• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    Т. С. Голуб
    творчан майстэрні класіка
    Да 110годдзя з дня нараджэння МАКСІМА ГАРЭЦКАГА
    М. I. Гарэцкі. Вітіьня, 1920 год
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ОРДЭНАДРУЖБЫ НАРОДАЎ ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
    Т. С. Голуб
    У ТВОРЧАЙ МАЙСТЭРНІ КЛАСІКА
    Тэксталогія твораў МАКСІМА ГАРЭЦКАГА
    Мінск «Беларуская навука» 2002
    УДК 821.161.3.09+929 Гарэцкі ББК 833(4Бен)6
    Г 62
    Навуковы рэдактар: членкарэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар М. I. Мушынскі
    Рэцэнзенты:
    доктар філалагічных навук М. А. Тычына, кандыдат філалагічных навук Т. К. Грамадчанка
    ISBN 9850805102
    © Голуб Т. С., 2002
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва
    «Беларуская навука», 2002
    ЗАМЕСТ УСТУПУ
    Максім Гарэцкі — пісьменнік шматграннага таленту: празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, гісторык літаратуры, фалькларыст. ён унёс вялікі ўклад у нацыянальнае прыгожае пісьменства. У сувязі з тым, што Гарэцкі, як і многія прадстаўнікі інтэлігенцыі, у 1930я гады быў беспадстаўна рэпрэсаваны, яго спадчына на дзесяцігоддзі заставалася выведзенай з ужытку. Пачынаючы з 19б0х гадоў, напісанае М. Гарэцкім паступова вяртаецца чытачу. Аднак некаторыя творы пісьменніка друкуюцца з парушэннямі творчай волі аўтара, сустракаюцца пэўныя скажэнні тэксту, не ўстаноўлена аўтарства многіх публікацый, надрукаваных пад крыптанімамі, псеўданімамі і без подпісу. He выдадзена таксама значная частка матэрыялаў з рукапіснага фонду М. Гарэцкага. Усё пералічанае пераконвае ў неабходнасці новага крытычнага выдання — Поўнага збору твораў М. Гарэцкага. Яго адсутнасць стрымлівае працэс вывучэння спадчыны пісьменніка, перашкаджае аб’ектыўнай ацэнцы творчасці, не дазваляе поўнасцю асэнсаваць уклад аўтара ў развіццё нацыянальнай літаратуры, навукі, культуры.
    Каб забяспечыць высокі навуковы ўзровень выдання, папярэдне неабходна правесці вялікую тэксталагічную працу, вырашыць шэраг тэксталагічных праблем.
    Каштоўнасць даследавання якраз і заключаецца ў тым, што ў кнізе не толькі акрэсліваецца кола тэксталагічных праблем, але і даецца тэарэтычнае абгрунтаванне шляхоў іх вырашэння, выпрацоўваюцца метадалагічныя прынцыпы новага выдання.
    Аўтар спадзяецца, што кніга будзе запатрабаванай і ў далейшым знойдзе свой працяг і практычнае прымяненне ў навуковай працы беларускіх даследчыкаў, у прыватнасці тэкстолагаў.
    5
    НАБЫТКІТЭКСТАЛОПІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
    (Асэнсаванне тэарэтычных дасягненняў тэкстолагаў)
    Вывучэнне класічнай спадчыны было і застаецца адной з галоўных, першачарговых задач літаратурнай навукі. Духоўныя каштоўнасці, створаныя на працягу стагоддзяў лепшымі прадстаўнікамі народа, — гэта арганічная частка нацыянальнай культуры і разам з тым — аснова яе далейшага развіцця, паказчык інтэлектуальнага, маральнага ўзроўню нацыі, сведчанне яе жыццестваральных магчымасцей. Практычнае ж вырашэнне задач, звязаных з выданнем лепшых здабыткаў творчага генія народа, ажыццяўляе тэксталогія.
