У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
ырэнне кругагляду падрастаючага пакалення, засваенне гісторыкакраязнаўчых ведаў. 3 дапамогай мастацкага слова, якому пісьменнік надаваў вялікае значэнне ў фарміраванні асобы чалавека, ён імкнуўся абудзіць у юнага чытача пачуццё прыгожага, уменне бачыць і захапляцца краявідамі роднага краю, быць чулым і ўважлівым, любіць і шанаваць сваю мову, свой народ.
Большасць апавяданняў, замалёвак, змешчаных у «Родным краі», напісана на аснове ранейшых твораў М. Гарэцкага. Аднак многія з іх маюць самасп йнае значэнне, становяцца цэласнай мастацкай з’явай. [апрыклад: «Ах, салодкі гарох!», «Зіма ў вёсцы», «Сонейка», «Досвіткі», <На пастаці» і інш. Вось як пададзены аўтарам першы з пералічаных твораў
«Троху воддаль ад шляху — зялёны кавалак. Гарох. Густы, кучаравы, кручасты, разросся, разбрыўся ўва ўсе бакі, падняў свае кручаныя макушківусы высока ўтору. Пышны такі. Наверсе ён цвіце прыгожанькім белафіялетавым цветам, як красачка, ніжэй выставіў лапатачкі, а яшчэ ніжэй, ля самае зямлі, на ім павіслі ўжо буйныя круглыя струкі, ёсць як бізуны.
Яшчэ з воддалля кідаецца ў вочы гарохавы лапік на яравым полі сваёю прыкмегнай зелянінаю. Вабіць. Спакушае канюшкоў і пастушкоў.
Вось ён. Гарох. He йдзіце ж па ім, a то патопчаце, паламаеце ломкае сцябелле. Шкода, як яно захрупае пад нагамі і абаўецца на іх, быццам просіць жаласці.
Для дзетак няма нічога саладзейшага ў полі, як гарох. Вунь прыбеглі яны сагнуўшыся, каб ніхто не згледзеў; шыбка беглібеглі, аж запыхаліся, — цоп‘ Селі з краёчку; дапалі, уляглі ў буйную націну, баючыся пацерці, каб не было значна; і хапаюццашчыплюць струкі, ядуць і кладуць за пазуху і ў шапку; лапатачкі ядуць, з сочнай зялёненькай шалупою — салодка!
— Эй! Эй! Уцякайце! Там нехта йдзе, ён вам дасць гарох!
Скок! Скок! Пабееглі, сагнуўшыся.
Ах, салодкі гарох!»
30
Апавяданні на гістарычную тэму — «Бітва на Уле» і «Уцёкі Сярэбранага» (усе — 1921) напісаны М. Гарэцкім, відаць, непасрэдна для чытанкі «Родны край», якая з’яўляецца адзінай крыніцай іх тэксту.
Прыведеныя вышэй факты, думаецца, даюць падставу, каб у Поўным зборы твораў быў уведзены раздзел «Творы для дзяцей: 3 чытанкі «Родны край», што папоўніць выданне новай старонкай і адкрые мажлівасць для шырэйшага асэнсавання дзіцячай тэмы, дазволіць выкарыстоўваць навукова падрыхтаваныя тэксты для публікацыі іх у серыі «Школьная бібліятэка» і г. д.
Ёсць у М. Гарэцкага і вершаваныя спробы пяра. У фондзе пісьменніка захоўваецца, напрыклад, аўтограф верша «Сяння уранні» [170], дзе занатаваны наступны тэкст:
Гаўрылька і Ганна Сяння уранні, Узяўшы кашолкі, У лес у грыбы Па роснай травіцы пайшлі.
Там доўга хадзілі,
I пільна шукалі, I пэўна кашолкі Грыбоў назбіралі
I ўдвору к сняданню прыйшлі.
