• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    піраючы з усходу; турэцкія султаны і пашы, скубучы з паўдня; ляхімагнаты, хітрыкамі пнучыся з захаду; немцыдваране, крыжам ды мечам адылі асветаю палягаючы з поўначы, з мора; а прыгон, і гандляры, і гарэлка, гнетучы ў пасяродку, — ці не яны выціснулі з народу майго тое гістарычнае румзанне: што ні зробіцца, а няхай на нашыя голавы?
    У зачыненым дзікунскім вігваме кінутае плача дзіцянё, пяе песню бацькоў.
    Во ўзнялося яно на ножках, крывых пад намоклым падалом кашулёнкі, лубянай адзаду. Уздыхнула глыбока і ізноў прысела. I падол той — як магдэбургская палавіна кулі, як звон навокал біла — цельца дзіцяці. Узяў палку і аглушона забарабаніў ёю па бляшанцы зпад газы, што падаравала яго матцы Малка Лейзарыха за бабскія паслугі.
    — Брынг! Брынг!
    Апхэ! Гідкае дзіцянё, герой наш. У соплях, нямыцька, худы, а жывот яго — як той бубен, выпнуўся ад чорнага хлеба і бульбы» [32. С. 18—20].
    135
    3 кнігі пад назвай «Ціхая плынь»
    «Безвыходнасць страшная і пакора лёсу апошняя, крайняя — чуецца ў тым плачу, у тым восенным дажджы, у той музыцы бяссільнага.
    Гэта ўжо не плач — гэта песня роспачы...
    I наўчаюцца той песні ў забытым краі яшчэ пад сэрцам матак. Яна снуецца тут вякамі. Яе шумяць тут панскія дубровы, гудзяць пяскі ў мужыцкім полі, жабы кумкаюць вясну і лета ў выгарахбалотах. Яе тут шэпчуць гнілыя стрэхі вясковых хат, скуголяць свінні ўзімку ў дзіравым хлеве, рыкаюць вясною галодныя каровы. Яе крычыць тут кожны бацька, калі цягнецца з карчмы да хаты па калюгах ніколі непаладжанай дарогі, сярод абыяк, абытолькі, абы з рук уробленых палёў.
    I гэтую песню бацькоў сваіх выплаквае цяпер тут перад вамі герой наш Хомка.
    Вось узняўся ён на крывых ножках пад мокрым падалом. Уздыхнуў глыбока, цяжка — і зноў прысеў.
    Узяў кіёк і аглушона барабаніць па бляшанцы, што была калісь пад газу і што падаравала яе Малка Лейзарыха яго маці за бабскія паслугі.
    А пхэ! Нецікавае дзіця — герой наш. Увесь у соплях, і нямыцька, і худы, а жывот — як той бубен: так выпнуўся ўдзіцяці ад пушнога хлеба і бульбы» [22. Т. 2. С. 134].
    Прыведзеныя ўрыўкі маюць істотнае адрозненне. Апошні, карацейшы, больш змястоўна і сэнсава напоўнены. Аўтар значна адышоў ад канкрэтыкі, «песні пакоры» набылі абагульнены, маштабны характар.
    Што датычыцца кампазіцыі аповесцей «У чым яго крыўда?» («Крыўда»), «Меланхолія», «Ціхая плынь», дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», то пры іх падрыхтоўцы для «Зборніка...», як было заўважана вышэй, М. Гарэцкім прароблена вялікая праца. Асобныя раздзелы аўгарам дапісваліся, некаторыя ўтвараліся на аснове раней напісаных апавяданняў. Назіраецца таксама тэндэнцыя да ўзбуйнення раздзелаў праз іх аб’яднанне. У дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне», напрыклад, замест сарака раздзелаў стала дзевят
    136
    наццаць: I — Лагер, II — Пачатак, III—IV — Мост, V (першая палова) — Дзённік, V (другая палова), VI — Роў, VII—IX — Варшлеген, X — Прывалы, XI, XII — Фарты, XIII, XIV — Аленбург, XV, XVI — Уцёкі, XVII, XVIII — Нёман, XIX, ХХ[1], ХХ[2]31 — Паварот, XXI XXVI[1]  Стаім, XXVI[2], XXVIII Пераезд, XXIX, XXX — Горы, XXXI, XXXII — Катастрофа, XXXIII  Абоз, XXXIV, XXXVI — XXXIX  Шпіталь, XL Пабыўка.
