• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    а высокіх інстанцыях. Толькі асобныя купюры ўдалося аднавіць, асноўная ж частка так і засталася ўліку крамольных» [ 1 Об. С. 123].
    Дзеля дасягнення галоўнай мэты — выдання Збору твораў М. Гарэцкага — прыходзілася ісці на часовы кампраміс. Шкада толькі, што гэта часовасць расцягнулася больш чым на дзесяцігоддзе і што адмоўныя вынікі кампрамісу яшчэ і сёння адбіваюцца на рознага тыпу масавых выданнях, у якіх са Збору твораў М. Гарэцкага тэксты перадрукоўваюцца без узнаўлення зробленых купюр.
    Для М. Гарэцкага спрыяльны час выдання яго літаратурнай спадчыны пачынаецца з выхаду двух дадатковых
    24
    Дарчы надпісАпёне Кірылаўне Сакаюваіі
    тамоў Збору твораў пісьменніка: «Творы» (1990) і «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992). Гэтыя кнігі не маюць купюр. Сваім зместам, грунтоўнымі гісторыкалітаратурнымі і тэксталагічнымі каментарыямі, даведачным апаратам яны істотна ўзбагацілі шматгомнае выданне, але на першапачаткова абраную яго структуру паўплываць ужо не маглі.
    Зыходзячы з вышэйсказанага, неабходна зазначыць, што аб працы тэкстолагаў у дачыненні да двух масавых і аднаго навуковамасавага выдання М. Гарэцкага больш лагічна гаварыць не столькі аб тым, што яны зрабілі, колькі аб тым, што змаглі зрабіць. Многія тэксталагічныя пралікі — гэта не віна складальнікаў канкрэтных тамоў ці рэдактараў, а наша агульная бяда, якая сёння як «сплачванне доўгу» абавязвае выдаць новы — Поўны збор твораў, даць чытачу ў
    25
    «чысціні і недатыкальнасці» [118. С. 221] тэксты Гарэцкагапразаіка, крытыка, фалькларыста, перакладчыка, вучонага, грамадзяніна.
    Галоўным з’яўляецца тое, што была распачата праца па зборы і вывучэнню творчасці М. Гарэцкага. Выхад кожнага каментаванага выдання станавіўся прыкметай паступовых дабратворных перамен у грамадстве. Вопыт падрыхтоўкі і выдання спадчыны пісьменніка ўнёс пэўны ўклад у гісторыю беларускай эдыцыйнай практыкі, даў багаты матэрыял для распрацоўкі тэксталагічных праблем.
    Каштоўнасць чатырохтомнага Збору твораў М. Гарэцкага і двух дадатковых яго тамоў вызначаецца яшчэ і тым, што яны рыхтаваліся пры актыўным удзеле дачкі пісьменніка Галіны Максімаўны. Дзякуючы яе дапамозе, а таксама дапамозе брата аўтара — Гаўрылы Іванавіча, стала магчымым пракаментаваць многія, толькіім вядомыя факты.
    Лісты Галіны Максімаўны да складальнікаў і сёння напоўнены клопатам пра выданне літаратурнай спадчыны бацькі, пра захаванне яго творчай волі. Hi адно з пытанняў, дасланых ёй, Галіна Гарэцкая не пакідае без адказу. Напрыклад, на просьбу патлумачыць дарчы надпіс на фотаздымку «Паважанай і дарагой «Зорухне», пані Алёне, на добрую памяць, у прысутнасці жонкі пішу. 23/1—1921 г. Вільня. Максім Гарэцкі» [152] (С. 24, 25), Галіна Максімаўна адказала вельмі цікавым і змястоўным лістом. У ім гаварылася наступнае: «Пра Алёну Кірылаўну СакаловуЛекант я магу трохі расказаць. У 1957 годзе яна гасцявала ў нас у Ленінградзе. Гэта ж хросная маці брата майго Лёні, які загінуўна Ленінградскім фронце 18 лютага 1944 года.
    Нарадзілася Алена Кірылаўна ў 1891 годзе. Дзявочае прозвішча — Залеўская. Сакалоў — яе першы муж Пасля разводу ён быў у Маскве на партыйнай працы. Яна ў Вільні расціла двух іх хлопчыкаў, якіх Вы бачылі на фотаздымку ў фондзе Я. Шутовіча (мае бацькі, дзеці і Алена Кірылаўна5). Другі муж — Лекант. Служыў у віленскай Кансісторыі.
    Алёна Кірылаўна працавала разам з маёй маці ў пачатковых класах 1й Віленскай Беларускай гімназіі. He помню дакладна, калі пахавала яна Леканта і свайго малодшага пятнаццацігадовага сына. Ведаю, што ў вайну жыла з сынам старэйшым і няняй Алёнай.
