• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    тычнага і публіцыстычнага характару, падпісаных М. Гарэцкім або надрукаваных ім ананімна. У прыватнасці, маюцца на ўвазе тэксты смаленскавіленскай пары. Іх змест адыгрывае значную ролю ў раскрыцці творчасветапогляднай эвалюцыі М. Гарэцкага і ўносіць істотныя карэктывы ў прынятую раней перыядызацыю яго творчасці.
    Аднак застаецца яшчэ шмат спрэчных пытанняў, звязаных з аўтарствам М. Гарэцкага. Для выдання творчай спадчыны пісьменніка ў поўным аб’ёме і на належным прафесійным узроўні, які б адггавядаў патрабаванням сучаснай эдыцыйнай практыкі, неабходна планамернае даследаванне праблемы атрыбуцыі. Адначасова з выкарыстаннем комплексу традыцыйных літаратуразнаўчых метадаў (пошук дакументаў, фактычных звестак, спасціжэнне ідэйнавобразнага зместу твора, аналіз мовы і стылю) патрэбна звярнуцца да новых спосабаў вырашэння прабле
    141
    мы атрыбуцыі і атэтэзы — метадаў матэматычнага разліку з дапамогай ЭВМ.
    5.	Канкрэтнагістарычны падыход, комплекснае вывучэнне тэксту, адмаўленне ад механічнага, трафарэтнага прымянення тэксталагічных прыёмаў — асноўныя метадалагічныя прынцыпы пры падрыхтоўцы Поўнага збору твораў М. Гарэцкага.
    Вывучэнне гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў», асэнсаванне «Зборніка...» як мастацкай цэласнасці дазволіла правесці рэканструкцыю тэксту, падмацаваць прыкладамі асобныя гіпатэтычныя меркаванні, убачыць усю складанасць творчых пошукаў М. Гарэцкага, ажыццяўленне яго смелай задумы — стварыць шырокамаштабнае эпічнае палатно. У выніку адноўлены вельмі важны ў развіцці пісьменніка творчы факт, які дае мажлівасць зразумець працэс паглыблення ідэйнамастацкай канцэпцыі аўтара і ўстанавіць больш цесную ўзаемасувязь паміж папярэднім і наступнымі этапамі творчасці.
    «Зборнік апавяданняў» — не проста кніга, дзе пад адной вокладкай сабраны розныя творы М. Гарэцкага, а лагічна арганізаваны збор твораў, аб’яднаных агульнай ідэяй, пра што сведчаць асаблівасці кампазіцыі і наяўнасць у «Зборніку...» скразнога героя — Лявона Задумы.
    Створанае эпічнае палатно, якое ахоплівае перыяд ад часоў прыгону да гадоў першай сусветнай вайны, — <свайго роду аналаг «Камароўскай хронікі» [22. Т. 2. С. 354]. Яго сюжэт разгортваецца паводле характэрнага для творчасці пісьменніка 1920х гадоў спосабу мастацкага адлюстравання жыцця, будуецца ён на аснове раней напісаных аўтарам твораў.
    Калі ўмоўна з дапамогай схемы перадаць этапы структурнажанравай эвалюцыі М. Гарэцкага, то яна акрэсліваецца наступным чынам: факт»яго мастацкае ўвасабленне ў творы малога эпасу > спалучэнне твораў малога эпічнага жанру ў больш буйныя эпічныя формы > сюжэтнатэматычнае і структурнажанравае аб’яднанне раней напісаных твораў у ідэйнамастацкае цэлае > хранікальны сінтэз ужо існуючых мастацкіх вобразаў і новых з’яў жыцця на шырокім сацыяльнагістарычным фоне.
    142
    Зробленыя на аснове даследавання гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў» высновы, думаецца, будуць скарыстаны пры выпрацоўцы прыёмаў і правіл эдыцыйнай тэхнікі Поўнага збору твораў пісьменніка.
    6.	Выданне Поўнага збору твораў М. Гарэцкага павінна пранягнуць лепшыя традыцыі беларускай тэксталогіі і адпавядаць сучасным патрабаванням беларускай навукі і культуры.
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Адамовіч A. М. Браму скарбаў сваіх адчыняю... Мн., Выдавецтва БДУ. 1980. 223 с.
    2.	Адамовіч A. М. Класік беларускай літаратуры // Гарэцкі М. 36. тв.: У 4 т. Мн., Мастацкая літаратура. 1984. Т. 1. С. 7—44.
