• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    мачны заяц
    3.	Крывавая прысяга
    4.	Горды скамарох
    5.	Сасна
    6.	Багатая пчэльня
    7.	Стары прафесар
    8.	Трасца
    9.	Роднае карэнне
    10.	Юлічка
    11.	Лявон і Муся
    12.	Рунь
    13.	Амерыканец
    14.	Упанскімлесе
    15.	Удзельніцы жыцця
    16.	Чарнічка
    17.	Маці
    18.	Хадзяка
    19	Скарб
    20.	Зіма
    21.	У панскай кухні
    22.	Супакой
    23	Крыўда
    I.	Самота
    II.	У лазні
    III.	Каханне
    IV.	У школе
    V.	Дакументы
    24.	Меланхолія
    I.	Сумныя лісты
    II.	На пошце
    III.	Паварот
    IV.	Прыехаў
    V.	Малацьба
    VI.	На могілках
    VII.	Калоніі
    25.	Ціхаяплынь
    I.	Забыты край
    II.	Герой гісторыі
    III.	Горкая прамудрасць
    IV.	Школа жыцця V. Млявыя сненні
    VI.	Кірмашовыя прыемнасці VII. Парогі
    26.	На імперыялістычнай вайне I. Лагер
    II.	Пачатак
    III.	Мост
    IV.	Дзённік
    V.	Роў
    VI.	Варшлеген
    VII.	Прывалы
    VIII.	Фарты
    IX.	Аленбург
    X.	Уцёкі
    XI.	Нёман
    XII.	Паварот
    XIII.	Стаім
    105
    XIV.	Пераезд
    XV.	Горы
    XVI.	Катастрофа
    XVII.	Абоз
    XVIII.	Шпіталь
    XIX.	Пабыўка
    XX.	Ліст
    27. Вайна
    28.	Наэтапе
    29.	Генерал
    30.	Пабожны мешчанін
    31.	Уцекачы
    32.	Знібеесэрца
    33.	Габрыелевы прысады
    Творы малога эпічнага жанру, размешчаныя М. Гарэцкім перад аповесцямі «Крыўда» («У чым яго крыўда?»), «Меланхолія», «Ціхая плынь», дакументальнамастацкімі запіскамі «На імперыялістычнай вайне» і пасля іх, сталі свайго роду экспазіцыяй і развязкай сюжэту. Кожнае асобнае апавяданне ў абранай М. Гарэцкім канструкцыі кнігі мае статус самастойнага завершанага твора і адначасова з’яўляецца часткай усяго «Зборніка...». Паказваючы падзеі даўно мінулых часоў, калі панавалі князі Вішнявецкія, графы Пшаздзецкія ды гібелі падданыя мужыкі Турботныя і гайдучкі і кухаронкі, аўтар стварае адпаведную геаграфічную прастору, на якой будуць разгортвацца далейшыя дзеянні. Ён даволі арганічна ўплятае ў агульную гістарычную плынь фрагменты, бліжэйшыя да дзён сучаснасці, непрыкметна ўводзіць імя галоўнага героя Лявона Задумы як аднаго з новых прадстаўнікоў тагачаснай інтэлігенцыі. Падзеі сівой мінуўшчыны, пададзеныя М. Гарэцкім у экспазіцыі «Зборніка...», з’яўляюцца адначасова і фонам для больш рэльефнага адлюстравання жыцця пачатку XX стагоддзя і крыніцай для спасціжэння вытокаў, каранёў той ці іншай з’явы, вытлумачэння ўчынкаў герояў, для ўсведамлення духоўных набыткаў беларусаў, іх ментальнасці.
    Кампазіцыйную завершанасць і часавую акрэсленасць надаюць «Зборніку...» апавяданні, змешчаныя пісьменнікам пасля аповесцей і дакументальнамастацкіх запісак. Асобую ў ідэйнаэстэтычных адносінах ролю адыгрывае тут апавяданне «Габрыелевы прысады». У выніку яго тэкставых перапрацовак, агульны характар якіх вызначаны намі вышэй, аўтар апусціў некаторыя аўтабіяграфічныя моманты, удакладніў назву (у першай публікацыі апавяданне мела загаловак «Габрыелевы алеі»2’). Унесеныя змены надалі твору
    25 «Вольная Беларусь», 24 лютага 1918 года.
