• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
    
    В.Ф. Гапановіч
    Л.А. Царанкоў
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                    YHAPAIIIHI
    
    
    
    
    
       В.Ф. Гапановіч
       Л.А. Царанкоў
    
    
    
                УЧАРАШНІ
                I СЁНН5ІШНІ
                ДЗЕНЬ
    
                ЦАРКВЫ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
         МШСК «БЕЛАРУСЬ» 1985
    
    ББК 86.37
    Г 19
    
                             Р э ц э п з е н т ы:
    
    3. Ю. КАПЫСКІ, доктар гістарычных навук, Я Н. МАРАШ, доктар гістарычных навук, В. I. ПЕПЕЛЯЕУ, член Саюза журналістаў СССР.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
         Гапановіч В. Ф., Царанкоў Л. А.
    і 19 Учарашні і сённяшні дзень уніяцкай царквы.— Мн.: Беларусь, 1985.— 96 с.
    
               25 к.
    
                У кнізе расказваецца, як узнікла уніяцкая царква, выкладаіоцца яе гісторыя і палітыка. Паказана сувязь уніяцкіх першаіерархаў з найбольш рэакцыйнымі сіламі сучаспасці, барацьба супраць сацыялізму, інтэрнацыяналізму, мірнага суіснавання Для шырокага кола чытачоў.
    
            0400000000—192
            М 301 (05)—85 ⁰³⁷—⁸⁴
    
    
    
    ББК 86.37
    
                                                   © Выдавецтва «Беларусь», 1985
    
                    УСТУП
    
    
    
    
    
    
    
    
                    Гэта кніга раскажа аб захадах Ватыкана да распаўсюджвання каталіцызму ў Беларусі, на Украіне і ў Расіі праз унію ¹ каталіцкай царквы з рускай праваслаўнай. Паведаміць яна і аб дзейнасці уніяцкага духавенства, бадай найбольш рэакцыйнага і экстрэмісцкі настроенага атрада апостальскай сталіцы.
       Верхаводы сучаснай уніяцкан царквы, як і іх папярэднікі, актыўна вядуць антысавецкую прапаганду разам са збанкрутаванымі эмігранцкімі буржуазнымі групамі. Яны імкнуцца пасеяць сярод эмігранцкага, асабліва украінскага, насельніцтва ЗША, Канады, Аўстраліі, ФРГ і іншых капіталістычных дзяржаў нянавісць да Савецкага Саюза. Уніяцкае духавенства не маскіруе антыкамуністычнай накіраванасці ўсіх сваіх намаганняў, адкрыта выказвае нянавісць да краін сацыялізму і вядзе антысавецкую дзейнасць у краінах капіталу ў цесным супрацоўніцтве з нацыяналістычнымі коламі і разведкамі імперыялістычных дзяржаў.
       I ў наш час уніяцкіх пастыраў не пакідаюць сапраўды злачынныя планы, якіх не здолелі ажыццявіць іх палітычныя і духоўныя папярэднікі (такія, як С. Пятлюра, А. Шаптыцкі). Напрыклад, яны ўсё яшчэ намагаюцца наладзіць сувязі з рэшткамі уніяцкага духавенства і рознымі антыграмадскімі элементамі ў СССР, якія не маюць ужо ніякага ўплыву. Уся дзейнасць вьішэйшых іерархаў і значнай часткі кліру сучаснай уніяцкай царквы ў капіталістычных краінах Захаду непасрэдна накіравана на падрыў мірнага суіснавання дзяржаў з розным сацыяльным і палітычным ладам. Дык што сабой уяўляв зараз уніяцкая царква ў лагеры ворагаў нашай краіны?
    
    3
    
               што прывяло
               ДА ЦАРКОЎНАЙ УНІІ
    
    
    
    
    
    
    