    5 Маецца на ўвазе іншы, групавы фотаздымак [ 152. Л. 4] (С. 27).
    26
    МаксіыГарэцкізжонкаі'і (зіева) іАчёна Сакаюваз дзецьш.
    1921 год
    Адзін раз усчалася на іх вуліцы страляніна. Насупраць іх дому ўпала забітая куляю жанчына, да яе туліліся двое маленькіх дзяцей. Сын Алёны Кірылаўны пад кулямі, паўзком, перацягнуў усіх у свой дом. Жанчынуяўрэйку пахавалі. Крыж на магіле паставілі, каб акупанты не прычапіліся. A дзяцей яе, хлопчыка бці гадоў і дзяўчынку 4х, Алена Кірылаўна і няня Алёна сталі гадаваць. Хавалі іх ад злога вока, бо дзеці знешне былі вылітыя яўрэі. А сын А.[лёны] К.[ірылаўны] аднойчы пайшоў шукаць працу і не вярнуўся. Усё жыццё чакала яго, спадзяючыся на дзіва.
    Здаецца, пад самы канец вайны Алена Кірылаўна за гое, што пры немцах пабыла на нейкім з'ездзе беларускіх настаўнікаў, апынулася ў канцлагеры ў Горкаўскай вобласці. Дзеці засталіся з няней. Тым часам іх бацька, рускі, пачаў йіукаць сям'ю, якую ў пачатку вайны пакінуў у Вільні. Гэты чэкіст быў у высокім чыне. Ён не толькі знайшоў дзяцей сваіх, але і здолеў, праз Маскву, вызваліць Алену Кірылаўну з лагера. Забраў яе і дзяцей у сваю сям’ю (з новай жонкай). Жылі пад Чарнігавым. Казала Алёна Кірылаўна, што жылося ёй там добра, але моцна цягнула на радзіму. Вярнулася ў Вільню. Дзеці, падросшыя ўжо, прыязджалі потым да яе ў госці, і яна да іх ездзіла. Перапісваліся.
    27
    Памёрла Алена Кірылаўна ў I960 годзе ў віленскім шпіталі (былі дужа хворыя сэрца і почкі). Пахаванне адбылося 13га сакавіка на Ефрасіньеўскіх могілках. Пахавалі каля царквы (ці то вялікай капліцы?) як асабліва шаноўнага чалавека. Казаў нам Янка Шутовіч, што за труною ішлі беларусы, палякі, літоўцы, рускія, яўрэі. Яна многа дабра рабіла людзям. Пры акупацыі ратавала яўрэяў на тэрыторыі Духава манастыра. Янка Шутовіч і жонка яго бна МіцютэШутовіч, літоўская пісьменніца, спыняліся ў нас, калі ў 1962 годзе прыязджалі ў Ленінград.
    Алёна Кірылаўна ёсць на групавым фотаздымку ў літ.[аратурна]навуковым гадавіку «Скарыніч», выгтуск 3 1997 год» [146] .
    Далейшае выяўленне, збор і вывучэнне ўсіх крыніц тэкстулітаратурнай спадчыны М. Гарэцкага з абавязковым улікам дасягненняў і недапрацовак тэкстолагаўгарэцказнаўцаў папярэдніх выданняў — менавіта той фундамент, на якім патрэбна распрацоўваць канцэпцыю будучага Збору твораў пісьменніка.
    1 ыпы выданняў спадчыны М. Гарэцкага, якія выйшлі ў свет, не мелі на мэце і не маглі ўключыць усё напісанае аўтарам. Таму паза старонкамі каментаваных выданняў засталіся апублікаваныя ў «Полымі» (№ 2 за 1993 год) «Скарбы жыцця» (1932—1937), «Лявоніус Задумекус» (1932— 1935), дзённікавыя апрацоўкі назіранняў і ўражанняў ад паездкі ў Крым летам 1928 года — «Кіпарысы»'(1928, 1931 — 1937). Гэта датычыцца і твораў, напісаных М. Гарэцкім для дзяцей, якія згадваліся толькі ў каментарыях да апавяданняў, аповесцей як розначытанні іх тэксту. Але гэта асобная старонка жыцця і творчасці пісьменніка. М. Гарэцкаму як выкладчыку і бацьку былі вядомы многія праблемы школы, праблемы, звязаныя з выхаваннем дзяцей. Менавіта для дзяцей і пра дзяцей ім напісаны шматлікія старонкі. У аповесцях ‘Меланхолія», <«У чым яго крыўда?», «Ціхая плынь», «Камароўская хроніка», рамане «Віленскія камунары», дакументальнамасі’ацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне», драматычнай аповесці «Антон», п’есе «Жартаўлівы Пісарэвіч», апавяданнях «Смачны заяц», «Малы рызыкант» і іншых. дзіцячыя вобразы памайстэрскуўпісаны аўтарам у мастацкую тканіну твораў.
