У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
вёсцы і навакольных мясцінах. Свае нататкі, карэспандэнцыі, апавяданні малады аўтар дасылае ў газету «Наша ніва». Пад аўтографамі некаторых з іх ён дае пра сябе дакладныя звесткі. Напрыклад, пад тэкстам карэспандэнцыі «Навіны з Горак Магіл.[ёўскай] губ.[ерні]», падпісанай псеўданімам Беларус, ёсць наступныя дадзеныя: «М. й. Горецкнй. Горецкое з.[емлемерно]агрон.[омнческое] учнлніце. Мог.[нлевская] губ.[ерння]. 22/нюнь 1913 г.» [158].
На адваротным баку гэтага ж ліста паперы занатаваны яшчэ адзін рукапісны тэкст — «Маленькі фельетон. Тоесёе». Ён падпісаны крыптанімам М. Бс. Як выявілася ў працэсе даследавання, гэта была скарочаная форма псеўданіма Максім Беларус, М.Беларус. Прыналежнасць іх М. Гарэцкаму сцвярджаюць аўтографы апавядання «У лазні» і карэспандэнцыі [«Шамоўская воласць, Мсціслаўскі павет Магілёўскай губерні. У вёсцы Кругой...»] [167]. Апавяданне падпісана псеўданімам Максіч Беларус, карэспандэнцыя — М.Беларус. Пад тэкстам рукапісу пісьменнік паведаміў аб сабе наступнае: «Крэсцьянін вёскі Малае Багацькаўкі Шамоўскае воласці Мсціслаўск.[ага] пав.[ета] Маг.[ілёўскай] губ.[ерні] Максфм] Іван.[авіч] Гарэцкі. Адрас: Горкі Маг.[ілёўскай] губ[ерні], каморніцкаагранаміцкае вучылішча. М. Н. Горецкому».
Выбар Гарэцкім псеўданіма Беларус гаворыць пра высокія патрыятычныя пачуцці аўтара, пра боль яго душы за свой занядбаны народ і край, яго бязмернае жаданне расказаць усяму свету, «піто за народ такі ёсць беларусы, што маюць яны не толькі «очень смешные анекдоты і весьма странные суеверня», а і нешта палепш ад жарту і забабонаў, нешта гэткае, прад чым прыемна адчыніцца агульналюдская скарбніца векавечных здабыткаў культуры і цывілізацыі...» [28. С. 174]. Подпіс М. Гарэцкага Беларус гаворыць таксама пра смеласць аўтара, які не баіцца, не саромеецца публічна выказаць сваю прыналежнасць да народа, з якога стагоддзямі «смяюцца, пагарджаюць» [90. Т. 1. С. 51], не ўспрымаюць яго як нацыю. Ён з гонарам называе сябе Бе
4*
51
ларусам, чым вызначае галоўную сутнасць свайго зямнога прызначэння: жыць і працаваць на карысць Бацькаўшчыны, каб яна змагла заняць <свой пачэсны пасад між народамі» [90. Т. 3 С. 99].
Магчыма, псеўданім Максім Б&парус назаўсёды замацаваўся б за М. Гарэцкім, як замацаваўся псеўданім Янка Купала за Іванам Луцэвічам ці Якуб Колас за Канстанцінам Міцкевічам. На старонках «Нашай Нівы» 9 жніўня 1913 года супрацоўнікі рэдакцыі якраз так і звяртаюцца да пісьменніка: «Максіму Беларусу. Дужа дзякуем за Вашы творы, каторыя Вы нам прысылалі ў апошнія часы. Мы верым, кажучы словамі нашых прадзедаў, што праз Вас «памножана будзе слава слаўнай айчызны нашай», калі толькі агонь, каторы гарыць у Вас, будзе далей разгарацца».
Аднак у далейшым М. Гарэцкі да подпісу Максгм Беларус больш ніколі не звяртаўся. Калі на пачатку творчага шляху гэта можна растлумачыць жаданнем пісьменніка схавацца за іншыя, новыя псеўданімы, то ў 1920—1930х гадах, калі ў літаратурным асяродку панаваў вульгарны сацыялагізм, а патрыятычныя пачуцці атаясамліваліся з нацыяналістычнымі, карысгацца такім подпісам было практычна немагчыма.