                    У сярэдзіне XIII ст. пачынае фарміравацца новая еўрапейская дзяржава — Вялікае княства Літоўскае. Яно актыўна пашырала сваю тэрыторыю за кошт заходніх земляў Русі. Гістарычныя ўмовы спрыялі гэтаму. Старажытнаруская дзяржава спыніла сваё існаванне пад ударамі татараманголаў. Ужо ў другой палове XIV ст. у склад Вялікага княства Літоўскага акрамя ўсёй тэрыторыі цяперашняй Беларусі ўвайшла і значная частка Украіны. Сталіцай яго спачатку быў Навагрудак, а потым — Вільня.
       Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабою ў той час даволі моцную дзяржаву. Некаторыя заходнерускія землі былі захоплены ваеннай сілай, іншыя трапілі пад панаванне літоўскіх князёў мірным шляхам — па ўмовах дагавору мясцовай улады з вялікакняжацкай. Гэта была буйная шматплямённая, яшчэ недастаткова цэнтралізаваная краіна. На чале яе стаяў вялікі князь. Яму былі падпарадкаваны буйныя і дробныя феадалы, якія жылі за кошт працы сялян. 3 цягам часу і зямля, і сяляне сталі поўнай уласнасцю дваран. ІІрыгоннае права ў XV ст. было замацавана ў дзяржаўных юрыдычных актах.
       3 канца XIV ст. літоўскія і польскія феадалы пачалі ўзгадняць свае дзеянні. Гэта было выклікана знешнімі прычынамі — з захаду насоўвалася пагроза нашэсця нямецкіх псоўрыцараў. Пачатак больш цеснаму супрацоўніцтву паклала Крэўская унія, заключаная паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім 14 жніўпя 1386 г. Яна была замацавана шлюбам вялікага князя літоўскага Ягайлы з польскай каралеўнай Ядвігай. Каралём Польшчы стаў Ягайла. Ен прыняў імя Уладзіслаў, каталіцкую рэлігію і прывёў да яе літоўцаў, якія да гэтага часу прытрымліваліся старажытных дахрысціянскіх веравызнанняў.
       Аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага і Польшчы даволі значны час заставалася фармальным. Яно было самастойнай дзяржавай, мела сваіх манархаў і свой кі
    
    4
    
    раўнічы апарат. He адно стагоддзе Літва вяла барацьбу за сваю незалежнасць, супраць ііамаганняў польскіх феадалаў падпарадкаваць яе Полыпчы. Даволі часта ў краіне абвастралася барацьба вольнага гарадскога насельніцтва (рамеснікаў, купцоў), а таксама сялян супраць феадальнага, рэлігійнага і нацыянальнага прыгнёту.
       Шлях да поўнага падпарадкавання праваслаўнага насельніцтва беларускіх і ўкраінскіх зямель польскія свецкія і духоўныя феадалы бачылі ў пераводзе яго ў каталіцызм і наступным апалячванні. Але намаганням навязаць каталіцызм сяляне і лізы гарадскога насельніцтва давалі рашучы адпор. Затое даволі ахвотна адмаўляліся ад праваслаўя ўкраінскія і беларускія феадалы. Гэта тлумачылася проста: перайшоўшы ў каталіцызм,— рэлігію, якая панавала ў краіне,— яны ўраўноўваліся ў правах з польскімі і літоўскімі панамі і атрымлівалі магчымасць займаць высокія дзяржаўныя пасады.
       Адначасова на ўсходзе адбываўся інтэнсіўны працэс аб’яднання рускіх зямель вакол Масквы і ўзвышэнне Маскоўскага княства. 3 цягам часу ўтварылася моцная руская дзяржава. Гэта быў выключна прагрэсіўны гістарычны факт не толькі для рускай, але і беларускай і ўкраінскай народнасцей. Рашаючымі падзеямі для далейшага лёсу Расіі, Украіны, Беларусі былі: перамога над татарамі на Куліковым полі ў 1380 г., а потым — канчатковае звяржэіше манголататарскага ярма ў 1480 г. і стварэнне цэнтралізаванай рускай дзяржавы пры Іване IV (Грозным).
       Сяляне і просты люд гарадоў Беларусі і Украіны ўвесь час імкнуліся да ўз’яднання з Маскоўскай дзяржавай, адзінакроўным і адзінаверным насельніцтвам яе. У гэтым яны бачылі сваё вызваленне зпад прыгнёту іншаземных паноў, які ўвесь час узмацняўся. Прычым сацыяльны прыгнёт пераплятаўся з нацыянальным і рэлігійным. Тэндэнцыя да дзяржаўнага аб’яднання з беларусамі і ўкраінцамі была моцная і ў насельніцтва Маскоўскай Русі. Ідэі палітычнай еднасці трох братніх усходнеславянскіх народнасцей грунтаваліся на былым дзяржаўным адзінстве ў складзе Старажытнарускай краіны, блізкасці тэрыторый, эканамічных сувязях, роднасці моў і, нарэшце, на агульнасці веравызнанняў. Вялікі князь Маскоўскі ўсведамляўся насельніцтвам беларускіх і ўкраінскіх земляў, якое, дарэчы, у той час
    
