У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
ем творчай задумы аўтара. Рух тэксту твора наглядна паказаны на табліцы.
Як бачна, аповесць «Ціхая плынь» упершыню была апублікавана на рускай мове. Яна мела іншую назву і істотна адрознівалася кампазіцыйна. Аўтарская спасылка да тэксту асобнага выдання твора пад назвай «Ціхія песні» гаворыць, што гэта быў пераклад з беларускай. Прозвішча перакладчыка не названа, паколькі яго зрабіў сам М. Гарэцкі. Аповесць «За что?» напісана ў Смаленску і, як значная колькасць твораў той пары, падпісана псеўданімам Дед Кузьма. Пазней аўтар неаднаразова вяртаўся да раней напісанага.
Нараджэнне аповесці стала першым рэальным крокам выхаду пісьменніка за рамкі апавядання. Дапрацоўка яе тэксту тлумачыцца імкненнем М. Гарэцкага да больш дасканалага авалодання майстэрствам новай сюжэтнакампазіцыйнай структуры — структуры шырокага эпічнага палатна, яго імкненнем стварыць глыбокі, памастацку
9 Зак. 1885
129
ex X 2 x £ IS S X II 1 Q. a? 3 X ci agS й _ « p g u c 2 1 § & 2 B й 74 m C fi 2 cs Я ex CJ ex & VO w co 3 ex 1 0 ex 5 ex o 3 3 H co s s a " «a3 s g a 3 P s ex 2 1
.S X =>^>> £ ^ * Я £ 1
■ X X ==>> a 1 ~=S>>>? s S s u ex o a o ea?I 5 < ca ч rt к Й &&P «2зВ
re 3 X « X c ‘1 2 00 1! s o o eq Й 2 eq eq o. eq a »g O s o
05 i 11 y 0 S s U rt K 1 3 Я Д H a Z .S a M 5 to X 0 ca « "8 a 5 m M L rt 15 s.» 3 5 4 8 “ 2 Й ex K a s I Й
Ct 'ey co e 2 Я a $ ex s o B a 5 ” g B § 2 " a 1 Be a S = X 3 s 3
2 eq ert ■^ 1Л
130
праўдзівы малюнак жыцця сваіх герояў. У выніку — да ранейшага тэксту аповесці далучаюцца новыя часткі: урывак «На заезджым двары» (1921) і «Бірка» (1920). У асобным выданні кнігі «Ціхія песні» (1926) яны (адпаведна) сталі часткамі III і IV раздзелаў. У выданні 1930 года тэкст пад назвай «Ціхая плынь» — гэта раздзел «Школа жыцця» і другая частка раздзела «Горкая прамудрасць».
Героі «Біркі» — Міхалка і Іванька — увасоблены М. Гарэцкім у вобразе Хомкі, учынкі Панаські Міхасёнка перададзены Машылеснікоўне. Імя Хомка застаецца нязменным, пачынаючы з публікацыі ўрыўка ў «Беларускіх ведамасцях» за 1922 год, які ва ўсіх варыянтах твора з’яўляецца яго першай часткай: сацыяльнагістарычным фонам, што вытлумачвае лёс герояў «забытага краю», высвечвае KapaHi іх ціхмянай пакорлівасці. У першапачатковым тэксце аповесці на беларускай мове, відаць, як і ў яго перакладзе на рускую мову, галоўнага героя твора звалі Лёўка Шпак, які «дастаў прозішча Шпака» («Беларускія ведамасці», 15 студзеня 1922 года) зза таго, што яму было цяжка «няцца кораню навукі» [22. Т. 2. С. 134], і ён не змог адказаць папанску школьнаму айцурэвізору на пытанне ці вядомы яму «скворец». Назваўшы хлопчыка імем Хомка, М. Гарэцкі адыходзіць ад прыватнага выпадка і ўзнімаецца да мастацкага абагульнення вобраза героя. У аўтарскім разуменні імя Хомка было намінальным. «Беларус — гэта Хомка, што веры не дае, — пісаў у артыкуле «Наш тэатр» М. Гарэцкі. — На слове ён быццам то і згадзіўся, каб не скрыўдзіць каго, а тым часам, пакуль усяго сваімі вачамі не паглядзіць, датуль не дасць поўнай веры, датуль і не пераканаецца» [28. С. 171].