На працягу 1912—1913 гадоў на старонках газеты «Наша ніва» апублікавана значная колькасць матэрыялаў, дасланых М. Гарэцкім. Ёсць выпадкі, калі ў адным і тым жа нумары за рознымі подпісамі змешчана па некалькі нататак ці карэспандэнцый. Для гэтага перыяду найбольш характэрныя подпісы Беларус, Максім Беларус і вытворныя ад іх, а таксама ад сапраўднага імя і прозвішча: М. Беларус, М.Б., М.Г., Г.М. Прыналежнасць пералічаных псеўданімаў М. Гарэцкаму пацвярджаюць прыведзеныя вышэй звесткі аўтара, крыптанімаў — параўнальнааналітычны спосаб даследавання творчасці пісьменніка. Менавіта дзякуючы мастацкім творам можна прасачыць за рухам тэксту — прайсці шлях ад рукапісу ці першадруку да больш позняй яго публікацыі. Такім чынам, высветлілася, што свае раннія апавяданні М. Гарэцкі абнародаваў, падпісваючы псеўданімамі і крыптанімамі, а пазней уключаў іх у зборнікі, якія выходзілі пад сапраўдным прозвішчам. Напрыклад: апавяданні «У панскім лесе» («Наша ніва», 12 верасня 1913 года), «Красаваў язмін» («Наша ніва», 28 верасня 1913 года) упершыню надрукаваны за подпісам М.Г., апавяданне
52
«Страхаццё» («Наша ніва», 24 кастрычніка 1913 года) — за подпісамЛМ, апавяданне «Родныя карані» («Наша ніва», 2, 9, 16 жніўня і 5 верасня 1913 года; пазнейшая назва — «Роднае карэнне») і драматычны абразок «Атрута» («Наша ніва», 20 лютага і 1 сакавіка 1913 года) падпісаны псеўданімам Максім Беларус. У 1914 годзе пералічаныя творы ўключаны ў першы зборнік аўтара «Рунь».
Неабходна адзначыць, што крыптанімам М.Г. пісьменнік карыстаўся ў розныя перыяды творчасці і пранёс яго праз усё жыццё. У Аддзеле рукапісаў і рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваюцца, напрыклад, некаторыя выразкі з публікацыямі апавяданняў за гэтым подпісам, якія пісьменнік меўся выдаць у цыкле «Сібірскія абразкі: «Пабожны мешчанін» («Літаратурны дадатак да газеты «Савецкая Беларусь», 15 красавіка 1928 года), «Уцекачы» («Савецкая Бсларусь», 1 красавіка 1928 года), «Кіслы ключ» («Звязда», 5 лютага 1928 года; пазнейшая назва — «Кіслая крыніца»), «Хоцімка» («Аршанскі маладняк», 1928 года, № 7), «Агні» («Літаратурны дадатак да газеты «Савецкая Беларусь», 15лютага 1928 года) [168. Л. 14—16, 18—20, 41, 44—46, 118—119]. Выразкі з тэкстамі маюць аўтарскія праўкі і ўдакладненні года іх напісання.
ПсеўданімД?^ Кузмш паходзіць ад імя дзеда пісьменніка і пачынае сваё існаванне са старонак смаленскіх газет. Выбар тлумачыцца глыбокай павагай аўтара да свайго дзядулі, а таксама жыццёвым і творчым пасталеннем М. Гарэцкага, што стала вынікам суровых франтавых урокаў першай сусветнай вайны. У творах, падпісаных гэтым псеўданімам, гаворка вядзецца ад імя чалавека з вялікім жыццёвым вопытам, разважлівага, удумлівага і адначасова адукаванага. Яскравым пацвярджэннем сказанага можа быць аповесць «За што?» (апошні варыянт — «Ціхая плынь»), якая ўпершыню пабачыла свет на рускай мове ў газеце «йзвестня Смоленского Совета рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов» 1 мая 1918 года за подпісам Дед Кузьма. Аповесць пачыналася наступным тэкстам: «...Пожалуй, не заннмательна она для чнтателей любовных романов н футурнстнческнх стнхов. Ведь даже вы, мон юные друзья, выходцы нз белорусской деревнн, детн нашнх старшнн н кулаков, панскнх кучеров н кухарок, взятые от сохм м бороны н, благодаря русской школе, вышедшне
53
в людй, даже вы не понймаете да й не любйте Успенского й не слышалй о Златовратском. Прн чтенйй «Деревнй» Бунйна ваше сердце не сжймается от болй, но отвраіценйе к унылой жйзнй грязных хат растет й окрыляется й подннмает вас в вашйх собственных глазах. й я с печалью вйжу, как амерйканская корочка вашйх душ, созданная лйтературой кннематографа й бульвара, скрывает пустоту й отделяет вас от народа. Беспомоіцно вйсят концы оторванных нйтей. й от того, что могло бы йх связать, вы безрассудно отвергнулйсь.
