• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    чыць пра тое, што ён напісаны значна раней, чым апублікаваны (1928), а аўтарскае тлумачэнне: «...Апрача таго гл.[ядзі] апав.[яданне] «У чым яго крьгўда?» (Белар.[ускае] дзярж[аўнае] выдавецтва, Менск. 1926 г.)» — дае падставу меркаваць, што яго тэкст пераглядаўся, а магчыма, перапрацоўваўся аўтарам пасля выхаду ў свет аповесці «У чым яго крыўда?». Адсутнасць аўтографа, чарнавых накідаў ці варыянтаў урыўка пазбаўляе магчымасці прасачыць за творчымі зменамі тэксту, а разам з тым — дакладна даведацца аб вызначэнні жанру на момант яго напісання (1921) і ўзнікненні апошняй назвы твора.
    Вядома, што задума напісаць аповесць пад назвай «Меланхолія» ў М. Гарэцкага ўзнікла не адразу. Як выявіла публікацыя ўрыўка «На гаі» ў газеце «Вольная Беларусь» (17 сакавіка 1918 года), гіершапачаткова пісьменнік меў намер стварыць шырокае эпічнае палатно — раман «Крыж» (урывак меў падзагаловак: 3 рамана «Крыж»).
    У архіўных матэрыялах фонда М. Гарэцкага на асобным лісце паперы, дзе даецца пералік мастацкіх твораў у іх храналагічнай паслядоўнасці (напісаны простым алоўкам) [169 Л. 5], «Крыж» (жанр твора тут не пазначаны) датуецца 1916 годам.
    Гэтым жа годам М. Гарэцкі датуе і ўрывак «На гаі», акрамя таго, указвае месца напісання: Гжацк, 1916 год (запіс зроблены пад тэкстам урыўка).
    У «Храналогіі маіх твораў» «На гаі» пазначаны таксама пад названым вышэй годам, з паметай. 10—11/ХІ, Гжацк [169. Л. 2],
    110
    Першыя прыкметы жадання стварыць «добры раман» [28. С. 193] вельмі выразна праяўляюцца ўжо ў 1914 годзе ў артыкуле «Развагі і думкі», дзе М. Гарэцкі выказвае сваю заклапочанасць жанравай абмежаванасцю беларускай літаратуры, у якой пераважаюць дробныя паэтычныя творы і апавяданні. Ён разумеў, што мастацкае асэнсаванне жыццёвага матэрыялу патрабуе іншых эстэ гычных форм, і выхад са становішча бачыў у пашырэнні жанравых магчымасцей літаратуры. Задавальняцца толькі «думкай» «у жаданні найпатрэбнейшага» [28. С. 193] М. Гарэцкі не мог. На час стварэння фрагмента «На гаі» ён быў ужо даволі шырока вядомы як 'галенавіты пісьменнік малой жанравай формы — апавядання. I зусім натуральна, як і кожны мастак слова, марыў «напісаць што даўжэйшае» [28. С. 193]. Ён спрабаваў сілы ў напісанні драматычных твораў, твораў на гістарычную тэму («Атрута» — 1913, «Антон»26, «Лірныя спевы» — усе 1914). Публікацыя ўрыўка «На гаі» — гэта ўжо рэальная спроба ажыццяўлення задуманага, першае публічнае прызнанне аўтара аб намеры стварыць раман.
    Аднак ажыццявіць задуму М. Гарэцкі ў той час не змог і рэалізаваў яе толькі праз дванаццаць гадоў у іншай жанравай форме і пад іншай назвай: у аповесці «Меланхолія», дзе першы ўрывак з раней абвешчанага рамана «Крыж» («На гаі») пасля істотнай ідэйнасэнсавай і моўнастылёвай перапрацоўкі тэксту стаў кульмінацыяй аповесці (раздзелам «На могілках»), а сама аповесць стала часткай буйнога эпічнага палатна «Зборнік апавяданняў».
    3 чым жа звязана трансфармацыя творчага намеру М. Гарэцкага і працягласць яго ажыццяўлення? Каб зразумець гэта, патрэбна ўлічыць многія фактары: грамадскапалітычныя, маральнапсіхалагічныя, светапогляднатворчыя.
