• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       I.   Бучко наведаў большасць буйных лагераў для «перамешчаных асоб». Апостальскі візітатар заклікаў украінцаў быць вернымі уніяцкай царкве, Пію XII, ідэалогіі нацыяналізму.
       Мюнхен у тыя гады быў месцам, дзе знаходзіліся найважнейшыя ўкраінскія буржуазнанацыяналістычныя арганізацыі. Таму I. Бучко і абраў горад месцам апостальскай візітатуры. У 1947—1948 гг. ён наведвае Англію, Францыю, Аўстрыю, Бельгію, Галандыю, Іспанію, неаднаразова — Ватыкан. Пры сустрэчы з прадстаўнікамі ўрадаў епіскап прасіў павялічыць падачкі «Камітэту дапамогі бежанцам», які ён узначальваў. Візітатар імкнуўся пераканаць афіцыйных асоб гэтых дзяржаў у тым, што нацыяналісты і уніяцкае духавенства быццам бы не маюць адносін да зверстваў фашыстаў, прапагандаваў думку аб неабходпасці адзінства ўкраінскай эміграцыі. Усюды ў сваіх выступленнях 1. Бучко заяўляў аб тым, што ватыканская візітатура ў Заходняй Ёўропе будзе падтрымліваць нацыяналістаў.
       Па ініцыятыве гэтага легата ¹ ў Льежы (Бельгія) у 1948 г. была створана «Украінская каталіцкая прэсслужба» (УКПС). Яна інфармавала кіраўніцтва каталіцкай і іншых цэркваў, урадаў заходніх дзяржаў і ўсяго «свабоднага свету» аб сучасным становішчы уніяцкай царквы, а таксама «аб праследаванні рэлігіі ў СССР». У 1948 г. пачаў выходзіць штомесячны друкаваны орган грэкакатолікаў Заходняй Еўропы «Хрнстнянськнй шлях». З’явіліся і штодзённыя нацыяналістычныя газеты.
       Фінансавалася антысавецкая дзейнасць здраднікаў за кошт субсідый Ватыкана, спецслужб ЗША, а таксама іншых капіталістычных дзяржаў, падачак рэлігійных і буржуазнанацыяналістычных арганізацый Злучаных Штатаў і Канады.
       На грошы Ватыкана ў горадзе Сарсель (каля Парыжа) быў набыты зямельны ўчастак і будынак для размяшчэння выдавецкага цэнтра імя Т. Р. Шаўчэнкі (дарэчы вялікі паэтдэмакрат ненавідзеў унію) і створаны ўкраінскі свабодны універсітэт (УВУ) у Мюнхене. У гэтай «навучальнай» установе за некалькі месяцаў недавучкі — члены АУН рабіліся «магістрамі», «прафесарамі», «дактарамі» філасофіі, права, эканомікі. Нікога не хвалявала, што многія з іх не скончылі нават пачатковай
    
    77
    
    школы. Так, у гэтым «універсітэце» дыпломы атрымалі перакананы нацыяналіст і уніят I. Кашуба, жонка заправілы АБН С. МухаСтэцько і іншыя прайдзісветы клерыкалыіауніяцкай «эліты».
       Па ініцыятыве I. Бучко ў 1947 г. паблізу г. Вальгайма (Заходняя Германія) у замку Хіршберг Ватыкан стварыў уніяцкую духоўную семінарыю. Спачатку яе рэктарам быў ваенны злачынец В. Лаба, а пасля яго ад’езду ў Канаду — А. Маліноўскі, таксама былы фашысцкі прыслужнік. Выкладчыкі семінарыі складалі раней «гонар» прафесуры былой Львоўскай духоўнай акадэміі. Верныя паслядоўнікі А. Шаптыцкага, адданыя паслугачы гітлераўскіх акупантаў, яны пазбеглі законпага пакарання за свае злачынствы. Першымі слухачамі семінарыі былі звыш 50 «перамепічаных асоб» — самая «краса» пацыяналістаў і уніятаў. Пазней гэтая навучальная ўстанова была пераведзена ў Галандыю.
       3 блаславення I. Бучко некалькі дзесяткаў аўнаўцаў, якія мелі больш высокую адукацыю, былі накіраваны ў рымскі Калегіум русікум. Там з іх падрыхтавалі каталіцкіх «місіянераў» для СССР.
       Буржуазныя нацыяналістычныя арганізацыі пастаўлялі краінам НАТО агентаў разведкі. Іх вучылі ў спецыяльных школах амерыканскай і англійскай спецслужбаў у невялікіх гарадах Заходняй Германіі. У 1951—1952 гг. былыя саюзнікі на самалётах закінулі на Украіну каля дзесяці шпіёнскіх і дыверсійных груп. Некаторыя з іх былі абясшкоджаны органамі дзяржаўнай бяспекі СССР. Астатнія добраахвотна здаліся, зразумеўшы ўсю бессэнсоўнасць барацьбы. Уніяцкія свяшчэннікі прымалі ўдзел, прычым самы непасрэдны, у падрыхтоўцы рэзідэнтуры, бласлаўлялі яе на падрыўныя акцыі супраць СССР.
       Шмат было зроблена вышэйшай іерархіяй грэкакаталіцкай царквы для таго, каб нацыяналістычныя пасобнікі гітлераўцаў атрымалі прыстанішча ў ЗША, куды па першым часе пасля заканчэння вайны іх не пускалі. Але ўжо ў 1946 г. у Злучаныя Штаты пераехалі многія здраднікі і ўцекачы. У 1947 г. пачалося масавае перасяленне ваенных злачынцаў у ЗША і Канаду, а пазней — у Аўстралію. Паступова ў краінах Заходняй Еўропы (ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі, Белыіі) засталася меншая частка эмігрантаў.
       За акіянам ветэраны УПА і іншыя нацыяналістычныя злачынцы пачалі ствараць свае арганізацыі, у тым ліку і маладзёжныя. Актыўны ўдзел у рабоце гэтых аб’
    