    6	Патрэбна заўважыць, што Ўдзел Г. Гарэцкай у падрыхтоуцы да выдання Збору твораў М. Гарэцкага можа быць тэмай для асобнага даследавання.
    28
    Тонкае адчуванне жыцця, глыбокая чалавечнасць, бацькоўская любоў да дзяцей дазволілі М. Гарэцкаму зазірнуць у самыя патаемныя куточкі іх душы, узняць шматлікія праблемы, звязаныя з іх выхаваннем і будучыняй.
    Праблемы дзяцінстна для М. Гарэцкага былі пытаннем першаступеннай важнасці, пытаннем вострым, балючым. Дзеці — гэта будучае, і М. Гарэцкі разумеў, што яно залежыць ад таго, якой «песні бацькоў» [22. Т. 2. С. 134] навучацца яны, якія духоўныя, маральныя і матэрыяльныя каштоўнасці застануцца ім у спадчыну, з якімі ідэйнымі набыткамі яны пойдуць у жыццё. Пісьменнік звязваў лёс маладога пакалення з лёсам краіны, з будучыняй беларускага народа і зыходзіў з гэтага ў сваёй асветніцкай і прапагандысцкай дзейнасці.
    Менавіта такімі прынцыпамі, прынцыпамі пашырэння ведаў, кіраваўся М. Гарэцкі пры напісанні «Гісторыі беларускае літаратуры», пры падрыхтоўцы «Хрэстаматыі...» і «Дэкламатара», шэрага артыкулаў.
    Многія творы М. Гарэцкага змешчаны ў тагачасных школьных падручніках: «Наш сцяг»7 [127], «Родныя шляхі»8 [128], у «Выпісах з беларускай літаратуры»9 [10], «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры»10 [65] і іншых выданнях. Аднак найбольш цэласнае ўяўленне пра створанае М. Гарэцкім для дзяцей дае чытанка «Родны край»11 [123—125], па
    7 «Бірка» — з аповесці «Ціхая плынь», На імперыялістычнай вайне» (пазнейшая назва «Рускі») з аднайменных дакументальнамастацкіх запісак.
    8 «Паншчына» — пазнейшая назва апавядання «Смачны заяц».
    9 «Патаёмнае», «Паншчына» і VIII раздзел аповесці «Дзве душы».
    10 «У лазні», «Страшная музыкава песня», «Атрута», «Паншчына», урыўкі з аповесці <Дзве душы» пад назвамі «На водах», «Дзве душы», «Сухавей», «Гаршчок», ♦Малання», «Іра», якія злучаны паміж сабой кароткім пераказам зместу твора.
    '' «Сграхаццё» — з аднайменнага апавядання; «Лео, «Дарога ў жыце» — з драматычнай аповесці «Антон»; «Познай восенню» — з апавядання «Хадзяка»; «Зіма ў вёсцы» — з апавядання «Зіма»; «Роднае карэнне», «Ваўкі» — з апавядання «Роднае карэнне»; «Бедны, бедны верабейка!» — з эсэ «Настроі мае сумнае душы...»; «Завінуліся людзі араць» — з апавядання «Прысяга»; <Ах, салодкі гарох!»; «Сонейка», «Хомкін сон», «На пастаці», «Жніўныя ночы», «Канец лета», «Досвіткі», «Бірка» — з аповесці «Ціхая плынь»; «Вясна, вясна красная!» — з апавядання «Вясна»; «Мінулася тая пара> — з апавядання «Хадзяка»; «Восень» — з апавядання «Чарнічка»; «Могільнік» — з аповесці «Меланхолія»; «Нашая бацькаўшчына», «Цёмны лес» — з апавядання «Цёмны лес»; «Старое замчышча» — з апавядання «Лірныя спевы»; «Хаўтуры за прыгонам» — з апавядання «Панская сучка»; «Магілёў» — з аповесці «Дзве душы»; «На Каўказе» — з «Кіславодскіх замалёвак». Апавяданні ♦Бітва на Уле» і «Уцёкі Сярэбранага» надрукаваны ўпершыню.
    29
    колькі для гэтага выдання творы былі прапанаваны самім пісьменнікам і мелі непасрэдную аўтарскую апрацоўку.
    Змешчаныя ў «Родным краі» творы М. Гарэцкага разлічаны на даступнасць для дзіцячага ўспрымання, па