У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
рых слоўазначэнняў, М. Гарэцкі ўносіў пэўныя карэктывы ў той ці іншы мастацкі вобраз, больш выразна перадаваў індывідуальныя рысы характару, унутраны стан героя, маляваў знешні партрэт. Вось як, напрыклад, выглядаюць некаторыя розначытанні наступных апавяданняў.
♦Чарнічка»
у першадруку
Старэйшая ўтупіла вочы ў стол і не паднімае іх зпад чорнае наміткі. Слабенькая ружовая краска рэдзенька выступіла ў яемецінкамі і жылкамі на шчоках там, дзе ягадкі.
... круціў папіроску...
Пустэльны восенны шлях.
Едкі вецер налятае зпад голага, як аюва рэдкага цяпер, лесу. _ на вазу
У незахістанай ані сувалкаю, ані чым на зіму пуні плятнёваймычыць карова.
У маладой, пад стродкасцю і нуднаю пабожнасцю, усё штосьці мітусілася і іграла...
Часам апошняя бліскавічка радаснай усмешкай прабяжыць па
у «Зборніку апавяданняў»
Старэйшая, васпавапйгя, курносая, угупіла вочы ў стол і неўзнімае іх зпад чорнае наміткі. Слабенькая ружовая краска рэдзенька выступіла ў яе кропкамі і жылкамі на шчоках там, дзе ягадкі. ... круціў цыгарку...
Пусты восенны шлях.
Едкі вецср налятае зпад голага, як быццам рэдкага цяпер, лесу. _ на возе.
У незахістанай ані сувалкаю, ані чым на зіму плятнёвай пунірыкае карова.
У маладой, пад той сціплаю і нуднаю пабожнасцю, усё штосьці мітусілася і іграла...
Часам апошняя бліскавічка радаснай усмешкай прабяжыць
100
пухлых мяшчанскіх вустах і зноў, яшчэ глыбей, захаваецца пад наўмыснай стродкасцю і святой бесклапотнасцю.
(«Вольная Беларусь», 8 снежня 1917 года)
па пухлых вуснах і зноў, яшчэ глыбей, захаваецца пад наўмыснай стродкасцю... [155. Л. 22— 24]
♦Зіма»
у першадруку
Белавалосая дзяўчынка стаяла ля полу і хлабасцінаю адганяла кур ад кормнага вапрука, што чаўкаў з карыта, раскідаючы па зямлі цеста каля сябе.
Гульцы лаялі баб, што яны ўсе такія чамярыцы, лаялі і без таго пакрыўджанага Івана...
... снег хлопам ляжаў на балонках.
Жалоба апанавала Іванаву душу.
Падцягнуў пад голаў валенык, каб мякчэй.
Нейкая п’яная гурба пратупатала, як гурт валоў...
... захаваны змысл
... размеркаваў сабе аканчацельна
«Падажджы ж! Дакажу і я сваю славу!»
— сцяў ён пяро, разгарнуў рукапіс рамана...
... да самае свадзьбы...
... вучыцель..
аўца
_ ягнёначак
... выйшаў зза вугла табунок дзетаквучанікоў з торбачкамі, у якіх кніжкі.
... пачынаецца зімовы рзечь будняў. («Вольная Беларусь», 23 і 30 чэрвеня 1918 года)
у «Зборніку апавяданняў»
Белавалосая дзяўчынка стаяла ля полу і хлабасцінаю адганяла курэй ад кормнага вапрука, што чмякаў з жалабу, раскідаючы па зямлі каля сябе цеста.
Гульцы жартліва лаялі баб, што яны ўсе такія чамярыцы, напраўду лаялі і без таго пакрыўджанага Івана...
_ снег хлопам ляжаў на шыбах.
Жальба апанавала Іванаву дупгу.
Падцягнуў пад галаву валенец, каб мякчэй.
Нейкая п’яная гурба пратупала, як гурт валоў...
... захаваны сэнс
... размеркаваў сабе канчаткова
«Пачакай жа! Дакажу і я сваю славу!»
— сцяў ён абсадку, абмакнуў пяро, разгарнуўрукапіс рамана...
... да самага вяселля^.
_ настаўнік
_ авечка
ягня
... выйшаў зза рогу грудок дзетаквучанікоў з торбачкамі цераз плячо, у якіх кніжкі.
