Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
Ватыкан і кіруючыя колы уніяцкай царквы распрацавалі планы «акаталічвання СССР» у той час, калі народы нашай Радзімы са зброяй у руках абаранялі сваю свабоду і незалежнасць. Гэтыя планы прымаліся глыбока патаемна, аб чым у сваім лісце кардынал Я. Тысеран строга папярэдзіў А. Шаптыцкага.
Адразу трэба адзначыць, што ўсе гэтыя задумы не здзейсніліся. Так, не мела колькінебудзь сур’ёзных вынікаў дзейнасць А. Неманцэвіча. Экзарх спрабаваў ажывіць перавод беларусаў у лона грэкакаталіцкай царквы, зацікавіць гэтай справай акупацыйныя ўлады. Напрыклад, у студзені 1942 г. ён са сваёй рэзідэнцыі ў Альберціне паслаў вернаподданніцкі ліст гаўляйтэру Беларусі, у якім выказваў яму шчырую падзяку «як прадстаўніку вялікай Гермапіі і вялікага кіраўніка... А. Гітлера» за «вызваленне ад бальшавізма»⁵. Але экзарх так і не здолеў выкарыстаць дапамогу фашысцкіх акупантаў, на якую рабілі стаўку і папа, і мітрапаліт.
Грэкакаталіцкае духавенства цесна супрацоўнічала з гітлераўскімі разведвальнымі і карнымі органамі. Пры гэтым клір вінаваты ў безлічы злачынстваў, якія звязаны з выдачай акупантам савецкіх патрыётаў — партызап і проста незадаволеных «новым парадкам». Інфармацыю фашысцкай адміністрацыі пастаўлялі царкоўнікі рознага рангу: ад самых высокіх да радавых свяшчэннікаў. Нізавое духавенства займалася звычайнымі даносамі на парафіян, здабывала сваю іпфармацыю выпытваннем у іх сакрэтаў, карысных для фашыстаў, у часе споведзяў; даводзілася яму і сачыпь за падазронымі асобамі. Вышэйшыя іерархі уніяцкай царквы — А. Шаптыцкі, I. Сліпы, архіепіскапы, епіскапы, вядома,
63
не былі дробнымі даносчыкамі. Важныя для фашысцкай разведкі звесткі яны штодня чэрпалі ад уніяцкіх свяшчэннікаў, манахаў, нацыяналістычных заправіл. Акупацыйныя ўлады атрымлівалі ад іх шпіёнскія матэрыялы ў абагуленым выглядзе.
Асабліва гэтая двудушная, здрадніцкая дзейнасць грэкакаталіцкага кліра ўзмацнілася з развіццём партызанскага руху ў Заходняй Украіне. У гэты час (лета 1942 г.) усе уніяцкія дэканы і парафіяльныя свяшчэннікі атрымалі ўказанне канцылярыі мітрапаліта аб сістэматычнай інфармацыі кіраўніцтва царквы пра становішча ў парафіях. Такія справаздачыінфармацыі радавое духавенства было абавязана рабіць не радзей аднаго раза ў месяц. У іх пастыры паведамлялі аб патрыятычнай дзейнасці камуністаў і падпольшчыкаў, пра стварэнне і дыслакацыю партызанскіх атрадаў, аб самых дробных праяўленнях незадаволенасці і пратэсту.
ГІрацу А. Шаптыцкага і кліра на карысць рэйха фашысты ацэньвалі высока. У лютым 1943 г. на адной з нарад супрацоўнікаў абвера фашысцкі генерал Лахузен дакладваў, што мітрапаліт і яго прыспешнікі аказалі рэальную дапамогу гітлераўцам у іх барацьбе з савецкімі партызанамі.
Да самае смерці А. Шаптыцкі быў і заставаўся перакананым ненавіснікам Савецкага Саюза. Нават калі крах фашызму ўжо быў відавочны, ён усё яшчэ выступаў прыхільнікам рэйха. Савецкія воіны ў лістападзе 1943 г. вызвалілі Кіеў і паспяхова рухаліся на захад, набліжаючыся да Львова. У гэты час першаіерарх склікаў у горадзе архіепархіяльны сабор і выступіў на ім з прамовай, у якой перасцерагаў сваю паству «ад уплыву варожых камуністычных сіл».
Святаюрская кліка была аднадушна са сваім мітрапалітам, поўнасцю падтрымліваючы планы Ватыкана і Пія XII. Папа і яго акружэнне страшэнна баяліся перамогі СССР у вайне з гітлераўцамі і рабілі ўсё магчымае, каб прадухіліць яе. Яны намагаліся аслабіць і раскалоць сілы антыгітлераўскай кааліцыі, запалохвалі лідэраў заходніх дзяржаў «небяспекай камунізму», прапагандавалі (у канцы вайны) сепаратны мір з Германіяй і стварэнне адзінага фронту капіталістычных дзяржаў супраць СССР.
