• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    ы гладзіў, Гаманіўшы бесклапотна, I ў Ганны запытаўся: «Ці вы любіце жывотных?» Панна Ганна заблішчэла, Чапурліва зварушылась I да таты закрычэла: «Тата! Пан прыйшоўу сваты!»
    («Беларусь», 4 сакавіка 1920 года)
    Праробленая праца па праблеме атрыбуцыі твораў М. Гарэцкага не прэтэндуе на вычарпальнасць. Гэта толькі першая спроба сістэматызаванага падагульнення зробленаму. Наперадзе — вялікая поіпукавая работа. 3 вышэйсказанага відаць, што публікацыі пісьменніка могуць быць у самых розных тагачасных выданнях і мець самыя нечаканыя подпісы. Неабходна яшчэ раз вывучыць перыёдыку Вільні і прыбалтыйскіх рэгіёнаў. Абавязкова патрэбна больш глыбокае даследаванне газет «Наша думка», «Беларуская думка», «Беларускія ведамасці», іх карэктурных адбіткаў. Тут яшчэ шмат матэрыялу, які змешчаны пад псеўданімамі і
    16 Паводле інфармацыі Я. Саламевіча, псеўданімам Янучонак карыстауся Янка Станкевіч. Аднак патрэбна заўважыць, што за подпісам Я. С. М. Гарэцкім апублікавана апавяданне «Усебеларускі з’езд 1917га года».
    79
    крыптанімамі або надрукаваны ананімна. У «Беларускіх ведамасцях», напрыклад, пад многімі карэспандэнцыямі стаяць наступныя подпісы: Селянін, Сапрон, Дзяга, Кастусёнак, Вехаць, Тутэйшы, Падарожны, Бацька, Матка, Мужык, Беларус, Валожынец, Мірскі парахвіянін, Кутнік, Kaanepamap, М. МышкаГ і г. д. Апошні псеўданім выклікае асаблівую цікавасць і дае падставу меркаваць, што менавіта з чалавекам, які стаіць за ім, звязана імя галоўнага героя рамана «Віленскія камунары» і што псеўданім М. Гарэцкага — Мацей Мышка — хавае ў сабе пэўную гісторыю.
    У апавяданні «Дедушка», напісаным на матэрыяле «Віленскіх камунараў», аўтар тлумачыць паходжанне прозвішча героя так: «Вырос снрота Антось человеком маленькнм, шупленькнм, но упрямым н серднтым. Его прозвалн Мышкой — нлн за нспуганные глаза под косматымн бровямн, йлн за быстрые нервные двнження, чемто напомннавшне мышку. Прозвніце перешло в фамнлню (когда крестьян сталн запнсывать по фамнлням)» [ 175. Л. 12].
    Імя і прозвішча героя твора, абранае М. Гарэцкім у якасці псеўданіма, хутчэй за ўсё звязана з псіхалагічным станам пісьменніка, які, нібы мышка, вымушаны прыстасоўвацца да абставін, не быць навідавоку. I адначасова, як і Мацей Ф. Багушэвіча («Хрэсьбіны Мацюка»), нягледзячы ні на якія жыццёвыя выпрабаванні, заставацца самім сабой.
    Неабходна заўважыць, што ўстанаўленне аўтарства М. Гарэцкага на старонках газет, рэдактарам якіх ён з’яўляўся, праблема надзвычай складаная. Яна патрабуе асобнага грунтоўнага даследавання. Унесеныя рэдактарам праўкі ў тэкст таго ці іншага карэспандэнта можна часам памылкова палічыць за стыль М. Гарэцкага і на гэтай падставе прыпісаць яму чужое. Можна таксама дапусціць памылку ў вызначэнні аўтарства і тады, калі дасланы матэрыял па невядомых прычынах быў перапісаны рэдактарам.
    У дачыненні да перыядычных выданняў Смаленска і Смаленшчыны, газеты «Звязда», дзе працаваў і друкаваўся М. Гарэцкі, патрэбна адзначыць вялікую пошукавую і атрыбуцыйную работу, зробленую ў апошнія пяць гадоў В. Скалабанам. Аднак і тут яшчэ не ўсё даследавана, яшчэ за
    17	Подпісы Беіарус і М. Мышка стаяць пад карэспандэнцыямі, дасланымі з Вілейскага павета.
    80
    стаюцца адкрытымі многія пытанні. Нелыа не пагадзіцца з тым жа В. Скалабанам, што падрыхтоўка Поўнага збору твораў М. Гарэцкага патрабуе «сумеснага клопату літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, бібліёграфаў, архівістаў, бібліятэчных і музейных работнікаў» [132. С. 28], мовазнаўцаў, матэматыкаў.