    Калі меркаваць па «Змесце» «Зборніка апавяданняў», то і ў аповесці «Крыўда» («У чым яго крыўда?») некаторыя раздзелы аўтарам былі аб’яднаны, замест ранейшых дзевяці ў «Змесце» пазначаны толькі сем.
    Паводле задумы новага выдання, ранейшае лічбавае абазначэнне раздзелаў М. Гарэцкім знята і заменена назвамі. Назвы дакладна і лаканічна перадаюць сутнасць зместу таго ці іншага раздзела, з’яўляюцца часткай яго тэксту.
    Такім чынам, вывучэнне гісторыі тэксту цэнтральнага блока твораў дазволіла рэканструяваць тэкст аповесці «Меланхолія», частка якога ў «Зборніку апавяданняў» не захавалася, а таксама ўстанавіць ідэйнатэматычнае адзінства твора з аповесцямі «У чым яго крыўда?» («Крыўда»), «Ціхая плынь» і дакументальнамастацкімі запіскамі <На імперыялістычнай вайне». Аналіз аўтарскіх правак і дапаўненняў іх тэксту паказаў, што гэта было выклікана паглыбленнем першапачатковай задумы пісьменніка стварыць шырокае эпічнае палатно і ў многіх выпадках звязана з увядзеннем скразнога героя — Лявона Задумы.
    У сувязі з вывучэннем гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў» неабходна таксама звярнуць увагу на праблему датавання твораў. Як трапна заўважыў Я. Прохараў, «дата — сур’ёзная зброя навуковага аналізу творчасці пісьменніка» [118. С. 125]. Яна гаворыць аб прыналежнасці твора да пэўнай эпохі, да таго ці іншага перыяду творчасці мастака слова. Памылкова вызначаная дата твора можа прывесці да няправільнага трактавання сувязі пісьменніка з акружаючым асяроддзем, неадэкватнага разумення яго ідэйнамастацкай эвалюцыі.
    31 Паўторы парадкавых нумароў раздзелаў у тэксце кнігі або, наадварот, пропускі іх, — відаць, памылкі друку.
    137
    Многія творы «Зборніка...» у чатырохтомным выданні Збору твораў маюць не зусім дакладнае датаванне. Аповесць «Ціхая плынь», напрыклад, датуецца 1917—1930 гадамі, у той час як гэта варта канкрэтызаваць, пазначыўшы: 1917—1918, 19201923,1925, 1928—1930. Тое ждатычыцца і аповесці «Меланхолія», ранейшыя рамкі датавання якой (1916—1921, 1928) патрэбна пашырыць наступным чынам: 1916—1917, 1919—1921, 1928, 1929 У датаванні дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне» (19141915,19191920,1925—1926,1928?), як бачна з гісторыі тэксту «Зборніка...», неабходна зняць пытальны знак і дапісаць яшчэ 1929 год.
    Апавяданні датуюцца ў Зборы твораў, у асноўным, паводле аўтарскай даты, якая зафіксавала час напісання першага варыянта іх тэксту. Апавяданне «Рунь», напрыклад, датуецца 1914 годам; «Маці», «Хадзяка», «Генерал» — усе 1916; «Зіма» — 1915—1917; «У панскай кухні» — 1921 і г.д. Але пры падрыхтоўцы для «Зборніка...» тэксты гэтых апавяданняў аўтарам пераглядаліся, былі ўнесены істотныя праўкі, што гаворыць пра неабходнасць удакладніць іх дату 1928 і 1929 гадамі. Як бачна, паміж пачатковай і апошняй датамі праходзіць даволі доўгі час, за які ў творчасветапогляднай эвалюцыі пісьменніка адбываюцца прыкметныя змены. Да перапрацоўкі раней напісаных твораў М. Гарэцкі вяртаецца ўжо з іншых пазіцый, без уліку чаго немагчыма спасцігнуць апошнюю творчую волю аўтара, вызначыць кананічны тэкст.
    На аснове даследавання гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў» можна зрабіць выснову, што «Зборнік...» з’яўляецца першым рэальным увасабленнем даўняга жадання М. Гарэцкага, «каб на стале» «каля тоўстай кніжкі вершаў «Шляхам жыцця» ляжала б не ценейшая кніжка прыгожай прозы» [28. С. 193] Гэта арыгінальнае па жанравай і сюжэтнакампазіцыйнай арганізацыі мастацкае палатно, дзе састаўныя яго часткі адначасова з’яўляюцца самастойнымі завершанымі творамі і разам складаюць адзіны духоўнаэстэтычны арганізм, павінна заняць адпаведнае месца ў структуры Поўнага зборутвораў М. Гарэцкага.