У час акупацыі Заходняй Украіны гітлераўцы стварылі паліцыю, якую называлі ўкраінскай. У акругах, валасцях і вёсках былі арганізаваны паліцэйскія каманды,
64
камісарыяты і ўчасткі. Яны падпарадкоўваліся непасрэдна мясцовым аддзелам гестапа і СД. На службу ў паліцыю пайшлі дэкласаваныя элементы, людзі, якія былі настроены варожа да Савецкай улады. Паліцэйскія разам з акупантамі, а часта і па ўласнай ініцыятыве, учынялі над украінскім народам страшэнныя злачынствы. Саўдзельнікам іх было уніяцкае духавенства. 3 бласлаўлення свяшчэннікаў фашысцкія паслугачы здзекаваліся з мірнага насельніцтва, катавалі тых, хто падазраваўся ў сувязях з падпольшчыкамі і партызанамі, актыўных будаўнікоў сацыялізму ў 1939—1941 гг. 3 ведама мітрапаліта некаторыя свяшчэннікі і манахі рабіліся паліцэйскімі. Яны ўзначальвалі адпаведныя ўчасткі і камісарыяты. I цяпер народ не можа забыцца пра іх актыўны ўдзел у рабаўніцтве сялян, масавых расстрэлах мірнага насельніцтва, барацьбе супраць партызан, адпраўцы моладзі на катаржныя работы ў Германію.
У пачатку 1943 г., паводле ўказання гестапа, украінскія нацыяналісты ствараюць свае вайсковыя фарміраванні, якія атрымалі назву «Украінская паўстанцкая армія» (УПА). Фарміравалася яна пры актыўнай дапамозе фашыстаў. Касцяк УПА склалі падраздзяленні «ўкраінскай» паліцыі і карнікі батальёна «Нахтыгаль» (да сакавіка 1942 г. ён дыслацыраваўся ў Беларусі). Галоўнай мэтай УПА была барацьба з гераічным партызанскім рухам на часова акупіраванай тэрыторыі СССР. Яна верна служыла акупантам, тэрарызавала і рабавала мірнае насельніцтва, пазверску распраўлялася з савецкімі актывістамі і падпольшчыкамі, рабіла напады на партызанскія атрады, дапамагала акупантам ахоўваць ад народных мсціўцаў транспартныя камунікацыі, перадавала СД разведвальную інфармацыю. Кіруючае становішча ў УПА, як і ў АУН, займалі выхадцы з эксплуататарскага асяроддзя і духавенства. Так, верхаводы АУН — С. Бандэра, Я Стэцько, С. Лянкоўскі — сыны уніяцкіх свяшчэннікаў; кіраўнікі УПА —Р. Шухевіч, А. Луцкі, Д. Грыцай — паходзілі з сем’яў буйных землеўладальнікаў; члены галоўнага провада⁷ АУН — Н. Лебедзь і I. Грыньёх, шэф службы бяспекі (СБ) Н. Арсеніч—дзеці кулакоў; бацька члена галоўнага провада АУН Я Рака — акруговы суддзя. «Галоўнакамандуючым УПА» загадам Гімлера быў прызначаны памочнік С. Бандэры Р. Шухевіч.
Стварэнне «арміі» з вялікай радасцю сустрэлі А. Шаптыцкі і вышэйшыя саноўнікі уніяцкай царквы.
3 Зак. 28
65
Яны нсаднойчы прымалі ў сваіх рэзідэнцыях яе камандны састаў, давалі ім сваё архіпастырскае блаславенне на барацьбу з савецкімі патрыётамі. У 1943 — пачатку 1944 гг. нярэдка наведваў першаіерарха I. Грыньёх. Мітрапаліт і яго памагатыя цікавіліся дзеяннямі УПА супраць партызан. Аб гэтым іх падрабязна інфармавалі заправілы АУН, якія камандавалі новаствораным «войскам».
«Духоўны бацька» нацыяналістаў наступным чынам сфармуліраваў задачу УПА: «...зараз павінна быць усебаковая дапамога нямецкім уладам і падаўленне камуністычнага ўплыву на Галіцыю». Мітрапаліт раіў «шырэй абапірацца на духавенства, якое мае вялікі вопыт». Ен заявіў, што неабходна «...яшчэ раз падкрэсліць агульнасць інтарэсаў грэкакаталіцкага свяшчэнства і ўкраінскіх патрыётаў». Пад апошнімі меліся на ўвазе буржуазныя нацыяналісты. А. Шаптыцкі блаславіў бандэраўцаў «на актыўную работу ў імя бога, царквы і нашай справы»⁸.