(1912)
У газеце «Вольная Беларусь» за 14 студзеня 1918 года пад крыптанімам М.Г. надрукавана вершаваная падборка «Бітае шкло». Аўтарства М. Гарэцкага пацвярджаюць тут вершы «Мой дзед», «Дзядзька Міхалка», «Скнарыца». Г. Гарэцкая ў адным з лістоў піша: «У першым вершы яўна сказана пра дзеда М. Гарэцкага Кузьму (майго прадзеда), які сто гадоў пражыў. «Да працы, кажуць, быў ахвочы, / Але пад старасць страціў вочы». 3 «Кам.[ароўскай] хр. [онікі]» вядома, што ён быў сляпы 18 гадоў.
Дзядзька Міхалка — гэта, відаць, муж бацькавай цёткі Гапкі (у «Кам.[ароўскай] хр.[оніцы]» — Адарка). У «Кам.[ароўскай] хр.[оніцы]» ён Марка Бондар з Палянкі (Большай Багацькаўкі). Ведаю, што сапраўднае прозвішча яго — Жалудоў.
31
Ёсць у «Кам.[ароўскай] хр.[оніцы]» і Скнарыцы. Сапр.[аўднае] — Шнарскія» [145].
Асобную сгаронку ў гворчасці М. Гарэцкага займае перакладчыцкая дзейнасць. Ім, як і Я. Купалам, амаль адначасова зроблены пераклад выдатнага помніка лігаратуры ўсходніх славян «Слова аб палку Ігаравым» [76], Неаднаразова М. Гарэцкі звяртаўся да перакладу твораў рускамоўных пісьменнікаў: М. Горкага («Зброднік», «Канавалаў», «Чалкаш»), Ю. Лебядзінскага («Камісары», «Тыдзень»), АФадзеева («Разгром») (усе — 1930). Яны павінны ўвайсці ў новае выданне. Неабходна таксама змясціць скарочаны пераклад кнігі У. Арсеньева «У неграх Усурыйскага краю>, пераклад «Падручніка для антырэлігійных рабочых гурт’коў» пад рэдакцыяй Е. Яраслаўскага (усе — 1929), брашуру С. Мініна «Хто гакія камуністы?» (1920), а гаксама пераклады аргыкулаў і дадагкаў да трэцяга тома Збору гвораў У. I. Леніна (1929).
М. Гарэцкі спрабаваў перакладаць і паэт’ычныя творы. На старонках газеты «Беларусь» за 4 сакавіка 1920 года, напрыклад, змешчана падборка «пераробак і вольных перакладаў песельнага мат’эрыялу для пяяння пабеларуску» на словы Э. Губера, М. Андрэева, А Пляшчэева, А. Фета, Бенардакі, К. Аленіна. У якасці прыкладу прывядзем зроблены М. Гарэцкім пераклад неапаліт'анскай песні на словы Дж. Капура (М. Гарэцкаму яна была вядома як народная) і музыку Э. Капуа «Маё сонейка»:
Як ясна свеціць после буры сонца! Чароўная каса ўсё ажыўляе, Да новага жыцця травіцу рушыць. Як ясна свеціць после буры сонца!
Як дзіўна свеціць сонца на заходзе, Святлом чырвоным ўсё, ўсё залівае I шле вітанне нам, нас пакідае... Як дзіўна свеціць сонца на заходзе!
Я знаю сонца святлей яшчэ! Ты, дарагая, сонейка маё! Адна, ах, дарагая, сонейка, Ты — сонейка маё!
