Ты як здароўе...
Уладзімір Мархель
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 125с.
Мінск 1998
Поўняць на захад ад Неўля прастору Вобразы дзікай прыроды:
38 Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня... Мн., 1990. С. 8.
39 Пачынальнікі: 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст. Мн„ 1977. С. 80.
58
Лесам, як ценем, укрытыя горы
1 ў берагах цёмных воды.
Зелень травы скрозь ды чырвань тут моху
Роўна даліну заслалі;
Ёсць пасяродку яе вады троху, Што як люстэрка з аддалі.
Возерам колісь была роўнядзь тая,
Лодкі рыбацкія мела;
Встрам узнятая хваля густая Ля берагоў тых шумела.
Час, што спаўняе заўжды прызначэнне,
Хвалі пазбавіў свабоды;
Зверху раскінуў з траў дзікіх скляпенне.
Сцяўшы кайданамі воды.
Возеравязня схавала цямніца,
I праз малое вакенца
Месяца твар час ад часу глядзіцца, Промень ад зоркі праб’еййа.
Ціша магільная там ужо будзе, Толькі ў вячэрнім тумане Чутны крык качак, пра возера ж людзі Гэткае помняць паданне 40
(Пераклад У. Мархеля)
Уступ быў закліканы падрыхтаваць чытача да ўспрымання расповяду, увесці яго ў сітуацыю, заінтрыгаваць, але не праз асобу апавядальніка, а ад імя аўтара, які нейкім чынам даведаўся, дачуўся пра гісторыю, вартую ўвагі, амадь як у гавэндах, дзе аўтарскі лераказ цікавага і павучальнага выпадку ці здарэння
40 Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. С. 55.
59
мае на прыкмеце крыніцу інфармацыі, як, напрыклад, у гавэндзе Вінцэся Каратынскага «Прытулак шчасця»:
Слухайце ўважна, думайце, людцы, Як у клубочак ніткі наўюцца.
3 гэтай гісторыі возьмеце весці.
Дзе прыхавана шчасцс на свейі.41 (Пераклад У. Мархеля)
У баладзе «Зарослае возера» прыкметы гавэнды ёсць і ў заключных радках, напісаных з дыдактычнай мэтаю, але без адкрытага павучання, як гэта здаралася ў баладах Яна Чачота. Тут завершаны аповяд як быццам стылёва не можа мець завяршэння без аўтарскага абагульнення, без аўтарскіх высноў і ўскоснага настаўлення, абумоўленага хрысціянскім светабачаннем.
Тая мясціна нібы ўчаравана.
Кожны яе абмінае:
Тая вада, што даўно нечапана, Мохам, травой зарастае.
Выкляты дух, дзе не ступіш у дзеі, Там адны беды, руіны;
Дзе былі замкі, там водзяцца змеі, Сталі пустыняй краіны.42
Балады Яна Баршчэўскага ўяўлялі сабой утварэнне, вызначанае міцкевічаўскай баладнай традьшыяй, але заснаванае на мастацкай парадыгме
41 Каратынскі В. Творы. 2е выд.. дап. Мн.. 1994. С. 70.
42 Раса нябесаў на зямлі тутэйшай. С. 65.
60
пазнейшага часу, калі рамантызм уступіў у новую фазу суадносін з рэчаіснасцю, якая прыносіла творцам чарговыя расчараванні. Мастацкая парадыгма пасляміцкевічаўскага рамантызму ў Беларусі пазначала стылявыя межы магчымага адказу на пытанні, не знятыя творчасцю вялікага наваградчаніна ў даэмігранцкі перыяд, але інакш убачаныя ці ўлоўленыя ў выніку паражэння паўстання 1830 — 1831 гг.
Мяняўся ракурс бачання свету — мяняліся суадносіны ўмоўнасцей яго адлюстравання ў жанравых формах. У баладзе тэмп аповяду пачаў запавольвацца, а драматычная напружанасць — падаць. Менавіта ў той час, калі стылявая эвалюцыя рамантычнай балады скіроўвалася ў бок гутарковай апавядальнасці, набыў інерцыю да развіцця жанр гавэнды.
Асаблівую папулярнасць набылі ў беларускім краі народныя гавэнды Уладзіслава Сыракомлі, пачатак якім паклаў яго паэтычны дэбют у часопісе «Athenaeum» у 1844 г. — верш «Паштальён». Гэта, паводле асноўных паказчыкаў жанру (ліраэпічны аповяд з развітай фабулай, прысвечанай каханню і незвычайнай смерці), несумненна, твор баладнага тыпу. Нават яго ўступная частка, якая ўзнаўляла дыялог паміж наведнікамі карчмы — аўтарам і героем і мела на ўвазе аўтараслухача, а праз яго ўжо і чытачоў, будучы істотным кампанентам гавэнды, не ўступала ў супярэчнасць з законамі баладабудовы. Тым не менш вясковы лірнік выбраў свайму «Паштальёну» падзагаловак «народная гавэнда», аддаўшы тым са
61
мым перавагу жанру, найбольш адпаведнаму ўласным мастацкім задачам.