Вясной 1944 г. мітрапаліта наведаў Р. Шухевіч. «Галоўнакамандуючы» прасіў «яго эксцэленцыю» дапамагчы знайсці «правільную лінію паводзін» у сітуацыі, што склалася на гэты час. Р. Шухевіч прапанаваў наступны план дзеянняў: «...як толькі пройдзе Чырвоная Армія, трэба пачаць актыўныя дзеянні шырокага маштабу ў савецкім тыле. Для гэтага атрады УПА атрымліваюць вялікае папаўненне за кошт нашых надзейных людзей, якія зараз працуюць у сістэме нямецкай адміністрацыі. Немцы забяспечваюць нас узбраеннем і боепрыпасамі, а далей, па меры патрэбы, будуць папаўняць нашы запасы з самалётаў»⁹.
А. Шаптыцкі падтрымаў гэтыя разлікі і пастараўся заспакоіць нацысцкага найміта: маўляў, рана гаварыць аб немінучым паражэнні фашыстаў. Мітрапаліт быў упэўнены, што саюзнікі СССР супраць канчатковага паражэння Германіі, але, калі нават гэта адбудзецца, то яны не дапусцяць Чырвоную Армію на прасторы Еўропы.
Верныя паслугачы Гітлера — нацыяналісты яшчэ напярэдадні карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны прапанавалі фашысцкаму камандавапню сфарміраваць украінскую дывізію для барацьбы з Чырвонай Арміяй. Гестапа адобрыла такое «мерапрыемства», ухваліў яго і уніяцкі мітрапаліт. 28 красавіка 1943 г. у Львове адбылася ўрачыстая цырымонія ў сувя
66
зі з міласцівым дазволам фюрэра на стварэнне «ўкраінскай дывізіі» СС «Галічына». На яе ў гюўным парадзе з’явіўся ўвесь святаюрскі капітул ¹⁰ на чале з каад’ютарам I. Сліпым.
Цырымонія закончылася ў саборы святога Юра. Грэкакаталіцкая царква не толькі натхніла нацыяналістаў на чарговае злачынства супраць украінскага народа. Яна прыняла найактыўнейшы ўдзел у стварэнні «ўкраінскага злучэння». А. Шаптыцкі асабіста блаславіў салдат гэтай дывізіі на братазабойчую вайну. У якасці капеланаў прызначаліся уніяцкія свяшчэннікі, якія прысягнулі на вернасць Гітлеру.
Мабілізацыя ўкраінскай моладзі праводзілася гвалтоўна. Царква поўнасцю падтрымала гэты метад набору. Была разгорнута шырокая прапагандысцкая кампанія. У маі — чэрвені 1943 г. у гонар дывізіі «Галічына» былі праведзены ўрачыстыя набажэнствы ва ўсіх храмах Заходняй Украіны. Іх спраўлялі епіскапы I. Сліпы, М. Будка, I. Лятышэўскі, I. Кацылоўскі, дэканы і парафіяльныя свяшчэннікі. Галоўны вярбовачны пункт быў арганізаваны ў памяшканні духоўнай семінарыі. У «мабілізацыйныя камісіі» ўваходзілі дзесяткі надзейных, г. зн. адданых фашызму, свяшчэннікаў. Яны не толькі агітавалі ўкраінскіх юнакоў, але і ўдзельнічалі ў аблавах на тых, хто хаваўся ад нацыстаў. Галоўным капеланам дывізіі быў прызначаны давераны самога А. Шаптыцкага, прафесар уніяцкай духоўнай акадэміі В. Лаба. Яму было прысвоена званне «генеральнага вікарыя па вайсковых справах» і «рэферэнта душпастырства пры баявой управе стралковай дывізіі «Галічына».
Гэты фашысцкі прыспешнік у часы грамадзянскай вайны быў капеланам батальёна січавых стральцоў. Потым ён стаў прафесарам і выкладаў патралогію («творы святых айцоў»), У 1939 г. перад уступленнем Чырвонай Арміі ў Львоў уцёк ад ненавіснай яму Савецкай улады. В. Лаба жыў у гітлераўскай Германіі. Там, разам з іншымі ўкраінскімі нацыяналістамі, ён у хуткім часе пачаў супрацоўнічаць з фашысцкай разведкай. Разам з гітлераўскімі акупантамі В. Лаба вярнуўся ў Львоў і прымаў актыўны ўдзел у фарміраванні «Галічыны».