Ты як здароўе...
Уладзімір Мархель
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 125с.
Мінск 1998
У баладзе «Рамантычнасць» рацыяналізм Снядэцкага мусіў быць нейтралізаваны ірацыяналізмам Міцкевіча, які прадбачыў новыя далягляды мастацтва і, набліжаючыся да іх, спрабаваў тлумачыць моваю вобразаў невытлумачальнае.
«Рамантычнасць» у творчасці Міцкевіча — гэта, па ўсёй верагоднасці, не зусім, як сцвярджае В. Вайнтраўб, «маніфест крайняга ірацыяналізму»8, а выбар, канчатковы і незваротны, на карысць рамантычнага шляху да пазнання свету ў яго пазаканцавых праявах.
8 Weintraub W. Poeta і prorok. Rzecz о profetyzmie Mickiewicza. Warszawa, 1982. S. 26.
18
Toe, што паэт расцэньваў названую баладу як пачатак свайго руху менавіта ў гэтым кірунку, пацвярджаецца яго выказваннем, якое прывёў пазней Аляксандр Ходзька паводле іх гутаркі. «У «Рамантычнасці», — гаварыў маладзейшаму сябруземляку Міцкевіч, — ёсць ужо зерне будучай паэзіі: пачуццё і вера. Я шукаў, бачыў, як там дзяўчына, і ў наступных паэтычных творах ніколі не збіўся з той дарогі»9. Паэт атаясамліваў сябе не так з аўтарамвідавочцам, як з гераіняй балады. Неардынарнасць светаўспрымання (здольнасць бачыць здань памерлага каханка) ставіла яе ў выключнае становішча ў дачыненні да астатніх, да тых, хто гэтай уласцівасці не меў. I незалежна ад таго, хто яна для акаляючых людзей — апантаная, вар’ятка, дзівачка, яна асуджана на адзіноту, хоць не абдзелена ўвагаю і нават суперажываннем з боку людскога натоўпу.
Акрамя таго, у баладзе «Рамантычнасць» закраналася праблема натоўпуграмады і паэта і вырашалася яна як быццам не на першым падзейным плане, але таксама праз асобу галоўнай гераіні, праз стаўленне відавочцаў да дзіўных паводзін Карусі. Паэтапавядальнік, натуральна, як і належыць рамантычнаму паэту, не зліваўся з натоўпамграмадою, але, застаючыся самім сабою, па сутнасці, трымаў пазіцыю натоўпу, які, паводле Снядэцкага,
9 Mickiewicz A. Wspomnienia і mysli / Wyd. S. Pigoii. Warszawa, 1958. S. 86.
19
адурманены забабонамі. Атрымлівалася, што паэтрамантык падзяляў забабоны. А яны, дарэчы, убіралі ў сябе і вераванні, і абрадавую паэзію народа. Трымаючы, такім чынам, бок натоўпу, Міцкевіч вырашыў, хоць і не напрамую, пытанне суадносін уласнай творчасці з фальклорам.
Тым не менш у самой тканіне балады сувязь з вуснапаэтычнай матэрыяй у форме запазычанняў адсутнічае. Тут ёсць сувязь іншага парадку — на ўзроўні выяўлення засвоенага веравання беларусаў, якое тычыцца вяртання памерлых душ, пакліканых з таго свету бязмежнай тугою жывых. На гэта звярнуў увагу яшчэ ў трыццатыя гады Станіслаў Станкевіч, які, спаслаўшыся на фальклорнаэтнаграфічныя запісы Міхала Федароўскага, зусім слушна зазначыў, што «канцэпцыя духа каханка ў Міцкевічавай баладзе ні ў чым не пярэчыць уяўленням народа»10.
У адпаведнасці з уяўленнямі народа, найперш беларускага, напісаны і іншыя балады Міцкевіча незалежна ад таго, ці закраналі яны легендарнагераічную тэму, ці лучыліся з фантастычнымі з’явамі, ці мелі дачыненне да біяграфіі паэта. Так, у адной з «біяграфічных» балад Міцкевіча — «Пралеска» алегарычны вобраз ранневясновай кветкі надзелены рысамі, якія ідуць з глыбіняў традыцыйна беларускіх уяўленняў пра годную сціпласць асобы.
10 Stankiewicz St. Pierwiastki bialoruskie w polskiej poezji romantycznej. Cz. 1. Wilno, 1936. S. 163.
20
Дыялог паміж «Я» паэта і пралескаю алюзійна высвечвае праблему рамантызму з пазіцыі ўсведамлення непазбежнасці ранняга росквітку кветкі і з пазіцыі сумнення ў паспяховасці гэтага росквітку. Папярэджанне пра небяспеку, якая падпільноўвае пралеску, зыходзіць ад «Я» паэта, знаёмага з неспрыяльнай рэчаіснасцю:
Покуль, кветка, час прадвесні:
Поўнач стыняй патыхае.
