Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
Усе гэтыя цемрашалы і рэакцыянеры не здымаюць са свайго ўзбраення лжывы тэзіс аб праследаваіші рэлігіі ў СССР. Вядома, што Іаан Павел II адносіцца да уніятаў куды больш прыхілыіа і ўважліва ў параўнанпі са сваімі пядаўнімі папярэднікамі. Папа згадзіўся з прысваеннем I. Сліпому тытула патрыярха. Іаан Павел II неаднаразова цёпла прымаў I. Сліпога і яго бліжэйшых памагатых у сваёй рэзідэнцыі, звяртаўся да яго з па
90
сланнямі. У адііым з іх папа пісаў аб вялікіх пакутах і выпрабаваннях, якія быццам бы перажывае уніяцкая царква, аб тым, што ў СССР яна не карыстаецца рэлігійнай свабодай і «загнана ў глыбокае падполле». Тое, што царква гэтая не існуе ў СССР з 1946 г., пантыфік не прызнае. У ватыканскіх і уніяцкіх колах па сённяшні дзень упарта прытрымліваюцца версіі, што пастанова Львоўскага сабора 1946 г. аб самаліквідацыі Брэсцкай царкоўнай уніі з’яўляецца быццам бы незаконнай. Неўзабаве пасля свайго ўступлення на пост Іаан Павел II пацвердзіў сваю поўную прыхільнасць да уніяцтва і яго галавы I. Сліпога, хоць добра ведаў аб яго злачынным мінулым, ухваліў і падтрымаў яго прэтэнзіі выступаць у ролі уніяцкага патрыярха Украіны. Зроблена гэта было з тым, каб пашырыць на Украіне ўплыў каталіцкай царквы, ажывіць падрыўную дзейнасць. Папа згодны з хлуслівымі сцвярджэннямі ўкраінскіх і беларускіх нацыяналістаў аб тым, што грэкакаталіцкая царква ў гісторыі Украіны і Беларусі адыграла дабратворную ролю — далучыла іх народы да культуры Заходняй Еўропы. На самай жа справе унія не прынесла ім нічога, апрача найцяжэйшых пакут, маральных і фізічных. Яе роля ў гісторыі Украіны і Беларусі — самая злавесная і ганебная. Калі ж восенню 1984 г. I. Сліпы памёр, то Іаан Павел II абвясціў жалобу і назваў нябожчыка «пакутнікам веры».
Але ўсе спробы Ватыкана, дзеячаў УКЦ адрадзіць былую моц царквы або хаця б прыпыніць працэс яе разлажэння — дарэмныя. У наш час уніяцкая царква і яе прыхільнікі — буржуазныя нацыяналісты — вырадзіліся ў кучку наймітаў заходніх спецслужбаў, ад якіх адварочваецца працоўная эміграцыя.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Барацьба рэакцыянераў усіх адценняў супраць СССР і ўсяго лагера сацыялізму не паслабляецца. У ёй адзіным фронтам выступаюць усе антысавецкія сілы. Паранейшаму адкрытымі і непрымірымымі ворагамі прагрэсу застаюцца верхаводы уніяцкай царквы, якая яшчэ дзейнічае ў заходніх краінах. У актыве УКЦ мы знаходзім састарэлых ужо «дзеячаў» украінскага буржуазнага нацыяналізму, зганьбаваных сваёй службай гітлераўскаму фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Парафіянамі уніяцкай царквы ў краінах Еўропы, Амерыкі, у Аўстраліі ў асноўным з’яўляюцца ўкраінцы. Яны маюць неаднолькавае грамадскае становішча і ідэалагічныя перакананні. Справа ў тым, што эмігрыравалі за мяжу ўкраінцы па розных прычынах і ў розныя гады. Большасць іх — гэта сумленныя працаўнікі, у першую чаргу, рабочыя і сяляне, бацькі і дзяды якіх яшчэ ў дакастрычніцкі час ці пры панскай Польшчы былі вымушаны пакінуць сваю бацькаўшчыну ў пошуках лепшай долі. Але сярод украінскіх эмігрантаў нямала і антысаветчыкаў. Яны ўцяклі з радзімы ў 1944—1945 гг. разам з нямецкафашысцкімі акупантамі, каб пазбегнуць адказнасці за крывавую дзейнасць, накіраваную супраць свайго народа. Гэтыя асобы нічога агульнага не маюць з тымі, хто паехаў з Украіны ў пошуках кавалка хлеба.