Патрэбна заўважыць, што ў гворчасці М. Гарэцкага важнае месца займаюць таксама аўтапераклады на рускую 32
мову. У час працы ў газеце «йзвестня Смоленского Совета...» «пераклады з сваіх жа апавяданняў у беларускай мове» [28. С. 290] пісьменнік даваў пад псеўданімам Дзед Кузьма. Гэтымі творамі былі аповесць «За что?» (апошні варыянт на беларускай мове — «Ціхая плынь»), апавяданні «Монашенка» («Чарнічка»), «ІЦемнт сердце» («Знібее сэрца»), «Сука магната» («Панская сучка»). Пазней М. Гарэцкім быў перакладзены раман «Віленскія камунары». Параўнальны аналіз рускага і беларускага тэксту гэтых твораў паказвае, што аўтарскі пераклад не быў механічным. М. Гарэцкі ўносіў пэўныя змены, мяняў акцэнты, арыентуючыся на рускамоўнага чытача. Яскравым прыкладам з’яўляецца пачатак тэксту аповесці «За что?», які ў беларускім варыянце твора адсутнічае. Гэты ўрывак прыведзсны ў раздзеле «Аўгару аўтарава».
Падобныя матэрыялы ў Поўным зборы твораў М. Гарэцкага павінны быць змешчаны ў раздзеле «Іншыя рэдакцыі і варыянты», што ўзбагаціць маладаследавануіо старонку творчасці пісьменніка, дасць магчымасць паўней раскрыць ролю М. Гарэцкага ў распрацоўцы тэорыі мастацкага перакладу.
Лічым патрэбным звярнуць уваіу на тое, што ў 1921 годзе на старонках газеты «Nowiny Wilenskie» надрукаваны «Кароткі агляд гісторыі беларускай літаратуры» М. Гарэцкага на польскай мове. Затым ён быў выдадзены асобным адбіткам. Аднак у абодвух выпадках аўгар перакладу не пазначаны. He выключана, што ім мог быць сам М. Гарэцкі.
Працэс падрыхтоўкі кананічных тэкстаў для Збору твораў М. Гарэцкага ў чатырох тамах паказаў, што пры аналітычнай зверцы ўсіх крыніц тэксту таго ці іншага твора выяўляецца шмат варыянтаў і розначытанняў. Прапанаваны тып выдання абавязвае даць іх поўны звод і ўсе самастойныя рэдакцыі. У выданнях спадчыны класікаў рускай, украінскай літаратур іншыя рэдакцыі і варыянты падаюцца асобным раздзелам у асноўнай частцы тома. Беларускія тэкстолагі перанялі гэты вопыт, які знайшоў апраўданае прымяненне ў Поўным зборы твораў М. Багдановіча ў трох тамах і Я. Купалы ў дзевяці. Як адзначае М. Мушынскі, «у працэсе працы над Поўным зборам [твораў Я. Купалы — Т. Г.\ тэкстолагі сутыкнуліся з неабходнасцю змяніць форму падачы варыянтаў. 3 раздзела <Каментарыі» мы перанеслі іх у асноўную частку тома і змя
3 Зак. 1885
33
сцілі пад рубрыкай «Іншыя рэдакцыі і варыянты». Зроблена гэта з мэтаю змяніць ранейшы погляд на варыянты як на быццам бы другасны матэрыял, забракаваны непасрэдна аўтарам. Новы падыход дае і чытачу, і даследчыку магчымасць самастойна разабрацца ў тым, ці гэта сапраўды малакаштоўныя радкі, адкінутыя паэтам як штосьці недасканалае, ці тут мела месца вымушаная перапрацоўка, негатыўнае ўздзеянне цэнзуры, службы ідэалагічнага кантролю, вынікунутранай рэдактуры...» [109. С. 199—200].
У Поўным зборы твораў М. Гарэцкага варта працягнуць закладзеныя традыцыі. Раздзел «Іншыя рэдакцыі і варыянты» можа змяшчаць у сабе наступнае: планы і накіды, якія адлюстроўваюць развіццё задумы, раннія рэдакцыі, якія мелі самастойнае значэнне, варыянты рукапісаў і карэктурных адбіткаў, варыянты прыжыццёвых выданняў, падрыхтаваных аўтарам.
