• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    рнай спадчыны пісьменніка насіла пасгупальнапрагрэсіўны характар. Паступовасць асэнсавання створанага М. Гарэцкім выразна адчуваецца і ва ўступных артыкулах аўтараў. Калі А. Семяновіч пісаў, што
    4 Першы том Збору твораў склалі сто восем апавяданняў пісьменніка. Тэксты яшчэ шасці апавяданняў увайшлі ў кнігу «Творы»: «Лірныя спевы», «Усебеларускі з’езд 1917га года», «Апостал», «У 1920 годзе», «Фантазія», [•НезадачаД Выданне папоўнілася таксама аповесцямі «У чым яго крыўда?» (2 т.) і «Дзве душы» («Творы»), драматычнымі творамі «Мутэрка», «Каменацёс», «Жалобная камедыя» (2 т.), «Жартаўлівы Пісарэвіч» («Творы>). Упершыню ў навуковакаментаванае выданне былі ўключаны шэсцьдзесят два літаратурнакрытычныя і публіцыстычныя артыкулы, дзевяноста сем адзінак эпісталярнай спадчыны («Творы»), «Гісторыя беларускае літаратуры» (перадапошняе выданне кнігі, М.Л., 1924).
    2*
    19
    «літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага невялікая», «шмат якія творы М. Гарэцкага для нашага часу гучаць ужо анахранічна, яны не могуць задаволіць сучаснага чытача ні сваім зместам, ні эстэтычнымі якасцямі» [130. С. 3], то Дз. Бугаёў адзначаў: «Зробленае Максімам Іванавічам Гарэцкім як пісьменнікам і вучоным забяспечвае яму трывалае месца ў гісторыі нашай нацыянальнай культуры і ўдзячную памяць нашых сучаснікаў...» [7. С. 18]. А. Адамовіч называе М. Гарэцкага класікам беларускай літаратуры. Ён, у прыватнасці, піша: «Усё праробленае, нанова наблізіўшы творы Максіма Гарэцкага да сённяшняга чытача і да сённяшняй літаратуры, выклікала моцны сустрэчны рух.
    Рух таго ж чытача і сённяшняй літаратуры насустрач выдатнай спадчыне аднаго з нашых класікаў. Быццам вярнулася з далёкага небыцця ў сваю сістэму велізарная зорка і адразу пачала гравітацыйна ўплываць на ўсю сістэму і на кожную планету паасобку — і на тыя таксама, што з’явіліся, узніклі за час, пакуль зорка адсутнічала» [2. Т. 1. С. 8].
    А Семяновіч, назваўшы артыкул «Максім Гарэцкі», абмежаваўся нейтральнаканстатуючым азначэннем. Дз. Бугаёў, як бачым, пайшоў значна далей, падкрэсліўшы адметнасць творчай асобы — «Арыгінальны мастак». У фармулёўцы А Адамовіча знайшла свой адбітак якасная, прынцыповая змена погляду на месца М. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве — ён быў пастаўлены побач з волатамі нацыянальнага адраджэння Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам, 3. Бядулем, К Чорным. Ацэнка «класік» прадвызначыла і адпаведны падыход да далейшага збору, вывучэння і выдання творчай спадчыны пісьменніка.
    Безумоўна, навуковы ўзровень тэксталагічнай падрыхтоўкі згаданых вышэй выданняў не раўназначны, паколькі яны мелі рознае прызначэнне. Першыя два былі разлічаны на масавага чытача, дзе крытыка тэксту не прадугледжвалася. Многія незразумелыя на першы погляд тэксталагічныя рашэнні, звязаныя з адборам твораў М. Гарэцкага для таго ці іншага выдання, кампазіцыяй іх корпуса, выбарам асноўнага тэксту, методыкай каментавання і г. д., знаходзяць тлумачэнне толькі пры знаёмстве з гісторыяй падрыхтоўкі і выхаду ў свет напісанага аўтарам. Нягледзячы на вялікую адлегласць паміж першым і трэцім выданнем (1960—1986), усе яны нясуць на сабе адбітак часу. Выданні рыхтаваліся, калі яшчэ дзейнічалі (у рознай ступені) пэў
    20
    ныя ідэалагічныя ўстаноўкі, быў абмежаваны доступ да архіўных матэрыялаў. Некаторыя творы М. Гарэцкага заставаліся не ўключанымі ў два апошнія выданні па прычыне самацэнзуры рэдкалегіі, у склад якой уваходзілі таксама дачка і брат пісьменніка. Каб хутчэй вярнуць творы М. Гарэцкага ў чытацкае кола, каб выклікаць цікавасць да спадчыны невядомага многім пакаленням таленавітага беларускага пісьменніка, да яго асобы, прыходзілася лічыцца з існуючымі парадкамі, працаваць з аглядкай на Галоўліт.