Далучаныя да тэксту аповесці пад назвай «Ціхія песні» ўрыўкі «На заезджым двары» і «Бірка» істотна дапоўнілі рэалістычнапраўдзівы малюнак жыцця аднаго з тыповых прадстаўнікоў вёскі. Пісьменнік выводзіць «героя гісторыі» з «хацінкі галяка» [22. Т. 2. С. 132]. Ён ужо не адзін, як раней у зачыненай хаце, а разам з бацькам возіць панскі спірт, спасцігае суровыя ўрокі жыцця. Калі ў сына скончыўся «позны пастухоўскі і канюхоўскі тэрмін» [22. Т. 2. С. 135], бацька прывёў яго ў школу, але і тут хлопчыку давялося зведаць цяжкія душэўныя пакуты і прыніжэнні чалавечай
9*
131
годнасці. I, нарэшце, у Хомкі «адабралі кніжкі» і «пратурылі са школы без павароту» [22. Т. 2. С. 144].
У аповесці пад назвай «Ціхая плынь» тэксты названых раздзелаў, як бачна, аўтар памяняў месцамі: ён спачатку адправіў Хомку ў школу, а затым паслаў хлопчыка разам з бацькам вазіць з бровара спірт. Такое размяшчэнне садзейнічала большай паслядоўнасці ў разгортванні падзей, павялічвала лагічную сувязь паміж папярэднімі і наступнымі раздзеламі твора. Апісанне маленства Хомкі, яго ўчынкаў у школе, здарэнне з кражай падпінка на заезджым двары, сны хлапчука, абуджэнне юначых пачуццяў пры знаёмстве з дзяўчынай на кірмашы — усе гэтыя жыццёвыя сітуацыі раскрывалі характар Хомкі, унутраны свет героя, які, маючы багатыя задаткі дабрыні, спагады, чалавечнасці, не змог рэалізавацца як асоба. Ён стаў бессэнсоўнай ахвярай вайны. I калі ў рускім варыянце аповесці пісьменнік акцэнтуе ўвагу на пытанні «За что?», выносячы яго ў назву твора, то ў аповесці пад назвай «Ціхая плынь», падрыхтаванай для «Зборніка апавяданняў», М. Гарэцкі скіроўвае чытача да больш маштабнага асэнсавання праблемы, да разумення, чаму так здарылася, праз каго:
Выйшлі роднай вёскі дзеці Паміраць на белым свеце, Рассяваць па свеце косці Праз кагосьці, за кагосьці.
Засталіся нівы, сёлы На той сумжаль невясёлы, Засталіся, ой, сіроты 3 горкім горам, з адзінотай.
Уведзеныя ў аповесць «Ціхая плынь» радкі з верша Я. Купалы «Песні вайны» (1914), выкарыстаныя ў якасці эпіграфа да першай часткі раздзела «Парогі», істотна ўзмацнілі антываенны пафас твора. Яны сугучныя аповесці М. Гарэцкага, паглыбляюць яе гуманістычны сэнс. М. Гарэцкі, як і Я. Купала, «не мог змірыцца з фактам, што культурныя, цывілізаваныя еўрапейскія нацыі нібы перанесліся ў далёкую эпоху азіяцкіх набегаў, з іх азвярэннем, лютасцю, прагнасцю да чалавечай крыві. Жыццё нібы траціла сэнс, у ім не засталося нічога святога» [113 С. 149]. Пісьменнікі
132
асуджалі вайну, выкрывалі яе антынародны, разбуральны характар.
Патрэбна заўважыць, што першапачаткова эпіграфам да раздзела ва ўсіх яго публікацыях М. Гарэцкім, як і Я. Купалам да верша «Песні вайны», узяты радкі з народнай песні:
Вазьмі, маці, пяскужменю,
Пасей, маці, на каменю:
Як прыжджэшся пяску ўсходу, —
Тады верне сын з паходу...
Гэты эпіграф пакінуты М. Гарэцкім, але выкарыстаны да другой часткі — раздзела «Парогі». У той жа час астатнія эпіграфы да раздзелаў аповесці, якія не нясуць значнай сэнсавай нагрузкі, а маюць побытавы каларыт і стылёва ўспрымаюцца як часткі раздзелаў, пісьменнікам ЗНЯТЫ:
I — ... Дзікай травою красуюць палеткі. Гніюць і правальваюцца стрэхі...
II — Паснулі сланечнікі і макі.
III — Ды вось санкі заскрыпелі, і пачынаецца ізноў дарога...
IV — Скворец нзвестен всем...
V — Шумяць над яго ўпоенай сонам дробненькай постаццю лозы і веюць трывогі: «Прачніся!»
Эх, не да канца ты паэт, сабака!
VI — ... і ён, наш бедны, сарамлівы Хомка, асалапеў ад радасці...
