• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    ся туды й сюды...
    <«Вось табе і пятніца!» [155. Л. 48],
    114
    Патрэбна адзначыць, што перапрацаваны М. Гарэцкім тэкст не толькі ўзмацняе рэльефнасць малюнка, больш выразна перадае ўнутраны стан героя, падкрэслівае змены ў яго светапоглядзе, але і з’яўляецца падказкай пры ўстанаўленні перыядаў працы пісьменніка над аповесцю «Меланхолія», аб чым будзе сказана ніжэй.
    Пры разглядзе прычын, якія паўплывалі на лёс заяўленага рамана «Крыж», патрэбна ўлічыць таксама асаблівасці творчай манеры пісьменніка. Вывучэнне яго мастацкай лабараторыі паказала, што М. Гарэцкі не адносіцца да ліку тых аўтараў, якія прыступалі да ажыццяўлення сваёй задумы толькі тады, калі ў іх уяўленні вымалёўваўся цэласны эпічны твор з усёй структурнаарганізацыйнай будовай. Ён спачатку пісаў асобныя апавяданні, урыўкі, некаторыя з якіх пазней станавіліся часткамі таго ці іншага мастацкага палатна. У якасці аналогіі тут варта згадаць гісторыю тэксту паэмы Я. Коласа «Новая зямля», якая вырасла з лёгка гумарыстычнага «расказа» «Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў». Пісалася яна таксама на працягу многіх гадоў (1911 — 1923). Сёння ж «Новая зямля» Я. Коласа ўваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры, з’яўляецца «энцыклапедыяй жыцця дарэвалюцыйнага беларускага грамадства»[121].
    Аповесць М. Гарэцкага «Меланхолія», як вядома, бярэ свой творчы пачатак з урыўка «На гаі». Вывучэнне гісторыі тэксту твора паказала, што ў працы пісьменніка над аповесцю можна вылучыць тры этапы: першы — калі аўтар яшчэ бачыў твор раманам (1916—1926), другі — калі твор быў напісаны ў адпаведнасці з «Планам мае творчасці» пад назвай «Меланхолія» (1927 — ліпень 1928) і трэці — калі апошні варыянт твора быў падрыхтаваны для «Зборніка апавяданняў» (канец 1928 — пачатак 1929).
    Даволі вялікі адрэзак часу працягвалася праца над аповесцю. За гэты перыяд адбылося істотнае пашырэнне жанраватэматычных абсягаў творчасці пісьменніка, умацаванне яе эпічнай асновы, што пераканаўча засведчылі выдадзеныя ў 1919 годзе кнігі <Антон» і «Дзве душы», агтублікаваная ў газеце «Нзвестня Смоленского Совета...» за 1918 год аповесць «За что?».
    У 1926 годзе выйшлі ў свет адразу тры кнігі М. Гарэцкага (не ўключаючы зборнік «Досвіткі»): «У чым яго крыў
    8*
    115
    да?», «Ціхія песні» і «На імперыялістычнай вайне»27. Чаму ж у такім выпадку застаецца незавершанай «Меланхолія»? Гэта дае права думаць, што ў аўтара ў перыяд стварэння названых аповесцей і «запісак» яшчэ паранейшаму быў намер напісаць раман. I толькі пасля выхаду кніг у яго адбылася трансфармацыя першапачатковай задумы: нарадзілася ідэя стварыць аповесць пад назвай «Меланхолія», якая б структурна не адрознівалася ад ужо выдадзеных твораў «У чым яго крыўда?», «Ціхія песнЬ і «На імперыялістычнай вайне». Істотнай дэталлю ў нашых назіраннях з’яўляецца графічнае абазначэнне раздзелаў тэксту ва ўсіх трох выданнях. Яны не маюць назваў і пазначаны рымскімі лічбамі, таксама як і апублікаваная ва «Узвышшы» ў 1928 годзе частка «Меланхоліі». «План мае творчасці» дае права зрабіць выснову, што пасля карэкціроўкі пачатковай задумы першы варыянт твора быў закончаны да 24 ліпеня 1928 года28. Ён пачынаўся з тэксту, што ў апошнім варыянце твора атрымаў назву «На пошце>>, а заканчваўся ўрыўкам «На гаі» («На могілках»), Тэксту, які адпавядаў бы назве раздзела «Сумныя лісты» і пачатку раздзела «Паварот» да той мясціны, дзе гаворыцца, як Лявон у «гатэлі» клаўся спаць «і не мог заснуць» [22. Т. 2. С. 77], яшчэ не было. Твор меў графічнае абазначэнне раздзелаў рымскімі лічбамі (без загалоўкаў). Яго змест працягваў храналагічнае развіццё падзей, разгорнутых у аповесці <У чым яго крыўда?», пра што сведчыць аўтарская заўвага да ггублікацыі ўрыўка «Меланхолія» ў часопісе «Узвышша»: «Апрача таго гл. апав. «У чым яго крыўда?» (Белар. Дзярж. выдавецтва, Менск. 1926 г.)» [23 С. 8б]. Аднак заўважым, тут пісьменнік не адсылае чытача да аповесці «У чым яго крыўда?» як да «першай... часткі» «Меланхоліі». He згадвае і кнігу «На імперыялістычнай вайне», дзе, фактычна, падзеі разгортваюцца далей. Гэта сведчыць, што М. Гарэцкі знаходзіўся яшчэ ў творчым пошуку, а яго першапачатковы намер не набыў канкрэтных абрысаў, але думка аб пашырэнні эпічнага палатна праз стварэнне творадылогіі ўжо імпульсіўна запрацавала. На той момант у першым варыянце «Меланхо
    27 Дазвол на іх друкаванне дадзены Галоўлітам амаль адначасна: 13 студзеня (для аповесцей) і 11 мая 1926 года (для дакументальнамастацкіх запісак) [179, 180].
