• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ты як здароўе...  Уладзімір Мархель

    Ты як здароўе...

    Уладзімір Мархель

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 125с.
    Мінск 1998
    21.34 МБ
    I няхай «Пан Тадэвуш» быў напісаны ў эміграцыі на пачатку трыццатых гадоў, і няхай мова Міцкевіча ўвесь час знаходзілася ў стане эвалюцыі, беларускія словы ў яго творы траплялі тады не радзей, чым у віленскаковенскі перыяд. У часе напісання балад выразы беларускага паходжання прыходзілі ў творчасць наваградскага генія разам з паданнямі і вераваннямі мясцовага люду (дасеўкі, зажынкі, куцця, нуда, труна і інш.).
    Разам з тым у творчасці Адама Міцкевіча ёсць такая дыялектычная супярэчнасць, без высвятлення якой амаль немагчыма ўбачыць і нават прыблізна асэнсаваць прыкметы беларускай ментальнасці ў яго мастацкай практыцы,
    117
    завуаляванай знешнімі атрыбутамі версіфікацыі, але выразнай па форме на фоне кантрасту паміж моўнапольскай арыентацыяй рэгіянальнага характару паэтычных твораў і іх універсальным значэннем.
    Універсалізм і нацыянальная адметнасць, будучы элементамі свядомасці ў тагачаснай еўрапейскай культуры, узаемадзейнічалі ў творчасці Міцкевіча на іерархічным узроўні выяўлення этнічнабеларускага, гістарычналіцвінскага і нацыянальнапольскага элементаў. Тэарэтычна адмежаваўшыся артыкулам «Пра рамантычную паэзію» ад класіцыстычнай нарматыўнасці ў эстэтычным спазнанні свету і практычна падмацаваўшы гэта зборнікам «Балады і рамансы» (1822), Міцкевіч пераадолеў асветніцкі касмапалітызм, але не коштам прасвятлення паняцця народ, размытага ў беларускім краі рухам гісторыі. Суадносіны і суадтаянне народа і чалавецтва ў творчасці паэта вызначаюцца і вымяраюцца месцам у яго свядомасці роднага краю, Наваградчыны, названай Літвою.
    Апяваючы прынёманскі край праз генетычнатрадыцыйнае засваенне яго вуснапаэтычных скарбаў і вераванняў, аўтар «Дзядоў» і «Пана Тадэвуша», з аднаго боку. далучаўся да ўсяго чалавецтва, а з другога — узнімаўся да неспазнанага вышэйшага адзінства. Паэзія Міцкевіча ўвесь час суадносілася ў сваёй рэалізацыі з гэтым адзінствам усеагульнасцю і вышэйшасцю, выконваючы пазнаваўчамастацкую ролю, падмацаваную арыентацыяй на духоўную эвалюцыю, на пранікненне ў таем
    118
    нае, вызваленне творчага патэнцыялу чалавека і ўдасканаленне грамадскага жыцця, выяўляючы засяроджанасць на касмічных, гістарычных і эсхаталагічных перспектывах чалавечага існавання. Праведзеная праз гарызанталі гісторыі і вертыкалі космасу, паэзія Адама Міцкевіча вызначалася пазнаваўчым максімалізмам. Настальгія па радзіме ўзмацняла ў яго творчасці тугу па сакраментальнай гармоніі і памкненне да паяднання духоўнакультурных вартасцей з натуральным вобразам свету, а таксама веры з вынікамі навукі.
    Звярнуўшыся ў II частцы ковенскавіленскіх «Дзядоў» да памінальнага абраду сваіх землякоў, свайго народа, Міцкевіч зрабіў паэтычную інтэрпрэтацыю вераванняў беларусаў, перакананых у глыбокім сэнсе лучнасці рытуальнага ладу і космасу. Урачыстасці шанавання памерлых продкаў, што праводзяцца беларусамі звычайна па хатах і на могілках, паэт перанёс ва уніяцкую капліцу (але закінутую, не дзейную) і ўзнавіў іх у межах рытуальнага пранікнення ў пазаканцавы свет. Чысцовыя душы ўступаюць у паэме ў стасункі, адпаведныя ўзроўню іх зямной маралі, і тым самым дэкларуюць непазбежнасць расплаты за ўчыненае зло, а іерархічнае пакаранне зла, здзейсненага калісьці зданямі, нагадвае пра фізічную невыпадковасць касмічнага парадку і выяўляе недасягальную для людскога розуму сувязь прыроднага ладу з этыкай.
