У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
» (1926) таксама з’яўляецца важным фактам у біяграфіі М. Гарэцкага і творчай гісторыі кнігі, але самастойнай рэдакцыяй яго прызнаць нельга. Заказ на новае выданне пісьменнік атрымаў з устаноўкай «гіерарабіць» кнігу з улікам таго, шго «ўжо Дзяржаўнае выдавецтва мае друкаваць падручнік па гісторыі беларускае літаратуры для вышэйшых школ і педтэхнікумаў (М. Піятуховіча) і гістор.[ыка]літар.[атурную| хрэстаматыю для 7годак і інпіых школ (У. Дзяржынскага).... I вось аўтар зрабіў, — піша ў прадмове да чацвёртага выдання (1926) М. Гарэцкі, — значныя змены, найперш, у аддзеле вуснае народнае паэзіі, каб не было лішніх паўтораў у параўнанні з «Выпісамі
з*
35
з белар.[ускае] літар.[атуры], ч. 1» М. Гарэцкага, У. Дзяржынскага і П. Каравая і каб даць больш матэрыялу аб ідэалагічным змесце і мастацкасці вусных твораў. Потым зроблен агляд творчасці «Маладняка». Нарэшце, увесь тэкст пададзены на буйнейшы і драбнейшы, зроблены некаторыя скарачэнні і дадаткі і ўнесены папраўкі» [19. С. 3].
У лісце да Я. Карскага ад 30 красавіка 1927 года М. Гарэцкі піша: «Шчыра дзякую за прысланыя папраўкі. Ды скарыстаць іх — мне ўжо, мусіць, не прыйдзецца. Мінаецца час, калі мусілі мы, няўчоныя беларускія працаўнікі, «перерабатывать, — праўду кажаце, — старую росснйскую науку на белорусской почве»... Я ўжо не хацеў, каб і гэтае выданне ішло ў друк, але прымусілі, а потым не палюдску аблаялі («Полымя» за 1926 г., № 8, рэц. Дорндорфа — як кажуць, псеўданім Жылуновіча)» [28. С. 403] Як бачна, праца над апошнім выданнем «Гісторыі беларускае літаратуры» (1926) не прынесла М. Гарэцкаму задавальнення, аўтарская задума тут не знайшла ўвасаблення. Таму ў Поўным зборы твораў, на нашу думку, будзе правамерным падаць толькі варыянты тэксту кнігі.
Вывучэнне гісторыі тэксту падручніка ва ўзаемасувязі са шматлікімі навуковымі літаратурнакрытычнымі артыкуламі і нарысамі, прысвечанымі творчасці сучаснікаў пісьменніка, агляднымі артыкуламі пэўных літаратурных перыядаў і літаратурнамастацкіх плыней, напісанымі ім на працягу 1927—1928 гадоў12, паказвае, што М. Гарэцкі фактычна працягваў працу над «Гісторі>іяй...». Таму для тэкстолагаў вельмі важна ўлічыць гэты момант пры размяшчэнні матэрыялу ў асноўным корпусе выдання Поўнага збору.
Выхад першай «Гісторыі...» прыпадае на 1920 год, аднак адчувальныя прыкметы паглыбленааналітычнай цікавасці да «беларускага руху» [28. С. 179], да багацця «славеснага скарбу» [28. С. 175] выразна выяўлены ў М. Гарэцкага на раннім этапе яго творчасці, у прыватнасці ў артыкулах «Наш тэатр» (1913), «Развагі і думкі» (1914), «Доктар Фран
12 «Нашаніўскі перыяд у бсларускай літаратуры», «Творчасць Міхася Чарота», «Творчасць Я. Нёманскага», «Якуб Колас пасля Кастрычніка», «Аб творчасці Міхася Зарэцкага», «Белорусская лнтература (Краткнй очерк)», «Беларуская літаратура пасля «Нашай нівы», Колькі слоў аб творах і мове М. Лынькова», «■Бядуля пасля Кастрычніка», «Аркадзь Моркаўка», «Сымон Баранаў», «Ілары Барашка», «Платон Галавач», «Творчасць Ізраіля Плаўніка», «Маладняк» за пяць гадоў» і інш.
36
цыск Скарына» (1917) [28], Зварот пісьменніка да гістарычных каранёў свайго народа быў выкліканы ўнутранай патрэбай, з’яўляўся асновай для выпрацоўкі ўласнай гісторыкалітаратурнай канцэпцыі, для рэалізацыі творчых планаў і задум. Асэнсаванне працэсу напісання «Гісторыі беларускае літаратуры» ў суаднесенасці з фарміраваннем гістарычнага мыслення М. Гарэцкага, яго творчай эвалюцыяй падказвае, што літаратурнакрытычныя артыкулы аўтара павінны падавацца асобным ад публіцыстыкі раздзелам, бо ў іх працягваецца даследаванне літаратурнага працэсу. Такім чынам, складзецца цэласнае ўяўленне пра Гарэцкагалітаратуразнаўцу.