    «Зборнік апавяданняў» — прыкметная вяха на шляху пісьменніка да асваення буйной эпічнай формы, да ўдасканалення творчага майстэрства. Ён з’яўляецца істотным
    138
    звяном ў ідэйнамастацкім кантэксце творчасці М. Гарэцкага і нясе ў сабе адметныя рысы структурнажанравых пошукаў нацыянальнай літаратуры 1920х гадоў.
    «Зборнік апавяданняў» — пачатковы этап у ажыццяўленні грандыёзнай задумы пісьменніка па стварэнню шырокага эпічнага палатна, якое б аддюстравала лёс народа на сумежжы двух стагоддзяў, паказала сувязь асобнага чалавека з родам, з гісторыяй, з часам. Ажыццявіць план такога маштабу, як вядома, М. Гарэцкі меўся ў «Камароўскай хроніцы» і часткова здзейсніў у рамане «Віленскія камунары».
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Асэнсаванне тэарэтычных дасягненняў беларускіх тэкстолагаў і вывучэнне творчай лабараторыі М. Гарэцкага даюць падставу зрабіць наступныя высновы.
    1.	Тэксталогія твораў беларускай літаратуры мае багаты матэрыял для абагульнення практычнага вопыіу і тэарэтычнага асэнсавання. Працы, прысвечаныя праблемам тэксталогіі, павінны заняць належнае месца ў нацыянальнай літаратурнай навуцы, бо «тэксталагічнае даследаванне — гэта фундамент, на якім будуецца ўся далейшая літаратуразнаўчая работа» [93. С. 29].
    Прымяненне методыкі тэксталагічнага аналізу пры вывучэнні праблем творчай гісторыі, псіхалогіі творчасці таго ці іншага пісьменніка, жанравастылёвых пошукаў, ідэйнамастацкай эвалюцыі і г. д. дазваляе пранікнуць у творчую лабараторыю мастака слова, зразумець глыбінны сэнс мастацкай з’явы, яе асаблівасці, асэнсаваць творчую канцэпцыю аўтара, больш поўна раскрыць пісьменніка як творцу і грамадзяніна.
    2.	Выдадзены ў 1984—1986 гадах першы навуковакаментаваны Збор твораў М. Гарэцкага ў чатырох тамах, з двума дадатковымі (1990, 1992), увабраў у сябе далёка не ўсё напісанае М. Гарэцкімпразаікам, публіцыстам, драматургам, псракладчыкам, гісторыкам, тэарэтыкам літаратуры, крытыкам, фалькларыстам і лексікографам. Выбарачны падыход да выдання спадчыны класіка беларускай літаратуры не дае магчымасці ўбачыць аблічча мастака ва ўсім багацці і разнастайнасці, не спрыяе далей
    140
    шаму вывучэнню яго ідэйнатворчай эвалюцыі, эстэтычных поглядаў.
    Вывучэнне і прапаганда твораў М. Гарэцкага з’яўляецца задачай вялікай грамадскай значнасці, «агульным клопатам, клопатам усіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, будучыня беларускага народа» [110. С. 487],
    3	Збор твораў М. Гарэцкага і два дадатковыя тамы з’яўляюцца той навуковай асновай, якая дазваляе зрабіць чарговы крок: выдаць Поўны збор твораў пісьменніка, дзе будзе змешчана ўсё, створанае М. Гарэцкім, пададзены ўсе рэдакцыі і варыянты. А гэта ў далейшым стане трывалым навуковым фундаментам для наступных выданняў.
    Для забеспячэння паўнаты, што з’яўляецца адным з галоўных паказчыкаў новага тыпу збору твораў, яго навуковага ўзроўню, неабходны працяг пошукавай працы, а ў гэтай сувязі патрэбна дапамога як дзяржаўных органаў, так і прадстаўнікоў сумежных дысцыплін (бібліёграфаў, архівістаў, музейных супрацоўнікаў), шырокага кола грамадскасці (студэнтаў, аспірантаў, навукоўцаў).
    4.	Першая спроба сістэматызаванага даследавання праблемы атрыбуцыі папоўніла колькасць псеўданімаў і крыптанімаў, якія належаць М. Гарэцкаму, а таксама дазволіла пацвердзіць аўтарства значнай колькасці тэкстаў літаратурнакр