У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
сіць істотныя штрыхі ў творчы партрэт героя, якога паспелі палюбіць і не забываюць баявыя сябры. Яны, як і сам Лявон, застаюцца вернымі салдацкай дружбе. Раздзел «Ліст» напоўнены глыбокім маральнаэтычным зместам. Ён спрыяе аўтарскаму імкненню надаць твору болыпую завершанасць, а ўсяму цэнтральнамублокутвораў«3борніка...» — стылёвакампазіцыйную зладжанасць.
Аўтарскае дапаўненне тэксту ў форме эпісталярнага жанру ў дакументальнамастацкіх запісках «На імперыя
119
МАКСІМ ГАРЭЦКІ
НА ІМПЭРЫЯЛІСТЫЧНАЙ ^ В А Й Н Е =
(3 А П І С К І)
ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕВТВА ВЕЛАРУСІ М Е Н С К—1926
Тытульная старонка кнігі*На ыперыялістычнай вайне^ (1926) з аўтарскім дапаўненнем тжсту
120
лістычнай вайне» дазваляе заўважыць, што аналагічная дапрацоўка была зроблена М. Гарэцкім і ў аповесці «Меланхолія»: пры напісанні першага і часткі трэцяга раздзелаў, якія ў «Змесце» «Зборніка апавяданняў» і ў самім тэксце твора маюць назвы «Сумныя лісты» і «Паварот». Толькі ў дадзеным выпадку лісты піша сам Лявон. Ён іх пасылае таварышу за подпісамі: «Твой Лявон», «Твой Л.>>, «Лявон», «Твой Л. 3.», «Твой Лявон Задума», «Твой «слабы> Лявон». Дапісаныя такім чынам раздзелы сталі лагічным працягам зместу аповесці «У чым яго крыўда?» і выразна паказалі мэтанакіраваную працу М. Гарэцкага над паглыбленнем вобраза героя ў адпаведнасці са сваёй творчасветапогляднай ідэяй. У дадзеным выпадку лічым абавязковым звярнуць увагу на наступнае: у аповесці «У чым яго крыўда?» таварыша, да якога Лявон Задума пісаў лісты, звалі Максім Г. У аповесці «Меланхолія» ён застаецца безымянным. «Мой любы таварыш!», «Таварыш мой і аднадумец», «Дараіі таварышу!», «Братка ты мой, братка!» — так звяртаецца Лявон да сябра ў аповесці «Меланхолія». Узнікае пытанне: чаму М. Гарэцкі ні разу не дазволіў герою назваць імя таварыша? Адказаць адназначна немагчыма, бо зусім лагічныя і падобныя формы звароту. Але, хутчэй за ўсё, у тэксце аповесці пад назвай «Крыўда», што прызначаўся для «Зборніка...», імя таварыша Лявона было аўтарам знята. Зрабіў гэта М. Гарэцкі для таго, каб пазбавіць сябе ад атаясамлівання з сябрам Лявона Задумы, які ўвесь час «навучае» Лявона «быць моцным і патужным у жыцці» [22. Т. 2. С. 72], і даць болыпую самастойнасць галоўнаму герою, даць яму магчымасць самараскрыцца.
Такім чынам, выкарыстаны М. Гарэцкім мастацкі прыём увядзення прозвішча скразнога героя праз лісты дазволіў пісьменніку ўстанавіць лагічную сувязь падзей, якія разгортваюцца ў творах цэнтральнага блока «Зборніка...», дасягнуць арганічнай злітнасці сюжэту, яшчэ выразней перадаць натуральны працэс разгортвання эпічнай плыні жыцця.