На гары шмат белай плесні, Шчэ дуброва не сухая.
Кінь агеньчыкам святліцца
I стуліся пры яліне, Каб цябе не знішчыў іней Ці халодная расіца.11
(Пераклад У. Мархеля)
Гэтай часткаю зместу твор Адама Міцкевіча скіроўваўся да палемікі з прыхільнікамі класіцызму, а наступнай — да паразумення з сябраміфіламатамі і каханай. Празрыстая алегорыя балады нясе намёк, што пралеска — гэта рамантычная паэзія Міцкевіча, якая з’явілася ў суровых умовах, але не будзе хавацца ў зацішак, бо хоча ахвярна служыць сябрам і каханай, усведамляючы не так сваю прыгажосць, як першаснасць. Пралеска прыгожая тым, што яна першая кветка і што яе можна ўплятаць у вянок. Пад вянком жа падразумяваўся першы паэтычны зборнік Міцке
11 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 335.
21
віча «Балады і рамансы» (1822), які якраз і пачынаўся з «Пралескі».
Папулярнасць «Балад і рамансаў» сярод моладзі была надзвычайная. Францішак Малеўскі, напрыклад, у лісце да аўтара зборніка пісаў: «Не паверыш, як кружыў гэты мой адзіны томік, больш за іншыя чыталі «Свіцязянку» і «Курганок», самыя славянскія»12.
Іншай была рэакцыя на Міцкевічаў зборнік у прадстаўнікоў старой літаратурнай школы. Эпігон класіцызму Каятан Козьмян недвухсэнсоўна заяўляў: «З’явіўся... у Літве спачатку нясмелы паслядоўнік Трамбецкага, пазней паслядоўнік усіх нямецкіх, англійскіх паэтаў і ненавісны для грэкаў, рымлян і французаў — Міцкевіч. Выбраў ён спосаб да капання ў злачынствах сярэдняга веку, падняў бунт супраць розуму і заслуг Снядэцкіх. Перавярнуў адразу ўсю класічную літаратуру ў Літве, ляцелі зпад яго' пяра, як град, балады... Віленская і камянецкая моладзь кінулася ўслед за сваім новым рэфарматарам... Моладзь хапала атручаныя творы і атручвалася, пакуль нарэшце не выпырснула з мазгоў ліцвінскага вешчуна слаўная «Ода да маладосці». Гэта ўжо выклікала поўны заварот галавы. Моладзь адчула сябе ўсім у айчыне, у патрыятызме, у літаратуры...»13
Звёўшы змест «Оды» да праблемы па^аленняў, К. Козьмян засведчыў просталінейнае
12 Zgorzelski Cz. Wst^p // Mickiewicz A. Wybor poezji. T. 1. Warszawa, 1978. S. LVIII.
13 Kozmian K. Pamiftniki. T. 3. Wroclaw, 1972. S. 424—425.
22
ўспрыманне гэтага твора з боку класіцыстаў. Між тым Міцкевічава «Ода да маладосці» — твор шматмерны і, па ўсёй верагоднасці, зашыфраваны,. Наследуючы класіцызм у жанравай форме, паэт напоўніў «Оду» зместам, які сваёй сутнасцю адмаўляў асветніцкую рэгламентацыю творчасці, але не меў гэта за галоўную задачу. Пераадоленне асветніцкакласіцыстычнай інерцыі адбывалася ў «Одзе да маладосці» між іншым, мімаходзь, г. зн. без палемічнага напружання.
Лірычная ўрачыстасць рытарычнага ў сваёй аснове верша выяўляла рамантычную памкнёнасць аўтара ў будучыню, яго мройнае сяганне за межы свайго часу і вялікую надзею на маладую сілу дружных аднадумцаў. Лозунгавыя ўстаўкі, запазычаныя з масонскіх заклікаў, пазначалі філамацкую лучнасць і арыентацыю філаматаў на пераўтварэнне свету:
Вітаем зару свабоды, За ёю — сонца збавення!14
(Пераклад А.Вялюгіна і С. Дзяргая)
Аптымістычная перспектыва, уяўленая праз гіпербалізаваныя з’явы рэчаіснасці, набывае ў «Одзе да маладосці» ўсясветныя маштабы, якія сведчаць не так пра ступень прароцтваў паэта, як пра маштабы яго любові да людства і яго веры ў светлую гармонію чалавечага быцця на зямлі. Буйнамаштабнасць мастацкага мыслен
14 Мінкевіч А. Свіцязянка. С. 306.
