• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       Уніяцкую царкву ў 1825 г. складалі чатыры епархіі: Брэсцкая, Віленская, Полацкая і Луцкая. Кіраваў яе справамі ў Расіі другі дэпартамент рымскакаталіцкай калегіі. У 1827 г. пратаіерэй ¹⁰ і асэсар калегіі ад Луцкай епархіі Іосіф Семашка падаў у названы дэпартамент запіску, якая стала зыходным дакументам для ліквідацыі уніі. У 1829 г. I. Семашка быў пасвячоны ў епіскапы і пастаўлены на чале Брэсцкай епархіі.
       Пасля падаўлення польскага паўстання 1830 г. узмацніўся ўплыў праваслаўя. На адміністрацыйныя пасады дазвалялася прызначаць асоб толькі рускага пахо
    
    30
    
    джання, а свяшчэннікамі — выхаванцаў рускіх і ўкраінскіх семінарый. Закрываліся многія васіліянскія манастыры, некаторыя з іх (напрыклад, Пачаеўскі) ператвараліся ў праваслаўныя. Была арганізавана Полацкая праваслаўная спархія, на чале якой пастаўлены Пецярбургскі вікарый ¹¹ С. Крыжаноўскі. Разам са свецкімі ўладамі ён стаў актыўна пераводзіць уніятаў у праваслаўе.
       Урад царскай Расіі быў зацікаўлены ў скасаванні уніі. 13 студзеня 1834 г. адбылося так званае Найвысачэйшае павяленне. Да яго праваслаўным епіскапам дадавалася сакрэтная інструкцыя, якая патрабавала далучаць уніятаў да праваслаўя асцярожна і няспешна. Уніяцкім епіскапам прадпісвалася неадкладна ачышчаць царкву ад каталіцкіх абрадаў. У 1835 г. з духоўных саноўнікаў быў створаны спецыяльны сакрэтны камітэт па уніяцкіх справах. Ен прыняў пастанову, зацверджаную імператарам, якая патрабавала аднаўляць і ўстанаўліваць ва уніяцкіх храмах іканастасы і выкідваць арганы і званочкі. Пасля смерці мітрапаліта I. Булгака і пінскага епіскапа I. Жарскага (1838 г.), упартых праціўнікаў праваслаўя, старшынёй грэкакаталіцкай калегіі стаў I. Семашка. Яго актыўнымі памочнікамі, якія спачувалі справе ўз’яднання, былі епіскапы А. Зубко (брэсцкі) і В. Лужынскі (аршанскі).
       Пытанне аб тым, жадае народ ці не жадае перайсці з уніі ў праваслаўе, нікога не цікавіла. Улічвалі толькі жаданне ці нежаданне уніяцкага духавенства, ды і то, галоўным чынам, вышэйшага. Каб зламаць апазіцыю радавых свяшчэннікаў, іх — па плану I. Семашкі — пераводзілі з аднае епархіі ў другую, пры нязгодзе пазбаўлялі прыходаў, высылалі ў рускія губерні, знявольвалі ў манастыры.
       12 лютага 1839 г., сабраўшыся ў Полацку, епіскапы і прадстаўнікі духавенства падпісалі так званы «Саборны акт». I. Семашка накіраваў яго ў Найсвяцейшы сінод. Оберпракурор перадаў гэты акт на разгляд імператара. Апошні даручыў сіноду абмеркаваць справу. 25 сакавіка ён зацвердзіў «Сінадальнае дзеянне». У ім змяшчалася пастанова аб зліцці уніяцкай царквы з праваслаўнай у Беларусі і на Украіне (апрача Галіцыі, якая ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Аўстрыйскай імперыі).
    