На рахунку дзейнасці М. Гарэцкаганавукоўца налічваецца таксама некалькі слоўнікаў, якія ён склаў асабіста і ў сааўтарстве. Першы з іх — «Рускабеларускі слоўнік» (Смаленск, 1918; 2е выд.: Вільня, 1920) [33] — падрыхтаваны разам з братам Г. Гарэцкім, другі — «Невялічкі беларускамаскоўскі слоўнік» (Вільня, 1919, 1921, 1925) [24] — складзены М. Гарэцкім самастойна. Апошняе выданне слоўніка было перапрацавана аўтарам і выйшла ў свет пад назвай «Беларускарасійскі слоўнічак». Трэці — «Практычны расійскабеларускі слоўнік» (Мінск, 1924, 1926) [5] — М. Гарэцкі склаў разам з М. Байковым. Другое выданне кнігі аўтарамі выпраўлена і дапоўнена.
Названыя слоўнікі з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Уключаныя ў Поўны збор твораў, слоўнікі прыцягнуць да сябе ўвагу спецыялістаў, дазволяць пераканацца, што яны «пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускай лексікаграфіі, фактычна вызначыўшы сабою цэлы этап яе станаўлення і развіцця» [89 С. 123]. Дасканала вывучаная праца М. Гарэцкага на ніве лексікаграфіі дапаможа таксама пашырыць уяўленне пра маштаб таленту М. Гарэцкага і абсягі яго дзейнасці як пісьменнікаграмадзяніна, як вучонагаасветніка.
Што датычыцца Гарэцкагафалькларыста, то Поўны збор твораў павінен папоўніцца яшчэ адной змястоўнай старонкай, дзе будуць надрукаваны «Народныя песні з мелодыямі» (1928) [34]. Кніга складзена разам з А. Ягоравым. У яе ўвайшлі 318 песень, запісаных ад Ефрасінні Міхайлаўны, маці пісьменніка. «Народныя пссні...», як і іншыя працы М. Гарэцкага, напісаныя ў сааўтарстве, складуць раздзел «Калектыўнае».
37
У сувязі з падрыхтоўкай тэксту слоўнікаў і народных песень перад тэкстолагамі стане праблема, звязаная з нормамі сучаснай арфаграфіі. Прымаючы пад увагу спецыфічнасць названых прац, тое, што яны ўяўляюць найбольшую цікавасць для вузкага кола спецыялістаў (лексікографаў, фалькларыстаў, мовазнаўцаў), правамерна захаваць тагачасны правапіс. Гэта зніме праблему алфавітнага пераразмеркавання слоў, дазволіць захаваць каларыт гучання, дапаможа глыбей спасцігнуць своеасаблівасць мовы твораў М. Гарэцкага. У даследчыкаў з’явіцца большая магчымасць для вывучэння новых аспектаў мовазнаўчых праблем, звязаных як з творчасцю канкрэтнага пісьменніка, так і з працэсам станаўлення сучаснай літаратурнай мовы. Такі прынцып падачы матэрыялу апраўдвае прапанаваны намі тып выдання Поўнага збору твораў.
Істотнае павелічэнне аб’ёму новага выдання адбудзецца за кошт шматлікай колькасці артыкулаў М. Гарэцкага, надрукаваных пад псеўданімамі і крыптанімамі ці зусім без подпісу на старонках розных газет. У якасці прыкладу назавем наступныя публікацыі:
«На ўгодкі па М. Багдановічу» (крыптан. М. Г.)
«У чым наша моц?» (псеўд. Дзед Кузьма)
«Загадка маскоўскіх камуністаў» (псеўд Дзед Кузьма), «Аб урадах на Беларусі і ўрадзе Беларускае народнае рэспублікі>> (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Свабода слова» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Не выбірайце ў гэты сейм нікога» (псеўд. Дзед Кузьма)
«Катэдра беларусазнаўства ў Вільні» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
<Да амерыканскіх беларусаў» (псеўд. Дзед Кузьма), «Беларусы і жыды» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Аб беларускіх пісьменніках» (псеўд.