Параўнальнааналітычная зверка тэкстаў кніг «Ціхія песні» (1926) і «Ціхая плынь» (1930) таксама засведчыла ўдакладненне ў апошняй прозвішча скразнога героя цэнтральнага блока твораў «Зборніка...». У аповесці «Ціхая плынь» хлопчыкшкольнік Лявонька названы Лявонькам Задумам [22. Т. 2. С. 142],
121
Могуць узнікнуць пярэчанні, што ў аповесці «Ціхая плынь» галоўны герой — Хомка, а Лявонька Задума тут — эпізадычны персанаж, які ўпамінаецца толькі ў некалькіх выпадках: ва ўрыўку, дзе ідзе размова пра бірку [22. Т. 2. С. 142—143], і ў адным са сноў Хомкі [22. Т. 2. С. 157—158]. Калі аповесць «Ціхая плынь» разглядаць ізалявана ад іншых твораў пісьменніка, такая заўвага можа ўспрымацца як зусім лагічная. Але калі гэты твор паставіць у пэўную сувязь са «Зборнікам апавяданняў», вобраз Лявона набывае зусім не другараднае значэнне. М. Гарэцкі ўдакладніў прозвішча не выпадкова. Гэтым ён павялічыў ідэйнасэнсавае гучанне не толькі тых мясцін твора, дзе згадваецца пра Лявона, але і ўсяго цэнтральнага блока «Зборніка апавяданняў». Менавіта дзякуючы гэтым зменам, у хлопчыкушкольніку Лявоньку Задуме, равесніку Хомкі, адразу пазнаецца вядомы ўжо нам студэнт «сельскагаспадарчай школы» («У чым яго крыўда?»), каморнікземлямер («Меланхолія»), салдатартылерыст («На імперыялістычнай вайне»). Лаканічныя, але памастацку выразныя ўрыўкі з аповедам пра Лявоньку запаўняюць істотны прагал у агульнай канве жыцця героя — дзяцінства. Тут мы бачым героя звычайным хлопчыкамгарэзам, які, як і ўсе дзеці, здатны на штукарства, даведваемся пра яго здольнасці да навукі і знаходзім тлумачэнне многім сацыяльнабытавым з’явам тагачаснага сялянскага жыцця. У раздзеле «Горкая прамудрасць», напрыклад, аўтар пра Лявоньку гаворыць наступнае:
«Дзеля таго, што ён шмат чытаў расійскіх кніжачак, якія бацька купляў яму на кірмашах, ён рэдка меў у руках бірку і ўмеў лёгка ад яе адчапіцца. Часта нават для забавы ўводзіў ён у спакусу тых сваіх таварышоў, якія старанна вучыліся панскае мовы, старанна адвыкалі ад мужыцкай, але ніяк не маглі адвыкнуць. Дастаўшы наўмысля бірку, ён туляўся і падслухваў, як размаўляюць гэтыя «паны» (так звалі іх у школе), а рабіў гэта дзеля таго, каб аддаць бірку на канец заняткаў самаму заядламу «пану», каб настаўнік пакінуў яго з біркаю сядзець у школе да цёмнага» [22. Т. 2. С. 142], Ён мог «усунуць» «дзеля смеху праклятую бірку» і Хомку, але пасля «пераверыўся, што смеху ў гэтай справе мала, бо Хомка горка плакаў, што ўжо і Лявонька яго пакрыўдзіў» [22. Т. 2. С. 143].
Гэтыя, здавалася б, на першы погляд нязначныя дэталі, дзякуючы ўвядзенню прозвішча героя — Задума, надалі яго
122
вобразу большую выразнасць. Яны дазволілі глыбей пранікнуць у псіхалогію Лявонападлетка, юнака, сталага чалавека, зразумець логіку яго паводзін у той ці іншай сітуацыі, адчуць амаль няўлоўныя звычайнаму слыху духоўныя імпульсы, што былі ддя героя нязменнай крыніцай жыццядзейных сіл.
У каментарыях да аповесці «Ціхая плынь» у чатырохтомным Зборы твораў М. Гарэцкага канкрэтызацыя імя Лявона прозвішчам Задума аднесена тэкстолагамі да разраду «невялікіх» «правак і змен» [22. Т. 2. С. 401], з чым нельга пагадзіцца. Прычынай такой высновы з’яўляецца недасканала распрацаваная методыка падрыхтоўкі выдання, паводле якой гісторыя тэксту твораў «Зборніка апавяданняў» вывучалася ў кожным выпадку асобна, без уліку іх прыналежнасці да самой кнігі.
Дапаўненне аповесці «Меланхолія» раздзелам «Калоніі» звязана як з паглыбленнем вобраза Лявона, так і з кампазіцыйным размяшчэннем твораў цэнтральнага блока ў «Зборніку...». Падставу для такога меркавання дае тэксталагічны аналіз урыўка «На гаі» і раздзела «На могілках».
Урывак «На гаі» заканчваўся тым, што герой не бачыў шляхоў вызвалення народа ад панскага прыгнёту і быў гатовы да самагубства. У аповесці ж гэты тэкст аўтарам істотна перапрацаваны. Дапісана канцоўка раздзела, дзе Лявон пазбаўляецца ад цяжкай хваробы духу. Ён імкнецца асэнсаваць свае ўчынкі, пытае ў сябе: «Ці ж я жыў? Ці ж я змагаўся? Ці ж я шукаў якіх новых шляхоў, калі тыя, якімі ішоў дагэтуль, не вядуць да мэты?» Разважае: «Людзі ідуць за народ на смерць, сядзяць у турмах, пакутуюць у Сібіры, усімі сіламі падкопваюць той гнёт, які прыдушыў нас. А я? Што я раблю?» [22. Т. 2. С. 113] I прыходзіць да высновы, што неабходна «жыць і змагацца», «зубамі... грызці той гнёт», які стагоддзямі душыў беларускі народ. Ён «чуў сябе моцным і адважным, хацеў ляцець» [22. Т. 2. С. 114].