    Паводле правіл тэксталогіі, тыпы выданняў могуць быць рознымі, але тэксты адных і тых жа твораў у іх павінны быць ідэнтычнымі, адпавядаць апошняй творчай волі аўтара. У названых выданнях М. Гарэцкага, на жаль, ёсць нямала прыкладаў адвольнага ўмяшання ў аўтарскі тэкст выдавецкага рэдактара, што тлумачыцца ўсё той жа прычынай: арыентацыяй на адпаведныя патрабаванні галоўлітаўскай цэнзуры. Аповесць «Ціхая плынь», напрыклад, у першых двух выданнях друкуецца без другой часткі раздзела «Горкая прамудрасць», тэкст якой першапачаткова публікаваўся як асобнае апавяданне «Бірка». He пазначаны гэты пропуск і адпаведным значком: [...]. Купюры ў тэкстах апошніх двух выданняў у пераважнай большасці маюць адпаведную памету, аднак іх наяўнасць зніжае навуковую якасць тэксталагічнай працы, пазбаўляе чытача магчымасці прачытаць кананічны, без скажэнняў, тэкст. Зробленыя выдавецкім рэдактарам купюры (які на пытанне <чаму?» заўсёды спасылаўся на забарону Галоўліта) часам носяць празмерна перастраховачны характар. Напрыклад, у дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне» ў раздзеле «Мост» Шалапутаў «крыкнуў нейкаму месцячковаму чалавеку:
    — Пан! Дай прыкурыць... — і ў дадатак злаяў таго бруднайрасійскай. лаянкаю» [22. Т. 3 С. 21] (курсіў наш  Т.Г.). Так ёсць у М. Гарэцкага. Пры выданні «Выбраных твораў» у двух тамах лаянка з <расійскай» ператварылася ў «рускую». У Зборы твораў слова «расійскай» наогул знята. У выніку — збеднены змест канкрэтнага эпізода, страчаны пэўны вобразнаасацыятыўны штрых да партрэта юнкера Шалапутава і таго асяроддзя, у якім апынуўся вальнапісаны Лявон. На падставе тых жа інструкцый, якімі кіраваліся тагачасныя выдавецкія ўстановы, паза тэкстам гэтага ж твора засталіся ў абодвух апошніх выданнях ініцыялы Я. Л., бо тут мелася
    21
    на ўвазе імя і прозвішча Язэпа Лёсіка. У М. Гарэцкага гэты тэкст пададзены наступным чынам:
    «— Вайна? Адкуль? Якая? Мусіць нейкае непаразуменне, — праўдзіва быў здзіўлены і я, але зараз прыпомніў сабе словы свайго віленскага знаёмага, вядомага беларускага дзеяча Я. Л., які яшчэ год таму назад казаў з пэўнасцю, што вайна будзе не пазней, як цераз годдва» [22. Т. 3 С. 13]
    У асноўным тэксце запісак «На імперыялістычнай вайне» ёсць фрагмент, калі Лявон Задума, знаёмячыся з матэрыяламі газеты «Наша ніва» за 15 верасня 1914 года, выказвае свае ўражанні аб прачытаным. Пра адзін з артыкулаў ён гаворыць: «Перадавіцы Клы пералгванне з пустога ў парожняе» [22. Т. 3 С. 196], Паколькі тут меўся на ўвазе артыкул Янкі Купалы «Вайна і самапомач», падпісаны крыптанімам Ка, то такое выказванне было прызнана выдавецкім рэдактарам неправамерным у адносінах да класіка беларускай літаратуры. Таму ў «Выбраных творах» і Зборы твораў М. Гарэцкага ў дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне» ўзнікла яшчэ адна купюра, тэкст якой істотна ўплывае на паўнату спасціжэння светапогляду салдатаінтэлігента, псіхалогіі чалавека на вайне ‘г'А
    Насуперак волі складальнікаў і навуковых рэдактараў тамоў купюрамі папсаваны таксама «Меланхолія», «Роднае карэнне», «Свецкі чалавек», «Камароўская хроніка». У іх тэкстах зняты асобныя сказы, фрагменты, дзе з пункту погляду «палітрэдактараў» тыпу Пупка (аднаго з герояў апавядання М. Гарэцкага «Ашуканы палітрэдактар»), «ідэалогія» здалася «не на ўсе 100%» [26. С. 115]. У аповесці «Меланхолія», напрыклад, тэкст ліста Лявона да таварыша ад 2 ліпеня 1913 года пачынаецца так:
    «Дарагі таварышу!