    Завастраючы, такім чынам, увагу на зямных праблемах, Міцкевіч сягаў у такія глыбіні ча
    119
    лавечай псіхалогіі, на якія не маглі яго натхніць адныя толькі вераванні беларусаў, стрыманых у сваім светаўспрыманні. Тут выяўленая папольску ментальнасць Міцкевіча ўступіла ва ўзаемадзеянне з рамантычным памкненнем выйсці за межы магчымага, зазірнуць за далягляд, за пазаканцавы свет, г.зн. адважылася на геніяльнасць. Беларуская мова, думаецца, ад гэтага стрымала б.
    У творчасці Адама Міцкевіча ўзаемадзейнічалі два пачаткі на ўзроўні суіснавання польскай і беларускай моў, польскамоўнага асваення беларускіх вераванняў, прымхаў і фальклору, іерархічнага выяўлення этнагістарычнабеларускага (ліцвінскага), нацыянальнапольскага элементаў у мастацкім спазнанні свету, арыентаваным на рамантычны максімалізм, які прадвызначыў выхад за межы звычайнасці.
    Неардынарнасць творчасці Адама Міцкевіча выяўлялася ў розных аспектах, але найбольш паслядоўна, відаць, у мове. Параметры беларускапольскай кантамінацыйнай білінгвальнасці ў мастацкім набытку паэта былі вызначаны, як ні дзіўна, яшчэ варшаўскімі прыхільнікамі і эпігонамі класіцызму, якія, пішучы рэцэнзіі на яго кнігі і асобныя творы, змагаліся за рэгламентаваную чысціню жанраў і асабліва за чысціню польскай літаратурнай мовы. Усе іх заўвагі наконт граматычных, марфалагічных і сінтаксічных няправільнасцей і лексічных запазычанняў, названых «правінцыялізмамі», не былі для паэта нечаканасцю.
    120
    Адам Міцкевіч з дзяцінства жыў у двухмоўным (беларускапольскім) асяроддзі, дзе паўсядзённабытавая гутарковая польская мова мела шмат беларускіх элементаў. А паколькі мастацкім прынцыпам паэта было прытрымлівацца праўды і натуральнасці, то зразумела, што аўтэнтычная моўная стыхія родных мясцін не магла не выявіцца ў яго творах, прысвечаных гэтым мясцінам. Таму ў артыкуле «Аб варшаўскіх крытыках і рэцэнзентах» Міцкевіч падкрэсліў, што ён не высцерагаецца так званых правінцыялізмаў, а хутчэй за ўсё ўжывае іх свядома.
    Узаемадзеянне моўнаэтнабеларускага і моўнапольскага пісьмовага пачаткаў у творчасці аўтара «Дзядоў» і «Пана Тадэвуша» бачыцца сёння як канкрэтная культурная традыцыя, закладзеная і выпрацаваная ў Вялікім Княстве Літоўскім. «Разумныя тыя знаўцы, — заўважае С. Мацкевіч, — якія небеспадстаўна сцвярджаюць, што палова таго, што напісаў Міцкевіч, не ёсць бездакорная польская мова. Міцкевіч быў магутным ветрам беларускай мовы, магутным прадаўжальнікам уплыву беларускай мовы на польскую. які пачаўся яшчэ ў XV стагоддзі і які польскую мову рабіў больш пяшчотнай, тонкай...»3
    Пакідаючы ў сваіх творах безэквівалентную беларускую лексіку, Міцкевіч, з аднаго боку, узбагачаў польскую мову і пашыраў яе выяў
    3 Mackiewicz S. Jezykowc uszczypliwosci (о czystosci j^zyka polskiego) // Kierunki. 1956. 22 lipca (N 10). S. 4.
    121
    ленчыя магчымасці, а з другога — не парываў сувязі з беларускамоўнай стыхіяй роднага краю і тым самым не знішчаў крохкай надзеі на яе далейшае існаванне, што, зрэшты, не перакрывала перспектыву яе адраджэння ў мастацкай творчасці. Ва ўсякім разе тэндэнцыю гэтага адраджэння Міцкевічава паэзія ў сабе заўсёды несла. Больш таго, паэт мог быць аўтарам вершаваных твораў на беларускай мове.