    3.	Андранік Антанян. Максім Гарэцкі: Творы за рамкамі кніг // Наша ніва. 1997, 28 ліпеня. С. 1,21—22.
    4.	Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / Дзярж. арх. Літвы, Рада міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1, кн. 1—2: ф. № 582. Вільня, НьюЁрк, Менск, Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Таварыства беларускага пісьменства. 1998. 1721 с.
    5.	Байкоў М., Гарэцкі М. Практычны расійскабеларускі слоўнік. 2е выд., выпраўл. і дапоўн. Мн., Дзяржвыдавецтва Беларусі. 1926. 188 с.
    6.	Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Мн., БелЭн. 1993 Т. 2: Верабей — Іваноў / Пад рэд. A. В. Мальдзіса. 541 с.
    7.	Бугаёў Д. Я. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы: У 2 т. Мн., Мастацкая літаратура. 1973 Т. 1. С. 5—18.
    8.	Варановіч В. Л., Жук I. В., Родчанка В. Р. Атрыбуцыя твора: Да методыкі «шчыльнай» кадзіроўкі тэксту // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1998. № 1. С. 113—122.
    9.	Васілевіч У. Усяго адна старонка: Невядомы аўтограф Максіма Гарэцкага//Маладосць. 1992.№ 3С. 121 — 123.
    10.	Выпісы з беларускай літаратуры: Новы і найноўшы кругабегі. Мн., Савецкая Беларусь. 1923. 288 с.
    11.	Ганчарык М. Даўняе, роднае // Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы. Мн., Мастацкая літаратура. 1984. С. 66—70.
    12.	Гарбінскі Ю. «Яго міласці рэдактару...» (Невядомыя аўтографы Максіма Гарэцкага) // Літаратура і мастацтва. 1999, 30 красавіка.
    144
    13	Гарэцкі М. Выбранае. Мн., Дзяржвыдавецтва БССР. I960. 216 с.
    14.	Гарэцкі М. Выбраныя творы: У 2 т. Мн., Мастацкая літаратура. 1973
    15.	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, Друкарня кааператыўнага таварыства «Друк». 1920. 207 с.
    16.	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. 2е выд., папраўл. Вільня, Друкарня Віленскага выдавецтва Б. Клецкіна. 1921. 207 с.
    17.	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. 3е выд., папраўл. Вільня, Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна. 1923 207 с.
    18.	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. 3е выд., пераробл. і дапоўн. М.Л., Дзяржаўнае выдавецтва. 1924. 384 с.
    19	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. 4е выд., пераробл. Мн., Дзяржвыдавецтва Беларусі. 1926. 252 с.
    20.	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры / Уклад. і падрыхт. тэксту Т. С. Голуб. Мн., Мастацкая літаратура. 1992. 479 с.
    21.	Гарэцкі М. Досвіткі: Апавяданні. Мн., Дзяржвыдавецтва Беларусі. 1926. 101 с.
    22.	Гарэцкі М. 36. тв.: У 4 т. Мн., Мастацкая літаратура. 1984— 1986.
    23.	Гарэцкі М. Меланхолія //Узвышша. 1928. № 3. С. 86—97.
    24.	Гарэцкі М. Невялічкі беларускамаскоўскі слоўнік / Рэд. Я. Станкеўчык Вільня, Друкарня Віленскага выдавецтва. 1919 264 с.
    25.	Гарэцкі М. Публіцыстыка, 1918—1919 гг. / Уклад. В. Селяменеў, В. Скалабан. Мн., БелНДІДАС. 2000. 158 с.
    26.	Гарэцкі М. Скарбы жыцця / Публ. Г. М. Гарэцкай; Уступн. арт., падрыхт. тэксту і камент. Т. С. Голуб // Полымя. 1993 № 2. С. 3122.
    27.	Гарэцкі М. Творы / Уклад. з тэксталаг. падрыхт. Т. С. Голуб. Мн., Мастацкая літаратура. 1995.446 с.
    28.	Гарэцкі М. Творы / Уклад. і камент. Т. С. Голуб. Мн., Мастацкая літаратура. 1990.629 с.
    29.	Гарэцкі М. У чым яго крыўда?: Апавяданне. Мн., Дзяржвыдавецтва Беларусі. 1926.73 с.
    30.	Гарэцкі М. Хрэстаматыя беларускае літаратуры, XI век — 1905 год. Вільня, Віленскае беларускае выдавецтва Б. Клецкіна. 1922. 264 с.
    31.	Гарэцкі М. Ціхая плынь. 2е выд. Мн., Беларускае дзяржаўнае выдавецтва. 1930.103 с.