    Пішу табе з Вільні, з той Вільні, адкуль свяціла магутным святлом наша старадаўняя культура і адкуль цяпер расцякаюцца па ўсёй краіне жывыя струменьчыкі вызвалення» [27. С. 190]. Пададзены намі курсівам тэкст у абодвух апошніх выданнях адсутнічае. У гэтым жа лісце герою не суджана было поўнасцю выказаць свае пачуцці, якія перапаўнялі яго душу, калі ён, ідучы па адной з вуліц Вільні, прачытаў на шыльдзе: «Беларуская кнігарня». «Першы раз такое бачыў...», — адзначае Лявон. I дадае: <Ды вось яно тое
    22
    вызваленчае зерне, з якога вырасце наша народная культура ў вольнай, незалежнай Беларусі, — думаў я, пазіраючы на шыльдусімвал. — Але калі, калі яна вырасце» [27. С. 191] Нягледзячы на тое, што ліст Лявона да таварыша напісаны ў час, калі Беларусь з’яўлялася паўночназаходняй ускраінай Расіі, выдавецкім рэдактарам светлыя юначыя спадзяванні героя чамусьці падаліся крамолай.
    Самая вялікая колькасць купюр зроблена ў тэксце «Камароўскай хронікі». Іх змест галоўным чынам датычыцца падзей 1920—1930хгадоў.
    Пазней, да 100гадовага юбілею М. Гарэцкага, тэкст купюр бьгў падрыхтаваны Г. Рэут і апублікаваны ў часопісе «Полымя» [106. С. 123—128], аднак выдання твора з іх улікам пакуль не было.
    Патрэбна адзначыць, што яшчэ ў час працы з выдавецкім рэдактарам (да таго, як здаць той ці іншы том Збору твораў М. Гарэцкага ў друк) кіраўніцтва Інстытута літаратуры НАН Беларусі і родныя пісьменніка неаднаразова хадайнічалі перад вышэйстаячымі інстанцыямі аб тым, каб выкасаваны тэкст урыўкаў бьгў адноўлены. Пра адзін з такіх выпадкаў М. Мушынскі піша: «Калі навукоўцам Інстытута, якія рыхтавалі «Камароўскую хроніку» да друку, сталі вядомыя галоўлітаўскія патрабаванні, рэдактар тома Алесь Адамовіч катэгарычна адмовіўся ставіць свой подпіс пад сапсаваным тэкстам перад здачай яго ў набор... Пачаліся доўгія перамовы на самых высокіх узроўнях, сталі шукаць выйсця. Мной як загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі, дзе рыхтаваўся Збор твораў, і дырэктарам Інстытута В. А. Каваленкам была складзена тлумачальная запіска, у якой разгорнута даводзілася поўная абсурднасць цэнзурных патрабаванняў. I сапраўды, якая была патрэба выкрэсліваць з тэкста твора назву газеты «Вольная Беларусь»? Хіба ад гэтага газета перастала існаваць? Або радкі пра чырвонаармейцаў, што трапілі ў палон і вымушаны хаваць ці нават знішчаць партыйныя кніжкі. Хіба падобны ўчынак сведчыў аб здрадзе ўчарашніх байцоў? Яны ж не ад пераконанняў сваіх адракаліся, а рабілі так, каб застацца жывымі. Тэкст, звязаны з арыштам Лаўрыка, прататыпам якога з’яўляецца Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, быў выкасаваны зусім. Дзеля чаго? Каб схаваць ад чытача праўду пра таталітарную ўладу, якая жорстка распраўлялася з кожным, хто здаваўся палітычна ненадзейным, хто выказваў пачуцці любові да роднага
    23
    М.І.Гарэцкі.Вігіьня. 1921 год
    краю, працаваў дзеля адраджэння Бацькаўшчыны... Але нашы аргументы нікога не пераканалі. Болей за паўгода рукапіс «Камароўскай хронікі» вандраваў