    Для вырашэння праблемы атрыбуцыі твораў М. Гарэцкага, як і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў, неабходна прымяніць электроннавылічальную тэхніку. Сённяшні дзень наглядна дэманструе, як ЭВМ усё шырэй выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах чалавечай дзейнасці.
    Што датычыцца праблемы аўтарства, то неабходна сумесна з мовазнаўцамі і праграмістамі стварыць разнастайныя аўтаматызаваныя слоўнікі мовы пісьменнікаў, дзе павінны знайсці адлюстраванне і арфаграфія, і лексіка, і ўсе асаблівасці аўтарскай пабудовы сказаў, іх стылёвыя адметнасці, характэрныя словаўтварэнні, рыфма, рытм і г. д. Гэта вельмі карпатлівая і складаная праца, але, кажучы словамі М. Гарэцкага, «да, жертва велнка, но верю: н награда будет не меньше» [28. С. 209]
    У практыцы сусветнай літаратуры пры вырашэнні пытанняў атрыбуцыі і атэтэзы ўжо больш стагоддзя прымяняецца матэматычны разлік і адпаведныя яму метады. Гісторыя гэтага пытання знайшла сваё адлюстраванне і ў працах беларускіх даследчыкаў I. Жука і В. Родчанкі. «Першыя навуковыя працы па атрыбуцыйных даследаваннях такога характару, — адзначаюць яны, — адносяцца да канца папярэдняга стагоддзя і звязаны з прозвішчамі нямецкіх навукоўцаў Л. Шэрмана і Т. Мендэнхала. Так пачалося назіранне над даўжынямі сказаў і словаўжыванняў. У пачатку XX ст. Н. А. Марозаў ажыццявіў спробу правядзення атрыбуцыі на падставе аналізу выкарыстання службовых слоў утэкстахтаго ці іншага аўтара» [71. С. 395].
    I. Жук і В. Родчанка па праву адносяцца да пачынальнікаў распрацоўкі метадаў матэматычнай «тэорыі распазнавання вобразаў і шматмернага статыстычнага аналізу» [71. С. 396] пры вырашэнні складанейшых задач атрыбуцыі літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў. Заслугоўваюць увагі і практычнага пераймання такія артыкулы I. Жука і В. Родчанкі, як «Атрыбуцыя літаратурных тэкстаў з
    6 Зак. 1885
    81
    дапамогай матэматычнай статыстыкі» [72], «Вопыт атрыбуцыі тэкстаў беларускай літаратуры» [73], «Чаму плача песня наша?»: Загадка аўтарства» [74], тых жа аўтараў і В. Варановіч «Атрыбуцыя твора: Да методыкі «шчыльнай» кадзіроўкі тэксту» [8], I. Жука «Стратныя фрагменты» ў метрадынаміцы празаічнага выказвання» [69], «Тэкставыя парадоксы метрадынамікі прозы» [70] і г. д.
    Беларуская літаратура мае шмат ананімных твораў, якія схаваны за неразгаданымі подпісамі. 3 гэтымі праблемамі даследчыкі сутыкаюцца пры вывучэнні літараіурнага працэсу як даўно мінулых часоў, так і сучаснага перыяду. Значную дапамогу ў вырашэнні ўзнятай праблемы можа аказаць ЭВМ. Гэта будзе садзейнічаць устанаўленню прыналежнасці многіх твораў іх сапраўдным аўтарам, што ў сваю чаргу дасць магчымасць адэкватна ацаніць развіццё літаратуры на тым ці іншым этапе.