А. Мсціслаўскі)
«Пісьмо з вёскР (псеўд. Дзед Кузьма)
«Аб справах дня>> (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Беларуская думка», 2бмая 1919 года «Наша думка», 31 снежня 1920года «Наша думка», 14 студзеня 1921 года
«Наша думка», 22 студзеня 1921 года «Наша думка», 29 студзеня 1921 года «Наша думка», 4лютага 1921 года
«Наша думка», 11 лютага 1921 года
«Наша думка>>, 4сакавіка 1921 года
«Наша думка», 11 сакавіка 1921 года
«Наша думка>>, 1 красавіка 1921 года
38
«Балючае пытанне» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Аб беларускай мове ў школе» (псеўд. Дзед Кузьма)
«Важны фронт> (псеўд. Дзед Кузьма), «Беларускі касцёл» (псеўд. А. Мсціслаўскі).
«Беларусы, бярыцеся за грамадскую работу» (псеўд. Дзед Кузьма), «Ніколі гэтаму не бываць!» (псеўд. А Мсціслаўскі), «Агляд друку» (крыптан. A М.) «Беларускапольскія адносіны» (псеўд А Мсціслаўскі)
«Гдзе ёсць беларускасць або нашы маленькія жаданні» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Агляд друку» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«Беларускія дзеячы» з польскаю душою» (псеўд. А. Мсціслаўскі)
«ГІадбухторыванне» (псеўд. Дзед Кузьма)
«Беларускі гістарычны каляндар» (крыптан. М. Г.)
«Наша думка», 14 мая 1921 года «Беларускія ведамасці», 14 верасня 1921 года «Беларускія ведамасці», 19верасня 1921 года
«Беларускія ведамасці», 3 кастрычніка 1921 года
«Беларускія ведамасці», 17 кастрычніка 1921 года «Беларускія ведамасці», 31 кастрычніка 1921 года
«Беларускія ведамасці», 9 снежня1921года «Беларускія ведамасці», 20снежня 1921года «Беларускія ведамасці», 25 снежня1921года «Беларускія ведамасці», 1 студзеня 1922 года.
У віленскіх выданнях можна сустрэць яшчэ шмат надрукаванага матэрыялу, падпісанага такімі ж псеўданімамі і крыптанімамі, якімі карыстаўся М. Гарэцкі. У газеце «Jednasc», напрыклад, за подпісамі Bieiarus, М.В., Р.В. публікуюцца матэрыялы пад назвамі: «Нашы абавязкі», 7 жніўня, «Прыйшла пара», 6 верасня, «Новыя надзеі», 28 верасня, «Нашы крэсаўцы», 21 кастрычніка, «Беларускія ведамасці», 28 кастрычніка, «Наіпа незалежнасць», 11 лістапада, «Наш рух», 18 лістапада, «Лісты нашых чытачоў», 26 чэрвеня (усе за 1921 год); «Голад у Расіі», 24 ліпеня, «Пэўная і страшная небяспека», 31 сакавіка, «Віленскі сойм», 8 лютага (усе за 1922 год) і інш. Гэтыя матэрыялы яшчэ недастаткова вывучаны і патрабуюць абгрунтаванай атрыбуцыі. Пералік артыкулаў, якія папоўняць том літаратурнакрытычных і публіцыстычных матэрыялаў Поўнага збору твораў М. Гарэцкага, можна працягваць. Так, В. Скалабанам на старонках «смаленскіх «йзвестнй...» за 1918 год» адшукана «12 невядомых тэкстаў» [132. С. 30], Надрукаваны яны пад псеў
39
данімамі ДеЭ Кузьма, Панскйй Бйзун і рознымі ўтворанымі ад іх крыптанімамі Д. К, Д. Ка, П. Б. і г. д. Нядаўна гэтым даследчыкам асобнай кніжкай выдадзены «тэксты артыкулаў, рэпартажаў, інтэрв’ю, інфармацыяў, што друкаваліся М. Гарэцкім у савецкіх газетах Смаленска, Менска і Вільні» [25. С. 2],
Неабходна засяродзіць увагу на тым, што тэкстолагаў чакае вельмі складаная і адказная праца па ўстанаўленню і пацвярджэнню аўтарства М. Гарэцкага (гл. раздзел «Аўтару аўтарава»). Сустракаюцца выпадкі, калі няма поўнай перакананасці, што той ці іншы матэрыял належыць менавіта гэтаму пісьменніку. Па гэтай прычыне ў новае выданне яго творчай спадчыны патрэбна абавязкова ўвесці раздзел «Dubia».
У адпаведнасці з жанравай спецыфікай Поўнага збору твораў у выданне павінны быць уключаны ўсе вядомыя на сённяшні час апублікаваныя і неапублікаваныя матэрыялы, у тым ліку і апрацоўкі народных казак, дарчыя надпісы, лісты, абвесткі, заявы, хадайніцтвы, прадмовы, тэксты выступленняў у дыскусіях, якія д