    На філамацкіх пасяджэннях і вечарынах, дзе знаходзілася месца беларускаму слову і песні, наўрад ці заставаўся Міцкевіч звычайным назіральнікам, тым болей што з беларускамоўнымі імяніннымі вітаннямі выступаў яго сябра Ян Чачот, асабліва тады, калі той звяртаўся да яго, як, напрыклад, у снежні 1819 г. На Чачотава вітанне «Едзеш, міленькі Ада.м...» Міцкевіч, паводле этыкету, павінен быў даць адказ на мове, адпаведнай вітанню. Сведчаннем далучанасці Міцкевіча да інтэнсіўнага беларускамоўнага жыцця ў коле філаматаў можа быць рэцэнзія Чачота на баладу «Курганок Марылі», прачытаную аўтарам на адным з пасяджэнняў філамацкага згуртавання ў 1820 г. «Я раіў бы, і ўсе з гэтым пагодзіцеся, — пісаў у канцы рэцэнзіі сябра паэта, — каб дзеля дапаўнення гэтай цудоўнай сялянкі як помніка літоўскай [г. зн. беларускай) паэзіі і мовы... аўтар падараваў нам арыгінал, які мы побач з перакладам змясцілі б»4.
    4 Tretjak J. A. Mickiewicz w swietle nowych zrodel. Krakow, 1917. S. 16.
    122
    У Міцкевіча павінны былі быць творы, напісаныя пабеларуску. Але дзе яны? Можа, яны чакаюць свайго часу, бо не верыцца, каб дзеля «ачышчэння» вобраза паэта святатацкая рука замахнулася на іх.
    Ёсць розныя чуткі і нават глухія звесткі, што беларускамоўныя творы паэта нібыта былі адшуканы, але не хацелася б паўтараць гэта з пэўнымі, не пацверджанымі дакументальна падрабязнасцямі ў навуковай кнізе. Мне застаецца толькі павініцца, бо на адной з навуковых канферэнцый у нашым Педуніверсітэце я, даверыўшыся свежай і, здавалася, дастаткова сур’ёзнай інфармацыі, абвясціў удзельнікам канферэнцыі сенсацыйную звестку, што адным з польскіх літаратараўдаследчыкаў (прозвішча невядома) знойдзены два сшыткі з беларускамоўнымі вершамі Міцкевіча і што неўзабаве яны будуць апублікаваны. На гэта зала адгукнулася апладысментамі: можна ўявіць, наколькі жывучае ў беларускім грамадстве чаканне Міцкевічавай паэзіі на беларускай мове.
    3 пункту бачання перспектывы эвалюцыйнага набліжэння таленавітых пісьменнікаў — ураджэнцаў Беларусі — да беларускамоўнай творчасці Міцкевіч знаходзіўся на магістральным шляху развіцця новай беларускай літаратуры, і яго паэзія ўдзельнічала ў гэтым развіцці — перш за ўсё ўзорам любаснай увагі да роднага краю і яго насельнікаў.
    Жыві ж ты ў шчасці, наднямонскі край, Багатыя ўраджаі з ніў збірай,
    123
    Будзь знакаміты ўсім сваім народа.м. He толькі Верашчакаў слаўным родам, He толькі графам шчорсаўскім адны.м, Які навукай робіць цуд зямны.
    Няхай хтось іншы ўславіць вершам звонкім
    Твае палацы, замкі і маёнткі, Тваёй дзяржавы гістарычны ўзлёт. Заможны твой і вольны твой народ. Я ж — сын твой — з простых слоў вянок сплятаю Твайму працаўніку — касцу і аратаю?
    (Пераклад Хв. Жычкі)
    Гэтыя радкі з верша «Картофля» (дарэчы, так і названага не папольску) гучаць нібы запавет паэта. Міцкевіч пакінуў нам любасць да радзімы і веру ў яе будучыню.
    5 Міцкевіч А. Свіцязянка. Мн.. 1996. С. 303—304.
    ЗМЕСТ
    Уступ.....................................2
    Час балады — пярэдадзень гавэнды..........8
    За межамі роднага краю...................78
    Матывы радзімы ў творчасці Адама Мійкевіча і яго паслядоўнікаў на Беларусі..........94
    Замест заключэння.......................111
    Навуковае выданне
    Мархель Уладзімір Іосіфавіч
    «ТЫ ЯК ЗДАРОЎЕ...»
    Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры
    Рэдактар Н. М. Тарасевіч
    Мастак Д. Б. Грамаза
    Мастацкі рэдактар Г. А. Шышкін
    Тэхнічны рэдактар С. А. Курган
    Карэктар 3. Я. Губашына
    Здддзена ў набор 22.07.98. Падпісана ў друк 25.08.98. Фармат 70 90 7з2Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 4,68. Ум. фарб. адб. 4,97. Ул.выд. арк. 4,5. Тыраж 1700 экз. Заказ 8248.