвярджаючы на практыцы мастацтва, вольнае ад наследавання класіцыстычным узорам, філаматы імкнуліся пісаць творы, заснаваныя пераважна на мясцовым гістарычнападанневым ці народнапаэтычным матэрыяле, напоўненыя патрыятычнай ідэяй служэння роднаму краю, агульнаму дабру. Гэта, зразумела, выключала ўспрыманне фальклору як экзотыкі, выпрацоўвала ў рамантыкаў высакародную надзею спасцігнуць характар народа, глыбінную пульсацыю яго культуры. Таму зварот філаматаў да беларускай мовы ў час правядзення ўрачыстасцей быў для іх, не
    48
    сумненна, адной з яскравых праяў далучанасці да духоўнага пачатку народнага жыцця. Невыпадкова беларускамоўныя сцэнкі да дня імянін Ю. Яжоўскага і Ф. Малеўскага, падрыхтаваныя Я. Чачотам, і яго вітанне на беларускай мове, прысвечанае Адаму Міцкевічу, папярэднічалі (сакавік, снежань 1819 г.) з’яўленню ў друку польскамоўных твораў філаматаў, у якіх выкарыстоўваліся фальклорныя матывы.
    На аснове абвостранай цікавасці філаматаў да фальклору паўставалі своеасаблівыя — у залежнасці ад індывідуальных схільнасцей і ідэйнамастацкіх пошукаў — літаратурныя інтэрпрэтацыі вуснапаэтычнай творчасці. У пераадоленні таго адрыву культуры ад народных традыцый, які быў унармаваны класіцыстамі XVIII ст. і падтрымліваўся іх познімі паслядоўнікамі, Адам Міцкевіч і Ян Чачот выпрацоўвалі розныя тыпы ўзаемадзеяння з вуснай паэзіяй. Засваенне беларускага фальклору ў Міцкевіча шматстайнае. Яго літаратурнай практыцы ўласцівы складаныя і надзвычай тонкія стасункі вуснапаэтычнай і літаратурнакніжнай стыхій, бадай, на ўсіх творчых узроўнях. У Чачота ж асваенне фальклорнага набытку было менш мабільнае, яно абмяжоўвалася апрацоўкай беларускага меласу і мела пэўную зададзенасць. Таму ў яго, паэтарамантыка, які быў для Міцкевіча аўтарытэтным кансультантам па вуснапаэтычнай творчасці, выяўлялася адчувальная сувязь з асветніцкім рацыяналізмам.
    49
    У адрозненне ад Яна Чачота, увага якога засяроджвалася на мясцовым, беларускім, фальклоры, Аляксандр Ходзька не абмяжоўваўся выкарыстаннем вуснапаэтычных сюжэтаў і матываў рэгіянальнага паходжання і бытавання. У яго кнігу «Паэтычныя творы», выдадзеную ў Пецярбурзе ў 1829 г., акрамя балад, заснаваных на беларускаліцвінскім фальклорным матэрыяле, увайшлі таксама пераклады навагрэчаскіх і марлацкіх песень.
    Творчыя пошукі Аляксандра Ходзькі, несумненна, адбываліся ў рэчышчы рамантычнага фалькларызму і, магчыма, былі прадвызначаны літаратурнымі дасягненнямі Байрана, які збіраў паўднёваславянскую і навагрэчаскую вусную паэзію і выкарыстоўваў яе ў сваіх паўднёвьгх паэмах і ў «Паломніцтве ЧайльдГарольда» — творах, добра вядомых тады еўрапейскаму чытачу. Творчафалькларыстычныя інтарэсы А.Ходзькі былі, такім чынам, шырэйшыя, чым у Яна Чачота, і ўжо таму выяўленне рамантызму ў яго творчасці мела параўнальна акрэсленыя рэгіянальныя рысы. Асабліва калі ўлічыць, што славянскія народы на пачатку XIX ст. уступілі ў пару нацыянальнага ўздыму, які суправаджаўся фарміраваннем вобліку сваёй літаратуры — найперш праз асваенне фальклорнага набытку свайго народа.