    31
    
                    УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА ЗАХОДНЯЙ УКРАІНЫ
                    Насельніцтва Заходняй Украіны апошнім было вымушана прыняць уніяцтва ў Рэчы Паспалітай. Як і ўсюды, улады і каталіцкае духавенства (асабліва езуіты) рабілі стаўку на здраду, подкуп, насілле, здзекі і нават катаванне. Нарэшце ў 1703 г. быў завершаны перавод мясцовага насельніцтва ў «сапраўдную веру».
       У 1772 г., калі Аўстрыя далучыла да сябе Галіцыю, упіяцкая царква ў ёй была ў стане крайняга заняпаду. Духавенства знаходзілася ў поўнай матэрыяльнай і сацыяльнай прыніжанасці. 3 гэтай прычыны аўстрыйскі ўрад палічыў неабходным правесці шэраг рэформ. Так, у 1777 г. быў адменены абавязак уніяцкіх сельскіх свяшчэннікаў адбываць нараўне з сялянамі паншчыну. Былі значна ўзбуйнены вельмі дробныя да гэтага часу парафіі, вызначаны грашовыя субсідыі найбольш беднаму духавенству, зменшана залежнасць сельскага кліра ад памешчыкаў (1784 г.).
       Паклапаціўся ўрад Аўстрыі і пра адукацыю уніяцкіх свяшчэннікаў. Яшчэ ў 1777 г. у Вене была ўтворана так званая «Імператарская генеральная грэкакаталіцкая семінарыя» (Барбарэум). Пазней амаль усе прадстаўнікі мясцовага ўкраінскага духавенства былі выхаванцамі гэтага «Барбарэума». Пры Львоўскім універсітэце ў 1784 г. была створана такая ж навучальная ўстанова. У сувязі з гэтым ранейшыя епіскапскія семінарыі ў Львове і Пярэмышлі былі ліквідаваны. Выкладанне ў «генеральных семінарыях» вялося на ўкраінскай мове.
       Рэформы значна павысілі прэстыж, матэрыяльны і адукацыйны ўзровень уніяцкага духавенства ў Заходняй Украіне. Аўтарытэт яго быў значна ўзняты і прызначэннем асобага галіцыйскага мітрапаліта. Пазней (у 1856 г.) мітрапаліту М. Лявіцкаму Ватыкан надаў годнасць кардынала. I ўсё ж уніяцкае духавенства не атрымала роўных правоў з каталіцкім. Рымская курыя ¹ і ўрад Аўстрыі, а пазней і АўстраВенгрыі заўсёды глядзелі на унію як на штосьці непараўнальна ніжэйшае за каталіцызм, хоць і падтрымлівалі яе аўтарытэт.
       Наступае XIX ст., на гістарычную арэну выходзіць рабочы клас. Паступова ён узначаліў рэвалюцыйны рух усіх прагрэсіўных сіл грамадства. У гэтых умовах незвычайна актывізуецца дзейнасць уніяцкай царквы на
    
    32
    
    тэрыторыі Заходняй Украіны. Афіцыйна яна называлася грэкакаталіцкай і была адной з самых рэакцыйных сіл, варожых рэвалюцыйнаму руху. Уніяцкая царква паранейшаму была падпарадкавана нспасрэдна Ватыкану, які адной з найважнейшых задач лічыў барацьбу супраць камунізму. У той жа час з яе не знімаліся і іншыя задачы, галоўная — быць плацдармам для наступлення каталіцызму на Усход.
       Узмацненне экспансіянізму уніяцкай царквы, спробы духавенства развянчаць камуністычную ідэалогію, якая ўсё больш і больш авалодвала чалавецтвам, патрабавалі, каб яе ўзначаліў ваяўнічы рэакцыянер, непрымірымы вораг рэвалюцыі, палітычны авантурыст самага высокага класа. Ватыкан здолеў знайсці адпаведную кандыдатуру, Ім стаў мітрапаліт Андрэй (да пастрыжэння — Раман) Шаптыцкі (1865—1944 г.). Амаль паўстагоддзя ён узначальваў уніяцкую царкву. Гэта быў не толькі першаіерарх, але і буйны памешчык, банкір. Ен належаў да найбагацейшай апалячанай арыстакратычнай сям’і, якая па традыцыі памятала аб тым, што па свайму паходжанню звязана з украінскімі феадальнымі вярхамі. Сярод яго продкаў былі і вядомыя дзеячы грэкакаталіцкай царквы. У маладосці ён быў афіцэрам АўстраВснгерскай арміі, нязменным наведвальнікам арыстакратычных салонаў Вены і Парыжа. На прагнага да ўлады, славалюбнага графа вялікі ўплыў у выбары кар’еры аказала яго маці — рэўнасная каталічка, а таксама сябры і блізкія, у тым ліку кардынал Чацкі і родны дзядзька граф У. Ледахоўскі (пазней ён стаў генералам ордэна Ісуса).
       На прыёме ў Льва VIII Р. Шаптыцкі паведаміў яго свяцейшаству аб сваім намеры стаць уніяцкім свяшчэннікам, каб праводзіць палітыку Рыма на Украіне, а потым і ў Расіі, з тым каб пашырыць Брэсцкую царкоўную унію. Пачынаць сваю «высокую» місію Р. Шаптыцкі збіраўся ў Галіцыі. Папа меў прыемнасць блаславіць маладога чалавека.
       Яшчэ да прыняцця духоўнага сану Р. Шаптыцкі па прапанове езуітаў наведвае Расію, каб азнаёміцца на месцы са становішчам на Усходзе. Апрача таго граф меркаваў аднавіць старыя і наладзіць новыя сувязі, a таксама выканаць заданне разведкі аўстрыйскага генеральнага штаба. Будучы мітрапаліт выявіў выдатныя шпіёнскія здольнасці — сабраў каштоўную інфармацыю для абодвух сваіх гаспадароў.
    