    106
    большую абагульненасць, узмацнілі сімвалічнае гучанне, і новы варыянт апавядання, такім чынам, стаў удалым завяршэннем наватарскай структурнажанравай арганізацыі «Зборніка...». Замяніўшы слова «алеі» на «прысады», М. Гарэцкі перамясціў акцэнт з сімвалічнага значэння «дарогі» на сімвалічнае значэнне «дрэва» («прысады»), хаця ў творы іх вобраз асацыятыўна непадзельны. Дарога сімвалізуе сабой нязменны рух уперад, непрадказальнасць шляху, яго бясконцасць. Дрэва азначае заўсёднае імкненне да духоўных вышынь, да гармоніі, вечнасці. Кожны чалавек мае сваю жыццёвую дарогу, аб высакароднасці якой можна меркаваць паводле высаджаных ім усцяж «прысад» ці, інакіп кажучы, паводле яго ўчынкаў, «следу», пакінутаму на Зямлі. «Прысады, прысады жыцця майго! Дзе вы?» [22. Т. 1. С. 215], — звяртаецца ў канцы апавядання да сябе і да чытача лірычны герой. Мастацкі прыём незавершанасці, прыменены тут М. Гарэцкім, выконвае сваю функцыю не толькі ў апавяданні «Габрыелевы прысады», але і ва ўсім «Зборніку...». Пастаўленае пытанне не мае гатовага адказу, яно міжволі выклікае глыбокі філасофскі роздум, прымушае задумацца над прачытаным, над асабістым жыццёвым укладам, над уласнай здольнасцю працягнуць і ўзбагаціць традыцыі продкаў па ўдасканаленню і ўпрыгожванню жыццёвага шляху беларускага народа, шляху Беларусі.
    Вывучэнне гісторыі тэксту цэнтральнага блока твораў «Зборніка апавяданняў», якія пералічаны ў яго «Змесце» (аповесці <>Крыўда» («У чым яго крыўда?»), «Меланхолія», «Ціхая плынь», дакументальнамастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне»), таксама мэтазгодна начынаць з тэксту твора, што захаваўся ў «Зборніку...», гэта значыць з аповесці «Меланхолія».
    Пры падрыхтоўцы тэксту аповесці для Збору твораў складальнікамі быў выкарыстаны вопыт тэкстолагаў, якія рыхтавалі «Выбраныя творы» ў двух тамах. 3 каментарыяў да аповесці «Меланхолія» відаць, што твор пры жыцці М. Гарэцкага ў завершаным выглядзе не друкаваўся. Упершыню «з невялікімі скарачэннямі» апублікаваны ў часопісе «Полымя», 1968, № 8 [14. Т. 2. С. 472], Адсюль жа вядома пра асобныя крыніцы першадруку некаторых урыўкаў твора, а таксама пра тое, што «ў самім тэксце» «Зборніка...» «раздзел «Прыехаў» адсутнічае (відаць, ён проста не захаваўся)» [14. Т. 2. С. 474].
    107
    Аддаючы належнае ўжо зробленаму, складальнікі новага выдання паглыбілі тэксталагічны аналіз твора, у выніку чаго высветлілася, што ў машынапісе аповесці адсутнічае не толькі раздзел «Прыехаў», але і частка раздзела «Малацьба». Пошукавая праца па выяўленню твораў М. Гарэцкага на старонках тагачасных перыядычных выданняў дазволіла таксама абвергнуць меркаванне папярэднікаў, што ўрывак з аповесці «Меланхолія» — «Як Лявон хадзіў на пошту» «наўрад ці друкаваўся» [14. Т. 2. С. 472], На самай справе ён быў апублікаваны ў газеце «Наша думка» 18 і 25 лютага 1921 года з датай падтэкстам: 8/VII—20.
    Параўнальнааналітычнае вывучэнне адшуканай крыніцы тэксту і названых у каментарыях да «Выбраных твораў» урыўкаў «На гаі» і «Меланхолія» з тэкстам машынапісу аповесці дазволіла пераканацца ў наступным: першае — у слушнасці меркавання калег па працы, што ўрывак «Меланхолія» «сюжэтна папярэднічаў» урыўку «На гаі» і што «ў канчатковым варыянце «Меланхоліі» гэтая частка мае назву «На могілках» [14. Т. 2. С. 472], Але думка, што раздзел «Прыехаў» «не захаваўся», не правамерная. Другое — апублікаваны ва «Узвышшы» [23] ўрывак пад аднайменнай назвай якраз і з’яўляецца тым тэкстам, які адсутнічае ў машынапісе твора. Аднак каб узнавіць яго ў асноўным тэксце аповесці, складальнікам Збору твораў патрэбны быў доказ, абгрунтаванне, бо ў часопісе ён пададзены без загалоўкаў, а толькі пазначаны лічбамі III, IV, V, VI.
