У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
хоўнага асяроддзя, якое прыніжае чалавечую годнасць. Напрыклад, з ліста ад 8 ліпеня 1913 года становіцца вядома, што Лявон разам з галоўным каморнікам цягаецца «ад рана да познага з інструментам у полі», чуе «спрэчкі і лаянкі» «сціснутых нястаткамі да краю» людзей, разумее, што «камеральная праца, марудная, цяжкая і ўсё роўна без ніякага сэнсу, бо ні зямлі, ні праўдзівага землеўпарадкавання яна не дае і даць не можа» [22. Т. 2. С. 59|. Пра тое ж, толькі ў іншай рытмікаінтанацыйнай танальнасці, якая тлумачыцца заменай эпісталярнага стылю стылем эпічнага гвора, гаворыцца і ў раздзеле «Калоніі». Па кароткай лаканічнай характарыстыцы каморніка ў лісце да таварыша — «каморнік гэты забулдыга, п’яніца і стары дзявошнік. У яго поўная бязуважнасць да сялянскага гора, дый да ўсяго на свеце, апрача выпіўкі і баламуцтва з дзяўчатамі» [22. Т. 2. С. 59] — V разгорнутым эпічным апавяданні «Калоніі» пазнаецца той жа чалавек. I зусім верагодна, што, перажыўшы глыбокі душэўны крызіс і атрымаўшы энергетычны жыццесцвярджальны зарад ад блізкіх яму людзей і родных мясцін, Лявон усё ж вярнуўся на працу да свайго ранейшага «патрона». Падставу для такога меркавання дае таксама тэкст ліста да таварыша: «Калі я выязджаў, патрон мой так расчуліўся, што аблапіў мяне ў сваіх абоймах і пусціў слязу. Чорт ведае, якая сентыментальнасць у такога старога каня і
апошнім класе сельскагаспадарчай школы» [22. Т. 2. С. 7], Пад лістамі, якія герой адрасуе родным, каханай, таварышу, стаіць дата: 1910 год.
У аповесці «Меланхолія» ў лісце да таварыша напісана: «Скончыліся, нарэшце, апошнія практычныя заняткі, і ты можаш павіншаваць мяне: я скончыў школу...» [22. Т. 2. С. 53], а пад лістом дата: 1913 год.
У першым выпадку дата выдуманая, у другім — дакладна аўтабіяграфічная. I калі б не выраз: «і ён быў ужо ў апошнім класе сельскагаспадарчай школы» — у аповесці «У чы.м яго крыўда?», — то ўсё было б лагічна, бо Лявон прыязджаў на канікулы, відаць, не толькі на апошнім годзе навучання і таксама мог быць закаханы ў дзяўчыну раней.
He выключана, што дапушчаныя М. Гарэцкім фактычныя недакладнасці ў працэсе працы аўтара з выдавецкім рэдактара.м былі б выпраўлены перад здачай «Зборніка...» ў вытворчасць, калі б станоўча вырашыўся яго лёс.
125
такога апошняга цыніка! Прасіў мяне пісаць яму аб сабе, дзе і што буду рабіць далей, і, калі што, ізноў прыязджаць да яго на працу. Пацешыў нават, што, скончыўшы працу тут, ён пераязджае ў беларускую шляхецкую ваколіцу, дык там, казаў, будзе мне прыемна і цікава» [22. Т. 2. С. 73].
Здавалася б, «усё вярнулася на кругі свая», але гэта не зусім так. Лявон Задума ўжо не той, што быў раней. Ён умее валодаць сабой, спраўляцца са сваімі эмоцыямі. Непрымальныя паводзіпы каморніка хоць і выклікалі ў яго прыліў крыві, ад чаго <было горача» і «чуў ён сябе быццам пасля спрэчак», аднак не прыводзілі да крайнасці. У такіх выпадках, каб не ўнесці адмоўны рэзананс у прывычнае для «патрона» і акружаючых яго жыццё, якое змяніць аднаму не пад сілу, <з расшпіленым каўняром, шчупаючы далонню лоб, ішоў ён на двор на мокрую цямноту. Там, у кінутым, пустым садзе, прытуляўся да мокрае кары ясакара. Часам слухаў, часам мімаволі чуў гуд яго безупыннай маркотнай гутаркі панад сабою, адкуль зрэдку скідалася прыемнасцюдзёная кропля за шыю» [22. Т. 2. С. 115]. У гэтай сцэне праглядваюцца адначасова і бунт героя, і яго намаганні прымаць правільныя і ўзважаныя рашэнні, спакойна ацэньваць сітуацыю і знаходзіць разумны выхад з яе.