Гавэнды Сыракомлі былі блізкія да фальклорнабеларускіх гутарак, паколькі выяўлялі з імі асаблівасці літаратурнага працэсу, у якім назіраўся рух на збліжэнне двух сустрэчных кірункаў — ад народа (ананімныя гутаркі) і да народа (найперш гавэнды Сыракомлі з закладзенай у іх патэнцыяй беларускамоўнага адраджэння).
На стыку дзвюх традыцый, літаратурнай і вуснапаэтычнай, з’явілася беларускамоўная балада Аляксандра Рыпінскага «Нячысцік». Аднак яна была ўжо не рамантычным, а бурлескным творам, і яе падзагаловак з жанравым вызначэннем «беларуская балада» меў хутчэй іранічны сэнс і выяўляў стаўленне аўтара да рамантычнай балады і да распавяданага ў ёй зместу як падкрэслена парадыйнае. He выключана таксама, што Рыпінскі • імкнуўся звярнуць увагу чытача на сялянскую рэчаіснасць, якая не давала матэрыялу для стварэння ўзнёслых малюнкаў і сцэн.
Арыентацыя Рыпінскага на паэтыку народнага дыдактычнага аповяду і яго імкненне асвоіць стыль фальклорнабеларускіх гутарак прасочваюцца праз усю баладу і асабліва яны відавочныя ва ўступе, напісаным у адпаведнасці з традыцыйнымі зачынамі вуснапаэтычных твораў павучальнага характару:
Таму ўжо сто лет будзе, Старые помняць то людзе;
62
Скажыць вам і Апанас: Жыў. быў Мікіта у нас, На самым канцу сяла: Там яго хатка была 43
«Нячысцік», — зазначае I. Ф. Штэйнер, — мае мала агульнага з класічнымі ўзорамі жанру з іх недагаворанасцю, таямнічасцю, прадчуваннем страху і жахаў. Пэўныя рысы рамантычнай балады (незвычайнасць абставін, спалучэнне рэальнага з казачным, выкарыстанне вобразаў народнай дэманалогіі, таямнічае і загадкавае знікненне хаты Мікіты і яго жонкі і г.д.) прысутнічаюць і ў творы паэта. Але ў яго структуры заўважаецца некаторая штучнасць выкарыстання фантастычнай задумы, падпарадкаванай толькі дасягненню пэўнай маральнай мэты, што значна зніжае агульны ўзровень твора»44. Паводле вершаванай структуры і манеры выкладу матэрыялу, уступнага слова і дыдактычнай устаноўкі «Нячысцік» набліжаўся не так да гавэнды, як да народнай гутаркі, надзвычай распаўсюджанай у беларускай вуснай традыцыі. Парадыйнасцю ж ён узмацняў разрыў з прыўзнятасцю баладнага стылю.
Стаўшы з’яваю беларускапольскага літаратурнафальклорнага ўзаемадзеяння, «Нячысцік» Рыпінскага, выхаванага на паэзіі Міцкевіча, быў не толькі пачаткам беларускамоўных балад, але і развітаннем з рамантычнай баладаю.
43 Rypinski A. Niaczyscik, ballada biatoruska. Londyn, 1853. S. 7.
44 Штэйнер І.Ф. Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура. Мн.. 1989. С. 37—38.
63
* * *
Мастацкае спазнанне духоўнакультурнай прасторы роднага краю, распачатае ў «Баладах і рамансах», Міцкевіч, не перапыняючыся, працягнуў у кнізе «Паэзіі», у якую ўключыў паэмы «Гражына» і «Дзяды». Паколькі Міцкевіч працаваў настаўнікам у Коўне і ў Вільню часта прыязджаць не мог, то ўсе клопаты, звязаныя з падрыхтоўкай да друку яго другой кнігі, узяў на сябе Ян Чачот.
I калі ў сувязі з «Гражынай» амаль ніякіх выдавецкіх праблем не ўзнікла, то тэксталагічная падрыхтоўка паэмы «Дзяды» выклікала шмат пытанняў, заўваг, прапаноў і пажаданняў з боку Чачотарэдактара. Яго асобныя праўкі і змены ў тэксце (напрыклад, імя Зосі замест Карусі) рабіліся са згоды аўтара і даўно ўжо кананізаваны. *
У другім томе «Паэзіі» паэт апублікаваў II і IV часткі паэмы, напісаныя ў 1820—1822 гг. у Вільні і Коўне і таму названыя «ковенскавіленскімі «Дзядамі». I частку Міцкевіч не закончыў, і ад яе захаваліся толькі фрагменты, a III частка і эпічны дадатак пад назвай «Урывак» былі напісаны праз дзесяць гадоў у Дрэздэне і названы «дрэздэнскімі «Дзядамі».