    78
    
    яднанняў прымала уніяцкае духавенства. Яго антыкамуністычную дзейнасць высока ацаніў Ватыкан, які стварыў новыя грэкакаталіцкія епархіі ў Чыкага, Філадэльфіі, Стэмфордзе. У жніўні 1948 г. папа зацвердзіў канадскую мітраполію. Апостальская сталіца надавала вялікае значэнне ўкраінскім нацыяналістычным арганізацыям, каб з іх дапамогай прасунуць каталіцызм на Усход.
       У Вашынгтоне ў маі 1952 г. на сродкі Ватыкана быў узведзены будынак украінскай каталіцкай семінарыі імя святога Іосіфа. Абышоўся ён касцёлу ў 500 тысяч долараў. Выкладчыкамі новастворанай навучальнай установы сталі махровыя нацыяналісты, а слухачамі — удзельнікі маладзёжных нацыяналістычных арганізацый.
       Уніяцкія свяшчэннаслужыцелі (з ліку актыўных пасобнікаў фашыстаў) паступова захапілі кіраўніцтва ва ўкраінскіх клерыкальных арганізацыях (некаторыя з іх узніклі яшчэ да другой сусветнай вайны). Так, у Амерыцы сярод новых лідэраў гэтых аб’яднанняў вылучаўся В. Лаба, адзін з самых блізкіх паплечнікаў А. Шаптыцкага.
       Многія уніяцкія свяшчэннікі, якія ў гады фашысцкай акупацыі праславіліся жорсткасцю, бандыцкімі справамі і вернай службай нацыстам, пачалі рабіць выгляд сціплых «божых служак», быццам бы нічога агульнага не меўшых з гітлерызмам. Тэрарысты ў сутанах марылі вярнуцца на Украіну, каб зноў рабаваць і знішчаць працоўны люд.
       Прагрэсіўная грамадскасць ЗША, Канады непрыхілыіа аднеслася да прадастаўлення прытулку тысячам крывавых пасобнікаў фашызму. Абурэпне перадавых дзеячаў Злучаных Штатаў і Канады выклікалі напады гэтых пазадкаў на членаў прагрэсіўных арганізацый украінскіх эмігрантаў, бязлітаснае збіванне тых, хто выказваў жаданне вярнуцца на Радзіму, цікавіўся жыццём бацькаўшчыны.
       У часы «халоднай вайны» буржуазнанацыяналістычныя і уніяцкія дзеячы, выконваючы загады сваіх гаспадароў, прымалі актыўны ўдзел у нагпятанні антыкамуністычнай істэрыі. Яны не грэбавалі ні грубай антысавецкай хлуснёй, ні паклёпам, шантажом і запалохваннем сумленных прадстаўнікоў эміграцыі.
       Цэнтрам антысавецкай дзейнасці ў Рыме заставаўся папскі Усходні інстытут і Калегіум русікум. Галоўная ўвага гэтых устаноў была звернута на ўкраінцаўэмігрантаў, якія выехалі за мяжу да II сусветнай вайны.
    