    2 Зак. 28
    
    33
    
       Любімец аўстрыйскай імператрыцы Р. Шаптыцкі ў 1888 г. пакідае вайсковую службу, мяняе веравызнанне і пастрыгаецца ў манахі ў Дабрамільскім манастыры ордэна васіліян. 3 гэтага часу пачынаецца яго хуткая духоўная кар’ера. А. Шаптыцкі атрымлівае прызначэнне на пасаду ігумена Львоўскага васіліянскага манастыра. У 1898 г. памёр уніяцкі мітрапаліт кардынал Сембратовіч. Заняць вакантную высокую пасаду Ватыкан рыхтаваў А. Шаптыцкага. 3 гэтай мэтай у 1899 г. ён становіцца епіскапам Станіслаўскай епархіі. Потым, у 1901 г., Ватыкан і імператарскі ўрад АўстраВенгрыі прызначылі графа мітрапалітам.
       У далёка ідучых палітычных задумах А. Шаптыцкага планы нацыяналістаў спалучаліся з намерам пашырэння уніі на Усход. На думку маладога уніяцкага першаіерарха, гэта давала магчымасць утварыць украінскую буржуазнанацыяналістычную дзяржаву (на тэрыторыі ўсёй Украіны) пад вярхоўным апякунствам габсбургскай імперыі. Ен падтрымлівае цесную сувязь з украінскімі буржуазнымі нацыяналістамі, бласлаўляе іхнія варожыя народу дзеянні. Яго рэзідэнцыя ў Львове была не толькі рэлігійным цэнтрам, але і сапраўдным штабам нацыяналізму. Дзейнічаў мітрапаліт настойліва і даволі спрытна. ён упарта прэтэндаваў па званне духоўнага бацькі ўкраінскага народа, абаронцы яго правоў, выстаўляў сябе прыхільнікам навукі, літаратуры і мастацтва. Так, у 1905 г. пры саборы святога Юра па ініцыятыве А. Шаптыцкага быў урачыста адкрыты царкоўны музей. Тут былі сабраны, па яго ўказцы, старыя абразы з гарадскіх і сельскіх цэркваў, каштоўныя ўзоры візантыйскага іканапісу і народнага ўкраінскага мастацтва. Па загаду мітрапаліта на іх месца былі адпраўлены зробленыя ў Ватыкане вобразы святых. Мэту, з якой ствараўся музей, А. Шаптыцкі тлумачыў сваім жаданнем захаваць культурныя каштоўнасці і такім спосабам абагаціць духоўнае жыццё народа. Неўзабаве па яго падказцы царкоўны музей быў перайменаваны ва «Украінскі нацыянальны музей». Буржуазныя нацыяналісты ў сваім друку на ўсе лады хвалілі мітрапаліта, падкрэслівалі яго заслугі ў стварэнні музея, усхвалялі яго дзейнасць у «адраджэнні культуры ўкраінскага народа» і псратварылі музей у адзін са сваіх цэнтраў.
       На шум, які паднялі гэтыя «сябры ўкраінскага народа» вакол «выдатнага» ўкладу А. Шаптыцкага ў развіццё нацыянальнай культуры, звярнуў увагу У. 1. Ленін.
    
    34
    
    Ў сваІх нататках ён пісаў: «У Львове заснавайы царкоўнаархеалагічны музей, які Рада называе «нацыянальным» (украінскім). Заснавальнік— Андрэй Шаптыцкі, мітрапаліт уніяцкі, «правадыр клерыкальнай партыі ў Галіцыі»². Выкрываючы сапраўдную сутнасць лозунга нацыянальнай культуры ў эпоху імперыялізму, У. I. Ленін сцвярджаў: «Лозунг нацыянальнай культуры ёсць буржуазнае (а часта і чарнасоценнаклерыкальнае) ашуканства. Наш лозунг ёсць інтэрнацыянальная культура дэмакратызму і сусветнага рабочага руху»³.
       Лозунг нацыянальнай культуры ў эпоху класавых баёў пралетарыяту аказваецца буржуазным, a то і чарпасоценнаклерыкальным з той прычыпы, што нацыяналыіая культура ў класавым грамадстве не можа быць аднароднай. Тут нельга не прыгадаць класічную фармуліроўку У. I. Леніна: «У кожнай нацыянальнай культуры ёсць, хоць бы не развітыя, элементы дэмакратычнай і сацыялістычнай культуры, бо ў кожнай нацыі ёсць працоўная і эксплуатуемая маса, умовы жыцця якой непазбежна параджаюць ідэалогію дэмакратычную і сацыялістычную. Але ў кожнай нацыі ёсць таксама культура буржуазная (а ў большасці яшчэ чарнасоценная і клерыкальная)—прытым не ў выглядзе толькі «элементаў», а ў выглядзе пануючай культуры. Таму «нацыянальная культура» наогул ёсць культура памешчыкаў, паноў, буржуазіі»⁴. Вось чаму можна гаварыць толькі пра клопаты А. Шаптыцкага аб развіцці буржуазнаклерыкальнай культуры на Украіне.