Канец раздзела «На могілках» (тэкст якога напоўнены аптымістычным пафасам, рашучым жаданнем Лявона да актыўнага змагання) у спалучэнні з тэкстам раздзела «Калоніі» (дзе герой зноў вяртаецца да ранейшага ладу жыцця, працягвае праводзіць бессэнсоўнае землеўпарадкаванне), на першы погляд, здаецца аўтарскай недапрацоўкай. На самай справе, гэта глыбока прадуманы пісьменнікам пераход да далейшага разгортвання сюжэта. Раздзел «Калоніі» не ўносіць дысгармонію ў плынь паўнакроўнага сялянскага жыцця, як у самой аповесці «Меланхолія», так і ва ўсім «Зборніку апавяданняў». Калі зыходзіць з логікі фарміравання светапогляду Лявона Задумы, тых грамадскапалітычных абставін, у якіх яму даводзілася жыць, з менталітэту беларуса, паводзіны героя даволі адэкватныя. Яны адлюстроўваюць складаны працэс нараджэння новай плеяды інтэлігенцыі, выхадцаў з беларускай вёскі, працэс фарміравання іх свядомасці, пошуку шляхоў вызвалення беларускага народа ад сацыяльнай несправядлівасці. Прозвішча Задума, дадзенае скразному герою цэнтральнага блока твораў «Зборніка...», трапна характарызуе гэту дзеючую
126
ШляылК у мяяе 870 у яго так^ама рублёў 900.
Чуен, нехта йдзець. Кінулі. бяжым на вуліцу. Га!— і бягуіу. нам на падмогу... Чорт вас дзяры, луліце,. a а нас дацоліі Ціхім трахтай—далей, дмей... Дагнаў я с₽ао часьць. А цераа колькі даён. слава ці госпадаі,. Маде і рааіла ў вагу, першы раз. Лячыўся ў Багародаку, выпісаў у шпіталь/кану. Пераначавлла, грошы аддаў: едэь сабе, галубка, з богам!..
^>
. . — Лоўка, воСь гэта лоўка! '
— Як каму ручыць..
Усе рагочуць. ‘^
Дробны сьнег марудна сыплеада, а я стаю ля пуні і гляджу на сьнег і яа ўсё ў задуме.
^^ ■ Яшчэ Й месяца аяма, як вярнуўся дамоў, і вось. A
Д^" .^' ' іэноў твкое звычайнае. нуднае жыпьйё, як быццам д§ ня было ані тых акдйаў, ані тэй апэрацыі. Ізнрў; "4
нудна і няцікава...
Прахапіўся ад аадуыы, агледзіўся пад белдм^ сьнегавым смуткам і падіху яашоў на вуліцу. '
Благі вецео э убогім скогатав цісьнедаа скровь; шчалкі ў надворкых будынках. Ціхім мычэяьяеі^^^ •лаляііца каровы. цягаюяы сувалру з тых шчэлак;
I болей—ніякіх гукаў. Бкьпердйтанку ' і$руця.^а^^ дробцыя «ьняжынкі ў памутяеўшым ад речарў naS^g® нетрм. 3за рогу хаты прэцпа гусьцейшая замятуЖЙір Няма чагр рабіць і няма куды ісьці... .Ну uno?'
Ну куды?“ Узыходжу нааад на падворак. Дя паве^^^^ ўэяў сякеру,. пакруціў у руках і паклаў. назад. $У*1^ж
Старонка кнігі «На Ьтерыялістычнаіі вайне* (1926) з аўтарскай
пра^мй тэксту
асобу і ўбірае шырокі спектр рыс, уласцівых беларускаму нацыянальнаму характару.
Упершыню глыбокая аналітычная ацэнка зробленага М. Гарэцкім дапаўнення была дадзена М. Мушынскім, які справядліва адзначыў, што «ціхамірная, асветніцкая развязка твора была заканамернай, бо яна адлюстроўвала складаную светапоглядную эвалюцыю пісьменніка, які праз дзесяць гадоў пасля Кастрычніка меў магчымасць глыбока асэнсаваць негатыўныя вынікі рэвалюцыйных метадаў па
127
будовы справядлівага грамадства і таму не хацеў скіроўваць духоўна блізкага яму героя на бесперспектыўны шлях» [107. С. 406],
Зверка тэксту цэнтральнага блока твораў «Зборніка...» паказала, што М. Гарэцкі пры іх падрыхтоўцы да друку не толькі дапісваў асобныя раздзелы, але і далучаў раней напісаныя апавяданні.