У аснову паэмы «Дзяды» Міцкевіч паклаў старажытны памінальны абрад беларусаў, растлумачаны ім пасля ўступнага верша «Здань» наступным чынам: «Гэта назва ўрачыстага абраду, які і дагэтуль спраўляе просты народ у
64
многіх паветах Літвы, Прусіі і Курляндыі ў памяць «дзядоў», ці памерлых продкаў. Абрад гэты бярэ свой пачатак з язычніцкага часу і калісьці называўся частаваннем казла, вёў на ім рэй казляр, ці гусляр — адначасна жрэц і паэт (гусляр).
У наш час, з прычыны таго што адукаванае духавенства і ўлады імкнуцца вынішчыць гэты звычай, звязаны з забабонамі, якія вельмі часта прымаюць непажаданыя формы, народ святкуе Дзяды патаемна, у капліцах ці ў апусцелых дамах паблізу могілак. Там звычайна ставяць пачастунак — розную ежу, пітво, садавіну — і выклікаюць душы нябожчыкаў.
Узвышаная мэта абраду, самотнае месца, начная пара, фантастычнасць абходзін калісьці моцна хвалявалі маё ўяўленне; я слухаў казкі, аповяды і песні пра нябожчыкаў, якія вярталіся з таго свету з просьбамі ці перасцярогамі; і ва ўсіх гэтых незвычайных выдумках можна было бачыць пэўныя маральныя павучанні і ідэі, вобразна выказаныя простым сялянскім народам.
Гэтая паэма напісана якраз у такім духу, абрадавыя ж песні і заклінанні ў сваёй бальшыні пададзены дакладна, а часам і даслоўна ўзяты з народнай паэзіі»45.
Даследчыкі ўстанавілі, што месцам таемнага дзейства, апісанага ў драматычнай паэме «Дзяды», магла быць закінутая капліца, якая
45 Мнцкевнч А. Собр. соч.: В 5 т. Т. 3. М.. 1952 С. 2.
65
стаяла на могілках у Цырыне, прататыпам жа галоўнай дзеючай асобы ў рытуале выклікання памерлых духаў паслужыў для Міцкевіча Цімафей Гарбацэвіч, бацька паэтавага прыяцеля уніяцкага святара Івана Гарбацэвіча, выведзенага пад вобразам ксяндза ў IV частцы паэмы.
Як давёў Л. ПадгорскіАколаў, у аснове сюжэта, звязанага са Зданню пана, таксама ляжалі канкрэтныя падзеі, якія папярэднічалі напісанню паэмы. Менавіта жорсткага прыгонніка, варончынскага пана, наваградскага ваяводу Юзафа Несялоўскага меў на ўвазе паэт, калі ўкладаў у вусны Здані пана наступныя словы:
He пазналі мяне, дзеці?
Добра зблізку паглядзеце
I прыпомніце як трэба:
Я ж нябожчык, пан ваш, дзейі, —
Вы ў мяне прасілі хлеба...
А цяпер такі я хілы — Сёння год мінае трэці, Як мяне ўзяла магіла.46 (Перакмід Я Сіпакова)
He выключана, што вобраз жорсткага прыгонніка Несялоўскага, крыўдзіцеля сялян і дробнай шляхты, якая падала на яго ў суд і дзякуючы адвакату Мікалаю Міцкевічу выйграла працэс, паэту быў добра знаёмы і ў часе напісання «Дзядоў» прыгадваўся, тым болей што ў Наваградскіх ваколіцах хадзілі чуткі,
46 Міцкевіч А. Свіцязянка. С. 465.
66
быццам памерлага ваяводу даймалі духі пакрыўджаных ім людзей47.
Другая частка «Дзядоў», задуманая спачатку як твор музычны ў духу грэчаскай трагедыі, несла ў сабе элементы відовішчнасці, хоць і грунтавалася на матэрыяле, які, паводле народных вераванняў, ніколі не прызначаўся для дэманстрацыі і які не выпадала рассакрэчваць на бытавым, а тым болей на сцэнічным узроўні. Між тым характар дзеяння ў вершаванай драме вызначаўся калі не знаёмствам аўтара з тэургіяй, то яго здольнасцю прамадэліраваць тэургічную сітуацыю.