    32.	Гарэцкі М. Ціхія песні: Апавяданне. Мн., Дзяржвыдавецтва Беларусі. 1926.88 с.
    10 Зак. 1885
    145
    33.	Гарэцкі М., Гарэцкі Г. Рускабеларускі слоўнік. Смаленск, Друкарня Аддзела народнай асветы. 1918. 108 с.
    34.	Гарэцкі М., Ягораў А Народныя песні з мелодыямі. Мн., Выдавецтва Інбелкульта. 1928. 157с.
    35.	Гарэцкі Р. Расстрэл Максіма Гарэцкага // Літаратура і мастацтва. 1992,9,16 кастрычніка.
    36.	Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. першых міжнар. чытанняў. Мн., 23—24 красавіка. 1996. Мн., 1997. 293 с.
    37.	Голуб Т. С. «А вы зірніце на жывое ...■>: Максім Гарэцкі і дзеці // Літаратура і мастацтва. 1992,3 красавіка.
    38.	Голуб Т. С. Адбітак эпохі: Рэдактарскавыдавецкая дзейнасць Максіма Гарэцкага // Роднае слова. 1997. № 2. С. 41—47.
    39.	Голуб Т. С. Беларуская тэксталогія // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2000. № 2. С. 101 — 103.
    40.	Голуб Т. С. Выданне літаратурнай спадчыны Максіма Гарэцкага: Праблема атрыбуцыі // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1999. №4С. 121 — 126.
    41.	Голуб Т. С. Выпраўлена рукой Янкі Купалы (Аўтар ці цэнзура?) // Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: Міжнар. навук. канф. 20—21 верасня 1995. Мн., Беларускае выдавецкае таварыства «Хата». 1996. С. 49—52.
    42.	Голуб Т. С. Газета «Наша ніва» ў жыцці і творчасці Максіма Гарэцкага // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. шостых чытанняў, Горкі, 18—20 чэрвеня 1997. Мн., 2000. С. 56—61.
    43	Голуб Т. С. Максім Гарэцкі як чыннік фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў // Беларусіка = Albaruthenica. Ku. 2. Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў Матарыялы Міжнар. навук канф., Маладзечна, 19—20 жніўня 1992. Мн., Нацыянальны навуковаасветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны. 1992. С. 340343
    44.	Голуб Т. С. Новы ўзлёт занядбанай праблемы // Полымя. 1999. №7. С. 200214.
    45.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту апавяданняў М. Гарэцкага «Бітва на Уле» і «Уцёкі Сярэбранага» і ўступны артыкул да публікацыі // Шляхам гадоў: Гіст.літ. зб. / Уклад. Я. Янушкевіч. Мн., Мастацкая літаратура. 1994. С. 212—222.
    46.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту і каментарыі // Гарэцкі М. 36. тв.: У 4 т. Мн., Мастацкая літаратура. 1985. Т. 2. С. 7—182,375—410.
    47.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту і каментарыі // Гарэцкі М. 36. тв.:У4т. Мн., Масгацкая літаратура. 1985. Т. ЗС. 7—128,370—377.
    146
    48.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту і каментарыі // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., Мастацкая літаратура. 1992. С. 5405,406417,471476.
    49	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту і каментарыі // Гарэцкі М. Творы. Мн., Мастацкая літаратура. 1990. С. 6—629.
    50.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту і каментарыі // Гарэцкі М. Творы. Мн., Мастацкая літаратура. 1995. С. 16—446.
    51.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту нарыса «Кароткі агляд беларускай літаратуры» М. Гарэцкага і ўступнае слова да публікацыі //Полымя. 1990. № 5. С. 212225.
    52.	Голуб Т. С. Падрыхтоўка тэксту ўрыўка М. Гарэцкага [«Досвіткі»] і прадмова да публікацыі // Шляхам гадоў: Гіст.літ. зб. / Уклад. У. Мархель. Мн., Мастацкая літаратура. 1990. С. 217—222.
    53	ГолубТ С Першы аўтар «Гісторыі...» //Літаратура і мастацтва. 1990,13 красавіка.
    54.	Голуб Т. С. Рэдактарскавыдавецкая дзейнасць М. Гарэцкага: Віленскі перыяд // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. першых міжнар. чытанняў, Мн., 23—24 красавіка 1996. Мн., 1997. С. 109115.
    55.	Голуб Т. С. Справа вялікай важнасці: Праблемы і прынцыпы выдання Поўнага збору твораў Максіма Г