На тэксце кнігі «На імперыялістычнай вайне» з аўтарскімі дапаўненнямі і праўкамі ёсць вельмі цікавая ў тэксталагічным плане паметапрыпіска, зробленая простым алоўкам у канцы XXXIX раздзела: «А таму хвораму на грудзі, што прывезлі з аўстрыйскага фронту, болей выпадае ляжаць у больніцы для псіхічнахворых, чым тут, у нас. Ляжыць ён на Саксанавым месцы». Унізе пазначана: («Рускі») [163. С. 86] (С. 127). Пры падрыхтоўцы дакументальнамастацкіх запісак для Збору твораў М. Гарэцкага ў чатырох тамах гэта аўтарскае дапаўненне (без слова «Рускі») было ўключана ў асноўны тэкст. У каментарыях выказана меркаванне, што «пісьменнік меў намер уставіць адпаведны тэкст» [22. Т. 3 С. 372], але «паколькі ў першым томе... змешчана апавяданне «Рускі», рэдакцыйная калегія палічыла немэтазгодным уключаць названы вышэй матэрыял у тэкст запісак «На імперыялістычнай вайне» [22. Т. 3. С. 373] «Названы вышэй матэрыял» — гэта машынапісны тэкст апавядання «Рускі» без назвы. Першыя сказы яго («Надоечы ў наш шпіталь прывезлі хворага на грудзі салдатабеларуса. Яму, аднак, болей выпадае ляжаць у больніцы для нервовахворых, чым тут, у нас») закрэслены чорным чарнілам, а над верхам напісана: «А таму хвораму на грудзі салдатубеларусу, што прывезлі з аўстрыйскага фронту, болей выпадае ляжаць у больніцы для нервовахворых, чым тут, у нас. Ён ляжыць на Саксанавым месцы» [162. Л. 4]. У пачатку гэтага машынапісу тым жа чарнілам М. Гарэцкім пастаўлены тры зорачкі, якія гавораць, што яго тэкст з’яўляецца працягам, часткай цэлага. Такое ж абазначэнне зроблена аўтарам у тэксце кнігі «На імперыялістычнай вайне» перад тэкстам, дапісаным М. Гарэцкім простым алоўкам з паметай «Рускі». Гэта супадзенне падмацоўвае нашы меркаванні пра тое, што зробленая М. Гарэцкім памета сведчыць пра намер пісьменніка ўключыць у раздзел «Шпіталь» менавіта машынапісны тэкст без назвы. Сэнсавую сувязь яго з папярэднім тэкстам кнігі выяўляе сказ «Ён ляжыць на Саксанавым месцы //Ляжыць ён.„».
128
Яшчэ болыпую верагоднасць, што названы машынапіс — не што іншае, як частка расфарміраванага «Зборніка апавяданняў», у прыватнасці кнігі «На імперыялістычнай вайне», надаюць штэмпелевыя адзнакі Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, пастаўленыя на яго тэксце.
Дапасаванне тэксту «Рускі» да часткі раздзела «Шпіталь» выклікана жаданнем пісьменніка пашырыць рамкі мастацкага палатна, акцэнтаваць увагу на антычалавечым, антыгуманным характары вайны. Сцэна выпадковай сустрэчы салдата нямецкай і салдата рускай арміі, дзе апошні забівае «аўстрыяка», выконваючы свой франтавы абавязак і пры гэтым парушаючы хрысціянскую запаведзь, узмацняе псіхалагічную нагрузку твора, падкрэслівае драматызм суровых рэалій вайны. Разам з іншымі раздзеламі «Запісак» і творамі «Зборніка...», прысвечанымі тэме вайны, уключаны аўтарам тэкст істотна дапаўняе яе вобраз: прыводзіць да разумення вайны як агульнанароднай трагедыі.
Падобнае аб’яднанне раней напісаных апавяданняў пад назвай новага эпічнага палатна ў творчай практыцы М. Гарэцкага — з’ява даволі частая. Гэта асаблівасць творчасці пісьменніка найбольш выразна праявілася ў 1920я гады і, як ужо адзначалася, мела месца пры падрыхтоўцы «Зборніка...». Гісторыя тэксту аповесці «Ціхая плынь» у чарговы раз падмацоўвае нашы назіранні і дазваляе заўважыць новы накірунак тэкставых змен, звязаных з паглыбленн