... пачынаецца зімовы будні дзень.[155. С. 3953]
101
Розначытанні машынапісных тэкстаў «Зборніка апавяданняў» сведчаць таксама пра тое, што некаторыя змены ў іх унесены М. Гарэцкім з улікам галоўлітаўскіх патрабаванняў, з якімі ён непасрэдна пазнаёміўся ўжо пры выданні асобнай кнігай дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне» (1926). Адным з такіх патрабаванняў было: «У дыялектах словы: «жыд», можна друкаваць без змен. У тых месцах, дзе слова «жыд» ужываецца аўтарам ад сябе (у апісальнай частцы), неабходна друкаваць «яўрэй» [180], He з’яўляліся для М. Гарэцкага сакрэтам і іншыя ўстаноўкі. Напрыклад, слова «бог» і ўсе рэлігійныя святы пісаць з малой літары. Пераканацца ў гэтым можна на прыкладах з апавяданняў «Зіма» і «Скарб».
«Зіма»
у першадруку
На Ражство, на Вялікадня, на святыя
Радзіцелі мужыкі пераходзілі граніцу.
Дзе толькі не віджу сваіхя братоў,
Братоўбеларусаўбяздольных —
Ці ў полі, ці ў хаце, ці ў карчме жыдоў
Я думкамі плачу... Мне больна, ой, больна!
у <■ Зборніку апавяданняў»
На каляды, на вяпікдзень, на святыя
дзяды мужыкі пераходзілі край.
Дзе толькі не бачу братоў я сваіх,
Братоўбеларусаў бяздольных —
Ці ў полі, ці ў хаце, ці ў карчме п’яных,
Я думкаю плачу... Мне больна, ой, больна!
«Скарб»
у першадруку
О, Божа мой. Няшчасны жа вы чалавек!..
Прыехалі ўдваіх, высокія такія, з рыжымі вусамі, і гаворка ў іх ■ні польская, ні руская, а невядома што, падобна да жыдоўскай. Ды не жыды.
Мудрыя галовы, хітрэйшыя і ад жыдоу. («Беларускія ведамасці», 17 кастрычніка 1921 года)
у «Зборніку апавяданняў»
Ох, няшчасны ж вы чалавек!..
Прыехалі ўдвух, высокія такія, з рыжымі вусамі, і гаворка ў іх ні польская, ні руская, а невядома што, падобна да яўрэйскай. Ды не яўрэі.
Мудрыя галовы, хітрэйшыя і ад яўрэяў. [155. С. 36—38]
102
Прыведзеныя прыклады выразна сведчаць пра актыўнае засвойванне М. Гарэцкім стыхіі народнай мовы, яе лексічнага, сінанімічнага багацця і адначасова пра тое, як нісьменнік адчуваў тэндэнцыю развіцця мовы, законы яе функцыянавання, уплываў на выпрацоўку літаратурнай мовы.
Пры аналізе характару перапрацовак «Зборніка апавяданняў» можна бачыць таксама, што М. Гарэцкі разам з моўнастылёвым удасканальваннем тэксту апавяданняў шукаў больш глыбокай адпаведнасці кожнага асобнага твора агульнай задуме выдання. Асабліва выразна гэта бачна на тэкстах апавяданняў «Рунь» і «Габрыелевы прысады». У іх, як і ў раней разгледжаных творах, пісьменнік імкнецца да лаканізму выказвання, дакладнасці выкарыстання слова. Ён здымае з тэксту вялікія часткі24, якія зацягваюць апавяданне. I толькі нязначныя на першы погляд дапаўненні дазваляюць заўважыць асноўную праўку, якая датычыцца ідэйнамастацкай лініі ўсяго «Зборніка...». У апавяданні «Рунь», напрыклад, М. Гарэцкі нібы між іншым уводзіць імя і прозвішча Лявона Задумы: «А як толькі вывезлі Ядзю, не стала ў N і Уладзіміра... Прапаў і ён. Ён нікому не пакінуў ніякіх лістоў, ніякіх запісак. На жаль, я быў тады вельмі далёка ад N, на практыцы ў вёсцы і аб усім даведаўся значна пазней. Але ад нашага агу’льнага знаёмага сябра Л. Задумы і ад кватэрнае гаспадыні, у якой жыў Уладзімір апошнім часам, пані М., я чуў, што Ўладзіміра хацелі арыштаваць і ён уцякаў, а ўцёк — вось як стаяў, ні з кім не развітаўшыся і без усякіх рэчаў. Hi Л. Задума, ні пані М. не верылі і не вераць у яго смерць» [155. Л. 13].