    Істотную ролю адыграла першая сусветная вайна. Франтавыя падзеі, раненне, шпіталь, частыя пераезды з месца на месца не дазвалялі М. Гарэцкаму працаваць на поўнуіо сілу. Для яго ў гэты час было неадкладным, першачарговым занатаваць убачанае і перажытае. У кожны зручны момант ён вяртаўся да сваіх дзённікавых запісаў і на іх аснове пісаў апавяданні на ваенную тэму або «перабіраў свае старыя паперы і штоякое апрацоўваў» [22. Т. 4. С. 119]. За перыяд знаходжання на вайсковай службе
    26 Упершыню твор быў апублікаваны ў 1918 годзе.
    111
    М. Гарэцкім напісана каля пятнаццаці апавяданняў, сярод якіх «Рускі», «Літоўскі хутарок», «Дзёгаць» (усе — 1915), «Генерал», «Хадзяка», «На этапе», «Прысяга», «Амерыканец» (усе — 1916) і інш. Аднак, нягледзячы на зробленае, пісьменнік лічыў, што «чатыры гады жыцця прапала». «3 1914 па 1917 г. прабыў... на пазіцыі месяцаў 10, — напіша аўтар пазней у «Камароўскай хроніцы», — а то ўсё ці лячьгўся, ці ў тылу бадзяўся» [22. Т. 4. С. 113].
    Падзеі першай сусветнай вайны значна паўплывалі на светапоглядную эвалюцыю М. Гарэцкага, на пераацэнку ім многіх жыццёвых каштоўнасцей, на разуменне складанай прыроды чалавека і яго ўзаемасувязей з жыццём, што, безумоўна, не магло не адбіцца на творчасці і найбольш яскрава праявілася ў дакументальнамастацкіх запісках «На імперыялістычнай вайне».
    Перагляд творчых планаў звязаны таксама з неапраўданымі спадзяваннямі М. Гарэцкага, якія ён, як і многія прадстаўнікі тагачаснай інтэлігенцыі, ускладалі на перамены, абвешчаныя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Спачатку М. Гарэцкі выступаў з артыкуламі, у якіх імкнуўся вытлумачыць рэвалюцыйныя падзеі. Асабліва выразна гэта адлюстравана ў публіцыстыцы смаленскай пары. У артыкуле «Коечто о нашем быте», напрыклад, ён пісаў «Жестокая война была бессмысленна н бесполезна, но она дала нам революцню. Всякое велнкое дело жертв нскупнтельных проснт». Пісьменнік спадзяваўся, што ўсё будзе ісці да лепшага, што настане час і «попанскн зажнвём, только без панского грабнтельства» [28. С. 213] Але ў хуткім часе М. Гарэцкі расчараваўся ў сваіх спадзяваннях, што паслужыла галоўным штуршком для напісання аповесці «Дзве душы» і найбольш выразна праявілася ў ёй. Як слушна заўважыў М. Мушынскі, «на час друкавання аповесці пісьменнік, па ўсім відаць, зразумеў, што яго надзеі на бальшавіцкую ўладу як на рэальную палітычную сілу, якая дапаможа нацыянальна ўсвядомленай частцы беларускага грамадства стварыць суверэнную дзяржаву, дабіцца фактычнай нацыянальнай незалежнасці, марныя і што для бальшавіцкага кіраўніцтва размовы аб праве беларусаў на самавызначэнне — толькі тактычны ход у палітычнай гульні» [107. С. 397].
    Складаныя абставіны жыцця (першая сусветная вайна, Кастрычніцкая рэвалюцыя, зняволенне ў Лукішскай турме), якія суправаджаліся пераадоленнем уласных палітыч
    112
    ных ілюзій, адначасова пашыралі рамкі творчых інтарэсаў М. Гарэцкага. 3пад яго пяра выходзяць шматлікія публіцыстычныя артыкулы, апавяданні, аповесці, творы драматычнага жанру; ён працуе над выданнем слоўнікаў, піша «Гісторыю беларускае літаратуры», з’яўляецца рэдактарамвыдаўцом трох віленскіх газет. Пасля пераезду з Вільні, захопленай войскамі буржуазнай Польшчы, у Савецкуіо Беларусь актыўна ўключаецца ў навуковую і культурнаасветную працу: выкладае беларускую мову і літаратуру ў Камуністычным універсітэце БССР, пэўны час — у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, чытае курс беларусазнаўства на рабфаку Беларускага універсітэта, узначальвае мовазнаўчую і літаратуразнаўчую секцыі ў Інбелкульце.