Свядомая частка ўкраінскай эміграцыі — рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя — правільна разумее, што ліквідацыя уніі на Украіне выклікана гістарычнай неабходнасцю. Прагрэсіўна настроеная моладзь усё больш і больш вызваляецца ад путаў УКЦ і наогул адыходзіць ад рэлігіі. Гэта моцна непакоіць клерыкалаў, украінскіх нацыяналістаў, дзеячаў Ватыкана.
Сёння уніяцкае духавенства падтрымлівае меншасць украінскай эміграцыі — у асноўным былыя паслугачы фашыстаў і іх аднадумцы. Большая ж частка ўкраінцаў, што жывуць у многіх краінах свету, рашуча адмяжоўваецца ад антысавецкага нацыяналістычнага балота.
92
Сумленныя прадстаўнікі ўкраінскай эміграцыі шчыра любяць Савецкую Украіну, маюць з ёй цесныя сувязі, радуюцца яе вялікім дасягненням у эканоміцы і культуры, наведваюць радзіму сваіх бацькоў і дзядоў.
Справы УКЦ красамоўна сведчаць аб тым, што яна паранейшаму існуе і дзейнічае ў цеснай сувязі з рэшткамі ўкраінскіх нацыяналістаў. Ужо толькі гэта дае падставу зрабіць вывад, што поўны крах яе непазбежны. Трэба памятаць — уніяцкая царква ніколі не з’яўлялася самастойнай палітычнай сілай. Яе дзеячы былі, пасутнасці, платнымі агентамі ўрадаў і спецслужбаў замежных дзяржаў.
Яшчэ і сёння ў заходніх абласцях Украіны жыве мізэрная колькасць савецкіх грамадзян, якія так і не здолелі зразумець усяго значэння скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі ў нашай краіне. Сярод іх маюцца нават такія, што мараць аб яе аднаўленні. 3 імі салідарызуюцца рэакцыйныя сілы на Захадзе. Яны імкнуцца наладжваць сувязь з гэтымі асобамі, каб мець пэўныя зачэпкі для антысавецкай работы на тэрыторыі СССР.
Страціўшы пачуццё рэальнасці, ваяўнічае уніяцкае духавенства ўсё яшчэ спадзяецца дачакацца дня, калі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік будзе разгромлены імперыялістычнымі дзяржавамі і яно разам з нацыяналістамі вернецца на Украіну для арганізацыі «самасційнай украінскай дзяржавы». Паранейшаму вышэйшыя іерархі УКЦ мараць распаўсюдзіць на Украіне, а потым на ўсёй нашай Радзіме каталіцызм. Поўная нікчэмнасць гэтых спадзяванняў з кожным годам робіцца ўсё больш і больш яўнай.
ЗАЎВАГІ
1
1
2
3
4
5
6
1
2
3
4
5
1
2
3
4
5
6
7
8
УСТУП
У н і я — лат. яднанне, саюз.
ШТО ПРЫВЯЛО ДА ЦАРКОУНАЙ УНІІ
Ігумен — манашаскі сан; настаяцель ці памочнік настаяцеля праваслаўнага манастыра.
Епіскапія — г. зн. епархія — царкоўнаадміністрацыйная адзінка ў хрысціянскай царкве.
Гакоўніца — старажытная агнястрэльная зброя.
Соловьев С. П. Нсторня Россші с древнейшнх времен. М., 1961, т. 4, с. 381.
Ленйн В. Н. Полн. собр. соч., т. 13, с. 302—303.
Архімандрыт — найвышэйшае духоўнае званне ў манахаў праваслаўнай царквы; ганаровы тытул настаяцеля буйных мужчынскіх манастыроў.
ПАДРЫХТОУКА I ПРАВЯДЗЕННЕ
БРЭСЦКАГА САБОРА
Капелан — вайсковы свяшчэннік, які праводзіць набажэнствы, сочыць за палітычным і духоўным станам ваеннаслужачых.
Універсал — урачыстая грамата польскіх каралёў, змест якой даводзіўся да ўсеагульнага ведама.
Була — найбольш важныя акты (звароты, пастановы, распараджэнні) папы рымскага.
П а н т ы ф і к — папа рымскі.
Анафема — у хрысціянстве царкоўны праклён, адлучэнне ад царквы; лічыцца найвышэйшай карай.
РАСПАУСЮДЖВАННЕ НОВАГА АБРАДУ
Хрыстафор Філалет—псеўданім Марціна Бранеўскага, аднаго з найвіднейшых праваслаўных багасловаў, выдатнага палеміста.