    28 Так датуецца «План мае творчасці».
    116
    ліі», як і ў аповесці «Ціхія песні», дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне», яе галоўнаму герою Лявону не было нададзена прозвішча.
    У кнізе «На імперыялістычнай вайне» апавяданне наогул вядзецца ад першай асобы. Імя герояапавядальніка «Запісак»29 падаецца ў двух варыянтах: Андрэй і Лявон, што вядома з наступных ўрыўкаў «Раніцаю хацеў пагаманіць з прапаршчыкам Кульгацкім.
    — Ваша благародзіе!.. — А ён з перапуду кашляўся (мусіць, што я да яго так звярнуўся) — і:
    — Андрэй! Андрэй! — гукнуў свайго дзеншчыка (майго цёзку), — пачастуй вальнапісанага чашкаю чаю» [163 Л. 95].
    «У яго [Беленькага — Т.Г.] аж румянец на шчаках разліўся і вочы заблішчэлі, як выпіўшы. Наеўшыся, кінуўся мяне цалаваць, крычаў «Жывём, браце Лявон!» [163 С. 113].
    Такім чынам, можна зрабіць выснову, што дапрацоўка тэксту твора (ужо пад дакладна вызначанай назвай — «Меланхолія») нарадзіла ў М. Гарэцкага новае паглыбленне першапачатковай задумы: намер выдаць «Зборнік апавяданняў» і ўвесці ў мастацкае палатно скразнога героя, паказаць нацыянальнасвядомага прадстаўніка сялянскай інтэлігенцыі ў больш шырокім плане, на сацыяльнапалітычным і гістарычным фоне, а тым самым вытлумачыць фарміраванне яго светапогляду, пабуджальныя матывы ўчынкаў.
    Вывучэнне гісторыі тэксту аповесцей і дакументальнамастацкіх запісак дазволіла зрабіць цікавае назіранне, звязанае з выбарам імя і прозвішча галоўнага героя твораў — Лявона Задумы. Гэты выбар зроблены пісьменнікам не адразу і з’яўляецца вынікам яго ідэйнамастацкіх пошукаў.
    Імя Лявон уведзена ў мастацкі ўжытак М. Гарэцкім спачатку ва ўрыўках «На гаі» і «Як Лявон хадзіў на пошту». Прозвішча героя тут — Літвіновіч. Ва ўрыўку «На гаі» даведваемся пра гэта тады, калі Лявон, страціўшы «ахвоту жыць», пайшоў на могілкі:
    «Як быў у горадзе на могільніку — успамінаў свае гэтыя бедныя могілкі і думаў тады, бо яшчэ меў ахвоту жыць, — пастаўлю на дзедавай магілцы камень цвёрды з надпісам: '•Дзед мой Лукаш Гаўрылавіч Літвіновіч».
    He давялося, і нашто яно? Ці не ўсё роўна? Вось прынясуць і яго на вечны спакой.
    29 У выданні 1926 года падзагаловак да назвы кнігі пазначаны на тытульным лісце адным словам: «Запіскі».
    117
    Хутчэй забудуцца, і лепей яшчэ. [..]
    — Крыж!.. Крыж з надпісам, што брацішка рукою слабаю надрукуе чымяк: «Тутака пахавалі Лявона Літвіновіча (1890—1910 гг.)» («Вольная Беларусь», 17 сакавіка 1918 года).
    Ва ўрыўку «Як Лявон хадзіў на пошту» прозвішча героя згадваецца наступным чынам: «Знялюбела б ты мне, як той папянок (папоў сын), што сказаў Мэндалевай дачцы, скончыўшай гімназію: «Літвіновіч таму не любіць бліскучых гузікаў і какарды, што хоча быць арыгіналам...» («Наша думка», 18лютага 1921 года).