23
ня Міцкевіча, яго універсалізм у гэтым творы не былі праяваю рамантычнага індывідуалізму, а, хутчэй, наадварот — фарміраваліся імкненнем да агульнага дабра і пачуццём братэрства.
«Ода да маладосці» — тыпова рамантычны твор. Аднак у ёй не было нават той лучнасці з фальклорам, якая назіралася ў «Пралесцы» і «Рамантычнасці».
Адной з асноўных праблем эстэтыкі рамантызму, як вядома, была праблема фальклору, яго ўспрыняцця, вывучэння і засваення. Наколькі нарматыўнасць позніх класіцыстаўасветнікаў стрымлівала судакрананне літаратуры з народнай творчасцю, настолькі жанравая і выяўленчая раскаванасць рамантыкаў адкрывала магчымасці для самага разнастайнага літаратурнафальклорнага ўзаемадзення.
«Свіцязянка» была першай баладаю, якую Адам Міцкевіч апублікаваў у перыёдыцы яшчэ да выдання свайго паэтычнага зборніка «Балады і рамансы». Змяшчаючы яе, часопіс «Dziennik Wilenski» даў наступную прыпіску аўтара: «Свіцязь — вялікае і прыгожае возера ў Наваградскім павеце. Ёсць чуткі, што на яго берагах з’яўляюцца ундзіны, або вадзяныя німфы, якія народ называе свіцязянкамі»15. Такі каментарый быў неабходны для ўведзення чытача ў свет рамантычных дзівосаў, для пацвярджэння таго, што падзеі, пра якія распавядаецца ў баладзе, — не плён аўтарскай фантазіі, а рэчаіснасць, якая жыве ў народнай
15 Dziennik Wilenski. 1822. Т. 1. N 3. S. 348.
24
паэзіі і можа быць дакументавана праз дакладнае ўказанне і героя, і месца дзеяння.
Што там за хлопец зачараваны?
Што за дзяўчына такая?
Берагам росным ноччу туманнай
Ходзяць. ледзь месяц заззяе.
Кош яе поўны спелай маліны.
Хлопец частуецца ёю.
Гэта, напэўна, любы дзяўчыны, 3 любай ідзе ён сваёю.
Ледзь не штоночы, гонячы змору, Хлопец прыходзіць зза гаю.
Ён паляўнічы з гэтага бору.
Дзеўчына хто? Я не знаю.16
(Пераклад Я. Міклашэўскага)
Такі ідылічны пачатак. балады як быццам не прадракае трагічных падзей. Хлопец прысягае дзяўчыне на вернасць, але яна нечакана знікае, каб з’явіцца перад каханым у іншай постаці і выпрабаваць яго пачуццё. Хлопец парушае клятву, і таму павінен быць пакараны за амаральны ўчынак.
Як слушна заўважыў А.Лойка, «Свіцязянка» Міцкевіча з аднайменнай балады — родная сястра русалкі, як яна ўяўлялася беларускаму селяніну. Аснова гэтага вобраза — у фальклорных уяўленнях аб русалках, інтэрпрэтацыя ж гэтых уяўленняў — своеасаблівая, аўтарская. Паэт не імкнецца паказаць усяго, што гаво
16 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 344.
25
раць аб русалках у народзе. Ён спыняецца на адным моманце: дзе русалка, там «ніхто з хлопцаў не адважваўся адзін прайсці міма», бо не ўхілішся ад смерці. Але калі русалка, паводле народнага падання, губіць хлопца проста так — такое ўжо прыроджанае ў яе жаданне губіць мужчынскі род, то ў баладзе Міцкевіча яна губіць стральца за ашуканства, за здраджанае каханне. Здрада, адступніцтва павінны быць пакараны — такую агульначалавечую думку праводзіць паэт праз вобразную тканіну балады «Свіцязянка», абапіраючыся на беларускія фальклорныя матывы і вобразы17.
Народны матыў непазбежнай адплаты за нядобрыя, амаральныя ўчынкі, за прынесенае людзям зло Міцкевіч увёў і ў іншыя свае балады. Так, у баладзе «Свіцязь», дзе апаэтызавана легендарнае ўзнікненне возера, згадваецца «царзелле», якое прыносіць пагібель тым, хто яго сарве. Паводде Міцкевіча, «царзеллем» сталі дзяўчаты, што свядома, каб не быць паланянкамі і не зняславіць сябе, пайшлі на смерць. I калі яны гінуць у выніку боскага заступніцтва — патаплення горада разам з жыхарамі, якія не ў стане стрымаць варожую асаду, то заваёўнікі, захапіўшыся «царзеллем», прымаюць кару, па сутнасці, ад красуньдзяўчат — ад «царзелля», у якое ператварыліся жыхаркі гераічнага, няскоранага горада.