Народнйческая лйтература не отжйла, однако. Есть обшнрный класс людей, который не поймет йных пройзведеннй нашнх дней, где преломляется цветамн радугм панское дегенератство, называемое в высоком стале утонченностью!
Этот класс найдет, надеюсь, в несложной йсторйй Осмоловского Левкн отраженйе свойх дум й настроенйй».
У тым жа стылі за подпісам Дед Кузкма напісаны М. Гарэцкім артыкулы «Будем жііть!» («йзвестня Смоленского Совета...», 2 сакавіка 1918 года) і «Коечто о нашем быте» («Йзвестйя Йсполнйтельного комнтета Советов...», 28 красавіка 1918 года). Апавяданне ў іх вядзецца ад імя адной і той жа асобы. «На мойх старых глазах, — гаворыць Дзед Кузьма, — поввдймому, раскройт хніцная рука родную Белую Русь. А молодые глаза довольно насмотрелйсь, как кройлй её й свой белорусскйе паны, й московскйе й польскйс угнетателй» («Будем жйть!») [28. С. 210]. Перакананасць у прыналежнасці М. Гарэцкаму артыкула «Коечто о нашем быте» надае таксама апісанне Усходняй Прусіі, якое асацыіруецца са старонкамі яго дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне». Найбольш істотнымі дэталямі, якія выяўляюць падабенства, з’яўляюцца чарапковыя стрэхі і грамафон:
у артыкуле
Сндят немцы в своем деревенском «вартехаузе», пнво пьют, трубочкн курят, в журналы с картннкамн смотрят н граммофонного «пупхена» слушают. Домнкн у ннх кмрпнчные под
у запісках
У чародным доме чарапковая страха разварочана снарадам [22. Т. 3. С. 29].
Ля самай кірхі, на адчыненым акне пустога дому, грамафон, заведзены рукою ворага, па
54
крышамн черепнтчатымн [28. хабным дысанансам у абставіС. 211—212]. нах вайны і смерці раве мірна
га «пупсіка» [22. Т. 3 С. 42].
Характэрныя для лексікі М. Гарэцкага таксама багацькаўскія словы «нгрніца», «ханджа», якія сустракаюцца ў артыкуле і неаднаразова ўжываюцца ў мастацкіх творах.
Ідэя асветы, заклапочанасць культурным узроўнем працоўнага народа, яго бытам, шырынёй светабачання праходзіць праз усю творчасць пісьменніка. Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая на першым часе надавала М. Гарэцкаму веры і ўпэўненасці ў пераменах да лепшага, у ажыццяўленні яго запаветных мар, яшчэ мацней абудзіла жаданне бачыць шчаслівым свой край. Таму зусім невыпадкова, што ў смаленскі перыяд жыцця і творчасці М. Гарэцкім напісаны і пералічаныя вышэй артыкулы, і артыкулы «Новая буржуазмя» («Нзвестйя нсполннтельного комнтета Советов рабочнх, крестьянскнх н солдатскнх депутатов Западной Коммуны», 22 кастрычніка 1918 года), «Берегнте!» («Нзвестня нсполннтельных комнтетов Советов рабочнх, крестьянскнх н солдатскнх деггутатов Западной Коммуны н города Смоленска», 24 кастрычніка 1918 года), падпісаныя псеўданімам Максйм. Аўтарства названых артыкулаў удакладняе аднолькавая манера падачы матэрыялу, характэрная для М. Гарэцкага і найбольш выразна адчувальная ў публіцыстычных працах 1918 года. У іх зашмат дэкларацыйнасці, агульных разважанняў, высокі ўзровень пафаснасці. Пісьменнік вельмі часта выкарыстоўвае зваротныя формы, заклікі. Для параўнання прывядзем цытаты наступных тэкстаў.
«Будем жнть!»
«Так воспряньте же духом, маловерные! Крепка власть народная. Моіцны духом вождн народные.
Порвалнсь тучн. Разбегаются, ветром гоннмые. Последнее облачко на мннутку застнт нам солнышко.
Брызнут ослепнтельные лучн его по земле.
Будем жнть!» [28. С. 210]
«Коечто о нашем быте»
«Всё ндёт к лучшему. Скромно отпразднуем 1е Мая в сем году, а в будуіцем (блажен, кто верует) к этому временн заалеет стягамн краснымн вся Европа, бу