    Безумоўна, прыведзеныя вышэй акалічнасці адцягвалі ўвагу М. Гарэцкага ад пастаўленай мэты. Аднак нельга не браць пад увагу таксама агульны стан тагачаснага літаратурнага працэсу на Беларусі. Задума М. Гарэцкага напісаць раман «Крыж» нарадзілася якраз у той час, калі ў беларускай літаратуры адсутнічалі традыцыі раманнага жанру. Таму выдаткі працы, у пэўнай ступені, звязаны і з псіхалагічнай настроенасцю М. Гарэцкага, з няўпэўненасцю, што яму ўдасца ажыццявіць уласную задуму на належным мастацкім узроўні.
    Вядома, авалоданне майстэрствам мастацкай структуры рамана адбываецца ў кожнага пасвойму, залежыць ад творчага вопыту аўтара, асаблівасцей таленту, светаўспрымання. Л. Талстой гаварыў, што сапраўдны пісьменнік павінен ведаць, што ён можа і чаго не можа. М. Гарэцкі якраз і быў такой творчай асобай. Па ўсім відаць, што ён адчуваў каб напісаць вялікае эпічнае палатно са шматпланавай кампазіцыяй, мноствам сюжэтных ліній, стварыць панарамны малюнак жыцця з найбольшай паўнатой і пераканальнасцю, яму не хапае навыкаў будаваць сюжэт на аснове драматычнай калізіі, што амаль заўсёды з’яўляецца неад’емнай умовай канструявання рамана. Актыўная праца пісьменніка над творамі драматычнага жанру якраз і падмацоўвае выказанае меркаванне. Толькі ў 1922 годзе ім створаны абразкі «Салдат і яго жонка», «Свецкі чалавек», «Не адной веры», «Каменацёс», п’есы «Чырвоныя ружы», «Жалобная камедыя», «Жартаўлівы Пісарэвіч». Зварот М. Гарэцкага да драматургіі — гэта ўнутраная заканамернасць яго
    8 Зак. 1885
    113
    творчамастацкага станаўлення. Авалодванне складаным жанрам адыграла значную ролю ў фарміраванні Гарэцкагаэпіка.
    У якасці ўскоснага пацвярджзння правамернасці выказаных вышэй меркаванняў могуць быць словы аўтара з апавядання «Зіма», у якія ён, расказваючы пра героя твора, Ляксея Ляксеевіча, што вырашыў больш не пісаць вершы, а вярнуцца да сваёй даўняй задумы і працягваць «пісаць доўгі раман», дзе «спадзяваўся ахапіць жыццё Беларусі з усіх бакоў, ува ўсе часы і да самых драбніц» [22. Т. 1. Л. 165], укладваў свае асабістыя адчуванні, звязаныя з працай над раманам «Крыж»: «Раней раман здаваўся вучыцелю задуманым і выпаўненым вельмі смела і памастацку. Ён цешыўся, што такі раман пераверне дагары нагамі ўвесь побыт сялян. Цяпер жа, у нудную зрадніцупятніцу, лепшая глава паказалася надта ж збялелаю і нявартаю нічога, як па сорамнай мізэрнасці думкі, так і па выкладанню.
    Цярпенне стаіла на нішто. Лявон Ляксеевіч швіргануў пяро на рукапіс са злосцю і ненавісцю» («Вольная Беларусь», 23 чэрвеня 1918 года).
    Пры падрыхтоўцы да «Зборніка апавяданняў» фрагмент быў істотна перапрацаваны М. Гарэцкім, што тлумачыцца, як ужо адзначалася, некалькі іншым поглядам пісьменніка на інтэлігентавяскоўца. У «Зборніку...» гэты тэкст пададзены аўтарам наступным чынам: «Раней раман здаваўся яму задуманым вельмі добра. Форма таксама зусім здавальняла, часам нават ён дзівіўся, што так добра выходзіць. Раней ён шчыра цешыўся, што яго раман пераверне дагары нагамі ўвесь побыт сялян і, галоўнае, будзе сацыяльна і нацыянальна ўсведамляць беларусаў. Цяпер жа, чым далей ён чытаў, тым болей бачыў, што раман зусім слабы, думкі мізэрныя, форма цяжкая...
    Яго агарнуў страх, што ніколі нічога добрага зпад яго пяра не выйдзе.
    Яму зрабілася сорамна, брыдка.
    Прапала ўсякая ахвота пісаць, не было цярплівасці наватдачытаць напісанае.
    I Ляксей Ляксеевіч швіргануў абсадку на рукапіс са злосцю і нянавісцю, аж пяро дзеўбанулася ў паперу і скруцілася, атрамэнт пырскнуў на ўвесь стол, і абсадка стала дыба і захістала