    79
    
    У жніўні 1948 г. папа зацвердзіў канадскі экзархат уніяцкай царквы. Новыя епіскапаты ўзніклі па ўсёй Амерыцы. Экзарх украінскакаталіцкай царквы 1. Бучко карыстаўся асаблівым даверам Пія XII.
       Каля 1954 г. Ватыкан пачынае распрацоўваць свой новы курс у адносінах да свету сацыялізму. У калядным пасланні ад 24 снежня 1954 г. папа рымскі ўжо закранае пытанне аб мірным суіснаванні, а праз год у аналагічным пасланні Пій XII выступіў супраць атамнай бомбы і гонкі ўзбраенняў. Так змена суадносін сіл у свеце запатрабавала ад Ватыкана новай тактыкі. Праўда, Пій XII быў няздольны да змены курсу. Ен рашуча адвяргаў супрацоўніцтва з сацыялістычнымі дзяржавамі.
       Змена акцэнтаў у палітыцы Ватыкана звязана з дзейнасцю папы Іаана XXIII. Але гэта не азначала, што ідэі антыкамунізму былі адкінуты. Папа запатрабаваў ад Ватыкана нармалізацыі адносін з сацыялістычнымі краінамі, адмаўлення ад агрэсіўнага дэманстратыўнага антысаветызму. Тым не менш экспансіянізм паранейшаму адыгрываў важную ролю ў палітыцы апостальскай сталіцы.
       Пасля ліквідацыі Брэсцкай царкоўнай уніі ў СССР галоўную сваю ўвагу Ватыкан аддае захаванню, умацаванню і пашырэнню грэкакаталіцкіх епархій у краінах, дзе асела ўкраінская эміграцыя. Іаан XXIII нават склікаў спецыяльную канферэнцыю уніяцкага епіскапата ў Рыме (12 кастрычніка 1959 г.). На ёй іерархі прысягнулі зноў на вернасць папскаму прастолу. Клятва была дадзена ў час «урачыстай архірэйскай літургіі» ў галоўным каталіцкім саборы святога Пятра. Гэтым самым епіскапы паўтарылі клятву, дадзеную рымскаму папу яшчэ I. Пацеем і К Цярлецкім. Канферэнцыя вырашыла называць уніяцкую царкву не «грэкакаталіцкай» (яе ранейшая афіцыйная назва), а «ўкраінскай каталіцкай царквой» (УКЦ).
       Для абмеркавання важнейшых праблем стратэгіі і тактыкі Ватыкана ў сучасных умовах апошні падрыхтаваў Усяленскі сабор, які адкрыўся ў Рыме 11 кастрычніка 1962 г. На яго сабралася дзве з паловай тысячы каталіцкіх іерархаў са ўсяго свету, у ліку іх былі і прадстаўнікі вышэйшага духавенства УКЦ на чале з мітрапалітам Іосіфам Сліпым. На саборы дэталёва разглядаліся пытанні ўзмацнення ўплыву касцёла ў сучасных умовах на рабочых; пошукі новых сродкаў рэлігійнага ўздзеяння на веруючых; прыстасаванне дагматаў ката
    
    80
    
    ліцызму і «свяшчэннага пісання» да вялікіх дасягненняў навукі і тэхнікі ў наш час, для «абгрунтавання» адсутнасці супярэчнасцей паміж навуковым і рэлігійным светапоглядам. На саборы мелі месца і непрыкрытыя выпады супраць СССР, УССР, грубыя паклёпы, асабліва з боку уніятаў. I. Сліпы прапанаваў стварыць кіеўскагаліцыйскі патрыярхат украінскай каталіцкай царквы. Але гэта задума не была падтрымана ўдзельнікамі сабора.
       Пасля сабора I. Сліпы зноў настойваў на сваім. Пры падтрымцы бліжэйшых памагатых ён здзейсніў свае кар’ерысцкія імкненні і ў красавіку 1975 г. аб’явіў сябе КіеўскаГаліцыйскім патрыярхам Іосіфам I. Рымская курыя і Павел VI асудзілі гэтае самавольства. Супраць ілжэпатрыярха адкрыта выступілі многія уніяцкія епіскапы і свяшчэннікі. Усё часцей і часцей пачалі крытыкаваць Іосіфа I нават у яго бліжэйшым асяроддзі. Завязалася сварка паміж прыхільнікамі I. Сліпога і яго праціўнікамі.
       Прыслужнікі фашыстаў у перыяд гітлераўскай акупацыі Радзімы, здраднікі свайго народа, украінскія нацыяналісты і іерархі уніяцкай царквы разам з беларускімі і іншымі буржуазнымі нацыяналістамі хацелі б, каб людзі забылі аб іхніх крывавых справах у гады II сусветнай вайны. Асабліва жадалі нацыяналістычныя пазадкі на чужыне, каб эмігранцкая моладзь не ведала аб іх мінулым. Таму яны фальсіфікуюць гістарычныя факты, падаюць іх у скажоным выглядзе. Абанкручаныя верхаводы нацыяналістычнай і клерыкальнауніяцкай часткі эмігрантаў, сярод якіх значную большасць складаюць ваенныя злачынцы, сёння імкнуцца пераканаць грамадскасць у тым, што ў гады вайны яны быццам бы «адстойвалі нацыянальныя інтарэсы Заходняй Украіны».