Аналагічнае аўтарскае новаўвядзенне, відаць, не было адзінкавым у працэсе падрыхтоўкі тэксту апавяданняў. Меркаваць аб гэтым можна таксама на падставе змененай М. Гарэцкім назвы «Красаваў язмін» на «Лявон і Муся», што зафіксавана ў «Змесце» «Зборніка...». Аднак зрабіць грунтоўныя вывады, абапіраючыся толькі на два выяўленыя факты, немагчыма. Сапраўдны сэнс іх не ляжыць на паверхні і раскрываецца ў сувязі з вывучэннем гісторыі тэксту аповесцей «У чым яго крыўда?» («Крыўда»), «Меланхолія», «Ціхая плынь», дакументальнамастацкіх запісак «На імперыя
24 Некаторым з іх аўтар меўся даць далейшае самастойнае жыццё ў выглядзе асобных твораў. Маюцца на ўвазе апавяданні «Войт», «Князёўна» і [«Кіславодскія замалёўкі»] [22. Т. І.С. 113—116,215—217],
103
лістычнай вайне», што дазваляе прыйсці да высновы аб паступовым увядзенні М. Гарэцкім персанажа, які стане цэнтральным героем «Зборніка апавяданняў». (Гл. ніжэй.)
Зверка тэксту апавяданняў не толькі падмацавала меркаванні аб найбольш актыўным аўтарскім пераглядзе твораў, напісаных М. Гарэцкім на раннім этапе творчасці, але і паказала, што кардынальныя змены пры гэтым не ўносіліся. Можна дапусціць думку, што праўкі такога ж тыпу мелі месца ў тэкстах апавяданняў, якія не захаваліся ў «Зборніку...». У такім выпадку для ўзнаўлення тэксту будзе лагічным выкарыстаць іх апошнюю (ці адзіную) публікацыю.
Нягледзячы на пэўную нявытрыманасць стылёвага адзінства ўтворах малога жанру, усё ж становіцца магчымым іх цэласнае прачытанне ў кантэксце «Зборніка...», што дазваляе «інтэрпаліраваць», выяўляць сувязь з іншымі, на першы погляд зусім рознымі, творамі пісьменніка. Рэканструкцыя тэксту, такім чынам, з’яўляецца першым рэальным крокам да спасціжэння творчага намеру М. Гарэцкага і яго фактычнай рэалізацыі.
Узноўленыя і прачытаныя ў вызначанай аўтарам паслядоўнасці апавяданні падкрэсліваюць адметнасць задуманага выдання ў параўнанні з выданнямі падобнага тыпу іншых тагачасных пісьменнікаў Беларусі. У гэты час, напрыклад, ужо пабачылі свет пяць тамоў першага Збору твораўу шасці тамах Я. Купалы (1925—1932). У 1928—1929 гадах выйшаў двухтомны Збор твораў Я. Коласа, у 1926 годзе Ц. Гартным былі выдадзены «Выбраныя апавяданні». Я. Купалам творы размяшчаліся паводде жанравахраналагічнага прынцыпу з захаваннем зместу выдадзеных раней ім зборнікаў: у першы том (1925) уваходзілі вершы зборнікаў «Жалейка» і «Гусляр»; у другі (1926) — «Шляхам жыцця»; у трэці (1927) — драматычныя творы «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя», «Паўлінка», «Прымакі»; чацвёрты том (1928) складалі «Сон на кургане», «Адвечная песня», «На папасе», «Песня аб паходзе Ігара», «Галька» (пераклад); вершы зборніка «Спадчына» ўвайшлі ў пяты том (1928); апошні (шосты том, 1932) запоўнілі вершы і пераклады, якія не з’яўляліся прыналежнасцю таго ці іншага зборніка.
М. Гарэцкі пры падрыхтоўцы «Зборніка апавяданняў» пайшоў іншым шляхам. Ён не захаваў цэласнасць выдадзеных ім зборнікаў «Рунь» (1914) і «Досвіткі» (1926), прычым восем (з дзесяці) апавяданняў апошняга з іх аўтар размясціў перад тым, як падаць тэксты чатырох (з дзесяці)
104
апавяданняў зборніка «Рунь», раздзеленых паміж сабой творамі, апублікаванымі ў іншых выданнях. Пісьменнік не ставіў за мэту падаваць творы ў адпаведнасці з часам іх напісання. Для яго стратэгічнай задачай было побач з падсумоўваннем напісанага стварыць, на аснове гэтага напісанага, новае шырокае эпічнае палатно, якое з’яўлялася б панарамнай карцінай жыцця беларускага народа на пэўным гістарычным этапе: ад часоў прыгону да першай сусветнай вайны. Для дасягнення пастаўленай мэты М. Гарэцкаму прыйшлося іпукаць адпаведнае кампазіцыйнае рашэнне, якое наглядна адлюстравана ў «Змесце», складзеным да «Зборніка...».
1. Лэдзі і Таццяна
2.