Трэба сказаць, што праца над мастацкім удасканальваннем твора вялася ўвесь час. Зверка ўсіх крыніц тэксту аповесці выявіла значную колькасць варыянтаў і розначытанняў. Вось, напрыклад, як пачынаўся твор, калі яго раздзел «Забыты край» пад назвай «За што?» і жанравым удакладненнем «апавяданне» друкаваўся ў газеце «Беларускія ведамасці» 15 студзеня 1922 года:
«На ўсходніх узмежках Беларусі, з левага боку Дняпра, за дзень летняе хады ад яго, абкружонае з трох бакоў хмызнякамі рэчкі Плёскі ды балотнаю патапечаю, спрадвеку прытулілася нашае Асмолава — пад узгорачкам пры вялікім некалі шляху з Горада на Шчасны».
133
У аповесці пад назвамі «Ціхія песні» і «Ціхая плынь» гэты тэкст пададзены аўтарам так:
«3 левага боку Дняпра, за дзень летняе хады ад яго, абнятае з трох бакоў балотамі ды хмызнякамі беднай Плёскі, прытулілася тое Асмолава пры вялікім некалі шляху з Вялікага княства Літоўскага на Масковік» [22. Т. 2. С. 124].
Зробленае М. Гарэцкім удакладненне колішняй прыналежнасці вёскі Асмолава да магутнай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага з яго багатай гісторыяй і знакамітымі постацямі ўнесла істотныя штрыхі да вобраза забытага «шумным светам» краю, які змірыўся са сваім становішчам і «ціха спіць» [22. Т. 2. С. 125], яшчэ выразней высвеціла ўбогасць жыцця вясковых жыхароў, іх пасіўнасць і «пакору лёсу апошнюю, крайнюю» [22. Т. 2. С. 134].
Пры падрыхтоўцы тэксту аповесцей і дакументальнамастацкіх запісак для «Зборніка апавяданняў» М. Гарэцкім былі ўнесены праўкі і дапаўненні рознага характару. Шмат працы звязана з выпрацоўкай кампазіцыі, шліфоўкай мовы. Mae месца ўзбуйненне раздзелаў, перайменаванне некаторых твораў. Замяніўшы, напрыклад, назву «У чым яго крыўда?» на «Крыўда», М. Гарэцкі ўзмацніў ідэйнае гучанне твора, ён раскрыў сацыяльнаграмадскія карані «крыўды» героя, надаў з’яве маштабнасць, абагульненасць. 3 паглыбленнем творчай задумы пісьменніка звязана таксама замена назвы «Ціхія песні» на «Ціхая плынь», у сувязі з якой бачыцца істотная перапрацоўка раздзела «Герой гісторыі», у прыватнасці яго завяршэнне. Для нагляднасці прывядзем два варыянты гэтага тэксту.
3 кнігі пад назвай «Ціхія песні»
«Чыё замуравелае сэрца не кранецца гэтым безнадзейным восенным дажджом, гэтай адвечнай музыкай безвыходнасці, падобнай да сумнай чарады думак у чалавека, што папаліў усё чыста ў душы сваёй і кажа ў роспачы: «Што ні здарыцца — няхай на маю галаву...»
Авохці мне, як чарадою вякоў снуюцца словы гэтыя па зямельцы нашай! Чуюцца ў грудзе дуброў нашых, у посвісце ветра, у карканні варон над пустым полем; у маркатанні
134
авечак узімку на сцюжы ў дзіравай аўчарні; у трэсканні лучыны, што маркотна пускае дым у зімовыя досвіткі; у песні п’янога дзядзькі, што плетухаецца адзін па калюгах непаладжанай дарогі сярод абыяк, абы з рук уробленых палёў, з курганка ў лагчынку, з долу на ўзгорак, ад гаю да лясочку, да роднай хаты — грудка шэрага гнілля паміж гэтакіх жа другіх грудкоўхат. Ці не гэтай песні наўчаліся мы шточасіны пад сэрцам матак нашых? Ці не яна, найвялікшая прамудрасць у кананні, чуецца ўжо і ў нашым першым крыку пры нараджэнні, калі няма чым прыняць новага чалавека, новага госціка. Пакора безвыходная і пачуванне тых кардонаў, за якія не выскакнуць ніколі а ніколі... Што б ні здарылася — няхай на маю галаву!
ТТІ чутна вам, як аб тым жа шапацяць струпехлыя стрэхі нашых хат, жабы кумкаюць у выгарахбалотах і гудзіць пясочак палёў нашых пад гонам ветру?
Авохці мне! Вякі — адна, тая самая, песня.
ГІлача дзіня ў зачыненай хаце, пяе песню бацькоў.
ТТі не маскоўскія князі і баяры, пад