    Савецкай навуцы належыць нямала адкрыццяў у галіне атрыбуцыі на аснове розных прыкмет. Вопытныя даследчыкі (напрыклад: В. Вінаградаў, Л. Апульская, А. Грышунін, Я. Прохараў, С. Рэйсер і інш.) звяртаюць увагу на недапушчальнасць абсалютызацыі якоганебудзь аднаго спосабу ўстанаўлення аўтарства. Нават уласныя сведчанні таго ці іншага пісьменніка патрабуюць дадатковага пацвярджэння, бо ёсць выпадкі, калі яны забываліся пра тое, што гэта іх публікацыя. Часам аўтарскія прызнанні былі зроблены пад паліцэйскім націскам. У сувязі з апошнім вельмі паказальнымі з’яўляюцца дакументальныя сведчанні А. Пушкіна, дзе ён адмаўляецца ад напісанай ім «Гаўрыліяды» і тым самым ускладняе працэс устанаўлення аўтарства [115. С. 28], Л. Апульская робіць выснову, што «самым высокім крытэрыем атрыбуцыйнай ісціны з’яўляецца не дакумент, а гістарычны і філалагічны аналіз, які даказвае аўтарытэтнасць адшуканых дакументаў, правільна вытлумачвае іх змест і выяўляе ўсялякага роду фальшыўкі. Менавіта таму пошукі дакументальных сведчанняў не павінны прыводзіць нас да фетышызацыі дакумента ці адмаўлення ўсіх другіх метадаў сцвярджэння аўтарскай прыналежнасці» [115. С. 49]
    Праца па атрыбуцыі твораў М. Гарэцкага з’яўляецца яскравым прыкладам актуальнасці і важнасці праблемы. Ужо тое, што на сённяшні дзень зроблена па вывучэнню і
    82
    зборы спадчыны пісьменніка, істотна дапаўняе яго творчы партрэт, паўней раскрывае эвалюцыю светапогляду, дазваляе глыбей спасцігнуць творчую канцэпцыю, больш тонка адчуць асаблівасці яе ўвасаблення. Наперадзе яшчэ шмат працы. Аднак няхай лепш пэўны твор М. Гарэцкага не трапіць у чарговае выданне класіка, чым там акажацца памылкова ўключаны твор іншага аўтара. Непатрэбна наўмысна ўскладняць працу тэкстолагаў. Абсалютна поўнага Збору твораў у прыродзе не існуе, паняцце паўнаты нельга разумець спрошчана.
    6*
    ЛАБІРЫНТАМІТВОРЧАЙ ЗАДУМЫ
    (Гісторыя тэксту «Зборніка апавяданняў»)
    Выдавецкі лёс кнігі
    Вывучэнне тэксту твора ці, інакш кажучы, вывучэнне працэсу творчасці над ім, «працэсу руху тэксту» [ 137. С. 147] дазваляе вырашаць не толькі тэксталагічныя пытанні гэтай гісторыі (напрыклад: датавання, выбару асноўнага і кананічнага тэксту, нараджэння і ўвасаблення задумы), але і дае багаты матэрыял для гісторыі, тэорыі літаратуры, літаратурнай крытыкі. На аснове вывучэння гісторыі тэксту будуецца эдыцыйная тэхніка.
    Пры падрыхтоўцы да выдання Поўнага збору твораў М. Гарэцкага вывучэпне гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў» з’яўляецца першачарговай праблемай. Ад вынікаў яе даследавання залежыць вызначэнне кананічнага тэксту ўключаных у яго твораў, іх датаванне, захаванне цэласнасці «Зборніка...» і наогул — распрацоўка прынцыпаў новага выдання, яго кампазіцыі.
    Да вывучэння гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў» звярталіся Дз. Бугаёў, М. Кенька, М. Мушынскі. Імі зроблены цікавыя назіранні, пра што можна даведацца з каментарыяў да «Выбраных твораў» і Збору твораў М. Гарэцкага. Як адзначалася ў пачатку працы, самае дакладнае вызначэнне «Зборніка...» зроблена М. Мушынскім. Але ўсё ж патрэбна прызнаць: гісторыя тэксту «Зборніка апавяданняў» вывучана не дастаткова. Адной з прычын з’яўляецца тое, што «Зборнік...» пры жыцці аўтара не друкаваўся, тэксты твораў, якія складалі яго, захаваліся няпоўнасцю. Калі падыходзіць да гэтага фармальна, то можна зрабіць выснову: калі няма тэксту, то няма чаго і вывучаць.
    Аднак гэта якраз і ёсць той «асобы выпадак», пра які гаварыў Дз. Ліхачоў, калі ў «вырашэнні пытанняў гісторыі тэксту тэкстолаг павінен быць свабодны ад улады трафарэту і механічных спосабаў даследавання» [93 С. 55]. Нель
    84
    га вывучаць гісторыю тэксту твора толькі тады, калі ён «ніколі не валодаў самастойнасцю развіцця» [92. С. 11].
    Устанавіць гісторыю тэксту «Зборніка апавяданняў» даволі складана, бо адсутнічаюць многія дакладныя звесткі. Таму для вырашэння гэтай задачы выкарыстоўваюцца не толькі прамыя, але і ўскосныя дадзеныя.
    Пра тое, што «Зборнік апавяданняў» як завершаны твор быў прапанаваны М. Гарэцкім да выдання, сведчаць штэмпелевыя адзнакі Беларускага дзяржаўнага выдавецтва на яго тытульнай старон