    5
    
    называла сябе рускім, як адзіны праваслаўны манарх, абаронца і апякун «бацькоўскай веры», а Масква—як адзіны праваслаўны цэнтр усіх усходнеславянскіх зямель.
       У такіх умовах на працягу XIII—XIV ст. сфарміраваліся беларуская і ўкраінская народнасці са сваімі літаратурнымі мовамі. Яны вылучылі шэраг выдатных дзеячаўгуманістаў, сярод якіх у эпоху Адраджэння найвялікшым быў Францыск Скарына.
       У 1569 г. паміж Польшчай і Літвой на сейме ў Любліне была заключана другая палітычная (дзяржаўная) унія, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Люблінскай. Вялікае княства Літоўскае (Княства) і Польскае каралеўства (Карона) аб’ядноўваюцца ў адзіную дзяржаву, якая прыняла назву «Рэч Паспалітая». Утварылася вялікая шматнацыянальная дзяржава, якая займала прыкметнае месца сярод буйнейшых краін Еўропы. У гэтым саюзе панавала Польшча як у палітычпых, сацыяльнаэканамічных, так і ў нацыянальных адносінах. Фармальна Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай. Для Кароны і Княства быў адзіны кароль і адзіны сейм (феадальны парламент). Гэтыя састаўныя часткі Рэчы Паспалітай мелі кожная свой апарат кіравання. Абедзве дзяржавы захоўвалі самастойныя назвы, свае законы, фінансы, органы ўлады, узброеныя сілы і да канца XVII ст. розную дзяржаўную мову. Беларусь засталася ў межах Княства, а Украіна адышла да Кароны.
       У адпаведнасці з заключанай на сейме ўмовай было ўзаконена права польскіх дваран атрымліваць зямельныя ўладанні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Каралі шчодра раздавалі беларускія і ўкраінскія землі сваім магнатам у пажыццёвае валоданне. У выніку феадальная эксплуатацыя беларускіх сялян стала яшчэ больш жорсткай, а самастойнасць Княства станавілася ўсё больш уяўнай.
       Польскія феадалы імкнуліся да поўнага палітычнага замацавання ўсходніх земляў за сваёй дзяржавай. Важнейшы сродак для здзяйснення сваіх намераў яны бачылі ў пашырэнні на іх каталіцызму.
       Вось тут перад пануючымі класамі і паўстала неабходнасць зрабіць гэта як мага хутчэй і найменш балюча. Выйсце са складанага становішча ўлады і іх верны памочнік — каталіцкае духавенства — бачылі ў паступовым пераходзе праваслаўнага насельніцтва ў «сапраўдную всру». На дапамогу ім прыйшоў Ватыкан, які здаў
    
    6
    
    на марыў пашырыць каталіцкае веравызнаннс на Усход.
       У такіх гістарычных умовах на царкоўным саборы ў Брэсце (1596 г.) была прынята унія, якая па месцы яе абвяшчэння атрымала назву Брэсцкай, пад якой і ўвайшла ў гісторыю. Яна абвясціла аб’яднанне праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай з каталіцкай. Але гэты «саюз» не з’яўляўся раўнапраўным. Праваслаўнае населыііцтва Беларусі і Украіны павінна было прызнаць догматы каталіцкага веравызнання і падпарадкаванне праваслаўнай царквы рымскаму папе. Унія прадугледжвала не роўнасць бакоў, якія «ядналіся», а вяршэнства каталіцызму ў гэтым «саюзе». У праваслаўнага насельніцтва, якое прымала унію, заставалася ад ранейшага веравызнання толькі знешняе: стараславянская мова пры набажэнстве, выкананне абрадаў у адпаведнасці са звычаямі праваслаўнай царквы, жаніцьба «белага» духавенства (свяшчэннікаў). Усё гэта дзеячамі каталіцызму разглядалася як часовая з’ява. Яна дапускалася толькі для таго, каб было лягчэй прыцягнуць да уніі беларускае і ўкраінскае насельніцтва.
       Уступкі праваслаўю ў час прыняцця уніі не былі выпадковымі. Яны дыктаваліся неабходнасцю лічыцца з рэзка адмоўнымі адносінамі праваслаўных да каталіцкай царквы і саюзу з ёй. Для ўцягнення іх у новае веравызнанне ксяндзам было неабходна праявіць пэўную гібкасць. Мелася на ўвазе, што насельніцтва, якое прыме унію, з цягам часу поўнасцю пяройдзе ў каталіцызм без сур’ёзных перашкод. Планы акаталічвання праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай выношваліся і распрацоўваліся значна раней таго часу, калі была абвешчана Брэсцкая царкоўная унія.