    Падрыхтаваныя і выдадзеныя беларускімі даследчыкамі за тры чвэрці веку розныя тыпы выданняў Збору твораў М. Багдановіча, Цёткі, П. Труса, В. ДунінаМарцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, I. Мележа, П. Броўкі, 3. Бядулі, К. Чорнага, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, У. Караткевіча, К Крапівы, М. Лынькова, П. Пестрака, Я. Пушчы і іншых гавораць пра багаты вопыт эдыцыйнай практыкі, пра значныя набыткі нацыянальнай тэксталогіі. Аднак патрэбна сказаць, што тэарэтычнае асэнсаванне практычных дасягненняў ужо не аднаго пакалення беларускіх тэкстолагаў ажыццяўляецца не ў поўнай меры, з недаравальным спазненнем. На тэксталагічную тэму напісана толькі адна кандыдацкая дысертацыя: «Праблема навуковага выдання літаратурнай спадчыны Янкі Купалы (Прынцыпы ўстанаўлення аўтарскага тэксту)» (1965) [61]. Аўтар працы Р. Гульман. Пазней дысертацыйны матэрыял быў пакладзены даследчыцай у аснову кнігі «Тэксталогія твораў Янкі Купалы: Пытанні вызначэння аўтэнтычнага тэксту» (1971) [62],
    У абодвух выпадках праца Р. Гульман складаецца з «Уступу» і трох глаў. Першая глава прысвечана выяўленню
    6
    крыніц аўтарскага тэксту твораў Я. Купалы, другая — выбару асноўнага тэксту для навуковага выдання спадчыны народнага паэта, трэцяя — праблеме ўстанаўлення аўтэнтычнага тэксту, якая асвятляецца ў двух раздзелах: «Паэт і царская цэнзура», «Механічныя памылкі і іх класіфікацыя».
    Ва «Уступе» Р. Гульман робіць кароткі экскурс у гісторыю савецкай тэксталогіі, звяртае ўвагу на поспехі ў практыцы выдання творчай спадчыны класікаў рускай літаратуры і тэарэтычнае асэнсаванне асобных тэксталагічных праблем. У разуменні тэксталогіі даследчыца падзяляе пункт погляду В. Вінаградава, які, нягледзячы на многія сацыяльнагістарычныя перамсны ў грамадстве, па сваім сэнсе і сёння застаецца актуальным. Вучоны адзначаў, што тэксталогія «дапамагае зразумець стыль выдатнейшых пісьменнікаў, вызначыць яго глыбокую і існую прыроду, яго сапраўдную сутнасць, вызваліць яго ад падробак і ілжывых прымесяў» [62. С. 3].
    Запозненае развіццё нацыянальнай тэксталогіі Р. Гульман звязвае з «адсутнасцю традыцый у выданні беларускай класічнай спадчыны, што перш за ўсё тлумачыцца спецыфікай умоў, у якіх развівалася беларуская дарэвалюцыйная літаратура» [62. С. 7]. Гаворачы пра «цяжкія ўмовы жыцця беларускага народа», якія «тармазілі развіццё беларускай нацыянальнай культуры», што «адмоўна адбілася і на стане тэксталогіі» [62. С. 7], даследчыца, безумоўна, мела на ўвазе шматвекавое пазбаўленне беларусаў сацыяльнай свабоды і нацыянальнай незалежнасці. Паводле вывадаў Р. Гульман, «новы этап у развіцці беларускай культуры» пачаўся «з перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі» [62. С. 7—8], 3 гэтай падзеяй яна звязвае выхад першага навуковакаментаванага выдання «Твораў» М. Багдановіча ў двух тамах, якое было падрыхтавана пад кіраўніцтвам I. Замоціна і пабачыла свет у 1927—1928 гадах. Аднак даследчыца толькі канста'гуе факт і не дае адпаведнай, заслужанай ацэнкі выданню як з’яве літаратурнага жыцця Беларусі, як лепшаму ўзору вырашэння тэарэтычных і практычных праблем тэксталогіі твораў М. Багдановіча і спадчыны класікаў беларускай літаратуры ўвогуле, I. Замоціну як заснавальніку нацыяпальнай тэксталогіі.