    Аднайменная назва ўрьгўка і эпіграф, які цалкам супадае з эпіграфам машынапісу, відавочна пацвярджалі сваю прыналежнасць да аповесці. Аўтарская падказка: «першыя і апошнія часткі гэтага апавядання, пад асобнымі назвамі, друкаваліся даўней у розных беларускіх газетах» [23. С. 86] — падштурхнула да высновы, што надрукаванае ў часопісе — гэта, прыблізна, сярэдзіна твора. Супастаўленне і вывучэнне тэкстаў далі магчымасць убачыць, што III і IV часткі часопіснай публікацыі <Меланхоліі» адпавядаюць раздзелу «Прыехаў», a V і VI — частцы раздзела «Малацьба», якраз той, якая адсутнічае ў машынапісе.
    Значную ролю пры гэтым адыграла адна невялікая рэчавая дэталь у сюжэце твора — кошык. Як бачна з апошніх сцэн раздзела «Паварот», герой з песімістычным настроем ідзе на вакзал, каб адправіцца дахаты, да бацькоў:
    108
    «3 дзвярэй вакзальнага будынку даходзіў гул і гоман. Шныхарылі газетнікі, бегалі нашэльнікі, а ў парозе, дзе здаў Лявон на сховы кошык, цэлая банда розных людзей...» [155. Л.91].
    «Узяўшы білет і здаўшы кошык» [ 155. Л. 92], Лявон паехаў.
    У самым пачатку часопіснага ўрыўка бачым яўны працяг апісання папярэдніх падзей:
    «Сам ён прыехаў, а багаж яго яшчэ не прыйшоў. «Мусіць, на перасядцы забавіўся, — сказалі яму зусім нядбайна ўбагажнай каморы» [23. С. 86].
    Крыху пазней даведваемся:
    «Было ўжо пасля паўдня, калі прыйшоў другі цягнік, і яму выдалі багаж — невялікі кошык, не ўзяты з сабою ў вагон толькі дзеля ідэалістычнага погляду на справы і малога ведання розных магчымасцей ударозе» [23. С. 87],
    Далейшае апісанне прыезду героя дахаты, яго сустрэчы з роднымі якраз і адпавядае назве раздзела «Прыехаў».
    Аналагічным спосабам устаноўлены і працяг раздзела «Малацьба». Пэўную ролю пры гэтым адыграла імя дзяўчыны — Лёкса, а таксама пачатак пятай часткі часопіснай публікацыі, тэкст якой (за выключэннем аднаго розначытання: няможна // не можа) супадае з пачаткам машынапісу раздзела «Малацьба»: «Душа маўчыць, душа схавала ў сабе той сум і сама замкнулася... Устаць, не ўстаць? Трэба ж устаць. He, трэба рабіць тое, дзеля чаго прыехаў. А калі ж не можа во цяпер уявіць сабе патрэбы ў гэтым учынку. Здрабнеў чалавек зусім. Э, было б сапраўды свінства, каб яны прыйшлі запрацаваныя і знайшлі б яго акачуранага, самагубцу. Фэ, гідасць!» [23. С. 93]
    На глыбокую ўнутраную сувязь урыўка надрукаванага ва «Узвышшы» з машынапісам аповесці ўказвае «План мае творчасці» [169 Л. 4], дзе змест «Меланхоліі» канкрэтызуецца наступным чынам:
    «Меланхолія» — «На пошце. Сон. Па вуліцы да вакзалу. У вагоне Станцыйка. Прыезд. За сталам. Прачнуушыся ў хаце. +|О міпыя часы маленства] Малоцяць. Снедаюць. Чарада будзённых дзён. Пастух. На гаі.
    Выдзеленыя намі курсівам сказы з’яўляюцца свайго роду кароткім пераказам зместу часопіснай публікацыі. Пункт «Плана...», абведзены пісьменнікам рамкай са знакам +, азначае, што тэкст публікацыі павінен быць дапоўнены.
    109
    У працэсе працы выяўлена, што гэтым дапаўненнем якраз і з’яўляецца машынапіс раздзела «Малацьба», гэта значыць матэрыял, якога ў часопіснай публікацыі няма.
    Праведзенае даследаванне пераканальна абгрунтавала неабходнасць уключэння тэксту часопіснай публікацыі ў асноўны тэкст аповесці, што адпавядае аўтарскай волі і больш выразна дазваляе зразумець няпросты працэс творчай гісторыі «Меланхоліі» як асобнага твора, так і ў межах «Зборніка апавяданняў». Узноўленае звяно тэксту ўносіць яснасць у многія пытанні гісторыі тэксту, дапамагае зрабіць цікавыя назіранні ў дынаміцы творчага развіцця пісьменніка, яго ідэйнаэстэтычных і стылёважанравых пошукаў.
    Дата ў канцы ўрыўка <Меланхолія» (1921), напрыклад, све