Верагодна, гэтым тэкстам заканчваўся першы варыянт аповесці «Меланхолія», напісаны паводле «Плана мае творчасці». У сувязі ж з новай, паглыбленай задумай пісьменніка ён уносіў пэўны дысананс у эпічны кантэкст як цэнтральнага блока твораў, так і наогул усёй ідэйнамастацкай плыні «Зборніка...». Рэзкі паварот у свядомасці героя павінен быў знайсці адэкватны працяг сюжэту: магчыма, можна было б убачыць, як Лявон «гаворыць з людзьмі, кажа ім аб
123
вызваленні і лепшым жыцці, усведамляе іх» [22. Т. 2. С. 114]. Аднак у аповесці «Ціхая плынь» і дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне» такога не назіраецца. Фарсіраваць працэс нараджэння інтэлігентазмагара, выхадца з беларускай вёскі М. Гарэцкі не ставіў за мэту. Таму, увёўшы раздзел «Калоніі», які лагічна кладзецца пасля прынятага Лявонам рашэння «адпачыўшы троху ў бацькі, паехаць зноў у свет, на сваю працу, а там ужо будзе відаць, што і як» [22. Т. 2. С. 114], пісьменнік зрабіў жыццёва праўдзівы мастацкі пераход да наступных твораў.
У каментарыях да аповесці «Меланхолія» гаворыцца, што тэкст раздзела «Калоніі» «застаўся недапрацаваным пісьменнікам: ён не ва ўсім узгоднены са зместам папярэдняга раздзела аповесці «На могілках» [22. Т. 2. С. 384]. Тут патрэбна зрабіць удакладненне: у адносінах да мастацкага боку — такая выснова глыбока памылковая, зробленая толькі на падставе аповесці, без комплекснага вывучэння гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў». Што датычыцца фактычных дадзеных, то, сапраўды, «недапрацаванасць», ці, лепш сказаць, аўтарскі недагляд, мае месца.
3 лістоў да таварыша ў першым раздзеле «Сумныя лісты» вядома, што Лявон Задума закончыў каморніцкаагранамічную школу і яго паслалі на Віленшчыну «да нейкага каморніка, які вельмі зацягнуў землеўпарадкаванне» [22. Т. 2. С. 58]. У самым жа пачатку тэксту «Калоніі» канстатуецца, што галоўны герой — аплікант (у аўтарскім тлумачэнні — практыкант).
Такая, здавалася б, нязначная дэталь, як адсутнасць парадкавага нумара раздзела «Калоніі», у той час як астатнія пранумараваны, наводзіць таксама на думку, што тэкст быў уключаны ў «Зборнік...» без яго канчатковай апрацоўкі30.
50 У гэтай сувязі лічым неабходным адзначыць аўтарскі недагляд у дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне» (маецца на ўвазе экземпляр з дапаўненнямі і праўкамі М. Гарэцкага), дзе выраз «майго цёзку», які ўказвае на інпгае імя галоўнага героя — «Андрэй», застаўся пісьменнікам не зняты.
3за адсутнасці тэксту аповесці пад назвай «Крыўда» нельга дакладна сказаць аб узгадненні аўтарам падзей у часе ў гэтым варыянце твора і аповесці «Меланхолія». Паколькі прыходзіцца карыстацца тэкстам пад назвай «У чым яго крыўда?», то назіраецца наступная неадпаведнасць: у аповесці «У чым яго крыўда?» аўтар піша: «Гэта дзеялася тады, калі яму, Лявону, Рыгораваму сыну, па прозвішчы Задума, ішоў дваццаты год, і ён быў ужо ў
124
Наяўнасць адзначаных момантаў, аднак, не разбурае стылёважанравую і сюжэтнакампазіцыйную форму твора. На арганічную злітнасць тэксту «Калоніі» з папярэднімі раздзеламі ўказвае лагічны працяг падзей, што згадваюцца ў лістах да таварыша. У раздзеле той жа герой — Лявон, з яго нескароным унутраным бунтам супраць змрочнага безд