Змешчаны ў раздзеле матэрыял будзе аддюстроўваць шлях, якім пісьменнік ішоў да стварэння таго ці іншага твора, дапаможа ўстанавіць гісторыю тэксту, вызначыць асаблівасці творчага працэсу, адкрые болыпыя магчымасці для паспяховай распрацоўкі «занядбанай» у беларускім літаратуразнаўстве праблемы творчай гісторыі [104], многіх тэарэтычных праблем тэксталогіі твораў М. Гарэцкага.
Корпус Поўнага збору твораў М. Гарэцкага павінен таксама істотна ўзбагаціцца за копіт навуковых прац пісьменніка. М. Гарэцкі — аўтар першай «Гісторыі беларускае літаратуры» (1920). Кніга мела чатыры перавыданні, пра што сведчаць звесткі тытульнага ліста. На самай справе іх было пяць [15—19] Трэцім выданнсм пазначаны дзве кнігі за 1924 год: «Гісторыя...», якая выйшла ў Віленскім выдавецтве Б. А. Клецкіна і ў Дзяржаўным выдавецтве (М.Л.). Нягледзячы на тое, што апошняе выданне «Гісторыі...» было ў 1926 годзе, у дадатковым томе Збору твораў тэкст кнігі апраўдана друкуецца па перадапошнім, менавіта па тым, якое выйшла ў Дзяржаўным выдавецтве, паколькі ў ім аўтар найбольш поўна ўвасобіў сваю задуму і выклаў уласную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры.
Вопыт працы над падрыхтоўкай «Гісторыі беларускае літаратуры» для дадатковага тома Збору твораў прыводзіць да высновы, што першае выданне кнігі (яе тэкст, за выключэннем некалькіх выпадкаў, супадае з тэкстам двух наступных віленскіх выданняў) і трэцяе (М.Л., 1924) —
34
гэта дзве рэдакцыі «Гісторыі...», якія павінны заняць адпаведнае месца ў асноўным корпусс выдання («Гісторыя...» (1920) — у раздзеле «Іншыя рэдакцыі і варыянты»), Апошняе з іх (трэцяе: М.Л.Д924) напісана М. Гарэцкім на аснове першага, але з улікам крытычных заўваг рэцэнзентаў, з улікам уласнага пераасэнсавання многіх гісторыкалітаратурных з’яў, выяўленых недакладнасцей. У новым выданні падручніка аўтар удакладніў перыядызацыю, істотна змяніў кампазіцыю, уключыў новы раздзел, прысвечаны разгляду вуснай народнай паэзіі. М. Гарэцкі пашырыў агляд творчасці многіх пісьменнікаў, увёў новыя імёны і разгледзеў новыя творы, што выйшлі паміж выданнямі «Гісторыі...». Творчасць У. Галубка, Ц. Гартнага, звесткі пра якіх раней змяшчаліся ў раздзеле бібліяграфіі, разглядаецца аўтарам у асобных параграфах. М. Гарэцкім у кнізе зроблена пераацэнка некаторых твораў, у тым ліку і рамантычных паэм Я. Купалы, Я. Коласа, якія ў першым выданні «Гісторыі беларускае літаратуры» былі недаацэнеі іы і выразна перадавалі стрыманыя адносіны пісьменніка да рамантычных прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці. Упершыню ў выданні «Псторыі...» М. Гарэцкі знаёміць чытача з творчасцю М. Чарота, прыгадвае літаратурнамастацкае згуртаванне «Маладняк», дае кароткія звесткі пра тых, хто звязаў свой лёс з развіццём літаратурнай крытыкі, і губліцыстыкі, навуковапапулярнай літаратуры.
У канцы кнігі пад загалоўкам «I Іазваслоўе» аўтар змяшчае тлумачальны слоўнік літаратурных тэрмінаў і паняццяў, чым заяўляе пра сябе як пачынальніка «стварэння сучаснай беларускай літаратуразнаўчай тэрміналогіі» [120. С. 158].
Апошняе выданне «Гісторыі...