Каронны гетман — галоўнакамандуючы войскамі Рэчы Паспалітай.
Васіліяне — члены каталіцкага манашаскага ордэна, які быў створаны ў 361 г. 3 1617 г. стаў уніяцкім; вёў актыўную барацьбу за акаталічванне ўкраінцаў і беларусаў.
Літоўскі канцлер — старшыня ўрада Вялікага княства Літоўскага.
Соловьев С. М. Нсторня Росснн с древнейшнх времен, с. 437.
Н у н ц ы й — пастаянны дыпламатычны прадстаўнік (пасол) Ватыкана.
Дысідэнты — асобы, якія прытрымліваюцца іншых поглядаў, чым таго патрабуе пануючая царква. У гэтым сэнсе тэрмін асабліва шырока ўжываўся ў XVI—XVII стст.
Рэскрыпт — ліст цара па таму ці іншаму пытанню, апублікаваны да ўсеагульнага ведама.
94
⁹ К а н с і с т о р ы я — орган царкоўнага кіраўніцтва пры епархіяльным архірэі (епіскапе). Вяла ўсе справы епархіі.
¹⁰ П р а т а і е р э й — пратапрэсвітэр, пратапоп—старэйшы праваслаўны свяшчэннік, настаяцель саборнай царквы. Гэтае званне прысвойваецца свяшчэннікам за асабістыя заслугі перад царквой.
¹¹ В і к а р ы й — намеснік духоўнай асобы.
УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА
ЗАХОДНЯЙ УКРАІНЫ
¹ К у р ы я — царкоўны ўрад у Ватыкане, які складаецца з розных кангрэгацый (дэпартаментаў, міністэрстваў).
² Ленннскнй сборннк. М., 1973, т. 30, с. 14—15.
³ Ленйн В. Н. Полн. собр. соч., т. 24, с. 120.
⁴ Там жа, с. 120—121.
⁵ Дамініканцы — члены каталіцкага жабрацкага ордэна, заснаванага ў 1215 г.; праяўлялі асаблівую жорсткасць і бескампраміснасць у абароне каталіцызму.
⁶ Галан Я. 3 крыжам ці з нажом. Мн., 1954, с. 22.
⁷ Там жа, с. 23.
⁸ Дзержйнскйй Ф. Э. Нзбр. соч. М., 1957, т. 1, с. 229.
⁹ Б р э в э — кароткае пасланне папы рымскага па пытаннях другараднага значэння.
¹⁰ Дмйтрук К. Е. С крестом н трезубцем. М., 1979, с. 8.
¹¹ Энцыкліка — пасланне папы рымскага па найбольш важных грамадскапалітычных, рэлігійных ці маральных пытаннях.
¹² Прымас — у католікаў тытул кіраўніка царквы той ці іншай краіны.
¹³ «Нахтыгаль» — ням. салавей; такую назву батальён атрымаў таму, што меў добры хор.
І⁴Канкардат — пагадненне паміж Ватыканам і ўрадам той ці іншай дзяржавы аб становішчы каталіцкай царквы ў краіне.
¹⁵ Д э к а н а т — група прыходаў, за дзейнасцю якіх назірае старэйшы свяшчэннік — дэкан.
¹⁶ Іераманах — манах, які мае права самастойна весці набажэнства.
¹⁷ Дмйтрук К Свастпка на сутанах. Кнів, 1973, с. 22—23.
¹⁸ Суфраган — каталіцкі свяшчэшіік, які займаецца гаспадарчымі справамі ў епархіі.
¹⁹ Візітатар — часовы дыпламатычпы прадстаўнік Ватыкана.
²⁰ Розплата. Документн і матеріалн судового процесу над групою бандерівців. Львів, 1970, с. 119—120.
²¹ Документы облнчают. Реакцнонная роль релнгнн н церквн на террнторнн Белорусснн. Мн., 1964, с. 7.
²² Там жа.
²³ Там жа, с. 72.
²⁴ Там жа, с. 46.
УШЯЦКАЯ ЦАРКВА
У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
СКАСАВАННЕ УНІІ У СССР
¹ Каад’ютар — духоўная асоба, якая прызначаецца папай рымскім у дапамогу епіскапу, калі той не ў стане выконваць свае абавязкі; валодае ўсёй паўнатой улады.
² Дмйтрук К. Е. С крестом п трезубцем, с. 21.
³ Там жа.
95
⁴ Эксцэленцыя — шаноўная форма звароту да высокай духоўнай асобы.