    Прозвішча Літвіновіч, як і псеўданім Максім Беларус, напоўнена глыбокім сэнсам. Яно змяшчае ў сабе адзнакі нацыянальнага каларыту, адлюстроўвае светапоглядную пазіцыю. Этымалогія прозвішча Літвіновіч вядзе ў глыбокую старажытнасць, у той час, калі беларусы мелі саманазоў «ліцьвіны», а тэрыторыя, на якой яны жылі, называлася Вялікім княствам Літоўскім. Выбар такога прозвішча апраўдваецца першапачатковай задумай М. Гарэцкага, якую ён меў намер ажыццявіць у рамане з сімвалічнай назвай «Крыж». Тут, мяркуючы па яго назве і тэксце ўрыўка «На гаі», галоўны герой працягвае гаротнабядотнае існаванне продкаў, што спакон вякоў нясуць на сваіх плячах «крыж». Ён павінен прайсці праз шматлікія жыццёвыя выпрабаванні, зведаць знявагу, расчараванні і ў канчатковым выніку або «замест барацьбы, змагання з няпраўдаю, заміж зваявання лепшай долі свайму народу ўгнячонаму, заміж кахання, жыццёвых чар і шчасця, заміж жыцця маладога» («Вольная Беларусь», 17 сакавіка 1918 года) закончыць жыццё самагубствам або адкінуць меланхолію і пачаць «працаваць да поту, гаварыць з людзьмі, казаць ім аб вызваленні і лепшым жыцці, усведамляць іх...», каб агульнымі намаганнямі «перабудаваць» сваю «краіну» [22. Т. 2. С. 114].
    Наданне Лявону прозвішча Задума звязана са светагюгляднай эвалюцыяй М. Гарэцкага, што стала прычынай выпрацоўкі новай трактоўкі вобраза галоўнага героя, аб чым выразна заявіў пісьменнік ужо ў аповесці <>У чым яго крыўда?». У аснову сюжэта твора, як вядома, пакладзена аднайменнае апавяданне (1914) і апавяданне «У лазні» (1912). Аднак у выніку іх істотнай мастацкай перапрацоўкі Лявон Задума, у якім зліліся ў адзіны вобраз Клім Шамоўскі (з апавядання «У лазні») і Канстанцін Зарэмба (з апавядання «У чым яго крыўда?»), надзелены новымі якасцямі.
    118
    Ён, у адрозненне ад герояў ранніх апавяданняў, якія верылі ў выратавальную «ролю асветы, навукі, інтэлігенцыі» [36. С. 141], шырэй глядзіць на жыццё. Лявон Задума здольны ўзняцца над асабістымі крыўдамі, здольны заду.чацца. дзе ж тыя сацыяльныя і грамадскаэканамічныя карані спрадвечнай бяздольнасці і прыніжанасці беларускага народа? Як можна змяніць такое становішча? Іменна такі падыход у асвятленні вобраза новага прадстаўніка сялянскай інтэлігенцыі дамінуе ў творах М. Гарэцкага 1920х гадоў, у прыватнасці ў творах, якія ўключаны ў «Зборнік апавяданняў». Адсюль становіцца зразумелым характар дапрацоўкі аповесці «Меланхолія», знаходзяць тлумачэнне многія аўтарскія праўкі і дапаўненні ў тэксце кнігі «На імперыялістычнай вайне», у аповесці «Ціхія песні».
    Менавіта канкрэтызацыя прозвішча героя выклікала патрэбу ўнесці ўдакладненне ў тытульны ліст «Запісак» і замест гэтага слова напісаць: «Запіскі салдата 2й батарэі Nскай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы» [163] (С. 120).
    Патрэбна адзначыць, што новаўвядзенне М. Гарэцкага не насіла механічнага характару. Гэта быў глыбока прадуманы творчы працэс, які развіваўся ў адпаведнасці з новай эстэтычнай устаноўкай. Так, у дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне» ўвядзенне скразнога героя адбываецца яшчэ і праз дапісаны аўтарам апошні раздзел твора — «Ліст», у якім «баявыя таварышы» пішуць Лявону Задуме «з пазіцыі, з Усходняй Прусіі» аб франтавых навінах, аб справах на батарэі, паведамляюць, «што махорачку і паперу атрымалі». «I не так дораг гасцінец, як дорага памяць, што не забыўся там на нас» [22. Т. 3. С. 126], — прызнаюцца яны. Дапісаны М. Гарэцкім раздзел — яшчэ адна старонка з жыцця воінаўфрантавікоў, з жыцця Лявона Задумы, які пасля ранення і шпіталю знаходзіцца на «пабыўцы» ў бацькоў. Тэкст ліста ўн