    Па ідэалагічных меркаваннях паза разглядам Р. Гульман засталіся прычыны перарванасці тэксталагічнага працэсу, што мелі месца ў 1930—1940я гады і адмоўна адбіліся
    7
    на станаўленні тэксталогіі твораў беларускай літаратуры. Дысертацыя Р. Гульман, на жаль, нясе на сабе адбітак уплыву так званых «застойных часоў». Даследчыцай абмінаюцца асобныя гісторыкалітаратурныя факты як ва «Уступе», так і на працягу ўсёй працы. Гаворачы пра крыніцы тэксту, яна не прыгадвае многія забароненыя на той час творы Я. Купалы (напрыклад: «Папросту», 1912; «Перад будучыняй», 1922; «Пазвалі вас», 1922; «Акоў паломаных жандар...», 1926; «I прыйдзе», 1926; «На Дзяды», 1912; «На Куццю», 1911; «Тутэйшыя», 1922 і інш.). Пры аналізе розначытанняў акцэнт робіць толькі на ўмяшанні царскай цэнзуры ў творчы працэс Я. Купалы і ўсяляк абыходзіць цэнзарскі ўдзел у творчым лёсе паэта савецкага часу. Што датычыцца царскай цэнзуры, то некаторыя вывады даследчыцы не заўсёды пераканальныя і выклікаюць пярэчанні. Яскравым прыкладам у дадзеным выпадку з’яўляецца зробленая Р. Гульман выснова па ўстанаўленню кананічнага тэксту верша «Дунулі сіверы». Аўгограф твора захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы [178]. Верш напісаны ў Вільні 7 снежня 1908 года. У тэксце ёсць аўтарскія праўкі: асобныя радкі і словы закрэслены і над імі напісаны новыя. Ведаючы, што ў час падрыхтоўкі да выдання зборнікаў «Жалейка» (1908) і «Гусляр» (1910) Я. Купала ўносіў праўкі ў некаторыя свае творы з улікам цэнзуры, і мяркуючы аб намеры паэта ўключыць у апошні зборнік верш «Дунулі сівсры», Р. Гульман лічыць, што апошняя праўка тэксту гэтага твора была зроблена таксама па той жа прычыне. Згадаем першапачатковы і выпраўлены Я. Купалам тэксты верша'.
    Дунулі сіверы...
    Дунулі сіверы з поўначы, Кроў скасцянела у жылах; Людзі, благаючы помачы, Сходзяць бясчасна у магілы.
    Выскачыў вецер палудзенны, Чутны вясеннія шумы;
    Дрогнулі сэрцы разбуджаны, Ўдарылі ў вольныя думы.
    Дулі к нам сіверы з поўначы, Кроў касцянела у жылах; Людзі, благаючы помачы, Шлі за нішто у магілы.
    Выскачыў вецер палудзенны, 3 ім — і вясеннія шумы;
    Дрогнулі сэрцы разбуджаны, Ўдарылі ў светлыя думы.
    1	У тэксце верша радкі падкрэслены аўтарам дадзенай кнігі для больш зручнага іх параўнання.
    8
    Міла цяпло расплываецца, Лёгка жывёліне ўсякай, Зеленню нівы ўсміхаюцца, Хмараў на небе ні знаку.
    Шаты паўсюды нядзельныя, У песнях вялікдзень чуваці, Згінула доля бясцэльная, Сонца над хатай і ў хаце.
    Думалі душы — ўжо вольныя — Дні справядлівасці блізкі, Дый, знаць, гаротным бяздольнае Суджана з роду, з калыскі.
    Дунулі сіверы з поўначы, Кроў касцянее у жылах, Людзі, благаючы помачы, Сходзяць бясчасна ў магілы.
    Міла цяпло расплываецца, Лёгка жывёліне ўсякай, Зеленню нівы ўсміхаюцца, Хмараў на небе ні знаку.
    Шаты паўсюды нядзельныя, У песнях вялікдзень чуваці, Згінула доля бясцэльная, Сонца над хатай і ў хаце.
    Думалі душы — ўжо вольныя — Дні ўсешчаслівасці блізкі, Дый, знаць, гаротным бяздольнае Суджана з роду, з калыскі.
    Дунулі сіверы з поўначы, Кроў касцянее у жылах, Людзі, благаючы помачы, Сходзяць бясчасна ў магілы.
    «Аб падцэнзурным змесце яго (верша — Т. Г) гаворыць ужо сам загаловак, — піша Р. Гульман. — Слова deep Купала часта ўжываў у метафарычным сэнсе, звычайна яно азначала ў яго творах сілы рэакцыі, што разгуляліся пасля паражэння рэвалюцыі і лютуюць над краінай, помсцячы народу за яго «бунтаўнічыя» дзеянні. У творы адлюстроўваўся настрой паэта, смуткаваўшага разам са сваім народам зза крушэння надзей на хуткі прыход «дней справядлівасці»... Знамянальна, што ў перабеленым аўтографе Купала замяніў радок другой страфы. Замест ранейшага «Ўдарылі^ вальныя думы» ён даў «Ўдарылі ў светчыя думы». Акрамя таго, рукой паэта зроблена замена і ў наступнай страфе, дзе замест «Дні справядлівасці блізкі» дадзена «Дні ўсешчаслівасці блізкі».
    Абедзве праўкі можна растлумачыць хутчэй за ўсё імкненнем паэта зрабіць твор цэнзурным. Асабліва гэта адносіцца да варыянта «светлыя думы» замест «вольныя думы» [62. С. 92—93]
    Выказаныя меркаванні заслугоў